Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
У Нюрнбергу абмеркавалі план прызнання Лукашэнкі міжнародным тэрарыстам. Да чаго дамовіліся?

Сёння ў Нюрнбергу прайшла міжнародная канферэнцыя па злачынствах беларускага рэжыму. На ёй згадалі правапарушэнні і рэпрэсіі, якія мелі месца не толькі пасля выбараў 2020 года, але і на працягу ўсяго кіравання Лукашэнкі.

Палітыкі, члены Еўрапарламента, юрысты і іншыя эксперты з усяго свету сабраліся, каб зацвердзіць план ужыцця ўніверсальнай юрысдыкцыі і агулам усіх даступных прававых інструментаў для прыцягнення да адказнасці асоб, датычных да катаванняў беларусаў.

Чытайце далей
«Працуюць больш — атрымліваюць менш». Цімлід з Wargaming напісаў трэд аб зарплаце ў IT

Вось яго кароткія высновы:

Софт скілы > хард скілы.
Мяняць працу больш выгадна, чым расці на бягучым месцы.
Веданне замежнай мовы і замежнага рынку адкрывае новыя развілкі заробкаў.
Не ведаеш, як расці? Спытай свайго шэфа.

Больш чытайце па спасылцы.
Доктар медыцынскіх навук рэкамендавала цяжарным вакцынавацца ад кавіду

Пра гэта доктар медыцынскіх навук Людміла Макарына-Кібак заявіла ў эфіры тэлеканала СТБ.

«Каранавірус змяніўся, памаладзеў. Калі раней казалі пра тое, што цяжарныя жанчыны не захворваюць альбо захворваюць без наступстваў, то, на жаль, ёсць цяпер і хворыя, і выпадкі каранавіруса ў нованароджаных. Таму мы праводзім вялікую тлумачальную працу. Гаворым пра тое, што цяжарныя жанчыны ўсё ж такі, рыхтуючыся стаць мамамі, павінны прышчапіцца і выконваць усе прафілактычныя меры», — сказала Макарына-Кібак.

«Калектыўны імунітэт будзе сфармаваны, калі прышчэпленых будзе не менш за 60%», — сказала яна.
Міліцыя будзе правяраць выкананне масачнага рэжыму ў Мінску

Камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама нагадвае, што ў Беларусі з 9 кастрычніка стала абавязковым для ўсіх нашэнне масак і прытрымліванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах. Выкананне гэтых патрабаванняў будзе правяраць у тым ліку і міліцыя.


— Асобна сказана аб грамадскім транспарце і таксі — у гэтай норме гаворыцца толькі аб масках, але не аб дыстанцыі, — падкрэслілі ў Камітэце аховы здароўя Мінгарвыканкама.

Кіраўнікі розных аб'ектаў і арганізацый павінны забяспечыць кантроль выканання гэтых правілаў. Будзе праводзіцца маніторынг, у тым ліку з удзелам міліцыі.

— Спачатку парушальнікаў будуць проста пераконваць, а потым магчымая адказнасць, — адзначылі ў Камітэце.
Журналісту «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзю Мажэйку выставілі абвінавачванне, яму ставяць у віну два артыкулы КК: аб распальванні сацыяльнай варожасці або розні і аб абразе прадстаўніка ўлады.

Генадзь у жодзінскім СІЗА ў камеры з каранцінам па каранавірусе, яго нельга наведваць адвакатам і сваякам, таксама яму забаронена перадаваць перадачы.
Сёмая параза запар з агульным лікам 3:19

Такі журботны вынік паказвае зборная Беларусі па футболе.

Сёння падначаленыя Георгія Кандрацьева прайгралі Чэхіі ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету з лікам 0:2, прычым беларусы не нанеслі ніводнага ўдару ў створ брамы чэхаў.

Каманда застаецца на апошнім месцы ў групе.
Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі ў панядзелак, 11 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

Самае папулярнае — пра сэкс па-беларуску. Пагутарылі з беларускамоўнай ціктокеркай, відэа якой збіраюць сотні тысяч праглядаў

«Вы хацелі, каб там адны дурні працавалі?» Як беларускія сілавікі спрабуюць падмануць Інтэрпал і як да гэтага падключылі Макея?

«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Як беларускі паэт шукаў жонку праз фэйсбук

Амаль 100 дзён у няволі — мужу і жонцы далі чарговыя суткі за рэпосты ў прыватнай перапісцы. Што адбываецца?

