Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Вашай увазе рэдакцыйныя матэрыялы @nashaniva, якія выйшлі на выхадных, 30-31 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

Як выбраць пульсаксіметр і правільна ім карыстацца дома? Расказвае доктар

«Мужчыны прасілі памацаць». Мінская дызайнерка вырабляе эпатажныя сумкі з жаночымі грудзьмі

Трактар, гарэлка, козачкі. Хто яшчэ з лідараў дзяржаў адмаўляў кавід і яго небяспеку

Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам? (праз VPN)

«На педсавеце так і сказалі: загад зверху — кавіду не баяцца». Дзяцей падчас чацвёртай хвалі будуць вадзіць на экскурсіі і ў музеі

Шурын ці швагер? Ці ведаеце вы, як называюць сваякоў? ТЭСТ

Чыноўнікі прапаноўваюць захады, каб скараціць долю імпартных прадуктаў да 14%. МАРГ баіцца росту цэн і напружанасці

Тыкток з беларускім смакам: сабралі для вас падборку цікавых айчынных каналаў, за праглядам якіх можна бавіць вечары

Цяжарнасць і кавід: вось што варта ведаць

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў

Машыны Volkswagen з’яўляюцца самымі папулярнымі ў Беларусі. На канец 2020 года ва ўласнасці беларусаў было 422815 аўтамабіляў нямецкай маркі. На другім месцы Lada — у грамадзян Беларусі ва ўласнасці 380 991 аўто расійскага брэнда.

На трэцім месцы Renault — іх у Беларусі 212 094.

Таксама ў топ трапілі Audi (198 126), Ford (192 567), Peugeot (122 320) і BMW (89 870).
Як вяртаюцца да нармальнага жыцця пасля турмы і дзе шукаць дапамогу? Гісторыі экс-зняволеных

Частка палітвязняў ужо адбыла свой тэрмін, і людзі выходзяць з турмаў. Што адбываецца з імі пасля вызвалення? Як хутка яны вяртаюцца да нармальнага жыцця на свабодзе?

Пагутарылі з некалькімі экс-палітзняволенымі, а таксама сабралі ў адным месцы парады ад спецыялістаў і арганізацыі, дзе дапамогуць і былым асуджаным, і іх сваякам прыйсці ў сябе хутчэй.

Чытайце па спасылцы
Ад сёння падаражэў інтэрнэт ад «Белтэлекама», а таксама некаторыя тарыфы A1 і МТС

З 1 лістапада «Белтэлекам» павышае кошт на некаторыя інтэрнэт-тарыфы. У сярэднім павышэнне складзе каля 4%.

А1 і МТС таксама на 4% павялічаць кошт асноўных паслуг мабільнай сувязі: абаненцкую плату, расцэнкі на некаторыя тарыфныя планы, інтэрнэт-трафік, званкі і SMS.

Павышэнне тарыфаў анансавалася яшчэ з кастрычніка, але яго перанеслі на лістапад.
У жыхара Баранавічаў знайшлі самаробны пісталет

Міліцыянеры ў адной з кватэр горада знайшлі прадмет, падобны да зброі, і больш за дзесяць патронаў. Эксперт высветліў, што гэта — самаробны пісталет са зменнымі стваламі розных калібраў. Большасць знойдзеных патронаў аказаліся прыдатнымі да стральбы.

Праводзіцца праверка.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Па Сочы ездзіла канапа на колах. Уладальніка аштрафавалі за тое, што быў непрышпілены

Мясцовы жыхар прыкруціў да звычайнай канапы колы і рухавік, каб ездзіць па горадзе. Ён тлумачыў, што сабраў агрэгат, каб «павесяліць людзей і паказаць заганы сучасных патрабаванняў да правіл дарожнага руху». Па словах гаспадара канапы, транспарт сабраны па ўсіх правілах тэхнічнага рэгламенту.

Але пасля ён быў спынены супрацоўнікамі дарожнай службы, канапу канфіскавалі і адправілі на штрафную паркоўку. А ўладальніка аштрафавалі за тое, што не быў прышпілены.
Даўгі беларусаў па крэдытах перавысілі 16,1 мільярда рублёў — гэта рэкорд

Пра гэта паведамляе Нацбанк у сваім Статыстычным бюлетэні.

У агульнай суме ўлічваюцца спажывецкія крэдыты, крэдыты на нерухомасць, на аўтамабілі, карты растэрміноўкі.

У параўнанні з пачаткам года агульны аб'ём запазычанасці па крэдытах фізічных асоб вырас на 90,6 мільёна рублёў. За жнівень гэты паказчык павялічыўся на 340,2 мільёна рублёў, а за ліпень — на 145,9 мільёна рублёў.

А вось даўгі па спажывецкіх крэдытах зноў пачалі падаць.

На 1 кастрычніка яны склалі 5 мільярдаў 237 мільёнаў рублёў. Гэтая сума на 12,4 мільёна менш, чым месяцам раней. Нагадаем, у жніўні запазычанасць па спажывецкіх крэдытах вырасла ўпершыню з верасня 2020 года — на 40,1 мільёна рублёў.
У Мінску пасля сутыкнення двух аўтобусаў пацярпелі пешаходы

Учора ўвечары ў Чыжоўцы кіроўца аднаго МАЗа няправільна абраў дыстанцыю і сутыкнуўся з другім. Пасля кантакту аўтобус збіў траіх пешаходаў, якія пераходзілі дарогу.

