Наша Ніва
Лукашэнка прызнаў Крым расійскім «Крым де-факто и де-юре стал российским после референдума», — Лукашэнка сказаў у інтэрв’ю Дзмітрыю Кісялёву. Таксама Лукашэнка сказаў, што ў яго ёсць дамоўленасць з Пуціным аб візіце ў Крым, які б хацеў пачаць з Севастопаля.
Што раней Лукашэнка казаў пра Крым?
Украінскі паўвостраў разам з горадам Севастопаль быў незаконна акупаваны Расіяй ў 2014-м. Міжнародная супольнасць не прызнала законнасць гэтай анексіі. На працягу сямі гадоў з моманту акупацыі Аляксандр Лукашэнка неаднаразова называў паўвостраў «дэ-факта расійскай зямлёй». Такой была яго заява ў красавіку 2014 года.
«Галоўнае ў тым: дэ-факта — гэта сёння расійская тэрыторыя, гэта сёння частка Расіі. Мне гэта не падабаецца. Але хто даў падставу расіянам дзейнічаць такім чынам? І апошні аргумент — я ім [украінцам, — Рэд.] сказаў па-мужчынску: калі б вы лічылі, што гэта ваша тэрыторыя, вы б за яе змагаліся. Вы гэтую зямлю не абаранілі», — сказаў тады Лукашэнка.
У тым жа 2014 годзе Лукашэнка прыехаў у Кіеў на інаўгурацыю прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Украінскія журналісты спыталі яго, чый Крым.
«Спытайце ва украінцаў, чыя гэта тэрыторыя сёння. Я ўжо не аднойчы казаў: не час і не месца сёння гэтыя праблемы абмяркоўваць. Украіна павінна быць адзінай, цэласнай дзяржавай і будзе такой», — адказаў ён.
Лукашэнка тады таксама рэкамендаваў журналістам «паехаць у Крым і там дамаўляцца аб тым, каб ён быў украінскім». Аб гэтым эпізодзе Лукашэнка згадаў у 2019 годзе на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ.
У жніўні 2021 года Лукашэнка рэзка выказаўся пра перспектывы прызнання расійскай анексіі Крыма, па сутнасці, намякнуўшы, што і ў самой Расіі далёка не для ўсіх відавочны статус паўвострава.
«Калі апошні алігарх у Расіі прызнае Крым і пачне пастаўляць туды прадукцыю, за мной справа не заржавее. Хоць мяне і многае звязвае: Будапешцкая дэкларацыя, мой подпіс там стаіць, але я і праз гэта пераступлю», — заявіў ён.
Але ўжо ў лістападзе Лукашэнка выказаў шкадаванне аб тым, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не запрасіў яго ў Крым на пасяджэнне Вышэйшай дзяржаўнай рады Саюзнай дзяржавы.

Польшча не выдасць уладам Беларусі Макарыя Малахоўскага
Польшча не выдасць уладам Беларусі палітуцекача. Такое рашэнне прыняў суд у Варшаве.
Нагадаем, Макарыю Малахоўскаму 26 гадоў, ён родам з Гарадзішча Мінскага раёна. Сын святара Андрэя Малахоўскага, клірыка Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску.
У Беларусі на яго завялі крымінальную справу за нібыта наезд на супрацоўніка ДПС, які адбыўся 13 жніўня 2020 года на праспекце Незалежнасці. Ён абвінавачваецца па 364 арт. КК РБ (Гвалт або пагроза гвалту ў дачынні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Затрымалі Малахоўскага 12 верасня ў прыгарадзе Варшавы. Але амаль адразу ж яго адпусцілі.
«Прыйшла паліцыя, з нагоды нібыта гучнай музыкі, далей праверка дакументаў, праверылі на сваіх прыладах, а потым у кайданкі і ў пастарунак», — патлумачылі знаёмыя, потым стала вядома, што да яго прыйшлі, бо ён быў у базе інтэрпала.

Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Арганізатары «Дакара» афіцыйна пацвердзілі, што каманда «МАЗ-СПОРТаўта» не возьме ўдзел у гонцы 2022 года. Такое рашэнне звязана з санкцыямі, якія накладзеныя на Мінскі аўтамабільны завод.
Арганізатары падкрэслілі, што выкраслілі беларускія экіпажы па рашэнні французскіх уладаў. У папярэднім спісе ўдзельнікаў грузавога заліку знаходзіліся тры экіпажы «МАЗ-СПОРТаўта», якія атрымалі стартавыя нумары: № 502 — Сяргей Вязовіч, Павел Гаранін, Антон Запарошчанка; № 507 — Аляксей Вішнеўскі, Максім Новікаў, Сяргей Сачук; № 517 — Аляксандр Васілеўскі, Аляксандр Швед, Віталь Мурылёў.
Улетку ЕС увёў санкцыі ў дачыненні да шэрагу фізічных і юрыдычных асоб Беларусі. У прыватнасці, санкцыі закранулі Мінскі аўтамабільны завод (МАЗ).

