Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
СААЗ: Чалавецтва пераадолела 60% шляху ў барацьбе з каранавірусам

Але з'яўленне новых штамаў і іншыя нечаканыя перашкоды могуць значна аддаліць завяршэнне пандэміі. Пра гэта заявіла вядучая навуковая супрацоўніца Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Сумія Свамінатан ў інтэрв'ю швейцарскаму выданню Blick.

На думку прадстаўніцы СААЗ, казаць, што пандэмія хутка завершыцца, «заўчасна».

«Для гэтага існуе шмат невядомага. ... У прыватнасці, гэта нечаканае з'яўленне новых варыянтаў віруса», — патлумачыла яна.

Свамінатан звярнула ўвагу на тое, што ў некаторых частках свету вельмі высокі адсотак вакцынаванага насельніцтва — 70-80%, тады як у іншых, напрыклад ва ўсёй Афрыцы, цалкам імунізаваных менш за 4%.

Супрацоўніца СААЗ заклікала выкарыстоўваць усе наяўныя прэпараты для павышэння ўзроўню вакцынацыі ва ўсім свеце.
У Нюрнбергу пачалася канферэнцыя аб «злачынствах рэжыму Лукашэнкі супраць чалавецтва». Можна паглядзець ужывую

Сярод удзельнікаў — беларускія і замежныя палітыкі, грамадскія дзеячы, праваабаронцы, адвакаты, ахвяры катаванняў сілавікоў у 2020 годзе.


Жывую трансляцыю можна паглядзець па спасылцы:
https://youtu.be/x5163NQ3wug
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
АНТ распавяло пра самых бедных пенсіянераў, не называючы сум

На тэлеканале АНТ выйшаў сюжэт, у якім распавялі, што найбяднейшыя пенсіянеры жывуць у краінах Балтыі. Такія даныя прыводзіць агенцыя Eurostat: паказчык у Латвіі — амаль 48%, Эстоніі — 43%, у Літве — 31%. Таксама гаворыцца, што ў гэтых краінах не хапае працоўнай сілы, таму абмяркоўваецца павышэнне пенсійнага ўзросту.

Пра які паказчык гаворыцца ў сюжэце — незразумела, таксама не паведамляецца нічога пра памер пенсій. Тым часам, у Латвіі сярэдняя пенсія складае 367 еўра, у Эстоніі — 550 еўра, у Літве — 441 еўра. У Беларусі — 512 рублёў (179 еўра).
❗️«Вы хацелі, каб там адны дурні працавалі?» Як беларускія сілавікі спрабуюць падмануць Інтэрпал і як да гэтага падключылі Макея?

Аб’яднанне былых сілавікоў ускрыла, як бюро Інтэрпала ў Беларусі фальсіфікуе звесткі, каб абвяшчаць у міжнародны вышук людзей па палітычных справах. Штаб-кватэра ўжо вынесла папярэджанне беларускаму офісу, існуе рызыка, што нашу краіну могуць выключыць з арганізацыі.

З аднаго боку, сілавікі будуць пазбаўленыя магчымасці абвяшчаць у вышук палітычных апанентаў рэжыму і не будуць мець доступ да персанальнай інфармацыі асоб, якія цікавяць іх за мяжой. З іншага, Беларусь рызыкуе ператварыцца ў «шэрую зону» для рэальнага крыміналу, які захоча тут «перасядзець».

Чытаць далей
Прэзідэнта Бразіліі не пусцілі на футбольны матч, бо ў яго не было прышчэпкі

Жаіра Балсанару не пусцілі на матч нацыянальнага чэмпіянату «Сантас» — «Грэміа». Ён не змог прайсці на стадыён, бо на гульню былі дапушчаныя толькі гледачы, якія зрабілі прышчэпку ад COVID-19.