Чыжа выпусцілі пад хатні арышт і адправілі на псіхіятрычную экспертызу

У Нюрнбергу абмеркавалі план прызнання Лукашэнкі міжнародным тэрарыстам. Да чаго дамовіліся?


Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
З’явіўся новы беларускамоўны дзіцячы ютуб-канал БЭЙБУС

БЭЙБУС – жыццярадасны дапытлівы непаседа, які збірае на адной пляцоўцы ўжо вядомыя праекты і цэлы шэраг новых!

У панядзелак на канале для маленькіх гарэз і дарослых жэўжыкаў выйшаў першы выпуск новага сезону «Казак з Маляванычам» — культавы персанаж «Калыханкі» расказаў казку «Лагодны Цмок».

Паглядзець і падпісацца можна па спасылцы:


https://youtu.be/QDbLhGLJVuc

«Вельмі-вельмі даўно шэсцьсот, а можа, і семсот год назад у маленькім дамочку, што стаяў каля самых гор, жыў пастух з жонкай ды сынам. Амаль усе дні (а часам і ночы) пастух праводзіў высока ў гарах. А маленькі пастухоў сынок амаль увесь вольны час бавіў, уткнуўшы нос у тоўстыя кнігі, але аднойчы здарылася вось што…»
На волю выйшлі некалькі чалавек, якія былі затрыманыя па «справе Белгазпрамбанка»

Па звестках СМІ, сярод іх — сяброўка сям'і Бабарыкі Святлана Купрэева, а таксама экс-член праўлення Белгазпрамбанка Уладзімір Сажын.

Таксама называюцца прозвішчы былога асабістага памочніка Бабарыкі Дзмітрыя Каракі, а таксама сябра Бабарыкі Дзмітрыя Жардзецкага.

Штаб Віктара Бабарыкі пацвердзіў інфармацыю аб вызваленні затрыманых па «справе Белгазпрамбанка».
За год — 22 справы. Што вядома пра маладога пракурора Цвяткова, які робіць кар'еру на палітычных судах

Амаладжэнне кадраў — напэўна, так можна апісаць тое, што мы бачым на палітычных судах. Дзяржаўнымі абвінаваўцамі становяцца нядаўнія выпускнікі.

Адзін з іх — 24-гадовы Арцём Цвяткоў, памочнік пракурора Цэнтральнага раёна Мінска. «Наша Ніва» расказвае пра яго імклівую кар'еру.

Чытайце па спасылцы

Чытайце яшчэ: Далёка пойдзе. Расказваем пра маладую амбіцыйную пракурорку Валерыю Таратынка, якая ставіць рэкорды па палітычных справах
Надзея Ермакова ўвайшла ў назіральную раду Белінвестбанка

Агульны сход акцыянераў Белінвестбанка абраў новую назіральную раду. У яе ўвайшлі 11 чалавек, у тым ліку шэсць незалежных дырэктараў.

Старшынёй рады абраны кіраўнік Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч, а яго намеснікам — першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц.

Акрамя іх у раду ў якасці незалежнага дырэктара ўвайшла Надзея Ермакова, якая да ліпеня ўзначальвала Белгазпрамбанк.

У чэрвені Белінвестбанк трапіў пад санкцыі Еўрасаюза, а ў верасні стала вядома, што заходнія банкі закрылі падсанкцыйным беларускім банкам карэспандэнцкія рахункі ў еўра.
Прымушэнне да жалобы і «вясёлая гаўняшачка». За якія каментары судзяць і саджаюць беларусаў

Адразу пасля падзей жніўня 2020 беларуская сістэма пачала пошук і пакаранне ўсіх, хто хоць неяк выказваў сваю незадаволенасць: хоць дзеяннем, хоць словам. Паралельна з працэсамі за кінутыя ў сілавікоў камяні ішлі і суды за кінутыя ў бок сілавікоў словы. І тыя, і тыя скончваліся аднолькава — абвінаваўчымі прысудамі. 

Але выглядае, што цяпер рэпрэсіі за каментары выйшлі на новы ўзровень. «Наша Ніва» згадала самыя гучныя гісторыі.

Чытайце па спасылцы
Ад каранавіруса памёр галоўны рэдактар «Краязнаўчай газеты» Уладзімір Пучынскі. Яму быў 51 год

Сумную вестку паведаміў у сваім фэйсбуку Павел Каралёў.

