Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
У Мінску закрываецца офіс агенцтва па міжнародным развіцці USAID пры пасольстве ЗША

Аддзел займаўся праграмамі па міжнародным развіцці і сувязямі з грамадскасцю ў Беларусі

Як заявіла спецпасланнік ЗША па Беларусі Джулі Фішэр, беларускія ўлады праінфармавалі ЗША аб прыняцці новых мер, накіраваных на тое, каб перашкодзіць функцыянаванню Амбасады ЗША ў Мінску. Па яе словах, беларускія ўлады прымушаюць амбасаду спыніць працу з больш чым дваццацю беларускімі супрацоўнікамі.
📈Параўнайце, як выглядаюць графікі захворванняў у Беларусі і суседніх краінах

Статыстыка кавіду ў Беларусі зноў апусцілася ніжэй за 2 тысячы — на гэтым тыдні, нягледзячы на рэкорд па зробленых тэстах, максімальная колькасць дзённых выпадкаў не перавысіла 1998.

Раней мы паказвалі, што колькасць тэстаў ніяк не карэлюе з афіцыйнай статыстыкай каранавіруса ў Беларусі. Цяпер паглядзіце, як выглядаюць графікі захворванняў у Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі.
«$2 млрд непрадбачаных выдаткаў». Лукашэнка звязаў будучы падатак на кватэры з каранавіруснымі выдаткамі

Аляксандр Лукашэнка на добрушскай папяровай фабрыцы распавёў, чаму ў краіне ўзяліся за падаткі: «На канец года $2 млрд непрадбачаных выдаткаў, каб ратаваць людзей. У нас жа бясплатная вакцынацыя, бясплатнае лячэнне ад кавіду. Я не хачу сказаць, што ў нас ідэальна ўсё, але ў параўнанні з іншымі, як аказалася, нядрэнна. Але гэта вялікія грошы».

Нагадаем, што ў Беларусі быў адменены абавязковы масачны рэжым (які пратрымаўся 13 дзён), з транспарту і ўстаноў паздымалі інфармацыю аб нашэнні масак, а сам Лукашэнка выказаўся катэгарычна супраць прымусовай вакцынацыі, па ўзроўні якой Беларусь адстае ад заходніх краін.
Forwarded from Нашы дзеткі
А вось і новыя нумары «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!»!

У «Дуду» (для меншых дзетак) тэма нумара — вежы. У нумары і навуковая старонка, і новая Пластыляндыя, і вершы Андрэя Скурко, і заданні на развіццё логікі і маторыкі.

У «Асцярожна: дзеці!»! (для старшых дзетак) — настолка «Мовамэн», комікс «З'яўленне супергероя» і апавяданне з серыі «Расследуюць дзеці» «Загадка чалавека-тарнада».

Пытайцеся ў кнігарнях і супермаркетах! А найлепш — падпісвайцеся!
Як толькі ў школе зафіксаваны першы выпадак каранавіруса ў вучня, можна арганізоўваць дыстанцыйнае навучанне. Чаму гэтага не робяць?

У інтэрнэце актыўна абмяркоўвалі дакумент Мінздароўя, у якім даюцца рэкамендацыі школам на выпадак рэгістрацыі або падазрэння на каранавірус сярод вучняў. Аказваецца, школы могуць арганізоўваць дыстанцыйнае навучанне пасля фіксацыі хаця б аднаго выпадку каранавіруса.

Чаму ж ён не ўводзіцца?

Чытаць па спасылцы
Як выглядае кватэра бабулі-Плюшкінай са Слуцка

Жыхарка Слуцка захламіла сваю двухпакаёўку смеццем. Пасля публікацыі ў СМІ, санстанцыя і домаўпраўленне далі жанчыне месяц, каб яна прывяла ўсё ў парадак. Але за гэты час нічога не змянілася.

Праз месяц работнікі ЖКГ прыехалі прыбіраць смецце: жанчына не давала адчыніць шафы, дзе смярдзелі банкі з закаткамі, што паўзрываліся, лаялася і мацюкалася.

За дзен змаглі вычысціць ад хламу і смецця толькі тамбур і калідор. «Дабро» ўмясцілася ў два трактарныя прычэпы і грузавік.
Памятаеце міліцыянера, які паваліўся падчас затрымання Ціханоўскага ў Гродне? Яго за гадзіну абразілі ў інтэрнэце больш за тысячу раз

27 кастрычніка 57-гадовага Андрэя Васілеўскага асудзілі на 2,5 года хатняй хіміі за абразу Уладзіміра Казлоўскага — таго самага міліцыянта, які паваліўся падчас тузаніны 29 мая 2020 года на выбарчым пікеце Святланы Ціханоўскай, паведамляюць праваабаронцы.

