Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі ў аўторак і сераду, 28 і 29 верасня. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

«Міліцыянеры ў шоку, баяцца, што праслухоўвалі кожнага». Былыя сілавікі пра тое, як адрэагавалі на злівы ў МУС

Як партыя Меркель пацярпела наймацнейшае фіяска ў сваёй гісторыі

Навошта Лукашэнку новая Канстытуцыя? Разбіраемся з экспертамі

Пакуль сядзеў, паставілі прагул. Звольнілі дацэнта Полацкага ўніверсітэта, які працаваў там 14 год

Стала вядома, хто страляў у кадэбэшніка: 31-гадовы айцішнік Андрэй Зельцэр

Чаму праграміст здымаў відэа, а сілавікі прыйшлі без бронекамізэлек? Важныя пытанні пасля страляніны на Якубоўскага

«Жанчыны бунтавалі з-за цыгарэт — выбілі вочка ў дзвярах». Што вядома пра магілёўскую турму, куды пераводзяць Наталлю Хершэ?

Прадавачка, збірала подпісы за Ціханоўскую, пагражае 25 гадоў. Што вядома пра жонку Андрэя Зельцэра, які застрэліў сілавіка

Кватэры ў каркасных дамах у Мінску патаннелі на 10-15 тысяч даляраў. Што адбываецца?

Цана на газ у Еўропе перавысіла 1060 даляраў за тысячу кубаметраў. Так дорага блакітнае паліва не каштавала ніколі. У чым прычына?

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
У Фінляндыі кот знайшоўся праз тры месяцы пасля ўцёкаў за 74 кіламетры ад дому

17 чэрвеня Ніна Хірсіаха адпачывала на сваім лецішчы разам з дзецьмі, двума катамі і нямецкай аўчаркай. Але нечакана дзесяцігадовы кот Валтэры знік, піша yle.fi.

Гаспадыня адразу ж пачала пошукі. Распаліла грыль, каб кот прыйшоў на пах ежы, дала абвесткі ў фэйсбуку і абтэлефанавала ўсе прытулкі для жывёл у акрузе.

У сацсетках ёй пачалі пісаць, што бачылі ката, падобнага да апісанага, у розных месцах. Ніна зрывалася і ехала правяраць, але безвынікова.

10 верасня ў Ніны зазваніў тэлефон. Ёй распавялі, што Валтэры ўжо некалькі дзён бегае ў гарадку, што ў 74 км ад ягонага дому, а мясцовыя падкормліваюць яго ласосевым супам. Ката злавілі і пасадзілі ў пераноску. Валтэры быў незадаволены, шыпеў. Калі яго адвезлі дадому, паводзіны тут жа памяняліся: ён стаў спакойным, як і раней.

Цяпер Ніне прыйдзецца вырашыць, ці выпускаць Валтэры на вуліцу, ці трымаць яго пад замком і выгульваць на шлейцы.
Некаторых вакцын хапае на ўсё жыццё. Вось чаму з кавідам не так

Вакцыны ад адру дзейнічаюць усё жыццё, прышчэпкі ад вятранкі — 10-20 гадоў, але вакцыны ад кавіду — гэта зусім іншая гісторыя.

Чаму адной вакцыны ад кавіду недастаткова, чытайце па спасылцы
«Трапіць сёння ў 1937 год цалкам рэальна і магчыма». Кобрынская доктарка пра звальненне за пазіцыю, суд з мясцовай раёнкай і пошукі новай працы

Юлія Рафаловіч 20 гадоў працавала педыятрам у Кобрыне. За апошні год яе двойчы штрафавалі за «несанкцыянаваныя мерапрыемствы», адзін раз пасадзілі на 7 сутак, пасля чаго звольнілі з працы. А затым у мясцовай газеце выйшла яшчэ і здзеклівая нататка пра сям’ю Рафаловіч, дзе сцвярджалася, што доктарка нібыта адмовілася аказваць дапамогу дзіцяці міліцыянта па палітычных прычынах.

