Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
«На педсавеце так і сказалі: загад зверху — кавіду не баяцца». Дзяцей падчас чацвёртай хвалі будуць вадзіць на экскурсіі і ў музеі

Ад панядзелка ў школьнікаў стартуюць канікулы, якія фактычна прыйдуцца на пік чацвёртай хвалі каранавіруса.

Між тым для дзяцей запланаваныя школьныя лагеры, а таксама экскурсіі і іншыя мерапрыемствы, нягледзячы на неспрыяльную эпідэміялагічную абстаноўку. 

Дзеці хоць і хварэюць пераважна ў лёгкай форме, але яны прыносяць вірусы дадому і перадаюць родзічам. У тым ліку і пажылым, у якіх хвароба можа працякаць досыць цяжка.

Чытайце па спасылцы
Карпянкоў: Мы анёлы — тыя, якія на зямлі і са зброяй у руках абараняюць і нашу Радзіму, і простых людзей

Пра гэта кіраўнік унутранымі войскамі заявіў у інтэрв’ю СТБ, у праграме Рыгора Азаронка «Тайныя спружыны палітыкі», каментуючы прывоз іконы Жыровіцкай Божай маці ў вайсковую частку 3214.

Карпянкоў адзначыў, што органы ўнутраных спраў выконваюць вялікую працу:

«Нашы ўсе намеры, нашы ўсе задачы, яны скіраваныя на дабро нашай радзімы Рэспублікі Беларусь. Каб выканаць іх якасна і правільна, іх можна выканаць толькі з божай дапамогай, блаславеннем, з абаронай, з наказам. У нас у войсках шэсць храмаў, будзе будавацца яшчэ два храмы, у Гомелі і Віцебску. Уладыка Веніямін (кіраўнік БПЦ), уладыка Гурый вялікую ўвагу надаюць выхаванню нашых вайскоўцаў.

Трэба, каб пры выкананні нашых задач і ў зносінах з не найлепшымі прадстаўнікамі нашага грамадства, нашы сэрцы не зачарсцвелі. Бо многія нашы задачы, яны не толькі для таго, каб абараніць і спыніць супрацьпраўныя дзеянні бандытаў, злачынцаў.

Нашы многія задачы скіраваныя і на дапамогу простым людзям, дзесьці старому трэба дапамога, дзесьці згубілася дзіця, і яго не могуць знайсці, дзесьці без вестак прапаў чалавек. І вы ведаеце, з Богам у сэрцы, мы паспяхова выконваем гэтыя задачы. Многа размоў гэтых змагароў, злых людзей, подлых бесаў, што сіла ў дачыненні да іх прымянялася. Мы маем рацыю, мы — стваральнікі, мы тое воінства, як кажа мітрапаліт, як кажа Гурый, вось ёсць на небе анёлы, якія абараняюць людзей і ўсё добрае, а мы — людзі, мы анёлы, якія на зямлі, і са зброяй абараняюць і нашу радзіму, і простых людзей.

І з нашай Праваслаўнай царквой мы не пераможныя, і мы паспяхова выканаем усе задачы, якія стаяць перад органамі унутраных спраў, перад унутранымі войскамі. Вялікі дзякуй нашай Праваслаўнай царкве».
Мінздароўя паведаміла пра змяншэнне тэмпаў шпіталізацыі з каранавірусам

Мінздароўя паведамляе, што другі тыдзень рэгіструецца нязначная, але тэндэнцыя па зніжэнні тэмпаў шпіталізацыі пацыентаў у стацыянары.

«У трох абласцях эпідсітуацыя дазваляе паэтапна выводзіць некаторыя аддзяленні з «кавіднага рэжыму», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, з 25 кастрычніка фіксуецца менш за 2000 выпадкаў у дзень, аднак не менш за 1979.

25 кастрычніка паведамлялася пра 1997 выпадкаў каранавіруса за мінулы дзень, 26-га — 1995, 27-га — 1998, 28-га — 1979, 29-га — 1998, 30 кастрычніка — 1992. Аднак статыстыка не паведамляе пра колькасць шпіталізаваных.
Шурын ці швагер? Ці ведаеце вы, як называюць сваякоў? ТЭСТ

Роднасныя сувязі — рэч адначасова цікавая і складаная. Пасля вяселля ў вас становіцца прыкладна ўдвая больш сваякоў, і амаль для кожнага ёсць свая назва.

Праверце свае веды і паспрабуйце не пераблытаць ятроўку і залоўку.

Прайсці тэст можна па спасылцы
Так выглядае цэнтр вакцынацыі ў адным з гіпермаркетаў Кіева сёння. Ужо 1 лістапада ў горадзе ўвядуць чырвоную зону, і сертыфікат вакцынацыі будзе патрэбны ў грамадскім транспарце, кафэ і іншых установах, паведамляе Бі-бі-сі Украіна.
Мінздароўя паведаміла, што за мінулыя суткі зафіксавалі 1985 выпадкаў каранавіруса

Агульная колькасць выпадкаў, з пачатку пандэміі, дасягнула 600 168 чалавек.

За суткі ад кавіду памерлі 17 чалавек. Выканалі 37 694 тэсты.

З 25 кастрычніка колькасць штодзённых выпадкаў не перавышае 2000. 24 кастрычніка фіксавалася 2049, 25-га было 1997, учора Мінздароўя паведаміла пра 1992 выпадкі. А рэкорд быў 21 кастрычніка — 2097.
Палітзняволены Ігар Лосік, які знаходзіцца пад вартай у гомельскім СІЗА, даслаў жонцы 17 букетаў кветак

Пра гэта Дар’я Лосік распавяла ў інстаграме:

«Усё пачалося ў 8:44 са званка ў дамафон. Я паглядзела на гадзіннік і падумала, што для ператрусу ўжо позна».

