Прымушэнне да жалобы і «вясёлая гаўняшачка». За якія каментары судзяць і саджаюць беларусаў
Адразу пасля падзей жніўня 2020 беларуская сістэма пачала пошук і пакаранне ўсіх, хто хоць неяк выказваў сваю незадаволенасць: хоць дзеяннем, хоць словам. Паралельна з працэсамі за кінутыя ў сілавікоў камяні ішлі і суды за кінутыя ў бок сілавікоў словы. І тыя, і тыя скончваліся аднолькава — абвінаваўчымі прысудамі.
Але выглядае, што цяпер рэпрэсіі за каментары выйшлі на новы ўзровень. «Наша Ніва» згадала самыя гучныя гісторыі.
Чытайце па спасылцы

Ад каранавіруса памёр галоўны рэдактар «Краязнаўчай газеты» Уладзімір Пучынскі. Яму быў 51 год
Сумную вестку паведаміў у сваім фэйсбуку Павел Каралёў.
«Сёння ўночы з-за каранавіруса памёр Уладзімір Пучынскі — журналіст, шмат год працаваў у тэме краязнаўства, супрацоўнік «Краязнаўчай газеты» (апошнім часам галоўны рэдактар). Светлая памяць» — напісаў ён.

«Нельга выстаўляць такія сур'ёзныя абвінавачванні за тры сказы» — галоўны рэдактар «Камсамолкі» пра абвінавачванне Генадзю Мажэйку
Галоўны рэдактар расійскай газеты «Камсамольская праўда» Уладзімір Сунгоркін пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання беларускаму журналісту Генадзю Мажэйку.
У «КП» няма ніякіх іншых варыянтаў, акрамя як праз юрыстаў даказваць, што гэта абвінавачванне абсурднае, заявіў Сунгоркін.
«Мы будзем выступаць у судзе, калі гэта будзе магчыма, нашы юрысты будуць працаваць, будзем пісаць пра гэта, рабіць усё, што магчыма». Ён падкрэсліў, што ўсе выдаткі на адвакатаў выданне ўзяло на сябе.
Беларускаму журналісту Мажэйку выставілі абвінавачванне па двух артыкулах КК: арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці або варожасці) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

❕Увага! Шукаем чытачоў, якія могуць расказаць пра сітуацыю з каранавірусам на сваіх прадпрыемствах і арганізацыях, у школах і дзіцячых садках. А калі вы медык, то і ў бальніцах. Прычым як у сталіцы, так і ў рэгіёнах.
Магчыма, вам даводзіцца працаваць на дзве стаўкі, бо няма людзей, магчыма ў класе ці групе ў садку вашага дзіцяці большая частка хварэюць, магчыма, у вашай бальніцы вялікія чэргі і цяжкая сітуацыя.
Пішыце нам у @nasa_niva_bot.

СААЗ можа ўхваліць «Спутнік V» да канца года
Пра гэта РІА Навіны паведаміў эксперт гэтай вакцыны.
Ухваленне з боку СААЗ зацягнулася. Раней паведамлялася, што гэта можа адбыцца восенню.
Працэс ухвалення быў прыпынены, бо падчас інспекцыі на адным з заводаў, дзе вырабляецца вакцына, было выяўлена, што ён не адпавядае стандартам GMP (Good Manufacturing Practice, міжнародны стандарт належнай вытворчай практыкі).

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Празорца» з Уфы змагаецца з кавідам травянымі кулямі і агнём
«Лекарка» Лада запэўнівае, што «вылечыла» ўжо больш за тысячу людзей — нават скептыкі, і тыя паверылі ў яе здольнасці пасля выздараўлення.
Лада выйшла на барацьбу з каранавірусам: сапраўдны пісталет яна зараджае кулямі з крапівы, гаючых траў і солі — і страляе па балючых месцах. Каб хвароба дакладна адступіла, лекарка накідвае на пацыентаў ручнік, распыляе з пульверызатара «магічную» вадкасць і падпальвае яе.
Катэгарычна не рэкамендуем паўтараць і карыстацца нетрадыцыйнымі метадамі лячэння.

