Прадстаўніцу «Белсата» Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку арыштавалі на 15 сутак
Сёння ў судзе Першамайскага раёна прайшоў суд па адміністрацыйных справах Ірыны Слаўнікавай і яе мужа Аляксандра Лойкі. Мужчыну абвінавацілі ў рэпостах (захоўванні) на старонках у Facebook трох артыкулаў канала, матэрыялы якога цяпер прызнаныя «экстрэмісцкімі».
Аляксандр Лойка распавёў падчас суда, што іх з жонкай затрымалі ноччу 30 кастрычніка на пашпартным кантролі, закавалі ў кайданкі і нават не далі забраць багаж. Да суда ён быў на Акрэсціна ў двухмеснай камеры, дзе агулам знаходзілася 10 чалавек. Мужчына распавёў на працэсе, што яго прасілі запісаць «пакаяльнае відэа», піша @viasna96.
Суддзя Трусевіч арыштаваў Лойку на 15 сутак. Аналагічны прысуд атрымала і яго жонка.

На Зыбіцкай за $20 млн прадаецца гатэль
Гатэль Mercure ў цэнтры Мінска на вуліцы Зыбіцкай выстаўлены на аўкцыён, які адбудзецца 11 лістапада. Стартавая цана — больш за 20 мільёнаў даляраў (50 209 250 беларускіх рублёў). Плошча гасцініцы, якая адкрылася ў 2019 годзе, — каля 6,6 тысяч квадратных метраў.
У склад лота ўваходзяць таксама падземны паркінг, памяшканні пад рэстаран і офіс, а таксама права арэнды на два зямельныя ўчасткі.

Футбаліст каманды другой лігі абмацюкаў суперніка. У скандал умяшаўся мэр Маларыты
У плэй-оф другой лігі гулялі «Маларыта» і «Астравец». Гулец каманды з Брэстчыны Кірыл Кавалюк сказаў, што яго каманда пераможа, бо «Маларыта» — безумоўны фаварыт чэмпіянату. Але далей прайшоў «Астравец», а яго гулец Георгій Чытанава апублікаваў абразлівы адказ суперніку. Пасля ў сторыз ён пераспяваў песню гурта «Сектар газа», у якой лірычны герой «пад вечар Маларыту ** [паймеў]».
Пасля таго як выбрык Чытанавы разляцеўся па інтэрнэце, ён працягнуў абражаць крытыкаў у каментарах.
Журналісты звярнулі ўвагу, што сваімі словамі гулец «Астраўца» не толькі парушыў умовы кантракта, але і можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
У нядзелю па тэме выказаўся і кіраўнік Маларыты. Міхаіл Бацэнка запатрабаваў ад «Астраўца» выбачэнняў і скасавання кантракта з Чытанавам. У адваротным выпадку чыноўнік абяцае звярнуцца ў федэрацыю футбола і міліцыю.
Дарэчы, у вырашальным матчы ні Кавалюк, ні Чытанава ўдзелу не прымалі.

Ці зможа дайсці да таго, што не будзе грошай плаціць пенсіі і заробкі бюджэтнікам? Адказвае эканаміст
Эканаміст Кацярына Барнукова разважае над пытаннямі, ці можа быць калапс у эканоміцы, як у 90-я, ці сутыкнуцца ўлады з тым, што не змогуць плаціць своечасова пенсіянерам і бюджэтнікам, а таксама ці магчымае паўтарэнне сцэнара з дэвальвацыяй у 2011-м, калі па ўсёй краіне стаялі чэргі па валюту, прадукты, тэхніку.
Чытайце па спасылцы
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Што азначаюць заявы Ярмошынай аб рэферэндуме? Тлумачыць спецпрадстаўнік Ціханоўскай па выбарах
Аляксандр Шлык даў ацэнку заявам Ярмошынай аб рэферэндуме. Вось якія пытанні ў яго ўзніклі адносна некалькіх тэзісаў Ярмошынай.
Чытайце па спасылцы
Аляксандр Шлык даў ацэнку заявам Ярмошынай аб рэферэндуме. Вось якія пытанні ў яго ўзніклі адносна некалькіх тэзісаў Ярмошынай.
Чытайце па спасылцы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Магілёве тралейбус заціснуў нагу дзяўчыны
Здарэнне адбылося 18 кастрычніка, але стала пра яго вядома толькі сёння. 23-гадовая дзяўчына хацела сесці ў тралейбус, але дзверы тралейбуса зачыніліся і прыціснулі ёй нагу. Пасля транспарт пачаў рух, пацягнуўшы дзяўчыну за сабой. Пасажыры хутка паведамілі кіроўцу пра інцыдэнт, і ўсё скончылася толькі пашкоджаннем абутку.
55-гадоваму кіроўцу пагражае штраф ад 5 да 20 базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца перавозкамі да двух гадоў або без пазбаўлення, адзначылі ў ДАІ.