Пацярпелых шпіталізавалі.
У Беларусі забаранілі мармелад вядомай гандлёвай маркі

Забаранілі прадаваць тры віды жавальнага мармеладу Fruit-tella: «Звери MIX», «Крутой Мікс» і «YO!rms». Як сцвярджае Дзяржстандарт, у склад вырабаў уваходзяць сокі чорнай морквы і радыскі, з якіх недапушчальна па тэхрэгламенце Мытнага саюзу вырабляць сокі.
Хакеры сцвярджаюць, што ўзламалі базу Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Яны апублікавалі даныя па найбліжэйшым коле Лукашэнкі

У пацверджанне групоўкай, якая называе сябе «Кіберпартызаны», былі апублікаваныя выпіскі з базы на высокапастаўленых чыноўнікаў, а таксама людзей з бліжэйшага кола Лукашэнкі. 

У базе ФСАН захоўваюцца наступныя звесткі: прозвішча, імя, пол, узрост, адрас, нумар пашпарту і ідэнтыфікацыйны нумар, месца працы, сума выплачаных падаткаў. У фонд выплачваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы, узносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне і шэраг іншых плацяжоў.

Раней хакеры заяўлялі пра ўзлом АІС «Пашпарт», базы ДАІ, іншых баз звестак МУС, у тым ліку архіў праслухоўвання службы ўласнай бяспекі і базу запісаў аператыўных дронаў.

У МУС ніяк не каментавалі гэтыя злівы, але ўлады заявілі пра стварэнне Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных звестак.
Ад каранавіруса ў свеце памерла 5 мільёнаў чалавек

Такія звесткі апублікаваў Цэнтр рэсурсаў па каранавірусе ўніверсітэта Джона Хопкінса. Па стане на сённяшнюю раніцу ў свеце зафіксавана 246 743 962 выпадкі каранавіруса, ад якіх памерлі 5 000 425 чалавек. Сапраўдная лічба смерцяў, вядома, адрозніваецца ад статыстычных звестак, бо ў розных краінах розны падыход да кавідных падлікаў.

Больш за ўсё людзей ад каранавіруса памерла ў ЗША — 746 тысяч, далей ідуць Бразілія (608 тысяч), Індыя (458 тысяч), Мексіка (288 тысяч) і Расія (234 тысячы).

У Беларусі па афіцыйных звестках памёр 4631 чалавек.
У Хургадзе атруцілася 40 чалавек, сярод іх два непаўналетнія беларусы

У чатырохзоркавым гатэлі ў егіпецкай Хургадзе атруціліся больш за 40 чалавек. Па распараджэнні пракуратуры гатэль зачынены на нявызначаны тэрмін за парушэнне норм санітарнай бяспекі, усіх турыстаў рассялілі па іншых гасцініцах. Шэф-кухара гатэля затрымалі.

У бальніцу звярнуліся 40 чалавек, сярод іх двое непаўналетніх беларусаў, паведамляе МЗС Беларусі. У бальніцы ім аказалі патрэбную дапамогу, хутка яны будуць выпісаныя.
«Капітан сыходзіць апошнім, а не першым». Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» даў інтэрв’ю з СІЗА

Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч ад 8 ліпеня знаходзіцца за кратамі. Руская служба Бі-бі-сі праз ланцужок пасярэднікаў (іх не называюць па меркаваннях бяспекі) змагла задаць Ягору пытанні і атрымаць адказы на іх.

Чытайце па спасылцы
У Еўрасаюзе вызначыліся з крытэрыямі для пятага пакета санкцый супраць Беларусі. Ён можа быць прыняты да сярэдзіны лістапада

Крытэрыі былі пашыраныя, паведаміў брусэльскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыхард Ёзвяк. Неўзабаве пачнецца фарміраванне спісу з фізічных і юрыдычных асоб.

Паводле Ёзвяка, пад санкцыі трапяць асобы, адказныя за арганізацыю ці дапамогу беларускім уладам у арганізацыі нелегальнай міграцыі ў краіны ЕС. У спіс таксама могуць патрапіць яшчэ тры буйныя банкі.

Чакаецца, што пяты пакет санкцый можа быць аб'яўлены да сярэдзіны лістапада.
Суд спагнаў з чыноўніка больш за 39 тысяч рублёў

Дырэктар дзяржаўнай арганізацыі зарабляў грошы ў парушэнне заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, паведамляе Гепракуратура. Ведамства ўстанавіла, што чыноўнік парушыў абавязацельства, па якім яму забаронена выконваць любую іншую аплатную работу, акрамя асноўнай.

З 21 мая 2014 года па 31 мая 2021 года ў іншай арганізацыі дзяржслужачы зарабіў амаль 40 тысяч рублёў. У добраахвотным парадку ён гэтыя грошы не вярнуў, таму быў пададзены пазоў у суд.

Суд задаволіў патрабаванні ў поўным аб'ёме.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Краснаярскім краі знялі вальс аўтазакаў

Такім чынам супрацоўнікі службы выканання пакаранняў «павіншавалі» краснаярцаў з Днём аўтамабіліста. Шэсць КАМАЗаў для перавозкі зняволеных «станцавалі» вальс пад мелодыю «Амурскія хвалі».

На сайце рэгіянальнага ўпраўлення ФСВП напісалі, што «КАМАЗы рухаліся, як сапраўдныя артысты, грацыёзна абыходзілі адзін аднаго, выпісвалі неймаверныя па прыгажосці і складанасці піруэты».