Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
«Сказалі, што ў ЕС мне лепш не прыязджаць». Блогер, якога затрымалі ў аэрапорце Браціславы, расказаў, чаму гэта адбылося

«Нашай Ніве» ўдалося пагаварыць з Яўгенам Малахоўскім. Блогер кажа, што яго ўсё ж затрымліваў не Інтэрпал, а Еўрапал:

«Гэта Еўрапейская паліцыя, што мае базу ў межах ЕС. На пашпартным кантролі да мяне падышлі супрацоўнікі паліцыі, забралі дакумент, папрасілі прысесці – і сышлі. А калі вярнуліся, сказалі, што Германія ўвяла на мае дадзеныя чырвоную картку. Гэта значыць, што ў любой краіне Еўрасаюза мяне могуць затрымаць. То бок, у славацкай паліцыі не было дакладнай інфармацыі, чаму і за што гэта было. У іх ёсць толькі інфармацыя, што на мяне чырвоная карта, і што я павінен быць затрыманы і правераны.

Затым яны звязаліся з нямецкімі калегамі. Яны не далі адказу, затрымліваць мяне, ці не. У выніку мяне адпусцілі і пасадзілі на самалёт. Але сказалі, што, калі я яшчэ раз прыеду ў ЕС, то, хутчэй за ўсё, мяне будуць чакаць праблемы з такой адзнакай».
Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі ў сераду, 20 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

«Дактары сказалі, што я не адна такая». Цяжарная мінчанка захварэла на кавід — і страціла дзіця

Лукашэнка абурыўся, што беларусы нападаюць на суддзяў. Пра што гаворка?

Сябруе з кіраўніком ГУБАЗіК. Што вядома пра Сяргея Хаменку, які стаў новым міністрам юстыцыі

Чаму нават на вуліцы варта насіць маску, каб абараніцца ад кавіду — даследаванне

Шайгу: будзе прынятая новая ваенная дактрына Расіі і Беларусі. Што гэта і чаму гэта важна?

Дармаедскія тарыфы? Кватарантам выставілі камуналку ў два разы большую, чым у папярэднім месяцы

Латвія гарыць ад кавіду. А мясцовыя, каб не рабіць прышчэпку, гатовыя за грошы заражацца вірусам

ТЭСТ: Ці ведаеце вы беларускіх міністраў?

«У нас пазіцыя — не трэба масак, нічога, само пройдзе». Што думаюць медыкі пра рэзанаснае пасяджэнне па каранавірусе

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
«Выпуск СМІ можа быць спынены». Набыў моц закон, які закліканы абараняць суверэнітэт. Што важна ведаць?

Набылі моц папраўкі, унесеныя ў заканадаўства па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу. Яны былі зацверджаныя яшчэ ў ліпені і, з пункту гледжання законатворцаў, сталі адказам на пратэсты пасля выбараў 2020 года.

У прыватнасці, змены закранулі законы «Аб узброеных сілах Рэспублікі Беларусь» і «Аб надзвычайным становішчы».

Што важнага ў новым законе?

Чытайце па спасылцы
Цела 19-гадовага мігранта з Сірыі знайшлі ў рацэ Буг на мяжы Беларусі і Польшчы

Ратавальнікі дасталі з ракі Буг цела 19-гадовага мігранта з Сірыі. Пра гэта паведаміла ў сераду польская паліцыя.

«Яго асобу пацвердзіў іншы малады мужчына, з якім яны днём раней спрабавалі нелегальна пераправіцца праз раку Буг. Разам з целам знойдзены дакументы», — сказаў прэс-сакратар галоўнага каменданта паліцыі ў Любліне Анджэй Фіёлек. Абставіны смерці маладога чалавека расследуюцца.

Гэта не адзіны выпадак гібелі мігрантаў на мяжы. Зафіксавана каля сямі падобных выпадкаў.
МУС прызнала Telegram-канал «Кибер Партизаны» і Telegram-чат «Кибер Сливы» экстрэмісцкім фарміраваннем

Нагадаем, што група людзей, якія называюць сябе «Кібер-партызанамі», атрымала доступ да закрытых баз і запісаў тэлефонных размоваў сілавікоў і цяпер публікуе іх у інтэрнэце. Дзяржаўныя органы ніяк не адрэагавалі на масавыя злівы, але ў выніку прызналі групу экстрэмісцкім фарміраваннем.
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў (далучайцеся!)

У мінулым годзе ў былога палаца Радзівілаў у вёсцы Паланечка, што ў Баранавіцкім раёне, з'явіліся новыя гаспадары. Яго выкупіла сям’я прадпрымальнікаў з Мінска, якія паставілі сабе задачу: не даць палацу знікнуць і аднавіць яго. Дапамагчы ім у гэтым можа кожны беларус — проста цяпер дастаткова пералічыць на рахунак палаца кошт аднаго кубка кавы.

