Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Дзясяткі брытанцаў правялі тры дні ў пабе, які замяло снегам. Увесь гэты час яны пілі піва і пелі ў караоке

Наведвальнікі затрымаліся ў «самым высокім» пабе ў Вялікабрытаніі, які знаходзіцца на вышыні 528 метраў над узроўнем мора ў графстве Ёркшыр. Каля 60 чалавек прыехалі туды на трыб'ют-канцэрт і не змаглі з'ехаць з-за метровага слою снегу. Яны правялі ва ўстанове трое сутак, пакуль ратавальнікі не вызвалілі іх.

40 чалавек размясцілі ў гасцініцы, якую яны забраніравалі загадзя, а для астатніх прыйшлося абсталяваць імправізаваны «намётавы лагер» проста ў зале паба.

Супрацоўнікі ўстановы на працягу трох дзён ладзілі для гасцей розныя мерапрыемствы: віктарыны, настольныя гульні і вечар караоке.

Адзін з гасцей расказаў, што атмасфера на працягу некалькіх дзён была надзвычайнай, а снежным закладнікам да вячэр і абедаў давалі па пінце піва.
У Вільні былы дэпутат хацеў зарабіць 2 еўра незвычайным чынам, цяпер яго чакае суд

Былы дэпутат Нагліс Пуцейкіс трапіўся на незвычайным правапарушэнні, піша Delfi. Ахоўнік крамы затрымаў яго пасля таго, як той унёс у аўтамат па прыёме тары 20 бутэлек з падробленымі знакамі дэпазіту, а потым абналічыў атрыманы чэк на два еўра.

Ахоўнік выклікаў паліцыю. Пуцейкіс сказаў паліцэйскім, што ў сябе ў гаражы ён знайшоў бутэлькі і вырашыў здаць іх. Ён запэўнівае, што нічога на бутэлькі не клеіў. Нават пасля размовы з паліцэйскімі Пуцейкіс не кампенсаваў нанесеную краме шкоду.

Быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, прызначаная дата пасяджэння па гэтай справе.

У Літве ўжо некалькі год пры пакупцы вадкасцяў у бутэльках аўтаматычна дадаткова аплачваецца 10 еўрацэнтаў. Калі на этыкетцы ёсць значок бутэлькі са стрэлкай, гэта азначае, што тару можна здаць у тарамаце і атрымаць чэк, які потым абналічыць на касе. Зроблена такая сістэма для паляпшэння стану экалогіі.
Спявачка Рыяна стала нацыянальным героем краіны, якая сёння стала рэспублікай

Барбадас — астраўная дзяржава ў Карыбскім моры — афіцыйна выйшаў з-пад улады брытанскай кароны і стаў парламенцкай рэспублікай. Замест каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II кіраўніком Барбадаса стала Сандра Мэйсан, абраная прэзідэнтам краіны ў канцы кастрычніка.

Лізавета II пажадала Барбадасу міру і росквіту. Яе сын і прынц Чарльз асабіста прыехаў на цырымонію інаўгурацыі прэзідэнта Барбадаса.

На цырымоніі таксама прысутнічала амерыканская спявачка, ураджэнка Барбадаса Рыяна. Яна была аб'яўлена нацыянальным героем краіны.
Журналістку Ірыну Слаўнікаву прызналі палітвязнем

Беларускія праваабаронцы прызналі журналістку Ірыну Слаўнікаву, якая ўжо месяц знаходзіцца за кратамі, палітвязнем. Яе падазраюць па артыкуле 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

30 кастрычніка Ірыну Слаўнікаву затрымалі ў мінскім аэрапорце, калі яна з мужам Аляксандрам Лойкам вярталася з адпачынку. 1 лістапада суддзя Максім Трусевіч асудзіў іх на 15 сутак арышту нібыта за захоўванне ў фэйсбуку матэрыялаў, якія былі прызнаныя экстрэмісцкімі. На волю яны не выйшлі, а зноў атрымалі па 15 сутак.

26 лістапада стала вядома, што Ірына Слаўнікава стала падазраванай паводле крымінальнага артыкула.

Яе мужа Аляксандра Лойку асудзілі на чарговыя 15 сутак.
На мяжы з Літвой намяло 15 см снегу

Снег прайшоў па ўсёй Беларусі. Але калі на ўсходзе краіны снегапад быў амаль незаўважны, то на захадзе і ў цэнтральнай частцы снежнае покрыва складае месцамі ажно да 15 сантыметраў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Палякі апублікавалі відэа спробы нелегальнага перасячэння мяжы групай агрэсіўных мігрантаў. Памежнікі сцвярджаюць, што ў іх кідалі каменне, металічныя трубы і петарды.
«Яны назаўжды вярнуліся на Паўночны полюс». З-за кавіду Санта Клаус сёлета прыйдзе не да ўсіх

Пандэмія адбілася і на рынку Санта Клаусаў: паколькі імі працуюць людзі старэйшага веку, звычайна з лішняй вагой, ім кавід страшнейшы ў першую чаргу.

