Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
На суботу абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага туману

13 лістапада ападкаў не прагназуецца, але ў першай палове дня на большай частцы тэрыторыі краіны магчымы туман.

Днём паветра прагрэецца да 2-8 градусаў.

У Мінску чакаецца да +5.
«Праз жоўтыя біркі на адзенні палітычных называюць «куранятамі». Як жывуць у калоніях асуджаныя па «справе студэнтаў»

Год таму 12 лістапада стаў чорным днём для студэнцтва. Гэту восень затрыманая «па справе студэнтаў» моладзь сустракае ў калоніях. Замест таго, каб у свае 20 вучыцца на архітэктара ці матэматыка, яны працуюць прасавальшчыцамі і падсобнымі рабочымі.

«Наша Ніва» даведалася апошнія навіны ад іх.
▫️«Яна прыняла ўсё як ёсць: цуду не адбудзецца, і трэба неяк жыць».
▫️«У Асі была камісія па ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Адмовілі, прычына – «не стала на шлях выпраўлення і не прызнала віну».
▫️«Мама ездзіла да Іллі амаль перад этапам. Казала, што вочы сумныя былі ў яго».
▫️«За год у камерах Ягор сем разоў хварэў».

Як смелыя маладзёны праходзяць выпрабаванні зняволення, чытайце па спасылцы.
Mінскі аэрапорт, гатэль «Мінск», сірыйская авіякампанія Cham Wings, а таксама іншыя фізічныя і юрыдычныя асобы, датычныя да міграцыйнага крызісу, могуць трапіць пад новыя санкцыі. Пра гэта са спасылкай на Financial Times паведаміла Еўрарадыё.

Ужо ў панядзелак кіраўнікі МЗС краін ЕС абмяркуюць новы пакет санкцый. Пасля кансультацый будзе сфарміраваны канчатковы спіс.
Рэцэпт на выходныя: гарбузовы чызкейк

Чым можна заняцца гэтым туманным ранкам. Пайсці на рынак і набыць гарбуз. З гэтай садавіны прынята рабіць супы, запяканкі і пюрэ, аднак сёння мы прапануем вам выпечку з гарбуза. Чаяпіцце з гарбузовым чызкейкам трохі сагрэе вас халодным восеньскім вечарам.
Цела 20-гадовага грамадзяніна Сірыі выявіла польская паліцыя побач з мяжой Беларусі. Прычына смерці невядомая.

Паводле інфармацыі праваахоўных органаў, цела было знойдзена ў лясной зоне, паведамляе ТАСС.
Пуцін заявіў, што ніколі не чуў пра заявы Лукашэнкі аб магчымасці перакрыць газ у Еўропу: першы раз пра гэта чую, Лукашэнка ні разу ў размове пра гэта не казаў. Перакрыцце Беларуссю паставак расійскага газу ў Еўропу было б парушэннем кантракта. Ён дадаў, што абмяркуе з Лукашэнкам яго выказванні аб магчымасці перакрыць пастаўкі газу з РФ у Еўропу. Таксама прэзідэнт Расіі выказаў спадзеў, што Лукашэнка і Меркель бліжэйшым часам абмяркуюць праблему мігранцкага крызісу.

Пра такую заяву Пуціна паведамляюць расійскія СМІ.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Група мігрантаў каля 100 чалавек спрабавала нелегальна перасекчы мяжу. Польскія памежнікі паведамляюць, што мігранты ўжылі супраць іх слезацечны газ.

Палякі мяркуюць, што газам тых забяспечылі беларусы. Да «зброі з Данбаса» справа пакуль не дайшла.
БелТА дагэтуль не паведаміла пра гібель двух расійскіх дэсантнікаў пры высадцы пад Гроднам

Беларускія дзяржаўныя СМІ на гэты момант паведамляюць толькі пра тое, што «праверка паказала высокую гатоўнасць і здольнасць выконваць задачы на любым кірунку і ў самыя кароткія тэрміны ажыццявіць дастаўку дэсантаў з выкарыстаннем вайскова-транспартнай авіяцыі Расійскай Федэрацыі і верталётаў ВПС і войскаў СПА Рэспублікі Беларусь».