«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
У інтэрв'ю Кісялёву Аляксандр Лукашэнка прызнаў Крым расійскім і расказаў пра планы на візіт у Севастопаль. Што стаіць за гэтай палітычнай заявай?
Разважае палітолаг Валер Карбалевіч.
Чытайце па спасылцы.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Мяне забралі з працы». За каментары пра мігрантаў затрымліваюць беларусаў і прымушаюць выбачацца на відэа
На дзяржаўным канале «Беларусь 4 Гомель» выйшаў сюжэт, прысвечаны мясцовым жыхарам, якія пакідалі «няправільныя» каментары на адрас мігрантаў. Паказалі і відэа з выбачэннямі каментатараў. Мяркуючы па скрынах, якія дэманструюцца ў сюжэце, вынікае, што сілавікі зацікавіліся падпісчыкамі рэгіянальнага пабліка «УКантакце». Некаторых каментатараў выклікалі ў міліцыю ці затрымлівалі. Таксама запісалі ўжо традыцыйныя відэа, на якіх людзі выбачаюцца за каментары.
Пры гэтым незразумела, што за крамола была ў тых каментарах. Напрыклад, адзін з мужчын, якія выбачаюцца, напісаў: «Вунь дзверы, вунь Ірак».
«Наша Ніва» высветліла, што як мінімум двое герояў сюжэта цяпер на волі.
Чытайце па спасылцы

Лукашэнка аб палётах «Белавіі» ў Крым: «Хіба мы не лётаем у Крым? Шчыра кажучы, я нават не ведаў…»
«Белавія» будзе ажыццяўляць рэгулярныя рэйсы ў акупаваны Крым, калі гэта будзе неабходна. Пра гэта Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю расійскаму прапагандысту Кісялёву.
Палітыку задалі пытанне, калі «Белавія» паляціць у Крым. «Хіба мы не лятаем у Крым? Шчыра кажучы, я нават не ведаў, што мы не лятаем у Крым», — адрэагаваў Лукашэнка.
«Калі не лятае… Калі нам трэба будзе перавезці нашых людзей (а ў нас там і санаторый свой), слухайце, у нас рукі развязаныя», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Дзмітрый Кісялёў удакладніў, што ў сваім пытанні меў на ўвазе ажыццяўленне рэгулярных рэйсаў.
«Я пра гэта і кажу. Мы паляцім тады, калі нам трэба будзе. На жаль, не праз Украіну. У два разы або ў паўтара далей будзе», — сказаў палітык.

Вашай увазе рэдакцыйныя матэрыялы @nashaniva, якія выйшлі ў аўторак, 30 лістапада. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
«Яны назаўжды вярнуліся на Паўночны полюс». З-за кавіду Санта Клаус сёлета прыйдзе не да ўсіх
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
«Маё сэрца рвецца на часткі, бо градус нянавісці ў Беларусі расце». Вольга Залатар выступіла з апошнім словам у судзе
Культавы ўніверсам «Цэнтральны» ўпрыгожылі да святаў чырвона-зялёнымі шарамі
«У Расію прадаваць на 30% выгадней, дзяржаўныя заводы пастаўляюць туды». Чыноўнік патлумачыў дэфіцыт малака ў Беларусі
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Мяне забралі з працы». За каментары пра мігрантаў затрымліваюць беларусаў і прымушаюць выбачацца на відэа
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot

Як не хвалявацца і не выгараць. Парады псіхолага прадуктыўнасці, які выкладае вайскоўцам
Не раздражняйцеся тым, што вы не кантралюеце. Проста арганізуйце сабе пабольш міні-перапынкаў і навучыцеся расслабляцца па камандзе. Гэта раіць Нэйт Зінсер, аўтар кнігі «Упэўнены розум: гід па стойкай прадуктыўнасці, правераны баямі». Ён працуе на праграме псіхалогіі прадуктыўнасці ў вайсковай акадэміі ў ЗША і яго задача трымаць баявы дух курсантаў цягам чатырох год навучання ды навучыць іх стойкасці на будучыя гады службы.
Ягоныя парады могуць прыдацца і вам таксама.

«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
Каб назапасіцца дровамі на зіму, шмат каму прыйшлося і прыходзіцца прастаяць па іх у чарзе не адзін месяц. Пры гэтым па тэлевізары гавораць, што лесу ў нас сапраўды шмат, а ў лясной прамысловасці небывалы рост паказчыкаў.
Разбіраемся, куды зніклі дровы для простых беларусаў.