«Навошта мне даведка аб прышчэпцы? Я проста хацеў паглядзець гульню «Сантаса», а ў мяне пытаюцца, ці прышчэплены я. Для чаго? У мяне антыцелаў больш, чым у любога прышчэпленага», — заявіў бразільскі прэзідэнт.

Балсанару падчас пандэміі неаднаразова выступаў супраць вакцынацыі і ізаляцыйных мер. Раней у Нью-Ёрку яго не пусцілі ў піцэрыю.
Турысты забыліся аб Беларусі. Катастрафічныя лічбы афіцыйнай статыстыкі

Шмат гадоў беларускія чыноўнікі і прадпрымальнікі імкнуліся зрабіць нашу краіну прывабнай для замежных турыстаў. У краіне праводзіліся знакавыя спартыўныя мерапрыемствы, масава будаваліся аграсядзібы, уводзіўся «бязвіз». 

Усё скончылася ў 2020 годзе. Падзеі жніўня і пандэмія, як цяпер відаць па афіцыйнай статыстыцы, перакрэслілі шматгадовыя старанні, адкінуўшы да паказчыкаў уязнога турызму дзесяцігадовай даўніны. І гэта толькі ўлічваючы статыстыку 2020 года. Мяркуючы па ўсім, 2021-ы пакажа яшчэ больш сумныя вынікі.

Чытаць больш
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Як беларускі паэт шукаў жонку праз фэйсбук

Паэт-бард Валерый Пазнякевіч напісаў у фэйсбуку, што шукае жонку. І пералічыў крытэрыі, якім будучая спадарожніца мусіць адпавядаць, чым разгневаў жанчын.

«Узрост — да 45 гадоў. Крытэрыі: веданне беларускай мовы, жаданне спяваць на сцэне і кахаць паэта.

Разглядаю кандыдатуры жанчын, якія валодаюць беларускай мовай, жадаюць мець дзяцей і вераць у будучыню Беларусі.
Характар — Жыве Беларусь! Адказ — то ўзаемна.

Жыллём забяспечаны. Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі. Руды колер валасоў — не мой. Радзімыя плямы на твары — пралёт», — напісаў 53-гадовы паэт.

У каментарах яму пазычылі поспехаў у пошуках. А жанчыны абурыліся: ці не завысокія патрабаванні выстаўляюцца і што за дыскрымінацыя па колеры валасоў?

«Я ж не хапаюся за кожную цыбуліну», — адказаў паэт на прэтэнзіі. Праўда, праз паўдня пост выдаліў.
EUobserver: Еўрапейскія кампаніі падазраюцца ў пастаўках зброі ў Беларусь, мінуючы эмбарга

Выданне EUobserver апублікавала расследаванне, у якім фігуруюць фірмы Česká zbrojovka (Чэхія), De Fango (Венгрыя), XXeurope (Славакія) і іншыя. Іх падазраюць у незаконных пастаўках зброі ў Беларусь і Расію праз Малдову ў абыход эмбарга ЕС.

Паведамляецца, што летась венгерская і славацкая кампаніі спрабавалі паставіць у Беларусь праз Малдову сотні тысяч патронаў і боепрыпасаў. Але малдаўскі ўрад спыніў спробу экспарту зброі ў Беларусь.
The Sun: Расійскія шпіёны скралі формулу вакцыны AstraZeneca і выкарысталі яе для стварэння «Спутніка»

Брытанскі таблоід апублікаваў артыкул, у якім сцвярджаецца, што формула расійскай вакцыны «Спутнік V» была скрадзеная шпіёнамі Пуціна з Оксфарда. Як адзначаецца ў публікацыі, аналагічная формула выкарыстоўвалася для вакцыны AstraZeneca.

Аўтары публікацыі сцвярджаюць, што служба бяспекі Оксфарда валодае доказамі агучанай версіі.

«Спутнік» і AstraZeneca, у адрозненне ад іншых вакцын, з’яўляюцца вектарнымі, распрацаванымі на аснове адэнавірусаў.
Амаль 100 дзён у няволі — мужу і жонцы далі чарговыя суткі за рэпосты ў прыватнай перапісцы. Што адбываецца?

