Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Суд прызнаў экстрэмісцкім тэлеграм-канал «Два мушкетера и красотка»

Канал не знаходзіцца праз пошук, як пра яго даведаліся сілавікі і што іх асабліва зацікавіла ў ім, няясна.
Беларусы «выкурваюць» 12 працэнтаў гадавога даходу

У Беларусі, выкурваючы 1 пачак у дзень, на працягу года можна патраціць 584 даляры. Гэта раўнацэнна 12% гадавога сярэднестатыстычнага даходу пасля выплаты падаткаў, паведамляюць thinktanks.by.

Аналітыкі Picodi.com даведаліся, як адрозніваецца кошт цыгарэт у 104 краінах свету, палічылі, колькі грошай трацяць курцы на цыгарэты штогод.

Самую высокую цану плацяць курцы ў Аўстраліі. Там пачак цыгарэт каштуе 25,63$. Такая цана з'яўляецца вынікам усвядомленай палітыкі уладаў, накіраванай на памяншэнне колькасці курыльшчыкаў. Да групы краін з самымі дарагімі цыгарэтамі таксама адносяцца Новая Зеландыя (24,75$ за пачак), Ірландыя (16,49$) і Вялікабрытанія (15,66$).

Беларусь у гэтым рэйтынгу займае 7 пазіцыю з сярэдняй цаной 1,60$ за пачак. У суседніх Польшчы і Украіне пачак цыгарэт каштуе даражэй: 4,65$ (57 месца рэйтынга) 2,26 $ (19 месца) адпаведна. Самыя танныя цыгарэты ў Нігерыі (0,97 $ за пачак) і Казахстане (1,18$).
Лукашэнка абурыўся, што беларусы нападаюць на суддзяў. Пра што гаворка?

Нядаўна Лукашэнка заявіў, што «палітэмігранцкія цэнтры нацэльваюць радыкалаў да акцыі застрашвання грамадскіх і дзяржаўных дзеячоў, прадстаўнікоў СМІ і сілавікоў». «Дабраліся і да судзейскага корпуса», — адзначыў ён. 

Паводле Вярхоўнага суда, з 2020-га і па сёння фіксуецца сур’ёзны ўсплёск справаў за знявагу суддзяў і членаў іх сем'яў. 

Напрыклад, у Маладзечне такую справу завялі на 22-гадовую гараджанку за тое, што яна абурылася дзеяннямі суддзі, якая разглядала яе справу за ўдзел у мітынгу і, на думку дзяўчыны, прысудзіла празмерна жорсткае пакаранне. Адно слова стала нагодай для крымінальнай справы.

Колькі ўсяго такіх справаў завялі следчыя, не паведамляецца. 

Аднак з 2020 года па сёння вядома пра пяць выпадкаў пашкоджання маёмасці суддзяў — камусьці сапсавалі машыну, камусьці нанеслі на плот нецэнзурныя надпісы.
Як TikTok дапамог жыхарцы Баранавічаў убачыць прапрадзеда, якога яна ніколі не бачыла

Гартаючы стужку рэкамендацый папулярнай сацыяльнай сеткі, гараджанка выпадкова натрапіла на адзін трэндавы ролік з фатаграфіяй людзей, імёны і прозвішчы якіх практычна цалкам супадалі з імёнамі яе продкаў.

Чытайце па спасылцы
У Столінскім раёне мужчыны пабіліся з-за меха журавінаў

Пра выпадак паведамляе раёнка. Мясцовая жыхарка паведаміла міліцыі, што ў лесе двое мужчын задумалі бойку з яе братам, абвінаваціўшы яго ў крадзяжы журавінаў.

Чым скончылася гісторыя, невядома.
Добкін: EPAM будзе ў Беларусі, пакуль ёсць таленты і кліенты

Аркадзь Добкін правёў кам'юніці-сесію ў рамках глабальнай віртуальнай канферэнцыі Ted Conference 2021, арганізаванай EPAM. Самае папулярнае, па словах Добкіна, пытанне было звязана з планамі EPAM у Беларусі, піша dev.by.

