Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
«Белавія», «Беларуснафта» і «Гродна Азот». Стаў вядомы поўны спіс фізічных асоб і кампаній, якія трапяць у пяты пакет санкцый ЕС

У спіс увайшлі прадпрыемствы з Беларусі, Сірыі і Турцыі, а таксама беларускія памежнікі, суддзі і прапагандысты, паведамляе «Радыё Свабода».

У спісе кампаній: «Белавія»; «Цэнтркурорт»; «Оскартур»; гатэлі «Мінск» і «Планета»; Асобная служба актыўных мерапрыемстваў (АСАМ); авіякампанія Cham Wings Airlines (Сірыя); пашпартна-візавы цэнтр VIP Grub (Турцыя); «Гродна Азот»; «Беларуснафта»; «Гродна Хімвалакно» і «Белшына».

Сярод фізічных асоб: кіраўнік ДПК Анатоль Лапо, прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, кіраўнік АНТ Марат Маркаў, суддзя Дзмітрый Карсюк і іншыя. Цалкам спіс можна пабачыць па спасылцы.

Пакет санкцый, як паведамляецца, будзе дзейнічаць з 2 снежня.
Праўладныя тэлеграм-каналы смяюцца з памеру нямецкай гуманітарнай дапамогі, але беларускія пенсіянеры штомесяц атрымліваюць не нашмат больш

Генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў заявіў, што нямецкі Чырвоны Крыж выдзеліць для мігрантаў у Беларусі 143 тысячы еўра гуманітарнай дапамогі.

Памер нямецкай дапамогі выклікаў іронію ў праўладных тэлеграм-каналах: «Калі падзяліць паміж бежанцамі ў ТЛЦ, выйдзе аж па 150 еўра кожнаму», ‒ піша канал АТН.

Але ж можна ўспомніць, што сярэдняя пенсія ў краіне ‒ 188 еўра на месяц, з камуналкай, лекамі, прадуктамі.

143 тысячы ‒ гэта дапамога толькі нямецкай арганізацыі. Раней Шаўцоў заяўляў, што беларускі бок ужо атрымаў дапамогу ад Міжнароднай федэрацыі Чырвонага Крыжа ў памеры 266 тысяч еўра.

Агулам жа, паводле Шаўцова, чакаецца, што памер дапамогі па лініі Міжнароднага Чырвонага Крыжа для мігрантаў складзе каля 6 млн еўра.
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца

Сіноптыкі паведамляюць, што ўначы на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень у асобных раёнах пройдзе кароткачасовы снег.

Уначы і раніцай месцамі слабыя туман, галалёд, мяцеліца. На асобных участках дарог завіруха.

Вецер заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с, у асобных раёнах парывы да 14 м/с, уначы месцамі 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, пры праясненнях - мінус 8-10. Удзень будзе ад мінус 5 да +1.

У Мінску чакаецца ўначы да мінус сямі, удзень да мінус 4 градусаў.
«Маё сэрца рвецца на часткі, бо градус нянавісці ў Беларусі расце». Вольга Залатар выступіла з апошнім словам у судзе

Падыходзіць да сканчэння судовы працэс па справе маці пяцярых дзяцей Вольгі Залатар. Палітзняволеную абвінавачваюць у арганізацыі, удзеле ў акцыях пратэсту, а таксама ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. Следства не знайшло і не дапытала ніводнага чалавека, які нібыта ўваходзіў у тое «фарміраванне». Пракурор запатрабавала пакаранне — пяць год калоніі.

Што Вольга сказала ў апошнім слове?

▫️«Усе мае дзеянні і выказванні падрыхтаваныя з любоўю да людзей і з нянавісцю да хлусні і гвалту».
▫️«Неабходна пакаянне і ўзаемнае прабачэнне. Толькі так магчыма спыніць грамадска-палітычны крызіс у краіне».
▫️«У матэрыялах справы маім дзеянням нададзены сэнс, які я не мела на ўвазе. Звычайныя чалавечыя ўчынкі, рэакцыі і пачуцці крыміналізаваныя».

Чытайце цалкам па спасылцы
У Мінску ў сістэму гарачага водазабеспячэння дададуць фарбавальнік? Дзе і навошта?

У сямі раёнах Мінска ў гарачую ваду цеплавых сетак з 1 снежня па 31 студзеня будзе ўводзіцца фарбавальнік флуарэсцэін для выяўлення ўцечак, пішуць «Мінск-Навіны».