Студыям цяпер амаль немагчыма знайсці акцёраў для калядных фотасесій: большасць альбо адмаўляюцца праз кавід, альбо радыкальна скарачаюць працу. У індустрыі вымушаныя шукаць іншыя варыянты для віншаванняў.

Чытайце далей
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?

У судовых зводках апошнім часам пішуць пра выпадкі, калі людзей караюць за падпіску на экстрэмісцкія каналы. Што адбываецца насамрэч?

@nashaniva даведалася падрабязней пра тры такія выпадкі. У двух з іх людзі былі падпісаныя на «няправільныя» каналы, але асудзілі іх не за гэта. А вось трэці стварае небяспечны прэцэдэнт судовага сафізму.

«Грамадзянін з неўстаноўленага часу, знаходзячыся ў неўстаноўленым месцы, з выкарыстаннем тэлефона з мэтай распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі захоўваў у дадатку Instagram ва ўкладцы падпіскі з вольным доступам для грамадзян дэструктыўнага характару спасылку ў групу канала, якая па рашэнні суда прызнаная экстрэмісцкай. Пры гэтым акаунт у дадатку не з'яўляецца схаваным, у сувязі з чым любы грамадзянін мае доступ да паказанай спасылкі».

Раней і юрысты, і сам ГУБАЗіК, што пакаранне за падпіску на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы, законам не прадугледжанае.

Чытайце цалкам
«Белавія», «Беларуснафта» і «Гродна Азот». Стаў вядомы поўны спіс фізічных асоб і кампаній, якія трапяць у пяты пакет санкцый ЕС

У спіс увайшлі прадпрыемствы з Беларусі, Сірыі і Турцыі, а таксама беларускія памежнікі, суддзі і прапагандысты, паведамляе «Радыё Свабода».

У спісе кампаній: «Белавія»; «Цэнтркурорт»; «Оскартур»; гатэлі «Мінск» і «Планета»; Асобная служба актыўных мерапрыемстваў (АСАМ); авіякампанія Cham Wings Airlines (Сірыя); пашпартна-візавы цэнтр VIP Grub (Турцыя); «Гродна Азот»; «Беларуснафта»; «Гродна Хімвалакно» і «Белшына».

Сярод фізічных асоб: кіраўнік ДПК Анатоль Лапо, прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, кіраўнік АНТ Марат Маркаў, суддзя Дзмітрый Карсюк і іншыя. Цалкам спіс можна пабачыць па спасылцы.

Пакет санкцый, як паведамляецца, будзе дзейнічаць з 2 снежня.
Праўладныя тэлеграм-каналы смяюцца з памеру нямецкай гуманітарнай дапамогі, але беларускія пенсіянеры штомесяц атрымліваюць не нашмат больш

Генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў заявіў, што нямецкі Чырвоны Крыж выдзеліць для мігрантаў у Беларусі 143 тысячы еўра гуманітарнай дапамогі.

Памер нямецкай дапамогі выклікаў іронію ў праўладных тэлеграм-каналах: «Калі падзяліць паміж бежанцамі ў ТЛЦ, выйдзе аж па 150 еўра кожнаму», ‒ піша канал АТН.

Але ж можна ўспомніць, што сярэдняя пенсія ў краіне ‒ 188 еўра на месяц, з камуналкай, лекамі, прадуктамі.

143 тысячы ‒ гэта дапамога толькі нямецкай арганізацыі. Раней Шаўцоў заяўляў, што беларускі бок ужо атрымаў дапамогу ад Міжнароднай федэрацыі Чырвонага Крыжа ў памеры 266 тысяч еўра.

Агулам жа, паводле Шаўцова, чакаецца, што памер дапамогі па лініі Міжнароднага Чырвонага Крыжа для мігрантаў складзе каля 6 млн еўра.
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца

Сіноптыкі паведамляюць, што ўначы на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень у асобных раёнах пройдзе кароткачасовы снег.

Уначы і раніцай месцамі слабыя туман, галалёд, мяцеліца. На асобных участках дарог завіруха.

Вецер заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с, у асобных раёнах парывы да 14 м/с, уначы месцамі 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, пры праясненнях - мінус 8-10. Удзень будзе ад мінус 5 да +1.

