Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
У Мінску аднушку можна зняць за 250 даляраў, у Кіеве за 400. Параўноўваем кошты арэнды ў нас і ў суседзяў

Досыць часта беларусы скардзяцца на высокія кошты і нізкія заробкі.

Але ці насамрэч усё так? Мы запускаем рубрыку «Дзе танней?», у якой будзем параўноваць кошты, заробкі, падаткі і іншыя фінансавыя ўмовы жыцця беларусаў і нашых суседзяў.

Сёння простыя беларусы, што жывуць у Мінску і суседніх сталіцах, расказваюць, колькі плацяць за арэнду і камуналку.

Чытайце падрабязней па спасылцы
Беларускія вайскоўцы сталі дастаўляць медыцынскі кісларод у бальніцы

Беларускія вайскоўцы дастаўляюць кісларод з авіяцыйных баз ваенна-паветраных сіл і войскаў СПА, дзе ёсць адпаведнае абсталяванне. Пры неабходнасці дадатковыя крыніцы дапамогуць забяспечыць бесперабойную працу бальніц, паведамляе СТБ.

«За адну рабочую кампанію мы здабываем каля 25 тысяч літраў вадкага кіслароду. Працэс насамрэч даволі працаёмкі, цяжкі за кошт таго, што ў атмасферным паветры ўтрыманне кіслароду вельмі маленькае, а тэмпература яго кіпення павінна быць -183°C. Мы здабываем выключна медыцынскі кісларод, то-бок гэта высокае працэнтнае ўтрыманне (не ніжэй за 99,5%, згодна са стандартам)», — кажа начальнік тэхнічнага разліку газазабеспячэння авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Уладзімір Лазоўскі.
Новая хваля нелегальных мігрантаў на мяжы Літвы з Беларуссю: такога не было са жніўня

Субота была няпростай для літоўскіх памежнікаў, піша Delfi.

З суботу па нядзелю памежнікі не прапусцілі 183 мігрантаў з Беларусі. Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў сёлета з 2 жніўня.

76 замежнікаў не прапусцілі ў пятніцу, 57 — у чацвер, 79 — у сераду, 55 — у аўторак, 149 — у панядзелак і 49 — у мінулую нядзелю. З пачатку кастрычніка — 1558, за 2021 года (у пераважнай большасці з пачатку лета— каля 4200).

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада

Гэта Гродна, 1861 год. Аўтар — аўстрыец Антон Рорбах.

Французскі інжынер Эрнэст Сезан папрасіў Рорбаха прыехаць у Расію, каб задакументаваць будаўніцтва мастоў на чыгунцы з Пецярбурга ў Варшаву. Будаўніцтва вялося з 1850-­х.

Рорбах праехаў па большай частцы яшчэ не адчыненай чыгункі і зрабіў серыю панарамных здымкаў мастоў цераз Дзвіну ў Дзвінску і цераз Нёман у Коўне ды Гродне. Таксама ён здымаў у Рэжыцы, Вільні, іншых мясцінах. Гэтыя здымкі лічацца першымі фотавыявамі Дзвінска, Коўна, Гродна.

Гродна Рорбаха — гэта размешчаны на наднёманскіх пагорках горад барочных святыняў, куды паступова ўваходзіць індустрыяльная эпоха.

Неўзабаве грымнула паўстанне 1863 года, і ўлады на доўгі час узялі пад кантроль друк фотаздымкаў, бо часта канфіскоўвалі растыражаваныя здымкі герояў або ахвяр паўстання, якія жыхары захоўвалі як рэліквіі.

Пра гэта і іншае можна дазнацца з «Нашай гісторыя», свежы нумар якой выйшаў днямі. Падрабязней тут.
«Як можна пісаць пра туфлі, калі жанчыны сядзяць у турмах?» Беларуска сышла з фэшн-індустрыі і запускае новае медыя — расказваем падрабязнасці

Настасся Карасёва яшчэ падчас навучання на журфаку БДУ прыйшла ў фэшн-журналістыку: працавала ў часопісе «ЭШ», апошнім часам з’яўлялася рэдактаркай Fashion Collection. «Але як можна пісаць пра туфлі, калі жанчыны сядзяць у турмах?» — задаецца пытаннем Настасся.

Так яна паспрабавала свае сілы ў іншых рэдакцыях, але цяпер вырашыла стварыць выданне для жанчын.

