This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Расіі завялі крымінальную справу на аўтараў гумарыстычных ролікаў пра выдуманага чыноўніка Наліўкіна
Аўтар і прадзюсар ролікаў Андрэй Клачкоў паведаміў пра ператрусы ў кватэрах усёй здымачнай групы. Іх абвінавачваюць у цяжкім хуліганстве — прэтэнзіі з’явіліся да роліка, дзе «старшыня выканаўчага камітэта Усурыйскага раёна» Віталь Наліўкін вырашае пытанне няякасных прыпынкаў пры дапамозе гранатамёта.
Раней арыштоўвалі актрысу, якая ў роліках пра Наліўкіна парадзіравала прэс-сакратарку расійскай паліцыі.
У гумарыстычных роліках выдуманы чыноўнік радыкальна і арыгінальна вырашае праблемы ва Усурыйску.

У Мёрскім раёне прадаюць сядзібу Лапацінскіх
Выстаўлены на продаж сядзібна-паркавы комплекс «Леонпаль» з сядзібай Лапацінскіх у Мёрскім раёне. Таргі павінны адбыцца 6 снежня.
За комплекс просяць 23 600 рублёў. Належыць комплекс і тэрыторыя вакол яго прадпрыемству «Інтэграл». Разам з сядзібным комплексам даецца права арэнды 1,3 гектараў зямлі на мяжы з Еўрасаюзам на беразе Заходняй Дзвіны.
Пакупнік павінен будзе на працягу месяца пасля набыцця падпісаць ахоўнае абавязацельства і забяспечыць захаванасць сядзібы, бо яна з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Выстаўлены на продаж сядзібна-паркавы комплекс «Леонпаль» з сядзібай Лапацінскіх у Мёрскім раёне. Таргі павінны адбыцца 6 снежня.
За комплекс просяць 23 600 рублёў. Належыць комплекс і тэрыторыя вакол яго прадпрыемству «Інтэграл». Разам з сядзібным комплексам даецца права арэнды 1,3 гектараў зямлі на мяжы з Еўрасаюзам на беразе Заходняй Дзвіны.
Пакупнік павінен будзе на працягу месяца пасля набыцця падпісаць ахоўнае абавязацельства і забяспечыць захаванасць сядзібы, бо яна з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінабароны Польшчы апублікавала відэа, на якім бачная група беларускіх сілавікоў, якія рухаюцца да лагеру мігрантаў каля Брузгоў.
«Нават падначаленыя Чамаданавай адмовіліся». Што вядома пра Наталлю Сахарчук, якая стала прэс-сакратаром МУС
На месца звольненай Вольгі Чамаданавай у прэс-службу МУС прыйшла малавядомая Наталля Сахарчук. Яна доўга працавалава ў аддзеле агітацыі і прапаганды Брэсцкага ДАІ, пасля стала афіцыйным прадстаўніком УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Што вядома пра прызначэнне?
▫️Сахарчук родам з міліцэйскай дынастыі. Яе дзед, бацька і муж — міліцыянеры.
▫️На пасаду прэс-сакратара МУС яна прыходзіць гэтак жа выпадкова, як некалі прыходзіла Чамаданава.
▫️Ніхто, апроч Сахарчук, не пагадзіўся быць прэс-сакратаром МУС.
Чытайце па спасылцы

Delfi: Уначы беларускія памежнікі перакінулі да мяжы з Літвой сотні нелегальных мігрантаў
Выданне сцвярджае, што вялікая група мігрантаў уначы разбіла лагер на беларускім баку, каля мяжы з Літвой, побач з Капчамецкай пушчай, каля населенага пункта Кадыш.
Delfi піша, што групу з 500 чалавек сюды даставілі з таго месца, дзе напярэдадні сабралася вялікая група мігрантаў ля мяжы з Польшчай. Некаторыя групамі спрабавалі прабрацца на літоўскую тэрыторыю мінулай ноччу З 24.00 да 8.00 9 лістапада ў Літву спрабавалі прайсці 82 мігранты.
Самі нелегалы распавялі журналісту Delfi, што беларускія вайскоўцы позна ўвечары сілай пасадзілі 500 мігрантаў у вайсковыя грузавікі і павезлі ў невядомым кірунку.