Фарбавальнік не ўяўляе небяспекі для арганізма чалавека. Яго дададуць у сеткавую ваду ў закрытай сістэме кацельняў «Кедышка», «Шабаны» і Мінскай ЦЭЦ-2, якія ажыццяўляюць цеплазабеспячэнне спажыўцоў Ленінскага, Заводскага, Маскоўскага, Партызанскага, Кастрычніцкага, Савецкага і Першамайскага раёнаў горада Мінска.

Пры выяўленні ўцечак, мінчукоў просяць інфармаваць у «Мінскія цеплавыя сеткі».
Ва Ушацкім раёне перакулілася маршрутка. Два чалавекі пацярпелі

Мікрааўтобус на 32-м км дарогі Лепель - Полацк з'ехаў у кювет і перакуліўся.

Як паведамляе ДАІ, паводле папярэдніх звестак, 48-гадовы кіроўца не даў рады кіраванню і з'ехаў у кювет.

Пакуль па медыцынскую дапамогу звярнуліся два пасажыры.
Культавы ўніверсам «Цэнтральны» ўпрыгожылі да святаў чырвона-зялёнымі шарамі

«Зайшла днямі ў «Цэнтральны» па любімы «Оскар» [напой з кавы, каньяку і сырога яйка, які робяць толькі ў кафетэрыі ўніверсама, — НН]. Адчыніла дзверы — і самлела. Не, не ад кантынгенту, — кажа чытачка. — Я самлела ад навагодніх упрыгожванняў. Я, вядома, разумею, што імі хацелі сказаць тыя, хто ўсё гэта зрабіў, але гэта нават не намёк. Гэта здзек нейкі! Нават панкі афігеваюць, калі заходзяць. А іх цяжка чымсьці ўразіць».

Як ні намагаліся, але нейкага дызайнерскага рашэння ў такім упрыгожванні не ўгледзелі і іншыя мінчукі. Што ўжо казаць пра легендарную ляпніну і шыкоўныя люстры «Цэнтральнага», якім такое чырвона-зялёнае суседства відавочна не вельмі пасуе.

Чаму «Цэнтральны» вырашыў такім чынам упрыгожыць свой кафетэрый? З гэтым пытаннем @nashaniva звярнулася да адміністрацыі. Як толькі мы атрымаем адказ, адразу ж яго апублікуем.
На літоўска-беларускай мяжы стаяць вялізныя чэргі фураў, кіроўцы чакаюць па 8 сутак

Прадстаўнік транспартнай кампаніі Komlita Вітас Клімавічус сказаў, што цяпер у Райгардасе — Прывалцы стаіць 11-кіламетровая чарга з фур, якая практычна не рухаецца з месца. Па яго словах, такіх чэргаў не было за ўсю гісторыю працы кампаніі, піша Delfi.

«Там стаяць два мае цягачы з кіроўцамі. Першы кіроўца прастаяў ля мяжы 8 сутак. Іншы цягач прыехаў нядаўна, калі нічога не зменіцца, на гэтым тыдні ён не перасячэ мяжу», — сказаў суразмоўца.

«Нават не вельмі прыемна тэлефанаваць кіроўцам, яны злуюцца. Я разумею іх сітуацыю, вельмі цяжка столькі часу правесці ў кабіне, нікуды не ехаць. Бо там няма магчымасці ні памыцца, ні ў прыбіральню схадзіць, ні паесці», — заўважыў прадстаўнік кампаніі.
Легендарнай праграмы «Поле цудаў» больш не будзе. Яна зменіць назву і фармат

Першы канал перазапусціць праграму «Поле цудаў» у новым фармаце і пад новай назвай. Вядучым і мастацкім кіраўніком праграмы застанецца Леанід Якубовіч.

Канал вырашыў не працягваць кантракт з кампаніяй «ВІД», якая займалася вытворчасцю віктарыны. Са студзеня Першы канал будзе самастойна выпускаць праграму пад назвай «Наша Поле цудаў».

«Поле цудаў» у беларускім тэлерэйтынгу знаходзіцца сярод лідараў, апярэджваючы беларускіх прапагандыстаў.
Ініцыятывы «Кібер-партызаны», «Супраціў», «Дружыны народной самаоабароны — ДНС» і «Буслы ляцяць» прызнаныя тэрарыстычнымі ў Беларусі

Улады зусім не каментуюць акцыі вышэй названых арганізацый, але ў выніку прызналі іх тэрарыстычнымі.
Чэшская паліцыя затрымала старшыню Беларускай асацыяцыі футбола Уладзіміра Базанава. Паліцэйскія падазраюць, што чыноўнік без дазволу прыехаў у Чэхію.
Лукашэнка прызнаў Крым расійскім

«Крым де-факто и де-юре стал российским после референдума», — Лукашэнка сказаў у інтэрв’ю Дзмітрыю Кісялёву.