«Сёння ўночы з-за каранавіруса памёр Уладзімір Пучынскі — журналіст, шмат год працаваў у тэме краязнаўства, супрацоўнік «Краязнаўчай газеты» (апошнім часам галоўны рэдактар). Светлая памяць» — напісаў ён.
«Нельга выстаўляць такія сур'ёзныя абвінавачванні за тры сказы» — галоўны рэдактар «Камсамолкі» пра абвінавачванне Генадзю Мажэйку

Галоўны рэдактар расійскай газеты «Камсамольская праўда» Уладзімір Сунгоркін пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання беларускаму журналісту Генадзю Мажэйку.

У «КП» няма ніякіх іншых варыянтаў, акрамя як праз юрыстаў даказваць, што гэта абвінавачванне абсурднае, заявіў Сунгоркін.

«Мы будзем выступаць у судзе, калі гэта будзе магчыма, нашы юрысты будуць працаваць, будзем пісаць пра гэта, рабіць усё, што магчыма». Ён падкрэсліў, што ўсе выдаткі на адвакатаў выданне ўзяло на сябе.

Беларускаму журналісту Мажэйку выставілі абвінавачванне па двух артыкулах КК: арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці або варожасці) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Увага! Шукаем чытачоў, якія могуць расказаць пра сітуацыю з каранавірусам на сваіх прадпрыемствах і арганізацыях, у школах і дзіцячых садках. А калі вы медык, то і ў бальніцах. Прычым як у сталіцы, так і ў рэгіёнах.

Магчыма, вам даводзіцца працаваць на дзве стаўкі, бо няма людзей, магчыма ў класе ці групе ў садку вашага дзіцяці большая частка хварэюць, магчыма, у вашай бальніцы вялікія чэргі і цяжкая сітуацыя.

Пішыце нам у @nasa_niva_bot.
СААЗ можа ўхваліць «Спутнік V» да канца года

Пра гэта РІА Навіны паведаміў эксперт гэтай вакцыны.

Ухваленне з боку СААЗ зацягнулася. Раней паведамлялася, што гэта можа адбыцца восенню.

Працэс ухвалення быў прыпынены, бо падчас інспекцыі на адным з заводаў, дзе вырабляецца вакцына, было выяўлена, што ён не адпавядае стандартам GMP (Good Manufacturing Practice, міжнародны стандарт належнай вытворчай практыкі).
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Празорца» з Уфы змагаецца з кавідам травянымі кулямі і агнём

«Лекарка» Лада запэўнівае, што «вылечыла» ўжо больш за тысячу людзей — нават скептыкі, і тыя паверылі ў яе здольнасці пасля выздараўлення.

Лада выйшла на барацьбу з каранавірусам: сапраўдны пісталет яна зараджае кулямі з крапівы, гаючых траў і солі — і страляе па балючых месцах. Каб хвароба дакладна адступіла, лекарка накідвае на пацыентаў ручнік, распыляе з пульверызатара «магічную» вадкасць і падпальвае яе.

Катэгарычна не рэкамендуем паўтараць і карыстацца нетрадыцыйнымі метадамі лячэння.
Зрабілі вакцыну і перажылі кавід? Віншуем: у вас гібрыдны імунітэт і вам не патрэбныя бустэрныя вакцыны

Імунітэт пасля перажытай інфекцыі і ад вакцынацыі дастатковы для абароны ад паўторнай хваробы. Такія даныя папярэдніх даследаванняў.

Чытайце далей

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
У Гомелі і Мінску «замініравалі» школы

У мінскую школу №24, а таксама гомельскія №1, 4 і 66 паступілі паведамленні аб мініраванні. Цяпер яны правяраюцца адпаведнымі службамі.
Максім Знак прачытаў у зняволенні 276 кніг

Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку яго сястра Ірына Козікава. Максім у сваіх лістах рэгулярна паведамляе ёй аб прачытаных у зняволенні кнігах і складае спіс.

Сярод прачытаных у апошні час кніг: Анка Упала «Электрычка да Стакгольма», Гузель Яхіна «Зулейка расплюшчвае вочы» і кніга Наталлі Тачыльнікавай «Жыццё і лёс Міхаіла Хадаркоўскага»

«Аказваецца, усё, што я лічыў ноў-хаў мясцовым, даўно прыдумана і апрабавана. Павучальная кніга ў многіх сэнсах» — іранізуе Максім Знак.

Знак быў затрыманы 9 верасня 2020 года, і амаль роўна праз год, 6 верасня 2021 года, асуджаны на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «заклікі пашкодзіць бяспецы Рэспублікі Беларусь», «змову з мэтай захопу ўлады» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання». Разам з ім да 11 гадоў калоніі была асуджана Марыя Калеснікава.