— Мы ўжо далі публічны адказ з гэтай нагоды, і я думаю, што магу толькі паўтарыць сказанае. Пакуль у Беларусі ёсць таленты і людзі, якія хочуць вучыцца, і пакуль ёсць кліенты, гатовыя весці з намі бізнэс у Беларусі, EPAM працягне працаваць тут, а таксама будзе імкнуцца палепшыць умовы для мясцовых супрацоўнікаў і выконваць абавязацельствы перад кліентамі.

На пытанне аб адаптыўнасці EPAM Добкін адказаў, што 2020-2021 гады сталі для кампаніі «выдатнымі настаўнікамі», і цяпер яна падрыхтавана значна лепш, бо разумее, як на яе могуць паўплываць нечаканыя падзеі.
Памёр акцёр Віктар Еўграфаў, які сыграў Антона Косміча ў «Чорным замку Альшанскім»

Яму было 73 гады. Да смерці прывялі праблемы з сардэчна-сасудзістай сістэмай.

Еўграфаў нарадзіўся ў Самары ў 1948 годзе. Найбольш вядомыя яго ролі гэта Антон Косміч (Валюжыніч) у «Чорным замку Альшанскім» і прафесар Марыярці ў «Шэрлаку Холмсе» з Ліванавым і Саломіным.
Беларускія аграрыі скарацілі вытворчасць і паставілі рэкорд па даўгах

У 2021 годзе нізкі ўраджай абваліў выпуск у сельскай гаспадарцы. Даўгі флагманаў аграрнага сектара пабілі гістарычны максімум. Па выніках дзевяці месяцаў 2021-га дададзеная вартасць у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы ўпала на 6%.

Чытайце больш
Перасталі выходзіць на сувязь супрацоўнікі газеты «Новы Час»

У прыватнасці, ад раніцы няма сувязі з галоўным рэдактарам Аксанай Колб, журналістам, намеснікам рэдактара Сяргеем Пульшай.

UPD. Галоўную рэдактарку Аксану Колб забралі ў Следчы камітэт. Сутнасць прэтэнзій пакуль невядомая.

У намесніка рэдактара Сяргея Пульшы быў ператрус дома. Пасля гэтага сілавікі разам з Сяргеем паехалі ў рэдакцыю «Новага Часу», піша @bajby
Тым часам, у Беларусі зноў пабіты рэкорд афіцыйна зафіксаванных дзённых выпадкаў каранавіруса — 2076.

17 чалавек памерлі.
Сябруе з кіраўніком ГУБАЗіК. Што вядома пра Сяргея Хаменку, які стаў новым міністрам юстыцыі

Прызначэнне міністрам юстыцыі намесніка міністра ўнутраных спраў стала нечаканым для многіх. Чалавек без вышэйшай юрыдычнай адукацыі, абсалютна незнаёмы адвакацкім і юрыдычным колам Беларусі. Аднак ад яго ўжо чакаюць закручвання гаек.

Які ён, новы міністр? @nashaniva распытала ў тых, хто ведае Хаменку.

Чытайце па спасылцы
Чаму нават на вуліцы варта насіць маску, каб абараніцца ад кавіду — даследаванне

Вядома, што нашэнне маскі ў памяшканні зніжае рызыку захварэць на кавід. Але цяпер навукоўцы сцвярджаюць, што і на вуліцы, калі вакол шмат людзей, варта надзець на сябе маску.

Чытайце па спасылцы
«Усё гэта скончыцца, а новае пачнецца. Так бывае заўсёды». Ганна Севярынец пра тое, як перажыць гэтыя цяжкія часы

«Гэты цяжкі час, безумоўна, міне, проста таму, што ўсё мінае. Перажываць яго няпроста: нас гэтаму не вучылі. Нейкія рэцэпты выпрацоўваюцца сам насам, для кожнага — свой, але ёсць і агульныя», — піша пісьменніца і педагог Ганна Севярынец.

Чытайце па спасылцы
Ад адвакацкай дзейнасці адхілілі Яўгена Пыльчанку. Віктар Бабарыка застаўся без сваіх адвакатаў

20 кастрычніка мінюст распачаў дысцыплінарную вытворчасць супраць памочніка па абароне Віктара Бабарыкі і Максіма Знака — адваката Яўгена Пыльчанкі. Гэтым жа загадам ён адхілены ад адвакацкай дзейнасці.