У Смалявіцкім раёне ў ДТЗ трапіў міліцэйскі аўтамабіль
Як піша @onlinerby, сур'ёзная аварыя адбылася сёння пад Смалявічамі, у раёне павароту з трасы Слабада — Навасады да вёскі Крывая Бяроза. Сутыкнуліся два аўтамабілі, адзін з якіх — міліцэйскі.
На месцы знаходзіліся ратавальнікі і брыгада хуткай дапамогі.

МУС выставіла на продаж чатыры аўтазакі
На сайце прадпрыемства «Белспецкантракт», што займаецца рэалізацыяй былой ва ўжыванні маёмасці сілавікоў, на мінулым тыдні з’явіліся чатыры прапановы па продажы міліцэйскіх аўтазакаў.
Фургоны МАЗ 2006 і 2009 года выпуску з прабегам ад 116 да 278 тысяч кіламетраў прадаюцца па цане ад 14 да 19,7 тысяч рублёў. Унутры памяшкання для затрыманых у адным з аўтазакаў вісіць герб СССР.
На сайце прадпрыемства «Белспецкантракт», што займаецца рэалізацыяй былой ва ўжыванні маёмасці сілавікоў, на мінулым тыдні з’явіліся чатыры прапановы па продажы міліцэйскіх аўтазакаў.
Фургоны МАЗ 2006 і 2009 года выпуску з прабегам ад 116 да 278 тысяч кіламетраў прадаюцца па цане ад 14 да 19,7 тысяч рублёў. Унутры памяшкання для затрыманых у адным з аўтазакаў вісіць герб СССР.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Светлагорску мужчына кінуўся на аўтамабіль Дэпартамента аховы і разбіў лабавое шкло
Раніцай 31 кастрычніка сілавікі затрымалі 32-гадовага мужчыну, які пагражаў людзям нажом і разбіў лабавое шкло ў службовым аўтамабілі.
Мужчына пагражаў нажом сваяку і суседзям, якія спрабавалі яго ўціхамірыць. На дапамогу выклікалі нарад Дэпартамента аховы.
Мужчына з разбегу заскочыў на капот службовага аўтамабіля і разбіў лабавое шкло. Мужчына ў момант інцыдэнту быў цвярозы, але матыў учынку патлумачыць не змог.

Маск стаў першым чалавекам у свеце з багаццем больш за $300 млрд
Багацце заснавальніка кампаніі SpaceX і сузаснавальніка Tesla Ілана Маска перавысіла $300 млрд, гэта здарылася ўпершыню за ўсю гісторыю рэйтынгаў.
Звесткі аб багацці Маска прыводзіць рэйтынг Forbes, што абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу. Багацце Маска аказалася на ўзроўні $308,5 млрд.
Рост багацця Маска пачаўся на фоне падаражэння акцый Tesla на біржы NASDAQ.
Ілан Маск з'яўляецца найбагацейшым чалавекам планеты ўжо амаль тыдзень. Падняцца на першы радок, выціснуўшы заснавальніка Amazon Джэфа Безаса, ён змог таксама дзякуючы росту акцый Tesla.
Рынкавая капіталізацыя Tesla упершыню ў гісторыі дасягнула $1 трлн. Гэтаму спрыяла тое, што кампанія багатыра Маска атрымала найбуйнейшы заказ на электрамабілі ад сэрвісу арэнды Hertz (на 100 тысяч адзінак).