Пагутарылі з Настассяй пра планы на новае медыя, сыход з моднай індустрыі, эміграцыю і адчуванне сябе беларускай упершыню за 28 гадоў.

Чытайце падрабязней па спасылцы
Алек Болдуін выпадкова застрэліў чалавека на здымках фільма. Як такое магчыма?

На здымках фільма «Раст» акцёр Алек Болдуін выпадкова застрэліў з бутафорскай зброі аператарку Галіну Хатчынс і раніў рэжысёра карціны Джоэла Соўзу.

Інцыдэнт на здымках «Раста» — з’ява зусім экстраардынарная. Раней было ўсяго некалькі аналагічных выпадкаў.

З бутафорскай зброяй, што выкарыстоўваецца на здымках, абавязкова працуе каманда экспертаў, каб гарантаваць, што небяспечны рэквізіт нікому не пашкодзіць. У гэты раз нешта пайшло не так.

Тлумачым, як на сцэнічнай пляцоўцы працуюць са зброяй.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Брамнік адзначыўся голам у матчы першай лігі

Брамнік «Баранавічаў» Антон Шунто выратаваў нічыю для сваёй каманды ў гульні першай лігі супраць «Шахцёра» з Петрыкава. Учорашні матч скончыўся з лікам 3:3.

Забіты галкіперам мяч — з’ява надзвычай рэдкая ў футболе.
⚡️⚡️⚡️Новы «Ток» — з эканамісткай Кацярынай Барнуковай: ці чакаць абвалу заробкаў, што будзе з рублём і калі санкцыі ўдараць па Беларусі

Гутарым пра тое, ці сапраўды ўсё так кепска з эканомікай Беларусі: ці стануць заводы, ці будуць грошы на заробкі бюджэтнікам, на пенсіі? Што адбываецца з «Беларуськаліем» і «Нафтанам» і як яны будуць абыходзіць санкцыі? Ці стане дапамагаць у гэтым Расія і што папросіць Пуцін у Лукашэнкі ў абмен на сваю падтрымку?

У вялікім інтэрв'ю Кацярына кажа, чаму мы столькі гадоў ходзім вакол «па пяцьсот» і чаму ва Украіне і Малдове зарплаты як у Беларусі. Тлумачыць, колькі інвестыцый краіна страціла з-за рэпрэсій. А таксама разважае пра тое, ці дапаможа беларускім уладам разгром грамадзянскай супольнасці і знішчэнне незалежнай сацыялогіі.

👉 Глядзіце на нашым ютуб-канале: https://youtu.be/kTCSDK1MxTI
Каля Гродна алень ужо тыдзень выходзіць на дарогу да людзей

Каля аграгарадка Парэчча на дарогу проста пад аўтамабілі выходзіць прыгожы алень.

Ён зусім не баіцца людзей і аўтамабіляў, піша «АўтаГродна».

«Ён выходзіць да людзей на дарогу паміж Рыбніцай і Багушоўкай. Ужо як тыдзень заўважаем яго тут. Ён абсалютна не баіцца людзей. Пазіруе на камеру. І выходзіць да машын. Калі ласка, не збіце гэтага прыгажуна», — напісаў у рэдакцыю чытач.
Мэра Клайпедскага раёна затрымалі ў Калінінградскай вобласці

Расійскія памежнікі затрымалі мэра Клайпедскага раёна Літвы, экс-міністра сельскай гаспадаркі Бронюса Маркаўскаса, а таксама двух яго спадарожнікаў у Куршскай затоцы.

Прэс-сакратар ведамства Вітаўта Шмайжыце-Куліешэне паведаміла, што на расійскім баку знаходзяцца трое грамадзян Літвы. Супрацоўнікі літоўскага консульства ў Расіі працуюць па гэтым пытанні, адзначыла яна.

Прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедрус Мішуціс выказаў здагадку, што літоўскія грамадзяне апынуліся на тэрыторыі Расіі выпадкова.

«Па папярэдніх даных, лодка з трыма грамадзянамі Літвы зайшла на расійскі бок. Верагодна, гэта ненаўмыснае парушэнне»
Сіноптыкі папярэдзілі пра туманы ў панядзелак

Сіноптыкі папярэджваюць пра туман ноччу і раніцай 25 кастрычніка. Жоўты ўзровень небяспекі.

У Мінску ў панядзелак будзе з праясненнямі і без ападкаў. Удзень да +9.

А ў ноч на аўторак, 26 кастрычніка, чакаюцца парывы ветру да 13 м/с.