Польскія спецслужбы ацэньваюць колькасць мігрантаў, якія сабраліся на мяжы з Беларуссю, у 3-4 тысячы чалавек
Такую лічбу ў эфіры польскага радыё назваў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужб Польшчы Станіслаў Жарын.
«Учора мы падлічылі, што ў раёне мяжы з Польшчай можа быць каля 4000 мігрантаў. Гэта мігранты, якія знаходзяцца пад кантролем беларусаў, учора яны падзяліліся на розныя групы, разбілі лагеры на начлег і, як я мяркую, гэтую групу папоўняць яшчэ людзі, якія прыедуць з Мінска да нашай мяжы», – сказаў Жарын.
Усяго, паводле яго слоў, у Беларусі могуць знаходзіцца да 12-15 тысяч чалавек, якія хочуць трапіць у Еўрасаюз. Жарын дадаў, што эскалацыя на мяжы будзе доўгатэрміновай.

Што адбываецца раніцай на мяжы?
Відэа ДПК Беларусі.
Відэа ДПК Беларусі.
Установы адукацыі закрыліся, людзі закупляюцца прадуктамі. Як памежная Польшча трывае атаку мігрантаў
У польскім памежным мястэчку Кузніца другі дзень ‒ панічныя настроі. Калі людзі пачулі пра спробу сілавога прарыву мяжы мігрантамі, яны найперш пабеглі забіраць дзяцей з садкоў і школ і скупаць тавары першай неабходнасці ў крамах. У выніку ўстановы адукацыі ў мястэчку абвясцілі, што не будуць працаваць да канца тыдня. У крамах знік хлеб, людзі закупаюцца кансервамі, стаяць чэргі.
Што пішуць польскія медыя?

ЕС прыпыніў дзеянне спрошчанага візавага рэжыму для беларускіх чыноўнікаў
Рада Еўрасаюза часткова прыпыніла прымяненне пагаднення аб спрошчаным візавым рэжыме паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Рашэнне было прынятае сёння ў адказ на «гібрыдную атаку, якая працягваецца з боку беларускага рэжыму», паведамляе прэс-служба Рады.

Небяспечны крызіс на Балканах: яшчэ адна магчымасць новай вайны
Балканская дзяржава Боснія і Герцэгавіна знаходзіцца на мяжы вялікага крызісу. Прычына гэтага — імкненне баснійскіх сербаў да аддзялення.
Што адбываецца?

Google зрабіў новую функцыю — яна шукае двайнікоў жывёл на творах выяўленчага мастацтва
Пры дапамозе функцыі Pet Portraits для дадатку Arts&Culture можна знайсці двайнікоў коткі, сабакі, яшчаркі, чарапахі, труса ці коні сярод твораў мастацтва.
Трэба толькі загрузіць фота гадаванца, пасля чаго дадатак падбярэ найбольш падобныя экспанаты і ў дэталях раскажа пра іх і пра музеі, дзе захоўваюцца гэтыя творы мастацтва.

Чаму мігранты жывуць у лесе, а не ў інтэрнаце і як раней улады вырашалі праблему з бежанцамі?
Некалькі гадоў таму Беларусь ужо сутыкалася з міграцыйным крызісам — Брэст стаў залай чакання для чачэнскіх бежанцаў. Як улады дзейнічалі тады? Ці павінна Беларусь прымаць тых, каго не пусцілі ў Еўропу? Чаму мігранты жывуць у лесе, а не ў спецыяльным цэнтры? Ці просяць яны прытулку ў нашай краіне? Разбіраемся з праваабаронцай Human Constanta Аленай Чаховіч.
▫️«Калі чалавек перасякае мяжу з парушэннем закону, гэта ўсё адно не пазбаўляе яго права падаць заяву на атрыманне прытулку».
▫️«Са слоў мігрантаў, беларускія пагранічнікі спецыяльна трымалі іх у ачапленні, каб у людзей заставалася толькі адна магчымасць — спрабаваць зноў і зноў перасекчы мяжу з Польшчай».
▫️«Было некалькі выпадкаў, калі тыя, хто меў няўдалую спробу перасекчы мяжу ці адмовіўся ад гэтага, вырашалі паспрабаваць атрымаць прытулак у Беларусі».