Ілан Маск прадставіў новы прадукт ад Tesla… кіберсвісток
Каштуе такі дэвайс 50 даляраў. На сайце Tesla гаворыцца, што свісток — гэта «прэміяльная калекцыйная рэч, зробленая з паліраванай нержавеючай сталі». І што яна ўжо раскуплена. На Ebay свісток ужо перапрадаюць па кошце ад 100 да 2500 даляраў.
Мільярдэр лічыць, што яго тавар лепшы за «дурную анучку Apple» для паліроўкі дысплеяў за 19 даляраў.
Форма кіберсвістка падобная да дызайну Cybertruck — электрычнага пікапа Tesla, прэзентацыя якога прайшла ў 2019 годзе.

У Польшчы знайшлі іракцаў у запламбаванай фуры з Беларусі
Учора паліцыя Лодзкага ваяводства затрымала пецярых грамадзян Ірака ў Томашуве Мазавецкім. Яны былі знойдзеныя ў запламбаванай фуры, якая прыехала з Беларусі. Мігрантаў заўважылі толькі падчас разгрузкі. Паведамляецца, што фура прыехала ў Польшчу з Літвы, дзе да гэтага перасекла беларуска-літоўскую мяжу.
Кіроўцу затрымалі. Па інфармацыі паліцыі, фура выехала з Беларусі 24 лістапада. На пломбе не было слядоў узлому. Кіроўца заявіў, што не ведае, як у паўпрычэпе апынуліся мігранты. Затрыманых мігрантаў размясцілі ў цэнтры для мігрантаў.
На мінулым тыдні мігрантаў знайшлі ў запламбаванай фуры на беларуска-літоўскай мяжы. У МУС Літвы тады заявілі, што могуць закрыць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, калі і надалей будуць спробы перавозкі замежнікаў у грузавіках.

Праваабаронцы паведамляюць пра ператрусы па ўсёй Беларусі
Як піша @viasna96, ад самай раніцы па ўсёй Беларусі адбываюцца ператрусы. На гэты момант праваабаронцам «Вясны» вядома пра вобшукі ў мазырскага праваабаронцы Уладзіміра Целепуна, у актывістаў з Віцебска Уладзіміра Кійко і Мікалая Качурца, а таксама ў крычаўскага журналіста Сяргея Няроўнага. У Гомелі прыйшлі да журналісткі Ларысы Шчыраковай, а пасля ператрусу яе павезлі на допыт.
Акрамя гэтага, ад 7 раніцы праходзяць масавыя ператрусы ў Мінску. Па інфармацыі праваабаронцаў, з вобшукамі прыйшлі мінімум да 10 чалавек.

Лукашэнка зноў прыгразіў спыніць транзіт энерганосьбітаў, калі Польшча закрые мяжу
«Слухайце, калі мяне будуць душыць палякі ці яшчэ нейкія там, я буду глядзець на нейкія кантракты? Кіньце вы, пра што вы кажаце?», — сказаў ён у інтэрв’ю расійскаму прапагандысту Дзмітрыю Кісялёву.
На ўдакладняючае пытанне, ці сур'ёзна ён пра гэта кажа, Лукашэнка адказаў: «Вядома, сур'ёзна».
«Палякі вырашылі закрыць нам мяжу з Беларуссю. Добра, зачыняйце. Мы не вельмі часта ездзім у ЕС. Наш інтарэс сёння ў Расіі, Кітаі і на ўсходзе больш за ўсё. А калі я закрыю? Што будзе з гэтым патокам тады, які ў асноўным у Расію, Кітай ідзе праз нас?» — спытаў Лукашэнка.
Па яго словах, у Расіі з Украінай паўднёвая мяжа зачынена, то-бок яны праз Украіну не пройдуць, праз «Прыбалтыку нам на плячах насіць — дарог няма».
«Таму перш чым рабіць з іх боку заявы, трэба мазгі свае курыныя ўзяць у рукі і падумаць, што ты бразгаеш», — сказаў ён.
Ён прапанаваў польскаму боку зачыніць мяжу і паглядзець, хто атрымае больш шкоды ад гэтага. «Каму ты ў шкоду закрыеш? Сам сабе? А потым, ты закрыеш… Тады вы падумайце, як вы будзеце купляць энерганосьбіты ў Расіі», — сказаў Лукашэнка.

Чэмпіён па даверлівасці. Жыхар Бабруйска тройчы за год стаў ахвярай кібермахляроў
Сума скрадзеных грашовых сродкаў склала 1845 рублёў.
Спачатку ў студзені мужчыну ў вайберы пазваніў нібыта супрацоўнік банка, якому бабруйчанін назваў рэквізіты карткі. Тады з яе скралі 1005 рублёў. У маі аналагічным спосабам скралі яшчэ 230 рублёў.
Нягледзячы на два выпадкі падману, мужчына і ў кастрычніку зноў распавёў рэквізіты карткі «супрацоўнікам банка». У трэці раз скралі 609 рублёў.