Драматычная гісторыя сям’і Крупеніч-Кандрацьевых працягваецца: Анастасія і Сяргей ужо адсядзелі 84 дні за рэпосты з «экстрэмісціх» тэлаграм-каналаў у прыватнай перапісцы. Сёння, як стала вядома «Нашай Ніве» ад адвакатаў, іх асудзілі зноў — Анастасіі дадалі яшчэ 14 сутак, а Сяргею — 15.

Першы раз пару затрымалі яшчэ ў ліпені. Як нам вядома з уласных крыніц, сям’ёй зацікавіліся пасля вяртання з камандзіроўкі ў Польшчу.

У ізалятарах яны перахварэлі на каранавірус, моцна схуднелі. За такі працяглы час у няволі маладзёны падарвалі сваё здароўе.

Пра драму беларускай сям'і чытайце па спасылцы
Паглядзіце, якія буракі выраслі на Старадарожчыне

Зоя Праташчык з аграгарадка Старыя Дарогі (гэта за пару км ад райцэнтра) вырасціла буракі вагой 2 кг 700 г і 2 кг 300 г.

Жанчына шчыра хацела падзяліцца радасцю са сваімі землякамі, таму аператыўна на ровары прывезла свой ураджай у рэдакцыю мясцовай газеты.

Пенсіянерка збіраецца прыгатаваць з гігантаў аснову для халадніку.
Расчараваныя мігранты могуць зладзіць пратэсты? Што будуць рабіць мігранты ў Беларусі?

Мігранты, якіх не ўдасца пераправіць у Еўрасаюз, могуць аказацца праблемай для беларускіх уладаў. Эксперты паспрачаліся, ці лёгка будзе «турыстаў» адправіць назад дадому.

Чытайце па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
У Шчучыне ратавальнікі прыйшлі на дапамогу кошцы, што забралася на высокае дрэва

У МНС звярнулася жанчына і распавяла, што яе кошка забралася на бярозу на вышыню сем метраў. Жанчына патлумачыла, што кошка Мая ўжо другія суткі знаходзіцца на дрэве, а дапамагчы ёй спусціцца не атрымліваецца.

Выратаванне жывёл не ўваходзіць у функцыі службы 101, але ў залежнасці ад сітуацыі дыспетчар МНС тлумачыць, як самастойна дапамагчы жывёле, а ў выключных — накіроўвае байцоў на месца здарэння, паведамляе 112.by. Гэтым разам ратавальнікі выехалі на месца здарэння.
Работнік МНС падняўся па лесвіцы, акуратна зняў жывёлу і перадаў гаспадыні.

Сітуацыя вырашылася паспяхова.
Наша Ніва
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Як беларускі паэт шукаў жонку праз фэйсбук Паэт-бард Валерый Пазнякевіч напісаў у фэйсбуку, што шукае жонку. І пералічыў крытэрыі, якім будучая спадарожніца мусіць адпавядаць, чым разгневаў жанчын.…
Паэт, які шукаў жонку ў сацсетках, патлумачыў, што гэта было

Вось што распавёў Валерый Пазнякевіч у каментары @nashaniva:

«Я проста вырашыў заняцца вывучэннем жаночай псіхалогіі. Дзеля гэтага і размясціў пост. Каментары былі больш чым жахлівыя. Некаторыя адкрыта пісалі аб тым, што калі перапішу кватэру, то тады ёсць над чым падумаць. Як ні дзіўна, але ў большасці жанчын на першым месцы стаіць матэрыяльнае пытанне. Дзеля яго дасягнення яны гатовыя пазбавіцца і свайго гонару, і сваёй незалежнасці.

