Наша Ніва
У Кобрыне 13-гадовы матацыкліст з 15-гадовым пасажырам урэзаліся ў таксі ДТЗ адбылося ў нядзелю ўвечары. Як паведамляе ДАІ, матацыкліст 2007 года нараджэння не саступіў дарогу легкавіку і ў выніку сутыкнуўся з ім. Пацярпеў сам 13-гадовы кіроўца, а таксама…
У Слуцкім раёне 12-гадовыя школьнікі ўгналі мікрааўтобус
У Слуцкую міліцыю паступіла паведамленне пра ўгон мікрааўтобуса ў адной з вёсак раёна. На тэрыторыі раёна быў уведзены план «Перахоп». Угоншчыкамі аказаліся 12-гадовыя навучэнцы мясцовай школы.
Малыя сказалі, што заўважылі пасля школы адкрыты аўтобус. Яны залезлі ў яго, каб знайсці там цыгарэты. Цыгарэт не было, але быў ключ у замку запальвання. Падлеткі завялі машыну і паехалі па вёсцы.

Польшча аднаўляе чыгуначнае злучэнне з усімі краінамі, акрамя Беларусі
У Польшчы адновяць чыгуначныя маршруты за мяжу пасля адмены некаторых каранцінных абмежаванняў праз каранавірус. Аднак зносіны з Беларуссю застануцца пад забаронай, перадае «Радыё Свабода».
Польшча не будзе перавозіць пасажыраў праз польска-беларускую мяжу як мінімум да 31 кастрычніка. Такі загад выдала Рада міністраў Польшчы 27 верасня.
«Згодна з нашымі звесткамі, у Беларусі больш за 10 000 асоб з Блізкага Усходу, пераважна з Ірака, а таксама з Сірыі, каб праводзіць гібрыдную атаку», — казаў раней прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэмʼерам Літвы Інгрыдай Шыманіце ў Варшаве.

Свабодныя «Купалаўцы» ўпершыню за год выступілі на сапраўднай сцэне перад гледачамі
Выступ адбыўся ў Беластоку на сцэне «Кіно — Тон» у межах фестывалю «Напрамак — Усход». «Купалаўцы» ўчора паказвалі спектакль «Я», піша Радыё Рацыя.
«Я ўпершыню выходжу на сцэну за паўтара года вось так, каб гэта быў жывы глядач. Лягла на сцэну, думаю: Божачкі! Я ляжу на сцэне. Я стаю на сцэне. Гэта штосьці дзіўнае. Для мяне гэта хутчэй выпрабаванне будзе, ці здольная я яшчэ», — падзялілася ўражаннямі акцёрка Крысціна Дробыш.
У жніўні 2020 года купалаўцы асудзілі гвалт сілавікоў у дачыненні да мірных дэманстрантаў, а пасля таго як быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка, звольніліся разам з ім. Тады Купалаўскі тэатр пакінулі тры дзясяткі акцёраў, а таксама музыканты, рэжысёры, адміністратары, кіраўнік Мікалай Пінігін — каля 60 чалавек. З таго часу яны выступалі анлайн, даючы відэапастаноўкі.

«ГУБАЗ казаў: вы зомбі бэчэбэшныя, хочаце крыві»
Анатоль Кудласевіч распавёў, як грамілі яго кватэру:
▫️«Грукаюць у дзверы: адкрывайце, міліцыя! Я адкрыў, крычаць: «На падлогу!», залятаюць у экіпіроўцы, у бронекамізэльках чатыры чалавекі з ГУБАЗіКа. Я лёг на падлогу, пачалі свяціць у вочы, рукі за спіну і накінулі кайданкі. Каву павысыпалі, муку, крупу, цукар, кніжкі з паліц паскідвалі, нават не праглядалі іх. Проста рылі ўсё, зрывалі, ламалі».
▫️«Гітару разбілі: убачылі на ёй бела-чырвона-белы матузок і з крыкам «Гэта бэчэбэшная гітара!» — бах! бах! яе». Я нават сказаў: ты што робіш, гітара старэйшая за цябе, сумлення ў вас няма! То мяне адзін раз нават ударылі далонню».
▫️«Сказаў ім: калі не вып’ю таблеткі, то я труп, вам жа не трэба другі Ашурак?»
▫️«Сцяжок на лоджыі ў мяне ляжаў, яны запхалі мне яго за каўнер і фатаграфуюць мяне. Знайшлі сіні дынамаўскі шалік, на ім таксама Пагоня, яго мне на шыю накінулі і фатаграфавалі».
▫️«Я гляджу: лоджыя мая, а сцяг прыфоташопілі».
Чытайце больш па спасылцы

ЗША правяраюць інфармацыю, ці быў забіты Андрэй Зельцэр грамадзянінам гэтай краіны
«Мы бачылі трывожныя паведамленні пра інцыдэнт са стральбой у Мінску 28 верасня і шкадуем аб гвалце і гібелі людзей», — заявіла амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр.
«Мы бачылі паведамленні, што ахвяра была грамадзянінам ЗША. Мы запытваем дадатковую інфармацыю і цяпер не можам пацвердзіць такія паведамленні», — падкрэсліла дыпламат.
Фішэр таксама адзначыла: «Гэты інцыдэнт, відаць, з'яўляецца яшчэ адным доказам пагарды рэжымам правамі чалавека і яго гатоўнасці выкарыстоўваць экстрэмальныя метады для пагрозы палітычным апанентам — мадэль, якая, на жаль, добра зарэкамендавала сябе ў Беларусі.
Злучаныя Штаты асуджаюць гэтыя дзеянні і ўвесь спектр палітычна матываваных нападаў на грамадзянскую супольнасць, сродкі масавай інфармацыі, прыватныя кампаніі і палітычных апанентаў».

