Гадавая інфляцыя ў Беларусі перавысіла 10%
Паводле звестак Белстата, у верасні індэкс спажывецкіх коштаў вырас на 10,2% у параўнанні з аналагічным месяцам 2020 года.
Месячная інфляцыя ў верасні склала 1,3% і стала самай высокай за апошні час.
У верасні цэны на харчовыя тавары выраслі на 2,1%, на нехарчовыя — на 1%, на паслугі — на 0,5%.
У параўнанні са снежнем мінулага года індэкс спажывецкіх цэн вырас на 7,5%, цэны на харчовыя тавары — на 2,1%, нехарчовыя тавары — на 8,5%, на паслугі — на 5,9%.
У гадавым вымярэнні харчаванне падаражэла на 11,2%, нехарчовыя тавары — на 10,3%, паслугі — на 8,5%.

«Напісала, што ён абаср…ся і абняславіўся». На маці-адзіночку з Івацэвіч, якую асудзілі за смайлік з гаўняшкай, зноў завялі справу за абразу міліцыянера
На Вольгу Кронду, якая жыве ў Івацэвічах і адна гадуе дзіця, завялі новую крымінальную справу за абразу мясцовага міліцыянта Руслана Куцко.
У жніўні 33-гадовую жанчыну ўжо судзілі за абразу таго ж Куцко. Тады падставай для пераследу сталі некалькі смайлікаў «какашка», якія жанчына пакінула пад фатаздымкам міліцыянта.
Суд, які праходзіў у закрытым рэжыме, пакараў яе двума гадамі хатняй хіміі, таксама яна мусіць выплаціць сілавіку 2000 рублёў у якасці маральнай кампенсацыі.
Чытаць далей

У Крамлі адмаўляюць крадзеж формулы вакцыны AstraZeneca
У Крамлі назвалі «глыбока ненавуковай» газету The Sun, паводле звестак якой расійскі агент выкраў у кампаніі AstraZeneca праект вакцыны.
«Газета Sun — гэта ж вельмі вядомая глыбока ненавуковая газета. Ну, напэўна, так мы і ставімся да гэтых публікацый», — сказаў прэс-сакратар Крамля Пяскоў.
Паведамленні аб тым, што пры распрацоўцы расійскай вакцыны «Спутнік V» нібыта выкарыстоўвалася «скрадзеная» формула брытанскай вакцыны AstraZeneca, — «нахабная хлусня, заснаваная на ананімных крыніцах», заявілі ў расійскім фондзе прамых інвестыцый.
Раней The Sun напісала, што спецслужбы Вялікабрытаніі паведамілі ўраду аб тым, што расійскі агент выкраў формулу каранавіруснай вакцыны, распрацаванай кампаніяй AstraZeneca, у Расіі нібыта выкарыстоўвалі яе пры распрацоўцы прэпарата «Спутнік V».

У бальніцах Мінскай вобласці амаль 96% хворых на кавід непрышчэпленыя
У бальніцах Мінскай вобласці з 21 верасня па 11 кастрычніка бягучага года з COVID-19 знаходзілася толькі 4,3% пацыента са скончаным курсам вакцынацыі супраць 95,7% непрышчэпленых, паведаміла БелТА намеснік галоўнага лекара «Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Ірына Мілановіч.
Першай дозай вакцыны ад каранавіруса ў сталічным рэгіёне прышчэплены 333413 чалавекі (22,6%), з іх 199125 (13,5%) завяршылі поўны курс вакцынацыі.
Што больш эфектыўна: «Спутнік» або кітайская вакцына?

У Брэсцкім раёне мясцовы жыхар абсікаў міліцэйскае аўто, а пасля разам з сябрамі прабіў у ім колы
Вечарам 10 кастрычніка ў аграгарадку Тамашоўка ў Брэсцкім раёне ўчастковы заўважыў, што ў службовай Geely прабітыя колы, а на капоце — сляды ног.
Высветлілася, што трое мясцовых жыхароў ужывалі алкаголь. У іх узнікла спрэчка, у выніку адзін з тамашоўцаў залез на капот міліцэйскай машыны і памачыўся на яе. Пасля тройца парэзала ў легкавіку шыны.
Распачатая крымінальная справа за хуліганства.

Генеральнае консульства Беларусі ў Нью-Ёрку спыняе сваю працу
Па патрабаванні амерыканскага боку генеральнае консульства Беларусі ў Нью-Ёрку спыніць сваю працу 21 кастрычніка.
Грамадзяне Беларусі, якія пражываюць на тэрыторыі консульскай акругі генеральнага консульства (уключаючы Канаду), пасля закрыцця генеральнага консульства змогуць звяртацца па ўсіх пытаннях у пасольства Беларусі ў ЗША ў Вашынгтоне па адрасе 1619 New Hampshire Ave, N. W., Washington, DC, 20009.
Беларусы, раней запісаныя на асабісты прыём да 15 кастрычніка ўключна, змогуць падаць дакументы для выканання консульскіх дзеянняў. Пасля 15 кастрычніка доступ у офіс генеральнага консульства будзе немагчымы.
Прыём і апрацоўка дакументаў, накіраваных па пошце, спыняецца з 8 кастрычніка. Кансультацыі па тэлефоне будуць недаступныя пасля 8 кастрычніка.