Паводле версіі абвінавачвання, Васілеўскі пакінуў каментар у «Аднакласніках» пад допісам Вольгі Карач.

Пацярпелага Казлоўскага дапыталі праз Skype. Раней ён працаваў участковым, цяпер ён — начальнік штаба УУС Ленінскага раёна Гродна.

«30 мая, знаходзячыся ў бальніцы, на мой мабільны тэлефон у розных сетках цягам гадзіны прыйшло больш за тысячу абразаў і пагрозаў ужывання гвалту», — сказаў міліцыянер.

Пасля абвяшчэння прысуду Васілеўскага вызвалілі ў зале суда.
Польшчу накрывае новая хваля кавіду. У краіне зафіксавалі амаль 10 тысяч заражэнняў упершыню з красавіка

У краіне за мінулыя суткі зарэгістравалі 9387 новых заражэнняў каранавірусам, што з'яўляецца самым высокім паказчыкам з красавіка, калі спадала папярэдняя хваля эпідэміі, паведамляе PAP. Памерлі за мінулыя суткі 102 хворых.

У папярэднія дні ў Польшчы рэгістравалі больш за 8 тысяч заражэнняў, а на мінулым тыдні самы высокі паказчык перавышаў 6 тысяч. У бальніцы знаходзяцца 6175 хворых, з іх 521 ў цяжкім стане.

Для абмеркавання эпідэміялагічнай сітуацыі збіраецца крызісная каманда ўрада пад старшынствам прэм'ера Маравецкага.

Больш за палову насельніцтва Польшчы вакцынавана ад кавіду.
МЗС Германіі паведаміла, што Берлін і Багдад дамовіліся аб спыненні палётаў мігрантаў з Ірака ў Беларусь

Таксама ў МЗС адзначылі, што некалькі чартарных рэйсаў адмяніла Іарданія, паведамляе Deutsche Welle.

Нямецкая паліцыя паведаміла, што за кастрычнік у Германію праз Беларусь трапілі амаль 5 тысяч нелегалаў, а ўсяго з пачатку года — 7300.
Звяртацемся да супрацоўнікаў МТЗ

Калі вы працуеце на трактарным заводзе, напішыце нам у @nasa_niva_bot.
Прафесар Карпаў: Людзям, што хварэлі на кавід, не варта зацягваць з вакцынацыяй

«Часта пытаюцца, ці трэба прышчапляцца тым, хто перахварэў. Адказ адназначны: трэба. Калі чалавек не хоча ісці праз два тыдні, хай гэта будзе праз месяц, паўтара месяца, у больш позні тэрмін, але гэта абавязкова трэба рабіць», — сказаў доктар медыцынскіх навук, прафесар Ігар Карпаў у эфіры Беларускага радыё.

Што тычыцца людзей, якія маюць сардэчна-сасудзістыя захворванні ці перанеслі інсульт, прафесар падкрэсліў: прышчапіцца ім таксама варта. Ігар Карпаў заўважыў, што магчымыя пабочныя эфекты непараўнальныя з рызыкамі самога захворвання COVID-19.

Прафесар выказаўся і аб іншых мерах прафілактыкі. «У перыяд павышэння захворвання маскі надзвычай патрэбныя. Калі ёсць рашэнне не штрафаваць за іх адсутнасць, гэта не значыць, што іх не трэба насіць. Перш за ўсё трэба адчуваць адказнасць за сваё здароўе і здароўе блізкіх людзей», — адзначыў ён.
Наша Ніва
«$2 млрд непрадбачаных выдаткаў». Лукашэнка звязаў будучы падатак на кватэры з каранавіруснымі выдаткамі Аляксандр Лукашэнка на добрушскай папяровай фабрыцы распавёў, чаму ў краіне ўзяліся за падаткі: «На канец года $2 млрд непрадбачаных выдаткаў, каб ратаваць…
Амаль 5 мільёнаў рублёў толькі на ваенруках. На чым можа было б сэканоміць бюджэтныя грошы?

Сёння Лукашэнка звязаў будучы падатак на кватэры з каранавіруснымі выдаткамі. «На канец года $2 млрд непрадбачаных выдаткаў, каб ратаваць людзей», — прывёў ён лічбы.

«Наша Ніва» сабрала прыклады, на чым можна было б сэканоміць у эпідэмію. Некаторыя графы расходаў вас моцна здзівяць.

Чытаць па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.