Чытайце па спасылцы
Ва Украіне забаранілі міжгароднія паездкі грамадскім транспартам без ПЛР-тэста або вакцынацыі

Ва Украіне з 21 кастрычніка пачалі дзейнічаць новыя правілы перавозак пасажыраў унутры краіны. Яны датычацца ўсіх відаў транспарту, уключаючы самалёты, аўтобусы і цягнікі. З сённяшняга дня пасажыры павінны паказаць не толькі білет на транспарт і пашпарт, але і доказ аб вакцынацыі або адмоўны тэст на каранавірус, піша РБК-Украіна.

Пры гэтым, ПЛР-тэст павінен быць зроблены за 72 гадзіны да паездкі. Новыя правілы дзейнічаюць ва ўсіх відах транспарту.
Паказаць дакументы аб вакцынацыі можна як у электронным, так і ў папяровым выглядзе.

Дарэчы, у памяшканні чыгуначнага вакзала арганізавалі пункт экспрэс-тэставанняў на COVID-19. Кошт тэста складае 350 грыўняў (каля 32 беларускіх).

Па звестках на сённяшнюю раніцу ва Украіне быў зафіксаваны максімум штодзённых заражэнняў і смерцяў за ўсе хвалі: 22 415 выпадкаў і 546 смерцяў, пратэсціравалі каля 130 тысяч чалавек.
Як часта можна хварэць на кавід, калі не прышчапляцца? Вось што кажуць навукоўцы

Год таму эксперты лічылі, што паўторны кавід — дужа рэдкая з’ява. Тады ва ўсім свеце было зафіксавана прыкладна два дзясяткі такіх выпадкаў.

Чытайце больш па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Урад Латвіі зацвердзіў лакдаўн па 15 лістапада з каменданцкай гадзінай з 20:00: што забаронена і што дазволена

Выходзіць дазволена толькі ў выпадках абгрунтаванай неабходнасці.

Чытайце па спасылцы

Чытайце таксама: Латвія гарыць ад кавіду. А мясцовыя, каб не рабіць прышчэпку, гатовыя за грошы заражацца вірусам
У Бабруйску забаранілі курыць кальяны і хадзіць без прышчэпкі ці тэста ў начны клуб па начах

Гэта вынікае з комплекснага плану па супрацьдзеянні каранавірусу.

З 23:00 да 8:00 трапіць у начны клуб, казіно, рэстараны, бары, більярдныя і іншыя падобныя забаўляльныя ўстановы можна будзе будзе толькі пры прад'яўленні сертыфіката аб вакцынацыі або адмоўнага выніку ПЛР-тэсту (у электронным ці раздрукаваным выглядзе).

Таксама ў горадзе забаранілі курыць кальяны.

Улады могуць абмежаваць працу ўстаноў, у якіх не будуць выконваць патрабаванні.
Зборная Беларусі па футболе згубіла пяць пазіцый у рэйтынгу ФІФА

Цяпер падначаленыя Георгія Кандрацьева займаюць 95-ы радок з 210. Для разумення ўзроўню: Люксембург, які раней успрымаўся зборнай-карлікам і паразы ад якога лічыліся сенсацыйнымі, цяпер абагнаў беларусаў.

Нагадаем, што ў зборнай Беларусі працягваецца серыя з сямі параз запар.
У Маскве ўводзіцца лакдаўн

З 28 кастрычніка па 7 лістапада спыняецца праца рэстаранаў, кафэ, кінатэатраў, салонаў прыгажосці, забаўляльных і спартыўных цэнтраў. Працаваць будуць толькі аптэкі і прадуктовыя крамы.

Масавыя культурныя, забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы адмяняюцца. Тэатры і музеі будуць працаваць, але залы нельга будзе запаўняць больш, чым на 50%. У школах і дзіцячых садках аб’яўляюцца канікулы, ВНУ ідуць на дыстанцыйку.

Нагадаем, што ўчора ў Расіі быў аб’яўлены непрацоўны тыдзень — з 30 кастрычніка па 7 лістапада.
2097 — новы антырэкорд па афіцыйна зарэгістраваных сутачных выпадках каранавіруса ў Беларусі.

17 чалавек памерлі.
«Такой колькасці рэанімацыйных ложкаў у нас не было ніколі». Як Віцебск патанае ў кавідзе

Віцебск, які быў эпіцэнтрам у першую хвалю, зноў стаў гарачай кропкай. «Наша Ніва» пагаварыла з гарадскімі медыкамі — пра загружанасць бальніц, узрост пацыентаў у рэанімацыі і атрады студэнтаў.

