Сёння, 22 кастрычніка, памёр вядомы пісьменнік Юрый Станкевіч. Яму было 76 гадоў.
Юрый Станкевіч або Юры Станкевіч, сапраўднае Георгій Васільевіч Харытановіч нарадзіўся 21 студзеня 1945 года ў Барысаве.
Бацька пісьменніка ў 1946 годзе быў рэпрэсаваны па 58-м артыкуле ў Карагандзінскі папраўча-працоўны лагер. Юрый рана кінуў школу і пачаў працаваць. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў у барысаўскай аб’яднанай газеце. Неўзабаве пераехаў у Мінск. Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела часопіса «Маладосць», загадчыкам аддзелу часопіса «Крыніца». З 1990 года — член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Пачаў літаратурную дзейнасць у 1988 годзе. Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесцей і апавяданняў, а таксама каля дзясятка п’ес і кінасцэнарыяў.
Найважнейшыя кнігі Станкевіча — «Любіць ноч — права пацукоў» (2000), «Апладненне ёлупа» (2005), «Мільярд удараў» (2008), «П’яўка» (2010). Творы перакладзены на некалькі моў.

Як турма змяняе людзей і што чакае палітвязняў? Вялікі гайд ад псіхолага
Зусім нядаўна колькасць беларускіх палітвязняў дасягнула 817 чалавек — і гэта толькі тыя, каго вязнямі сумлення прызналі праваабаронцы. Агульная ж колькасць палітычных спраў у беларускіх турмах, па некаторых ацэнках, можа дасягаць некалькіх тысяч. Што адбываецца з псіхікай палітвязняў у турме? Як ім дапамагчы? Запыталіся ў псіхолага і гештальт-тэрапеўткі Наталлі Скібскай, якая працуе з былымі вязнямі.
Чытайце па спасылцы.

Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі ў пятніцу, 22 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:
Як Інтэрпал — арганізацыя, што спрыяе правасуддзю — стала дапамагаць таталітарным рэжымам
«Сённяшняя візітоўка Беларусі — палітычны тэрор». Таццяна Марыніч пра рэлакейт, палітыку і ПВТ
Беларусь павінна адмяніць ліквідацыю экалагічнай арганізацыі, інакш краіну чакаюць чарговыя абмежаванні
Кіраўнікі гаспадарак б'юць трывогу: угнаенні падаражэлі ў 1,6 разу, налета ўраджай можа быць яшчэ горшым
У камандзе Ціханоўскай новая прадстаўніца па адукацыі і навуцы. Што пра яе вядома і куды сышла яе папярэдніца?
Саўміну зноў даручылі стрымліваць цэны і павысіць даходы людзей. Ці магчыма гэта?
Як турма змяняе людзей і што чакае палітвязняў? Вялікі гайд ад псіхолага
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot

Палессе накрываюць пясчаныя буры
Паглядзіце, якія воблакі пяску падымае моцны вецер у Столінскім раёне. Пасля збору ўраджаю палі на Палессі ператвараюцца ў барханы. Фота @onlinerby

Чым сёння жыве Алеся Берулава: сэкс-бомба з гуртоў «Мантана» і Merry Poppins і былая жонка Сяргея Міхалка
@nashaniva пагаварыла з Алесяй пра яе цяперашняе жыццё, Беларусь і былога мужа.
• «Я была Вольгай, пакуль не пераехала ў Беларусь»
• «Музыка цяпер толькі як хобі»
• «Мне здаецца, што Міхалок у бядзе, як быццам бы. Але, можа, тое мае фантазіі, можа, у яго наадварот усё ў парадку і ён сябе адчувае выдатна, проста яму ніхто не патрэбны з мінулага жыцця».
• «Сярога не вытрымаў — і пры выпадку даў таму журналісту ў морду».
• «У тым ліку і таму я ў Маскву з'ехала, таму што сысці ад Сярогі і застацца жыць у Менску... Гэта складана было ўявіць, ён бы ўсё роўна мяне вярнуў. А я не хацела больш быць разам».
• «У Японіі я пражыла паўгода, вучыла там японцаў спяваць караоке»
• «Я шчыра баюся прыязджаць у Беларусь цяпер. Баюся «касманаўтаў» — людзей у форме. У мяне сэрца ёкае, калі я іх бачу».
Чытайце па спасылцы

Мужчына выйшаў да МЗС з плакатам «Спыніце нелегальную міграцыю» — атрымаў 15 сутак
20 кастрычніка 35-гадовага Віктара Яныша затрымалі за адзіночны пікет з плакатам «Остановите нелегальную миграцию/Stop illegal migration» насупраць Міністэрства замежных спраў Беларусі.
22 кастрычніка суддзя Ленінскага раёна горада Мінска Юлія Шут асудзіла яго па артыкуле 24.23 КаАП на 15 сутак арышту.
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
20 кастрычніка 35-гадовага Віктара Яныша затрымалі за адзіночны пікет з плакатам «Остановите нелегальную миграцию/Stop illegal migration» насупраць Міністэрства замежных спраў Беларусі.
22 кастрычніка суддзя Ленінскага раёна горада Мінска Юлія Шут асудзіла яго па артыкуле 24.23 КаАП на 15 сутак арышту.
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Кампанія Lego выпусціла канструктар — дакладную копію асабняка сям'і Макалістэраў з легендарнага каляднага фільма «Адзін дома»
Набор складаецца ажно з 3 955 дэталяў і абыдзецца ў $250. Дызайн канструктара распрацаваў украінскі прыхільнік фільма — 28-гадовы Алекс Старажук.
У кампаніі адзначаюць, што гэта самы вялікі набор з усіх, калі-небудзь створаных фанатамі ў рамках праекта Lego Ideas, які дазваляе карыстальнікам прыдумляць мадэлі самастойна.
Канструктар паступіць у продаж 1 лістапада.

Forwarded from Наша гісторыя
Падпісчыкі атрымалі новы нумар (9/2021) «Нашай гісторыі»!
У нумары: Эмілія Плятэр, залатая мара Янука Чарняўскага, «літоўская Ламбардыя», Герцагства Букавіна.
Яго таксама можна набыць у кнігарнях і гіпермаркетах. Рэкамендуем «Галіяфы» (метро Няміга), «Кніжная шафа» (метро Грушаўка), у гандлёвым цэнтры «Купалаўскі» (метро Кастрычніцкая і Купалаўская), этнакраме «Рагна» (метро Фрунзенская і Юбілейная плошча), інтэрнэт-крамах knihi.by, kniganosha.by, mmkut.by.

Варварская гісторыя з Гародні: бацька з сынам на вуду лавілі качак на Нёмане, проста ў цэнтры горада, здабычу забівалі
Мужчыны насаджвалі мякіш на рыбалоўны кручок, птушка хапала хлеб і трапляла ў смяротную пастку.
«Паляўнічых-рабакоў» затрымалі. Шкода ад такога варварскага палявання склала 5220 рублёў, колькі птушак забілі мужчыны, не паведамляецца. Распачатая крымінальная справа па артыкуле «Незаконнае паляванне».

Хлопец з Мінска так хацеў у космас, што адправіў у стратасферу сваю фігурку, а цяпер прадае яе на дабрачынным аўкцыёне
Мінчук Алесь Шупо запусціў паменшаную копію сябе аўтарства Стася Нікановіча ў космас, ператварыў усю гісторыю палёту ў NFT-токен (гэта такі ўнікальны лічбавы аб’ект, копій якога не існуе), каб выставіць яго на дабрачынны аўкцыён.
Як такая ідэя прыйшла хлопцам у галаву і што з яе выйшла — чытайце па спасылцы.