Зрабілі вакцыну і перажылі кавід? Віншуем: у вас гібрыдны імунітэт і вам не патрэбныя бустэрныя вакцыны
Імунітэт пасля перажытай інфекцыі і ад вакцынацыі дастатковы для абароны ад паўторнай хваробы. Такія даныя папярэдніх даследаванняў.
Чытайце далей
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Максім Знак прачытаў у зняволенні 276 кніг
Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку яго сястра Ірына Козікава. Максім у сваіх лістах рэгулярна паведамляе ёй аб прачытаных у зняволенні кнігах і складае спіс.
Сярод прачытаных у апошні час кніг: Анка Упала «Электрычка да Стакгольма», Гузель Яхіна «Зулейка расплюшчвае вочы» і кніга Наталлі Тачыльнікавай «Жыццё і лёс Міхаіла Хадаркоўскага»
«Аказваецца, усё, што я лічыў ноў-хаў мясцовым, даўно прыдумана і апрабавана. Павучальная кніга ў многіх сэнсах» — іранізуе Максім Знак.
Знак быў затрыманы 9 верасня 2020 года, і амаль роўна праз год, 6 верасня 2021 года, асуджаны на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «заклікі пашкодзіць бяспецы Рэспублікі Беларусь», «змову з мэтай захопу ўлады» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання». Разам з ім да 11 гадоў калоніі была асуджана Марыя Калеснікава.

❗️Упершыню афіцыйна больш за 2 тысячы выпадкаў
Мінздароўя налічыла 2038 сутачных выпадкаў кавіду. Гэта рэкорд.
За суткі па афіцыйных звестках памерлі 15 чалавек. Усяго за ўвесь час — 4319 смерцяў.
Раней на працягу некалькіх тыдняў афіцыйная лічба сутачных захворванняў па краіне падбіралася да дзвюх тысяч, але ніколі яе не перавышала.

Наша Ніва
На волю выйшлі некалькі чалавек, якія былі затрыманыя па «справе Белгазпрамбанка» Па звестках СМІ, сярод іх — сяброўка сям'і Бабарыкі Святлана Купрэева, а таксама экс-член праўлення Белгазпрамбанка Уладзімір Сажын. Таксама называюцца прозвішчы былога асабістага…
⚡️Як стала вядомa @nashaniva, на волі старшыня назіральнай рады «Кентаўра» Вольга Радзецкая, акцыянеры «Прыватлізінга»: дырэктар Андрэй Харлановіч, Аляксей Герашчанка і Антон Марозаў (намеснік Радзецкай у «Кентаўры»)
Пры гэтым, Сяргей Дабралёт, былы супрацоўнік «Белгазпрамбанка» і акцыянер «Прыватлізінга», не волю не выйшаў — ён у папраўчай калоніі. Крымінальныя справы супраць вызваленых людзей не закрыты, абставіны іх вызвалення невядомыя.
«Прыватлізінг» і «Кентаўр» — кампаніі, якія пацярпелі пасля разгрому «Белгазпрамбанка» і арыштаў у колах, набліжаных да фаварыта прэзідэнцкай гонкі Віктара Бабарыкі.
Раней стала вядома пра вызваленне чатырох чалавек па «справе Белгазпрамбанка»: Вольгі Купрэевай, Уладзіміра Сажына, Дзмітрыя Каракі і Дзмітрыя Жардзецкага.

Мінабароны Польшчы: На беларускай мяжы будуць пабудаваныя ўмацаванні
«Будзе пабудаваны пастаянны інжынерны брандмаўэр. Мы скарыстаемся венгерскім вопытам. Венгрыя пабудавала плот на мяжы з Сербіяй», — сказаў міністр абароны Марыюш Блашчак.
Блашчак падкрэсліў, што сённяшняя мяжа паміж Польшчай і Беларуссю эфектыўна мінімізуе прыток мігрантаў.
Кіраўнік Мінабароны таксама паведаміў, што на польска-беларускай мяжы будзе павялічаная колькасць вайскоўцаў, якія штодня аказваюць падтрымку памежнікам. Цяпер там знаходзяцца 3 тысячы вайскоўцаў. Пры неабходнасці іх колькасць можа быць падвоена.

Наркотыкі і тэрор. Перабежчык раскрыў сакрэты паўночнакарэйскай палітыкі
ВВС узяла інтэрв’ю ў перабежчыка, які некалі займаў пасаду старшага палкоўніка арміі КНДР. Журналісты сцвярджаюць, што гэта першы раз, калі буйны медыярэсурс гутарыць з былым паўночнакарэйскім афіцэрам настолькі высокага рангу.
Суразмоўца рэпарцёраў патраціў 30 гадоў, каб заняць сваё месца сярод старэйшых афіцэраў выведкі КНДР. Ён сведчыць, што захоўваў сакрэты паўночнакарэйскіх спецслужбаў і рабіў шмат злачынстваў дзеля дабрабыту рэжыму.