Нагадаем, што тыдзень таму ад працы адхілілі адвакатку Бабарыкі Наталлю Мацкевіч. А праз два дні пасля прысуду былому кіраўніку Белгазпрамбанка без адвакацкага статусу застаўся яшчэ адзін ягоны адвакат Дзмітрый Лаеўскі.

Летась тое ж здарылася з Аляксандрам Пыльчанкам, бацькам Яўгена.
У Расіі, дзе, як і ў Беларусі, фіксуюцца антырэкорды па кавідзе, абвясцілі цэлы непрацоўны тыдзень

Расіяне не будуць працаваць з 30 кастрычніка па 7 лістапада. Для рэгіёнаў з больш складаным становішчам «канікулы» пачнуцца з 23 кастрычніка. Заробак будзе захаваны.

За апошнія суткі ў Расіі зафіксавалі 34073 выпадкі захворванняў на каранавірус. Памерлі 1028 чалавек.
Былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч будзе кіраваць Беларускім таварыствам паляўнічых і рыбаловаў

Пра гэта паведаміў «Спутнік».

Раней Шуневіч быў гендырэктарам хакейнага «Дынама».
Наша Ніва
Перасталі выходзіць на сувязь супрацоўнікі газеты «Новы Час» У прыватнасці, ад раніцы няма сувязі з галоўным рэдактарам Аксанай Колб, журналістам, намеснікам рэдактара Сяргеем Пульшай. UPD. Галоўную рэдактарку Аксану Колб забралі ў Следчы камітэт. Сутнасць…
Рэдактары «Новага часу» Аксана Колб і Сяргей Пульша пасля допыту былі адпушчаныя, у іх канфіскавалі тэхніку.

Сутнасць прэтэнзій невядомая, бо журналісты знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні.
Шайгу: будзе прынятая новая ваенная дактрына Расіі і Беларусі. Што гэта і чаму гэта важна?

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў, што новую ваенную дактрыну зацвердзяць на бліжэйшым пасяджэнні Рады саюзнай дзяржавы.

«Дакумент закліканы каардынаваць высілкі дзвюх краін не толькі ў адказ на ваенныя пагрозы, але і на палітычны і эканамічны ціск з боку «так званага калектыўнага Захаду», — кажа Шайгу.

Што адбываецца, «Нашай Ніве» растлумачыў ваенны эксперт Аляксандр Алесін.

Чытайце па спасылцы
Памятаеце ціктокера, які выбачаўся перад КДБ? Яго аштрафавалі

18-гадовы цікток-блогер Аляксандр Ф. вядомы кранальным ролікам, дзе ён са слязамі на вачах прасіў прабачэння ў КДБ. Цяпер стала вядома, што суд аштрафаваў хлопца, а пракуратура вынесла яму папярэджанне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Праўда, сам блогер кажа, што гэта адбылося недзе з месяц таму, яшчэ да публікацыі пра яго.

«Раней не казаў, бо не хацеў распаўсюду такога кшталту інфармацыі. Хацеў ціха пагасіць штраф і забыцца», — патлумачыў Аляксандр «Нашай Ніве».

Штраф далі па сённяшніх мерках невялікі — 15 базавых велічынь. Цяпер хлопец збірае грошы на яго пагашэнне.

Акрамя таго блогера выклікалі ў пракуратуру, дзе яму абвясцілі афіцыйнае папярэджанне і патлумачылі адміністрацыйныя і крымінальна-прававыя наступствы выкарыстання і распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў.

«Мяне ніхто не прымушаў». Ціктокер з Брэста выбачаецца перад КДБ са слязьмі на вачах — што гэта было?
У аэрапорце Браціславы па патрабаванні Інтэрпала затрымлівалі Яўгена Малахоўскага, адміна суполкі «Гэта Мінск, дзетка»

Малахоўскі збіраўся вылятаць у Кіеў. Пасля разбіральніцтва яго адпусцілі.

Пра Малахоўскага ў інтэрв’ю Маркаву згадваў Раман Пратасевіч. Нібыта ён быў датычны да тэлеграм-чата, у якім каардынавалі пратэсты.

Зімой 2020 года блогер заяўляў, што яго спрабавалі вербаваць у міліцыі.