Прэзідэнт Польшчы назваў сітуацыю на мяжы «гібрыднай акцыяй супраць Польшчы і ЕС»
У Польшчы завяршылася сустрэча, прысвечаная сітуацыі на беларуска-польскай мяжы. У размове з журналістамі Анджэй Дуда адзначыў, што польскія спецслужбы былі гатовыя да падобных сцэнароў, піша выданне Wpolityce.
«Трэба дакладна сказаць: гэта гібрыдная акцыя, якая праводзіцца беларускім рэжымам супраць Польшчы і ЕС. Групы мігрантаў, якія шлі да польскай мяжы, накіроўваліся беларускімі службамі, якія павялі іх са звычайнай дарогі ў лес, так што яны атакавалі частку польска-беларускай мяжы, дзе няма пераходу», — сказаў ён.

Што вядома пра дзіўную гісторыю з забойствам у Серабранцы? Сведка: «Пачуліся крыкі «Забіваюць!»
Увечары 8 лістапада ў доме па праспекце Ракасоўскага ў Мінску знайшлі цела 33-гадовай жанчыны. З балкона той жа кватэры выпаў мужчына — па звестках @nashaniva, яе муж. Ён у цяжкім стане знаходзіцца ў бальніцы. Вядома, што ў жанчыны на целе кулявое раненне.
Па непацверджанай інфармацыі, вядзецца пошук забойцы, муж жанчыны, імаверна, не злачынца, а таксама ахвяра.
Пагутарылі са сведкай здарэння. Чытайце па спасылцы
Увечары 8 лістапада ў доме па праспекце Ракасоўскага ў Мінску знайшлі цела 33-гадовай жанчыны. З балкона той жа кватэры выпаў мужчына — па звестках @nashaniva, яе муж. Ён у цяжкім стане знаходзіцца ў бальніцы. Вядома, што ў жанчыны на целе кулявое раненне.
Па непацверджанай інфармацыі, вядзецца пошук забойцы, муж жанчыны, імаверна, не злачынца, а таксама ахвяра.
Пагутарылі са сведкай здарэння. Чытайце па спасылцы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Памятаеце генерала Белаконева, які прапаноўваў «мачыць у сарціры» праціўнікаў улады? Ён выказаўся наконт крымінальнай адказнасці за заклікі да санкцый: прапанаваў пазбаўляць грамадзянства і канфіскоўваць маёмасць
Так ён пракаментаваў зацвярджэнне паправак да артыкула 361 КК РБ (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы). Далей законапраект пройдзе слуханні ў Савеце Рэспублікі і будзе падпісаны Лукашэнкам.
Таксама Белаконеў адзначыў, што шкода ад санкцый дастаткова вялікая.
Ледзь не загубіў кар'еру праз прапаршчыка, што скраў танк. Хто такі генерал Белаконеў, які прапанаваў дзейнічаць метадамі вермахта

❕Увага, пошук!
Шукаем індывідуальных прадпрымальнікаў, якіх з наступнага года закрануць змены ў падаткаабкладанні. Хочам спытаць, як гэта паўплывае на ваш бізнэс, ці істотна вырастуць выплаты.
Калі гэта вы ці вашыя знаёмыя, пішыце ў @nasa_niva_bot

«Знаёмы пусціў пажыць у дом бацькі ў абмен на дапамогу ў даследаванні». Як беларускі навуковец аказаўся ў літоўскай вёсцы
Алег Дарашкевіч працаваў пры ПВТ — кіраваў праектам па ранняй дыягностыцы захворванняў. У 68 яго жыццё рэзка змянілася. Мужчына пераехаў у літоўскую вёску, за некалькі месяцаў вывучыў літоўскую мову. Нязменным засталася толькі навука, якая корміць у прамым сэнсе гэтага слова.
«Наша Ніва» запісала яго гісторыю — пра дзяцінства ў ваенных гарнізонах, допінг для коняў, валанцёрства ў штабе Цапкалы і новае жыццё за мяжой.
▫️«У 10 класе я быў упэўнены, што стану навукоўцам, які будзе вывучаць працэсы памяці і мыслення».
▫️«Бачыў даўно, што ўся харызма Лукашэнкі — папулізм. Але я моўчкі гэту незадаволенасць трымаў. А тут мяне вельмі натхніла аб’ява Цапкалы пра тое, што ён возьме ўдзел у выбарах. Але ўсе 300 подпісаў, якія я сабраў, прызналі сфальсіфікаванымі».
▫️«Я пераехаў у Вільню, разлічваючы, што змагу рэалізаваць сваю ідэю з універсальнай вакцынай».
Чытайце гутарку цалкам па спасылцы