У агурковай сталіцы Беларусі трэці тыдзень запар ніхто не хоча вакцынавацца
На мінулым тыдні мы пісалі, што ў 8-тысячнай вёсцы Альшаны за ўвесь час працы пункта вакцынацыі прышчапіўся толькі адзін чалавек, і той — з іншай вёскі. Нежаданне вакцынавацца мясцовая раёнка звязала з рэлігійнымі перакананнямі мясцовых жыхароў, якія лічаць, што вакцына «ад нячыстага».
Публікацыя ў газеце ніяк не паўплывала на сітуацыю. Па словах «Навінаў Палесся», па выніках трэцяга тыдня працы пункта вакцынацыі — 0 прышчэпленых.

Што памяняецца ў беларускай сярэдняй адукацыі?
Якія перамены анансаваў міністр адукацыі Ігар Карпенка па выніках нарады ў Лукашэнкі?
▫️З 2023 года з’явіцца злучаны з ЦТ адзіны экзамен у школах. Пакуль школьнікі пасля 11 класаў здаюць спачатку выпускныя экзамены, а пасля яшчэ і цэнтралізаванае тэставанне.
▫️Залічэнне ў сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы прапаноўваецца праводзіць па конкурсе атэстата. Ад ЦТ тут будуць сыходзіць.
▫️Ад ЦТ адмаўляцца не будуць, будуць шукаць новыя камбініраваныя падыходы. ЦТ, па словах міністра Карпенкі, пры ўсіх плюсах і мінусах вырашыла карупцыйную праблему ў адукацыі.

«Ніколі я не гвалціў». Што стала вядома пра беларускага Сноўдэна, які раскрыў праўду пра катаванні ў расійскіх турмах?
Ужо некалькі дзён у Расіі бушуе скандал. Gulagu.net апублікаваў запісы згвалтаванняў у расійскіх калоніях, што вывез за мяжу беларус, які там сядзеў. З мэтаў бяспекі ён дае вельмі кароткія, нават сціплыя інтэрв’ю, з якіх незразумела, як ён адважыўся на такі рызыкоўны крок з вывазам відэаархіва катаванняў.
Што вядома пра беларускага праграміста?

Слуцкая раёнка апублікавала графік захворванняў на кавід у раёне. Але ёсць нюанс
Раённыя газеты асвятляюць сітуацыю з каранавірусам у Беларусі і заклікаюць да вакцынацыі. «Слуцкі край» пайшоў далей, апублікаваўшы графік захворванняў на кавід у раёне за ўвесь час.
Па ім можна параўнаць маштабы розных хваляў, але на графіку няма лічбаў — колькі людзей хварэе ў Слуцкім раёне, невядома. Імаверна, рэдактары поле з лічбамі проста зафоташопілі.

«Нікуды не дзелася абвостранае пачуццё справядлівасці» Даведаліся, што са студэнтамі, якія былі на сустрэчы з Качанавай
Летась студэнты не засталіся ўбаку ад падзей у Беларусі і актыўна ладзілі маршы. А ў лістападзе чыноўнікі сталі ездзіць па ВНУ і размаўляць з актывістамі. Задала тон у гэтых паездках Наталля Качанава, якая сустрэлася са студэнтамі БДУ.
Студэнты задавалі вострыя пытанні пра катаванні і фальсіфікацыю выбараў, а Качанава даводзіла, што нічога такога не было.
Даведаліся, што цяпер з некаторымі студэнтамі, якія прысутнічалі падчас той размовы.
Вось некаторыя цытаты:
▫️«Прызнаюся шчыра: да сустрэчы ў мяне былі надзеі, што мы хаця б будзем пачутыя. Але нас не пачулі і з намі не пагадзіліся. Выйшаў адтуль з глыбокім расчараваннем».
▫️«Калі Качанаву будуць судзіць, прыйду і пагляджу, што будзе казаць яна».
▫️«Самае цяжкае для мяне было ўсведамленне таго, што я не магу вярнуцца. З аднаго боку сумна, што прыйшлося кідаць усё. Але гэта не турма».
Падрабязнасці сустрэчы чытайце па спасылцы

Мінск і Масква рыхтуюць дакументы для кантракта на пастаўкі газу ў Беларусь у 2022 годзе
Плануецца, што цана на газ для Беларусі застанецца на ўзроўні 128,5 даляраў за 1000 кубаметраў.

Лукашэнка падпісаў дэкрэт, які ўзмацняе жорсткасць патрабаванняў да чыноўнікаў
Згодна з дакументам, пры прыёме на працу кіраўнікоў дзяржорганаў і арганізацый будуць неабходныя характарыстыкі з папярэдніх месцаў працы. У характарыстыцы павінны быць указаныя прафесійныя, дзелавыя, маральныя якасці, звесткі аб тым, як выконваецца дысцыпліна, стаўленне да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў. Таксама будуць улічвацца звесткі з адзінага дзяржаўнага банка даных аб правапарушэннях.