У Нюрнбергу абмеркавалі план прызнання Лукашэнкі міжнародным тэрарыстам. Да чаго дамовіліся?
Сёння ў Нюрнбергу прайшла міжнародная канферэнцыя па злачынствах беларускага рэжыму. На ёй згадалі правапарушэнні і рэпрэсіі, якія мелі месца не толькі пасля выбараў 2020 года, але і на працягу ўсяго кіравання Лукашэнкі.
Палітыкі, члены Еўрапарламента, юрысты і іншыя эксперты з усяго свету сабраліся, каб зацвердзіць план ужыцця ўніверсальнай юрысдыкцыі і агулам усіх даступных прававых інструментаў для прыцягнення да адказнасці асоб, датычных да катаванняў беларусаў.
Чытайце далей

«Працуюць больш — атрымліваюць менш». Цімлід з Wargaming напісаў трэд аб зарплаце ў IT
Вось яго кароткія высновы:
✅Софт скілы > хард скілы.
✅Мяняць працу больш выгадна, чым расці на бягучым месцы.
✅Веданне замежнай мовы і замежнага рынку адкрывае новыя развілкі заробкаў.
✅Не ведаеш, як расці? Спытай свайго шэфа.
Больш чытайце па спасылцы.

Доктар медыцынскіх навук рэкамендавала цяжарным вакцынавацца ад кавіду
Пра гэта доктар медыцынскіх навук Людміла Макарына-Кібак заявіла ў эфіры тэлеканала СТБ.
«Каранавірус змяніўся, памаладзеў. Калі раней казалі пра тое, што цяжарныя жанчыны не захворваюць альбо захворваюць без наступстваў, то, на жаль, ёсць цяпер і хворыя, і выпадкі каранавіруса ў нованароджаных. Таму мы праводзім вялікую тлумачальную працу. Гаворым пра тое, што цяжарныя жанчыны ўсё ж такі, рыхтуючыся стаць мамамі, павінны прышчапіцца і выконваць усе прафілактычныя меры», — сказала Макарына-Кібак.
«Калектыўны імунітэт будзе сфармаваны, калі прышчэпленых будзе не менш за 60%», — сказала яна.

Міліцыя будзе правяраць выкананне масачнага рэжыму ў Мінску
Камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама нагадвае, што ў Беларусі з 9 кастрычніка стала абавязковым для ўсіх нашэнне масак і прытрымліванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах. Выкананне гэтых патрабаванняў будзе правяраць у тым ліку і міліцыя.
— Асобна сказана аб грамадскім транспарце і таксі — у гэтай норме гаворыцца толькі аб масках, але не аб дыстанцыі, — падкрэслілі ў Камітэце аховы здароўя Мінгарвыканкама.
Кіраўнікі розных аб'ектаў і арганізацый павінны забяспечыць кантроль выканання гэтых правілаў. Будзе праводзіцца маніторынг, у тым ліку з удзелам міліцыі.
— Спачатку парушальнікаў будуць проста пераконваць, а потым магчымая адказнасць, — адзначылі ў Камітэце.

Журналісту «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзю Мажэйку выставілі абвінавачванне, яму ставяць у віну два артыкулы КК: аб распальванні сацыяльнай варожасці або розні і аб абразе прадстаўніка ўлады.
Генадзь у жодзінскім СІЗА ў камеры з каранцінам па каранавірусе, яго нельга наведваць адвакатам і сваякам, таксама яму забаронена перадаваць перадачы.

Сёмая параза запар з агульным лікам 3:19
Такі журботны вынік паказвае зборная Беларусі па футболе.
Сёння падначаленыя Георгія Кандрацьева прайгралі Чэхіі ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету з лікам 0:2, прычым беларусы не нанеслі ніводнага ўдару ў створ брамы чэхаў.
Каманда застаецца на апошнім месцы ў групе.

Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі ў панядзелак, 11 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:
Самае папулярнае — пра сэкс па-беларуску. Пагутарылі з беларускамоўнай ціктокеркай, відэа якой збіраюць сотні тысяч праглядаў
«Вы хацелі, каб там адны дурні працавалі?» Як беларускія сілавікі спрабуюць падмануць Інтэрпал і як да гэтага падключылі Макея?
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Як беларускі паэт шукаў жонку праз фэйсбук
Амаль 100 дзён у няволі — мужу і жонцы далі чарговыя суткі за рэпосты ў прыватнай перапісцы. Што адбываецца?
Чыжа выпусцілі пад хатні арышт і адправілі на псіхіятрычную экспертызу
У Нюрнбергу абмеркавалі план прызнання Лукашэнкі міжнародным тэрарыстам. Да чаго дамовіліся?
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot

З’явіўся новы беларускамоўны дзіцячы ютуб-канал БЭЙБУС
БЭЙБУС – жыццярадасны дапытлівы непаседа, які збірае на адной пляцоўцы ўжо вядомыя праекты і цэлы шэраг новых!
У панядзелак на канале для маленькіх гарэз і дарослых жэўжыкаў выйшаў першы выпуск новага сезону «Казак з Маляванычам» — культавы персанаж «Калыханкі» расказаў казку «Лагодны Цмок».
Паглядзець і падпісацца можна па спасылцы:
https://youtu.be/QDbLhGLJVuc
«Вельмі-вельмі даўно — шэсцьсот, а можа, і семсот год назад — у маленькім дамочку, што стаяў каля самых гор, жыў пастух з жонкай ды сынам. Амаль усе дні (а часам і ночы) пастух праводзіў высока ў гарах. А маленькі пастухоў сынок амаль увесь вольны час бавіў, уткнуўшы нос у тоўстыя кнігі, але аднойчы здарылася вось што…»

YouTube
Казкі з Маляванычам 💥 Лагодны цмок (Кэнэт Грэхэм)
"Вельмі-вельмі даўно - шэсцьсот, а можа, і семсот год назад - у маленькім дамочку, што стаяў каля самых гор, жыў пастух з жонкай ды сынам. Амаль усе дні (а часам і ночы) пастух праводзіў высока ў гарах. А маленькі пастухоў сынок амаль увесь вольны час бавіў…
На волю выйшлі некалькі чалавек, якія былі затрыманыя па «справе Белгазпрамбанка»
Па звестках СМІ, сярод іх — сяброўка сям'і Бабарыкі Святлана Купрэева, а таксама экс-член праўлення Белгазпрамбанка Уладзімір Сажын.
Таксама называюцца прозвішчы былога асабістага памочніка Бабарыкі Дзмітрыя Каракі, а таксама сябра Бабарыкі Дзмітрыя Жардзецкага.
Штаб Віктара Бабарыкі пацвердзіў інфармацыю аб вызваленні затрыманых па «справе Белгазпрамбанка».

За год — 22 справы. Што вядома пра маладога пракурора Цвяткова, які робіць кар'еру на палітычных судах
Амаладжэнне кадраў — напэўна, так можна апісаць тое, што мы бачым на палітычных судах. Дзяржаўнымі абвінаваўцамі становяцца нядаўнія выпускнікі.
Адзін з іх — 24-гадовы Арцём Цвяткоў, памочнік пракурора Цэнтральнага раёна Мінска. «Наша Ніва» расказвае пра яго імклівую кар'еру.
Чытайце па спасылцы
Чытайце яшчэ: Далёка пойдзе. Расказваем пра маладую амбіцыйную пракурорку Валерыю Таратынка, якая ставіць рэкорды па палітычных справах

Надзея Ермакова ўвайшла ў назіральную раду Белінвестбанка
Агульны сход акцыянераў Белінвестбанка абраў новую назіральную раду. У яе ўвайшлі 11 чалавек, у тым ліку шэсць незалежных дырэктараў.
Старшынёй рады абраны кіраўнік Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч, а яго намеснікам — першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц.
Акрамя іх у раду ў якасці незалежнага дырэктара ўвайшла Надзея Ермакова, якая да ліпеня ўзначальвала Белгазпрамбанк.
У чэрвені Белінвестбанк трапіў пад санкцыі Еўрасаюза, а ў верасні стала вядома, што заходнія банкі закрылі падсанкцыйным беларускім банкам карэспандэнцкія рахункі ў еўра.

Прымушэнне да жалобы і «вясёлая гаўняшачка». За якія каментары судзяць і саджаюць беларусаў
Адразу пасля падзей жніўня 2020 беларуская сістэма пачала пошук і пакаранне ўсіх, хто хоць неяк выказваў сваю незадаволенасць: хоць дзеяннем, хоць словам. Паралельна з працэсамі за кінутыя ў сілавікоў камяні ішлі і суды за кінутыя ў бок сілавікоў словы. І тыя, і тыя скончваліся аднолькава — абвінаваўчымі прысудамі.
Але выглядае, што цяпер рэпрэсіі за каментары выйшлі на новы ўзровень. «Наша Ніва» згадала самыя гучныя гісторыі.

Ад каранавіруса памёр галоўны рэдактар «Краязнаўчай газеты» Уладзімір Пучынскі. Яму быў 51 год
Сумную вестку паведаміў у сваім фэйсбуку Павел Каралёў.
«Сёння ўночы з-за каранавіруса памёр Уладзімір Пучынскі — журналіст, шмат год працаваў у тэме краязнаўства, супрацоўнік «Краязнаўчай газеты» (апошнім часам галоўны рэдактар). Светлая памяць» — напісаў ён.