Таксама Лукашэнка сказаў, што ў яго ёсць дамоўленасць з Пуціным аб візіце ў Крым, які б хацеў пачаць з Севастопаля.
Наша Ніва
Чэшская паліцыя затрымала старшыню Беларускай асацыяцыі футбола Уладзіміра Базанава. Паліцэйскія падазраюць, што чыноўнік без дазволу прыехаў у Чэхію.
Што вядома пра затрыманне Уладзіміра Базанава?

▫️Яго разам з жонкай затрымала паліцыя Мараўска-Сілезскага края.
▫️Паліцыя падазрае Базанава ў парушэнні загада Міністэрства аховы здароўя. Па словах прадстаўніка паліцыі, Базанаў наогул не меў права ўязджаць на тэрыторыю Чэхіі.
▫️Па інфармацыі СМІ, пасля прыезду ў Чэхію Базанаў застаўся ў Астраве, пасля паехаў на стадыён у Апаве, дзе мусіў прайсці матч паміж жаночымі зборнымі Чэхіі і Беларусі.
▫️Базанаву пагражае дэпартацыя. Ён знаходзіцца ў санкцыйным спісе краін Балтыі.

УЕФА і беларуская федэрацыя футбола звярнуліся па тлумачэнні да чэшскай федэрацыі з нагоды затрымання Базанава.
«У Расію прадаваць на 30% выгадней, дзяржаўныя заводы пастаўляюць туды». Чыноўнік патлумачыў дэфіцыт малака ў Беларусі

Чытачы паведамляюць «Нашай Ніве», што ў крамах назіраецца дэфіцыт малака. «Раней быў выбар, цяпер адзін-два найменаванні. Пытаюся на касе: што такое, куды падзелася малако? Кажуць: не было паставак», — такія паведамленні прыходзяць нам апошнія дні. Мяркуючы па геаграфіі скаргаў, праблемы назіраюцца па ўсёй краіне.

Што адбываецца? Мы адрасавалі гэтае пытанне чыноўніку аднаго з аблвыканкамаў, ён выступіў ананімна.

▫️«З дэфіцытам сыравіны праблема не звязаная, яна звязаная з нежаданнем беларускіх дзяржаўных вытворцаў працаваць на беларускім жа рынку».
▫️«Дзяржаўныя прадпрыемствы ўсё гоняць на Расію — гэта да папулярнага аргумента, што «толькі дзяржава можа забяспечыць харчавую бяспеку».
▫️«Малако на паліцы вернецца, але цаной пагаршэння эканамічнага стану перапрацоўшчыкаў».

Чытайце цалкам
Наша Ніва
Лукашэнка прызнаў Крым расійскім «Крым де-факто и де-юре стал российским после референдума», — Лукашэнка сказаў у інтэрв’ю Дзмітрыю Кісялёву. Таксама Лукашэнка сказаў, што ў яго ёсць дамоўленасць з Пуціным аб візіце ў Крым, які б хацеў пачаць з Севастопаля.
Што раней Лукашэнка казаў пра Крым?

Украінскі паўвостраў разам з горадам Севастопаль быў незаконна акупаваны Расіяй ў 2014-м. Міжнародная супольнасць не прызнала законнасць гэтай анексіі. На працягу сямі гадоў з моманту акупацыі Аляксандр Лукашэнка неаднаразова называў паўвостраў «дэ-факта расійскай зямлёй». Такой была яго заява ў красавіку 2014 года.

«Галоўнае ў тым: дэ-факта — гэта сёння расійская тэрыторыя, гэта сёння частка Расіі. Мне гэта не падабаецца. Але хто даў падставу расіянам дзейнічаць такім чынам? І апошні аргумент — я ім [украінцам, — Рэд.] сказаў па-мужчынску: калі б вы лічылі, што гэта ваша тэрыторыя, вы б за яе змагаліся. Вы гэтую зямлю не абаранілі», — сказаў тады Лукашэнка.

У тым жа 2014 годзе Лукашэнка прыехаў у Кіеў на інаўгурацыю прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Украінскія журналісты спыталі яго, чый Крым.

«Спытайце ва украінцаў, чыя гэта тэрыторыя сёння. Я ўжо не аднойчы казаў: не час і не месца сёння гэтыя праблемы абмяркоўваць. Украіна павінна быць адзінай, цэласнай дзяржавай і будзе такой», — адказаў ён.