▫️«Сярэдні ўзрост пацыентаў у рэанімацыі — каля 40 год. Раней ён быў каля 50».
▫️«Не засталося ніводнага стацыянара, у якім бы не лячылі каранавірусных пацыентаў».
▫️«У дапамогу дактарам прыцягваюць шмат студэнтаў — і ў паліклініку, і ў абласную бальніцу, і на абзвон людзей».

Чытайце больш па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Стаўленне да канстытуцыйнага ладу і антыдзяржаўныя праяўленні. Стала вядома, што будуць пісаць у працоўных характарыстыках

Што будуць пісаць у характарыстыцы кіраўнікоў і супрацоўнікаў дзяржаўных арганізацый? Пастановай урада вызначана форма гэтай характарыстыкі (дадатак да нядаўна прынятага дэкрэта №6), якую будуць патрабаваць пры прыёме на працу ў дзяржаўныя органы і арганізацыі, а таксама арганізацыі, больш за 50% долі якіх знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Чытайце па спасылцы

Яшчэ па тэме: «У характарыстыцы будзе бачна, ці ты змагар, ці ябацька». Як выглядаюць новыя правілы прыёму на працу на дзяржпрадпрыемствы
Выйшаў на волю палітвязень Зміцер Фурманаў, які праходзіў па «справе Ціханоўскага»

Палітвязень выйшаў з калоніі «Віцьба» сёння. Ён цалкам адсядзеў тэрмін у 2 гады калоніі агульнага рэжыму за «арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», піша @radiosvaboda.
ГУБАЗіК прапанаваў пазбаўляць грамадзянства апанентаў рэжыму. Што пра гэта кажа закон?

Прадстаўнік ГУБАЗіК выказаў прапанову пазбаўляць грамадзянства тых, хто «збег з нашай краіны, ненавідзяць яе і працуюць у інтарэсах заходніх краінах». Але па дзейным заканадаўстве зрабіць гэта немагчыма: грамадзянства могуць пазбавіць толькі асуджанага за экстрэмізм ці тэрарызм, і тое, калі чалавек грамадзянін Беларусі па нараджэнні забраць у яго грамадзянства немагчыма. Няма такой практыкі і ў іншых краінах.

Але ў гісторыі такія прыклады былі — Германія часоў праўлення нацыстаў. Іронія ў тым, што менавіта ГУБАЗіК гучней за ўсіх выступае супраць нацызму.

Чытайце па спасылцы
У Мінздароўя распавялі, якія маскі найлепш абараняюць ад кавіду

Самы аптымальны варыянт — медыцынская маска. Яна не ўсемагутная, але, напрыклад, буйныя кроплі, што разлятаюцца ў паветры ад чхання або кашлю, затрымаць можа.

Рэспіратары з клапанам эфектыўна перашкаджаюць трапленню інфекцый у арганізм чалавека. Сама маска шчыльна прылягае да твару, а паветра праходзіць праз адмысловы фільтр. Рэспіратар абараняе ад віруса чалавека, які яго носіць, але не навакольных.

Менш дзейсны спосаб абароны ад каранавіруса — тканевыя маскі. Эксперты папярэджваюць, што такія маскі не маюць антымікробных уласцівасцяў і не змогуць абараніць ад вірусаў. Але могуць абараніць арганізм ад гарадскога пылу ці выхлапных газаў.

У Мінздароўя нагадваюць, што маскі дапамогаюць абараніцца ад заражэння толькі пры захаванні мер прафілактыкі. Неабходна часцей мыць рукі з мылам, карыстацца антысептыкамі і мінімізаваць зносіны з іншымі людзьмі.
У Брэсце не хапае месцаў у бальніцы, што хворых кладуць у сталовай? Што адказаў чыноўнік

У інтэрнэце абмяркоўваюць фота з лякарні ў Брэсце, на якім бачна, што койкі стаяць проста ў сталовай.

Памочнік намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Яўген Віктаровіч пракаментаваў фота. Ён адзначыў, на фота — незаняты рэзервовы фонд. Хворыя харчуюцца ў палатах, таму ў наяўныя вольныя памяшканні паставілі койкі. Але, па словах Віктаровіча, дэфіцыту месцаў у лякарнях няма.
Паглядзіце, як выглядае крэатыўная прастора «13:87» у Бабруйску пасля ператрусу

«Усе набіўныя сядушкі паўспарывалі. І пакецікі з супрацьвільгацьцю. Хаця пытаньні былі з-за сімволікі. А крама на дзіва цэлая. Забралі карціны і ўсё, што з чырвонымі плямамі. Майкі з гусарамі бо «стілізовано под незарегістрірованную сімволіку», — піша журналіст Дзен Носаў.