У Мінску чакаецца ўначы да мінус сямі, удзень да мінус 4 градусаў.
«Маё сэрца рвецца на часткі, бо градус нянавісці ў Беларусі расце». Вольга Залатар выступіла з апошнім словам у судзе

Падыходзіць да сканчэння судовы працэс па справе маці пяцярых дзяцей Вольгі Залатар. Палітзняволеную абвінавачваюць у арганізацыі, удзеле ў акцыях пратэсту, а таксама ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. Следства не знайшло і не дапытала ніводнага чалавека, які нібыта ўваходзіў у тое «фарміраванне». Пракурор запатрабавала пакаранне — пяць год калоніі.

Што Вольга сказала ў апошнім слове?

▫️«Усе мае дзеянні і выказванні падрыхтаваныя з любоўю да людзей і з нянавісцю да хлусні і гвалту».
▫️«Неабходна пакаянне і ўзаемнае прабачэнне. Толькі так магчыма спыніць грамадска-палітычны крызіс у краіне».
▫️«У матэрыялах справы маім дзеянням нададзены сэнс, які я не мела на ўвазе. Звычайныя чалавечыя ўчынкі, рэакцыі і пачуцці крыміналізаваныя».

Чытайце цалкам па спасылцы
У Мінску ў сістэму гарачага водазабеспячэння дададуць фарбавальнік? Дзе і навошта?

У сямі раёнах Мінска ў гарачую ваду цеплавых сетак з 1 снежня па 31 студзеня будзе ўводзіцца фарбавальнік флуарэсцэін для выяўлення ўцечак, пішуць «Мінск-Навіны».

Фарбавальнік не ўяўляе небяспекі для арганізма чалавека. Яго дададуць у сеткавую ваду ў закрытай сістэме кацельняў «Кедышка», «Шабаны» і Мінскай ЦЭЦ-2, якія ажыццяўляюць цеплазабеспячэнне спажыўцоў Ленінскага, Заводскага, Маскоўскага, Партызанскага, Кастрычніцкага, Савецкага і Першамайскага раёнаў горада Мінска.

Пры выяўленні ўцечак, мінчукоў просяць інфармаваць у «Мінскія цеплавыя сеткі».
Ва Ушацкім раёне перакулілася маршрутка. Два чалавекі пацярпелі

Мікрааўтобус на 32-м км дарогі Лепель - Полацк з'ехаў у кювет і перакуліўся.

Як паведамляе ДАІ, паводле папярэдніх звестак, 48-гадовы кіроўца не даў рады кіраванню і з'ехаў у кювет.

Пакуль па медыцынскую дапамогу звярнуліся два пасажыры.
Культавы ўніверсам «Цэнтральны» ўпрыгожылі да святаў чырвона-зялёнымі шарамі

«Зайшла днямі ў «Цэнтральны» па любімы «Оскар» [напой з кавы, каньяку і сырога яйка, які робяць толькі ў кафетэрыі ўніверсама, — НН]. Адчыніла дзверы — і самлела. Не, не ад кантынгенту, — кажа чытачка. — Я самлела ад навагодніх упрыгожванняў. Я, вядома, разумею, што імі хацелі сказаць тыя, хто ўсё гэта зрабіў, але гэта нават не намёк. Гэта здзек нейкі! Нават панкі афігеваюць, калі заходзяць. А іх цяжка чымсьці ўразіць».

Як ні намагаліся, але нейкага дызайнерскага рашэння ў такім упрыгожванні не ўгледзелі і іншыя мінчукі. Што ўжо казаць пра легендарную ляпніну і шыкоўныя люстры «Цэнтральнага», якім такое чырвона-зялёнае суседства відавочна не вельмі пасуе.

Чаму «Цэнтральны» вырашыў такім чынам упрыгожыць свой кафетэрый? З гэтым пытаннем @nashaniva звярнулася да адміністрацыі. Як толькі мы атрымаем адказ, адразу ж яго апублікуем.
На літоўска-беларускай мяжы стаяць вялізныя чэргі фураў, кіроўцы чакаюць па 8 сутак

Прадстаўнік транспартнай кампаніі Komlita Вітас Клімавічус сказаў, што цяпер у Райгардасе — Прывалцы стаіць 11-кіламетровая чарга з фур, якая практычна не рухаецца з месца. Па яго словах, такіх чэргаў не было за ўсю гісторыю працы кампаніі, піша Delfi.

«Там стаяць два мае цягачы з кіроўцамі. Першы кіроўца прастаяў ля мяжы 8 сутак. Іншы цягач прыехаў нядаўна, калі нічога не зменіцца, на гэтым тыдні ён не перасячэ мяжу», — сказаў суразмоўца.

«Нават не вельмі прыемна тэлефанаваць кіроўцам, яны злуюцца. Я разумею іх сітуацыю, вельмі цяжка столькі часу правесці ў кабіне, нікуды не ехаць. Бо там няма магчымасці ні памыцца, ні ў прыбіральню схадзіць, ні паесці», — заўважыў прадстаўнік кампаніі.