Аналіз мне патрэбен для новага псіхалагічнага рамана «Каханне ў квадраце». Пост мне вельмі дапамог. А што тычыцца пошуку жанчыны, спадзяюся, што час гэтаму паспрыяе».
‼️Чыжа выпусцілі пад хатні арышт і адправілі на псіхіятрычную экспертызу 

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбываецца разгляд скаргі бізнэсмена Юрыя Чыжа, якога следства вырашыла накіраваць на судова-псіхіятрычную экспертызу. Пасяджэнне пройдзе ў закрытым рэжыме, гэта стандартная практыка.

З апісання скаргі вынікае храналогія пераследу бізнэсмена: спачатку яго ўтрымлівалі пад вартай у СІЗА, прычым тэрмін працягваўся, пасля перавялі пад хатні арышт, затым следства вырашыла накіраваць яго на судова-псіхіятрычную экспертызу. Яе праводзяць у РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках.

Цяпер Юрый Чыж не ў следчым ізалятары. Па законе, калі экспертыза выявіць псіхічнае расстройства ці захворванне, па рашэнні псіхіятра чалавека могуць накіраваць у бальніцу на лячэнне, але патрабуецца згода самога пацыента (выключэнне — для недзеяздольных, за іх згоду даюць законныя прадстаўнікі).

Прымусова адправіць на лячэнне могуць толькі па рашэнні суда. Аднак зараз бізнэсоўца накіроўваюць толькі на экспертызу, якая павінна вызначыць ягоны стан. І нават гэта рашэнне ён мае права абскардзіць у судзе, што зараз і робіць абвінавачаны.

Брат Юрыя, Аляксандр, адмовіўся каментаваць «Нашай Ніве» стан здароўя бізнэсмена. 

Сітуацыя ў Чыжа бязрадасная — працягваецца арышт ягонай маёмасці, судовыя разбіральніцтвы і крымінальны пераслед па справах колішняй паспяховай бізнэс-імперыі.
Гадавая інфляцыя ў Беларусі перавысіла 10%

Паводле звестак Белстата, у верасні індэкс спажывецкіх коштаў вырас на 10,2% у параўнанні з аналагічным месяцам 2020 года.

Месячная інфляцыя ў верасні склала 1,3% і стала самай высокай за апошні час.

У верасні цэны на харчовыя тавары выраслі на 2,1%, на нехарчовыя — на 1%, на паслугі — на 0,5%.

У параўнанні са снежнем мінулага года індэкс спажывецкіх цэн вырас на 7,5%, цэны на харчовыя тавары — на 2,1%, нехарчовыя тавары — на 8,5%, на паслугі — на 5,9%.

У гадавым вымярэнні харчаванне падаражэла на 11,2%, нехарчовыя тавары — на 10,3%, паслугі — на 8,5%.
IT-краіна: Пераможца кубка Беларусі па міні-футболе атрымае прызавыя ў крыптавалюце

Пра гэта перадае прэс-служба федэрацыі міні-футбола.

Таксама адзначаецца, што федэрацыя на 3 гады ўсталёўвае прызавы фонд для пераможцаў Кубка краіны ў крыптавалюце.
«Напісала, што ён абаср…ся і абняславіўся». На маці-адзіночку з Івацэвіч, якую асудзілі за смайлік з гаўняшкай, зноў завялі справу за абразу міліцыянера

На Вольгу Кронду, якая жыве ў Івацэвічах і адна гадуе дзіця, завялі новую крымінальную справу за абразу мясцовага міліцыянта Руслана Куцко.

У жніўні 33-гадовую жанчыну ўжо судзілі за абразу таго ж Куцко. Тады падставай для пераследу сталі некалькі смайлікаў «какашка», якія жанчына пакінула пад фатаздымкам міліцыянта.

Суд, які праходзіў у закрытым рэжыме, пакараў яе двума гадамі хатняй хіміі, таксама яна мусіць выплаціць сілавіку 2000 рублёў у якасці маральнай кампенсацыі.

Чытаць далей