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Алена Богдан: Неабходна вакцынаваць 60 працэнтаў насельніцтва

У інтэрв'ю тэлеканалу АНТ першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан падзялілася бачаннем, як перамагчы ў барацьбе з каранавірусам.

«Мы сабе ставім прамежкавую планку ў 40%, як першапачаткова рэкамендавала СААЗ, але лічым, што павінна быць вакцынавана не менш за 60% насельніцтва. Мы ідзем да гэтага», — сказала Алена Богдан.

«Вакцынацыя не абараняе ад захворвання ў прынцыпе, але яна абараняе ад цяжкага, прагнастычна неспрыяльнага цячэння захворвання», — дадала яна.

Яна звярнула ўвагу, што вакцынавацца трэба і цяжарным.

Паводле звестак Мінздароўя на пятніцу, першую дозу вакцыны атрымалі 2 млн 698 тысяч беларусаў, а поўны цыкл вакцынацыі прайшлі 2 млн 20 тысяч чалавек, што складае 29 і 21,6 працэнта адпаведна ад усяго насельніцтва.
Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі на выхадных, 23-24 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

Чым сёння жыве Алеся Берулава: сэкс-бомба з гуртоў «Мантана» і Merry Poppins і былая жонка Сяргея Міхалка

Хлопец з Мінска так хацеў у космас, што адправіў у стратасферу сваю фігурку, а цяпер прадае яе на дабрачынным аўкцыёне

Што ўратавала Беларусь ад самай вялікай хваробы ў XIV стагоддзі? (праз VPN)

У Мінску аднушку можна зняць за 250 даляраў, у Кіеве за 400. Параўноўваем кошты арэнды ў нас і ў суседзяў

«Як можна пісаць пра туфлі, калі жанчыны сядзяць у турмах?» Беларуска сышла з фэшн-індустрыі і запускае новае медыя — расказваем падрабязнасці

Алек Болдуін выпадкова застрэліў чалавека на здымках фільма. Як такое магчыма?

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
Сакрэтны экспарт, або Што Беларусь пастаўляе ў Расію?

У студзені-чэрвені 2021 года экспарт Беларусі ў Расію вырас на 24% і склаў 7,2 млрд даляраў. З іх аб'ём засакрэчанага беларускага экспарту ў Расію рэзка вырас і дасягнуў 1,28 млрд даляраў. Годам раней такога экспарту было толькі на 152 млн даляраў.

Які экспарт хавае Беларусь, чытайце па спасылцы
«Самая дарагая пакупка — мае каты». Беларуска са спіса Forbes пра жыццё, грошы і патрыятызм

Марыі Дзмітрук 29 год. Яна вучылася на перамоўшчыка з тэрарыстамі, працавала з былымі сядзельцамі, а поспеху дабілася ў ІТ. Летась яе кампанія Prodsmart прыцягнула інвестыцый на 5 мільёнаў даляраў, а Марыя трапіла ў спіс Forbes.

Беларуска расказвае, чым нашы праграмісты адрозніваюцца ад іншых, як патрапіць у ІТ, калі не разбіраешся ў кодах, і па чым у Беларусі сумуе чалавек, які можа смажыць шашлыкі на беразе акіяна.

▫️«Прачынаюся паміж 4 і 5 гадзінамі раніцы. На выхадных — звычайна ў 5.30-6.00».
▫️«Сакрэту поспеху няма. Я займаюся тым, што люблю».
▫️«Беларускіх праграмістаў пазнаю па іх працы — настолькі карпатліва і паглыблена яна выконваецца».
▫️«Калі я ў амерыканскай школе сказала, што з Беларусі, на мяне дзеці здзіўлена паглядзелі: “А чаму ты белая?” Яны думалі, што Беларусь — гэта ў Афрыцы».
▫️«Калі я прыеду ў Мінск, то абдыму першага беларуса, якога пабачу».

Чытайце цалкам па спасылцы
У Пінску знайшлі муміфікаванае цела

У падвале шматпавярховіка ў Пінску знайшлі цела невядомага. Следча-аператыўная група выявіла, што труп знаходзіцца ў стане муміфікацыі. Судова-генетычная экспертыза выявіла асобу памерлага — ім аказаўся жыхар Пінскага раёна, 1961 года нараджэння.
Паглядзіце, як на Палессі збіраюць журавіны

На плантацыях «Палескіх журавін» у Пінскім раёне завяршаецца збор ягад.