На думку аналітыкаў, Масква хацела б цяпер павялічыць на Беларусі сваю пастаянную вайсковую прысутнасць. Высадка дэсантнікаў пад Гроднам, як і пралёты расійскіх атамных бамбардзіроўшчыкаў і імітацыя скідання бомбаў за 60 км ад польскай мяжы ‒ яўная дэманстрацыя расійскага кантролю над Беларуссю.
Польшча можа закрыць памежныя пераходы і чыгуначны рух з Беларуссю на фоне міграцыйнага крызісу, заявіў кіраўнік МУС Польшчы.

Зараз закрыты толькі пункт пропуску «Кузніца» / «Брузгі». 9 лістапада побач размясціўся лагер мігрантаў.
Трагікамедыя: вяскоўцы паведамілі аб пажары, але аказалася, што мігранты заблукалі і паляць вогнішча

Мясцовыя жыхары аднаго з пасёлкаў пад Ваўкавыскам расказалі «Нашай Ніве», што ноччу яны ўбачылі нібыта агонь пажару ў лесе і паведамілі пра гэта леснікам. Аказалася, што там больш за 30 чалавек мігрантаў: сем’і з дзецьмі.

Што курды рабілі ў лесе пад Ваўкавыскам, далёка ад мяжы, чытайце тут.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Стральбой у паветра і крыкамі «Ситдаун, б*ть!» – так беларускія памежнікі супакойваюць бежанцаў, якія ўтвараюць цісканіну падчас раздачы ежы.

Раней беларускі бок казаў пра тое, што гэта польскія памежнікі страляюць над галовамі мігрантаў. Зараз у лагеры знаходзіцца найменей 2000 чалавек.
«Вова, мы афігелі! Мы не ведаем, што рабіць…» Галоўны рэдактар «Камсамолкі» распавёў, што адбываецца з беларускай рэдакцыяй

Больш за год таму «Камсамолку» ў Беларусі перасталі друкаваць. У верасні 2021 года заблакавалі сайт. Журналіста рэдакцыі Генадзя Мажэйку затрымалі. Адбыўся разгром аднаго з самых папулярных выданняў Беларусі.

Галоўны рэдактар «Камсамольскай праўды» Уладзімір Сунгоркін распавёў пра сітуацыю вакол «КП» у Беларусі.
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?

Міністр унутраных спраў Польшчы Марыуш Каміньскі сёння заявіў, што наша суседка можа перакрыць наземныя памежныя пераходы і нават чыгуначны рух праз свае межы. Яшчэ раней Лукашэнка пагражаў у адказ на санкцыі перакрыць транзіт газу па тэрыторыі Беларусі. Наколькі верагодныя гэтыя пагрозы і якія наступствы могуць быць для айчыннай эканомікі?

Як на нас адаб'ецца перакрыццё польскай граніцы, чытайце па спасылцы
Аляксандр Лукашэнка хоча ўзначаліць Усебеларускі народны сход і вызваліць пасаду прэзідэнта для «новага пакалення». Такі сэнс ягонай заявы ў інтэрв'ю галоўнаму рэдактару расійскага часопіса «Нацыянальная абарона».

Далей — цікавей. Пад паўнамоцтвы УНС Лукашэнка хоча перадаць фарміраванне Канстытуцыйнага суда, прызначэнне старшыні Вярхоўнага суда, пытанні абвяшчэння вайны і міру, імпічменту, адпраўкі вайскоўцаў за межы Беларусі, фарміраванне Цэнтральнай выбарчай камісіі. Наўрад ці гэта ўсе паўнамоцтвы.
Лукашэнка заявіў, што ў жніўні падчас пратэстаў мабілізаваў палову арміі. І сам паехаў пад Гродна

Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю часопісу «Национальная оборона». Сярод ужо звыклых заяваў ён прызнаўся, што падняў армію падчас масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў.

«І калі ў жніўні мінулага гады я гэта ўбачыў, я палову войска мабілізаваў. Гэта былі добрыя вучэнні. Паў-арміі!.. І перакрыў там, дзе трэба перакрыць. І сам паехаў пад Гродна», ‒ сказаў ён.

Таксама ён дадаў, што просіць «Іскандэры» ў Пуціна, каб расставіць на заходні і паўднёвы накірункі.

Падрабязней тут.
Паглядзіце, у якіх умовах праходзіў матч першай лігі «Лакаматыў» — «Нафтан» у Гомелі

Скрыншоты ўзятыя адсюль.

Галоў гледачы не ўбачылі ва ўсіх сэнсах.