Арганізаваць сюрпрыз палітвязню дапамаглі розныя людзі: яны дасылалі кветкі ў розны час з запіскамі з прызнаннямі ў каханні ад Ігара.
Чыноўнікі прапаноўваюць захады, каб скараціць долю імпартных прадуктаў да 14%. МАРГ баіцца росту цэн і напружанасці

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вынесла на грамадскае абмеркаванне праект указа «Аб мерах па ўдасканальванні дзяржаўнага рэгулявання спажывецкага рынку».

Адна з галоўных прапаноў указа — гэта ўвядзенне мінімальнай долі продажу айчынных тавараў. Мэта — скарачэнне колькасці імпарных прадуктаў на паліцах беларускіх крамаў.

Таксама праект прадугледжвае скарачэнне бонусаў для рознічнага гандлю і ўвядзенне дадатковых штрафаў.

Чытайце болей па спасылцы
На фудкорце ГЦ «Галерэя» памёр чалавек

Факт смерці пацвердзілі ў міліцыі, на месцы працуюць следчыя.

Па папярэдняй інфармацыі, памёр адзін з замежных грамадзян, якіх беларускія чыноўнікі называюць «турыстамі».

На відэа: фудкорт «Галерэі», дзе сядзяць дзясяткі замежнікаў, прыступкі гандлёвага цэнтра і цела памерлага на фудкорце.
Палітзняволеная маці пяці дзяцей: «Дзень маці мне памятны тым, як мне не далі слова»

Ад палітзняволенай мамы пяці дзяцей Вольгі Залатар прыйшлі чарговыя лісты.

Чытайце болей па спасылцы
Тыкток з беларускім смакам: сабралі для вас падборку цікавых айчынных каналаў, за праглядам якіх можна бавіць вечары

TikTok уваходзіць у дзясятку самых наведвальных сацсетак у свеце, і колькасць актыўных карыстальнікаў працягвае расці. Папулярнасць тлумачыцца прастатой і зручнасцю.

Акрамя таго, у тыктоку вельмі шмат забаўляльнага кантэнту, а людзі вельмі стаміліся ад негатыву (каранавірус, смерці, палітычныя канфлікты). Таму сюды аўдыторыя прыходзіць «пазаліпаць» і крыху развеяцца.

Cклалі для вас падборку цікавых і змястоўных каналаў, якія вядуць беларусы пра Беларусь.

Чытайце болей па спасылцы
Цяжарнасць і кавід: вось што варта ведаць

Калі цяжарная жанчына хварэе на кавід, вірус уплывае не толькі на яе здароўе, але і на арганізм будучага дзіцяці.

Што вядома навуцы на гэтую тэму? Мы сабралі важныя факты пра кавід і цяжарнасць.

Чытайце па спасылцы
«Глядзіць, стаіць на парозе заяц, трасецца»: Андрэй Скурко чытае казкі ВІДЭА

Зняволены нашанівец Андрэй Скурко стаў пісаць казкі ў канцы 2019-га, калі рыхтаваліся першыя нумары дзіцячага часопіса «Дуду», а яны з жонкай чакалі з’яўлення Тамаша.

Некалькі казак ён начытаў на відэа. Пакажыце іх сваім дзецям. 

Глядзіце па спасылцы
Відавочцы апублікавалі фота аварыі на Валгаградскай у Мінску, у якой моцна пацярпелі дзве машыны: каршэрынгавая і міліцэйская.

Паводле інфармацыі ДАІ, здарэнне адбылося прыкладна ў 18:10 на скрыжаванні вуліц Кнорына і Валгаградская. Там сутыкнуліся міліцэйскі «Джылі» і каршэрынгавы «Фальксваген».

Ад удару міліцэйскае аўто выехала за межы праезнай часткі і ўрэзалася ў святлафор.
Піневіч: Інтэнсіўнага зніжэння захворвання на кавід пакуль не назіраецца

Першую дозу вакцыны супраць COVID-19 у Беларусі атрымалі каля 2,9 млн чалавек. Пра гэта расказаў міністр Дзмітрый Піневіч на «Беларусь 1», паведамляе БелТА.

«Крыху менш за 4% вакцынаваных знаходзяцца ў стацыянарах, менш за 0,5% — у рэанімацыйных аддзяленнях. Гэта паказвае эфектыўнасць вакцынацыі. Людзі нас пачулі. Мы не дапускаем ніякага ціску наконт вакцынацыі. Я мяркую, гэта вельмі важна», — падкрэсліў міністр.

Як адзначыў Дзмітрый Піневіч, інтэнсіўнага зніжэння захворвання COVID-19 пакуль не назіраецца.

«Мы бачым павольную стабілізацыю. Аднолькавыя паступленні хворых, расце колькасць выпісаных пацыентаў. Менш паступае ў стацыянары пацыентаў з пнеўманіямі. Гэтая тэндэнцыя працягваецца», — канстатаваў ён.

Паводле афіцыйных даных Мінздароўя, з 25 кастрычніка штодня фіксуецца менш за 2000 выпадкаў кавіду. Сёння было заяўлена пра 1985 выпадкаў.
У Лідзе сышла з рэек пуцявая машынная станцыя. З’явіліся фоты аварыі.