❕Машэнскі, Алексін, Пракапеня. Невядомыя факты пра бізнэсменаў з ТОП-10 новага рэйтынга
«Ежедневнік» склаў спіс «100 самых уплывовых і паспяховых бізнэсменаў Беларусі». Хоць сам спіс спрэчны, як і методыка яго фарміравання, але нават у такім выглядзе рэйтынг шырока абмяркоўваюць. У першую дзясятку патрапілі як бізнэсмены, якія пастаянна на віду, так і тыя, пра каго вядома не так шмат.
Расказваем пра іх → чытайце па спасылцы

Упершыню ў Беларусі каталіцкім святаром стаў афрыканец, ён служыць у Гомелі
Майкл Уямаду Акіка — ураджэнец Нігерыі, выпускнік Данецкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля навучання ў СССР ён з'ехаў на радзіму, дзе пабудаваў свой бізнэс.
Толькі ў 50 год ён зразумеў сваё пакліканне, вярнуўся ва Украіну, у 2019-м адвучыўся на святара ў Інстытуце Святога Тамаша Аквінскага ў Кіеве.
Айцец Майкл паспеў адслужыць у Марыупале, Камеруне, а цяпер ён вікарый гомельскага прыхода Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Святару 61 год, ён ведае рускую мову і вучыць беларускую, таксама служыць святую імшу па-англійску для замежных студэнтаў-каталікоў з гомельскіх ВНУ.

Сёння Лукашэнка даў інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу CNN. На пытанне журналіста Мэцью Чанса, ці не хоча ён выбачыцца перад беларускім народам, Лукашэнка адказаў:
«Калі б я калісьці захацеў гэта зрабіць, то зрабіў бы праз беларускія СМІ. Яны тут досыць добрыя. Які сэнс рабіць гэта на CNN? Я не думаю, што гэта пытанне датычыцца справы. І ў прынцыпе, я не думаю, што мне ёсць за што прасіць прабачэння».

Падпішыцеся на наш інстаграм — там зручна сачыць за навінамі і нашымі рэдакцыйнымі тэкстамі!
У нашым акаўнце стала больш сторыз са спасылкамі на навіны і тэксты, а ў публікацыях — важных лічбаў і цытат з матэрыялаў. Цяпер гэта не толькі прыгожа, але і вельмі інфарматыўна! Разам з падпіскай на тэлеграм вы дакладна нічога не прапусціце.
🔻🔻🔻
https://www.instagram.com/nashaniva/
Спасылкі на іншыя нашы суполкі ў сацсетках:
УКантакце: https://vk.com/nashaniva
Facebook: https://www.facebook.com/nashaniva/
Twitter: https://twitter.com/nashaniva
Аднакласнікі: https://ok.ru/nashaniva

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Супрацоўнік дэпартамента аховы выратаваў дзяўчыну, якая збіралася скочыць з акна
Падзеі адбываліся ў мінскай Курасоўшчыне: як сцвярджае прэс-служба МУС, да міліцыянера Мікалая Рабцава падышоў мінак і папрасіў дапамагчы дзяўчыне, якая сядзела на падаконні на пятым паверсе.
На ўваходзе ў пад’езд сястра дзяўчыны сказала Рабцаву, што тая нікога не падпускае да сябе і пагражае скончыць жыццё самагубствам.
Увайшоўшы ў кватэру, «охрановец снял обувь и осторожно пошел к окну. Затем крепко схватил рыдающую на подоконнике незнакомку и резким движением втащил ее в комнату».
Прэс-служба МУС апублікавала відэа ўчынка міліцыянера. Але цікава, што ўваход Рабцава ў пад’езд зняты з трох ракурсаў.

Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі ў чацвер, 30 верасня. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:
«Трапіць сёння ў 1937 год цалкам рэальна і магчыма». Кобрынская доктарка пра звальненне за пазіцыю, суд з мясцовай раёнкай і пошукі новай працы
«Муж шапнуў: «Гэта КДБ». Як затрымліваюць беларусаў за каментары
Цана — амаль 300 даляраў. Беларусам прапануюць туры на вакцынацыю за мяжу. Як такое магчыма?
«ГУБАЗіК казаў: «Вы, зомбі бэчэбэшныя, хочаце крыві». Анатоль Кудласевіч распавёў, як грамілі яго кватэру
Машэнскі, Алексін, Пракапеня. Невядомыя факты пра бізнэсменаў з ТОП-10 новага рэйтынга
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot

Наяўнасць дэпрэсіі ў юнацтве моцна павышае шансы захварэць пазней на дэменцыю — даследаванне
Паводле навукоўцаў, разумовыя здольнасці пачынаюць паніжацца праз дзесяць гадоў пасля першых сімптомаў дэпрэсіі.
Даследчыкі з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Францыска вывучылі даныя больш чым 15 тысяч чалавек ва ўзросце ад 20 да 89 гадоў.
Высветлілася, што тыя з іх, хто ва ўзросце 20-30 гадоў мелі сімптомы дэпрэсіі, у сталым узросце на 73% часцей пакутавалі ад вялікага зніжэння інтэлекту, піша Daily Mail.
Чым большымі былі сімптомы дэпрэсіі, тым больш хуткім і глыбокім было пагаршэнне кагнітыўных здольнасцей.
Магчыма, прычына сувязі паміж дэпрэсіяй і дэменцыяй у тым, што дэпрэсія суправаджаецца вырабам вялікай колькасці гармонаў стрэсу глюкакартыкоідаў, якія могуць пашкодзіць здольнасці арганізма фарміраваць новыя ўспаміны.
Патрэбныя дадатковыя даследаванні, каб пацвердзіць сувязь дэпрэсіі і дэменцыі, але ўжо ясна, што не трэба недаацэньваць небяспеку дэпрэсіі.

Кім Чэн Ын змяніў стыль — цяпер ён носіць касцюмы з гальштукамі ў еўрапейскім стылі і зрабіў новую прычоску.
Па авацыях паўночнакарэйскай наменклатуры, абноўлены лідар ім вельмі падабаецца.

«Пустая трата дзяржаўных грошай». Паштарка, якую пакаралі за публікацыю адрасоў міліцыянтаў, распавяла пра свой арышт
Былая паштарка Ларыса Танкашкур тры месяцы правяла ў арыштным доме. Такое пакаранне ёй даў суд за тое, што апублікавала імёны падпісчыкаў міліцэйскай газеты. «Мы смяяліся, што я нібы сяджу ў інтэрнаце закрытага тыпу — звонку бушуе эпідэмія, а нас тут ратуюць», — захоўвае жанчына аптымізм.
Вось некалькі цытат:
▫️«Суседкі расказвалі, што калі Сцяпан Латыпаў быў у камеры побач з імі, яны чулі яго крыкі».
▫️«На этап у «сталыпінскім» вагоне ехала шэсць мужчын і я адна».
▫️«За кратамі я не думала пра тое, што адбываецца на волі — так лягчэй».
Чытайце гутарку цалкам па спасылцы

Тelegram-канал і YouTube-канал «Усы Лукашенко» прызнаныя экстрэмісцкімі.
Такое рашэнне прынялі ў судзе Маскоўскага раёна горада Мінска.

Памёр журналіст і пісьменнік Канстанцін Севярынец, тата Паўла Севярынца
Канстанцін Паўлавіч захварэў на каранавірус і памёр у рэанімацыі. Сумную вестку паведаміла ў фэйсбуку Ганна Севярынец.
Канстанцін Севярынец нарадзіўся 4 верасня 1952 года ва Унорыцы на Гомельшчыне, ён быў пісьменнікам, журналістам, перакладчыкам, аўтарам дзіцячых кніжак.

Быў затрыманы яшчэ адзін афіцэр, які летась асудзіў міліцэйскі гвалт
29 верасня ў Століне быў затрыманы Аляксандр Велясніцкі — папярэдне, па справе каментароў у сацсетках пра гібель Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ. Паведамляецца, што па месцы пражывання мужчыны правялі ператрус, а яго самога перавезлі ў Мінск.
У жніўні мінулага года Аляксандр — былы афіцэр-памежнік — адмовіўся ад медаля «За бездакорную службу», як паведамляюць правааабаронцы.
«Учора я даведаўся, што гэтым жа медалём у тэрміновым парадку ўзнагароджваюць тых, хто ўдзельнічае ў выкраданнях, збіваннях і катаваннях мірных людзей», — казаў ён тады.

За 29-30 верасня ў Беларусі затрымалі больш за 80 чалавек
На цяперашні момант у спісах праваабаронцаў 85 імён. Верагодна, што гэта людзі, якія рэзка выказваліся ў каментарах у інтэрнэце ў бок загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

Памёр журналіст і пісьменнік Канстанцін Севярынец, тата Паўла Севярынца Канстанцін Паўлавіч захварэў на каранавірус і памёр у рэанімацыі. Сумную вестку паведаміла ў фэйсбуку Ганна Севярынец. Канстанцін Севярынец нарадзіўся 4 верасня 1952 года ва Унорыцы…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сям‘я Паўла Севярынца просіць дазволіць палітзняволенаму пабываць на пахаванні бацькі. Канстанцін Севярынец памёр у 69 гадоў ад кавіду сёння ўначы.
«Просім любымі спосабамі дапамагчы, каб на пахаванне адпусцілі Паўла. Звяртаемся да арганізацый, дыпламатаў і проста добрых людзей», — са слязамі просіць Вольга Севярынец.