Лукашэнка тады таксама рэкамендаваў журналістам «паехаць у Крым і там дамаўляцца аб тым, каб ён быў украінскім». Аб гэтым эпізодзе Лукашэнка згадаў у 2019 годзе на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ.

У жніўні 2021 года Лукашэнка рэзка выказаўся пра перспектывы прызнання расійскай анексіі Крыма, па сутнасці, намякнуўшы, што і ў самой Расіі далёка не для ўсіх відавочны статус паўвострава.

«Калі апошні алігарх у Расіі прызнае Крым і пачне пастаўляць туды прадукцыю, за мной справа не заржавее. Хоць мяне і многае звязвае: Будапешцкая дэкларацыя, мой подпіс там стаіць, але я і праз гэта пераступлю», — заявіў ён.

Але ўжо ў лістападзе Лукашэнка выказаў шкадаванне аб тым, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не запрасіў яго ў Крым на пасяджэнне Вышэйшай дзяржаўнай рады Саюзнай дзяржавы.
Польшча не выдасць уладам Беларусі Макарыя Малахоўскага

Польшча не выдасць уладам Беларусі палітуцекача. Такое рашэнне прыняў суд у Варшаве.

Нагадаем, Макарыю Малахоўскаму 26 гадоў, ён родам з Гарадзішча Мінскага раёна. Сын святара Андрэя Малахоўскага, клірыка Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску.

У Беларусі на яго завялі крымінальную справу за нібыта наезд на супрацоўніка ДПС, які адбыўся 13 жніўня 2020 года на праспекце Незалежнасці. Ён абвінавачваецца па 364 арт. КК РБ (Гвалт або пагроза гвалту ў дачынні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). 

Затрымалі Малахоўскага 12 верасня ў прыгарадзе Варшавы. Але амаль адразу ж яго адпусцілі.

«Прыйшла паліцыя, з нагоды нібыта гучнай музыкі, далей праверка дакументаў, праверылі на сваіх прыладах, а потым у кайданкі і ў пастарунак», — патлумачылі знаёмыя, потым стала вядома, што да яго прыйшлі, бо ён быў у базе інтэрпала.
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў

Арганізатары «Дакара» афіцыйна пацвердзілі, што каманда «МАЗ-СПОРТаўта» не возьме ўдзел у гонцы 2022 года. Такое рашэнне звязана з санкцыямі, якія накладзеныя на Мінскі аўтамабільны завод.

Арганізатары падкрэслілі, што выкраслілі беларускія экіпажы па рашэнні французскіх уладаў. У папярэднім спісе ўдзельнікаў грузавога заліку знаходзіліся тры экіпажы «МАЗ-СПОРТаўта», якія атрымалі стартавыя нумары: № 502 — Сяргей Вязовіч, Павел Гаранін, Антон Запарошчанка; № 507 — Аляксей Вішнеўскі, Максім Новікаў, Сяргей Сачук; № 517 — Аляксандр Васілеўскі, Аляксандр Швед, Віталь Мурылёў.

Улетку ЕС увёў санкцыі ў дачыненні да шэрагу фізічных і юрыдычных асоб Беларусі. У прыватнасці, санкцыі закранулі Мінскі аўтамабільны завод (МАЗ).
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы

У інтэрв'ю Кісялёву Аляксандр Лукашэнка прызнаў Крым расійскім і расказаў пра планы на візіт у Севастопаль. Што стаіць за гэтай палітычнай заявай?

Разважае палітолаг Валер Карбалевіч.

Чытайце па спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Мяне забралі з працы». За каментары пра мігрантаў затрымліваюць беларусаў і прымушаюць выбачацца на відэа

На дзяржаўным канале «Беларусь 4 Гомель» выйшаў сюжэт, прысвечаны мясцовым жыхарам, якія пакідалі «няправільныя» каментары на адрас мігрантаў. Паказалі і відэа з выбачэннямі каментатараў. Мяркуючы па скрынах, якія дэманструюцца ў сюжэце, вынікае, што сілавікі зацікавіліся падпісчыкамі рэгіянальнага пабліка «УКантакце». Некаторых каментатараў выклікалі ў міліцыю ці затрымлівалі. Таксама запісалі ўжо традыцыйныя відэа, на якіх людзі выбачаюцца за каментары.

Пры гэтым незразумела, што за крамола была ў тых каментарах. Напрыклад, адзін з мужчын, якія выбачаюцца, напісаў: «Вунь дзверы, вунь Ірак».

«Наша Ніва» высветліла, што як мінімум двое герояў сюжэта цяпер на волі.

Чытайце па спасылцы