Але жанчына не змаўчала і нават падала на газету ў суд. Чым скончылася гэтая гісторыя, як Юлія жыве сёння і ці не шкадуе пра свой выбар, яна распавяла «Нашай Ніве».

Чытайце гутарку па спасылцы
Акцёрка з «Гары Потэра» расказала пра свае беларускія карані

Брытана-аўстралійская акцёрка Мірыям Маргуліс распавяла ў інтэрв'ю газеце The Sunday Post пра свае беларускія карані.

Са словаў Маргуліс, яе дзядуля нарадзіўся ў Беларусі. Прыкладна ў 1870 годзе ён з'ехаў і прыбыў у Літ — невялікі партовы горад на беразе Паўночнага мора, цяпер гэта раён сталіцы Шатландыі Эдынбурга.

Па словах актрысы, дзядуля спачатку займаўся ў Шатландыі гандлем, а пасля змог набыць невялікую краму ювелірных вырабаў у Глазга.

Мірыям Маргуліс здымалася ў кіно, серыялах і занімалася агучкай. У фільмах «Гары Потэр і таемны пакой» і «Гары Потэр і дары смерці. Частка 2» яна сыграла Памону Спраўт — прафесара травалогіі і дэкана факультэта Хафлпаф школы вядзьмарства Хогвартс.
Пасля выбараў Следчы камітэт завёў больш за 5 тысяч крымінальных спраў, звязаных з пратэстамі

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на намесніка кіраўніка СК Алега Шандаровіча.

Больш за 40% спраў былі заведзеныя за абразы і паклёп у інтэрнэце, яшчэ каля 25% — за псаванне маёмасці і менш за 3% спраў звязаныя з рэальным ужываннем гвалту.
Кіраўнік EPAM Аркадзь Добкін звярнуўся да супрацоўнікаў у сувязі з трагедыяй на Якубоўскага, у якой загінуў цімлід кампаніі

«Калегі, дзень таму мы ўсе даведаліся аб трагедыі ў Мінску, у выніку якой загінулі два чалавекі. Цяжка знайсці правільныя словы, але перш за ўсё гэта трагедыя страты двух чалавечых жыццяў, трагедыя для іх дзяцей, іх сем'яў, іх блізкіх — для ўсіх.

Не маючы пакуль афіцыйна пацверджанай інфармацыі, мы можам у той жа час абгрунтавана меркаваць, што адным з загінулых быў супрацоўнік нашай кампаніі, Андрэй Зэльцэр.

Мы разумеем, што гэта можа быць нялёгка, але адзінае, аб чым бы мы хацелі прасіць ўсіх нас тут — гэта захоўваць вельмі неабходнае цяпер разважлівасць ва ўсім: у учынках, дзеяннях, словах.

Калі ласка, не ўступайце ў непрадуктыўны абмен думкамі або непацверджанымі фактамі як унутры нашых карпаратыўных, так і ў знешніх сацыяльных каналах і медыя».
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда працягнуў на два месяцы рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю

Рэжым быў уведзены на месяц з-за сітуацыі з мігрантамі, цяпер загадам Дуды ён працягнуты яшчэ на 60 дзён.

Са жніўня 9400 мігрантаў спрабавалі перайсці з боку Беларусі польскую мяжу. 1200 чалавек былі затрыманыя, астатніх адправілі назад у Беларусь.
Бельгіец ушчэнт разбіў сваё аўто на «алімпійцы», але цудам не пацярпеў

Увечары 27 верасня на 242 кіламетры аўтадарогі М1 / Е30 «Брэст-Мінск-Мяжа РФ» 43-гадовы бельгіец на «Мэрсэдэсе» не абраў бяспечную дыстанцыю і сутыкнуўся са спадарожным грузавіком. Дзякуючы рамням бяспекі кіроўцы не пацярпелі, але машына бельгійца аднаўленню не падлягае.
Дзве супярэчлівыя заявы: Азаронак сказаў, што Зельцэр выклікаў на сябе міліцыю, а Генпракуратура заявіла пра санкцыю на вобшук у кватэры на Якубоўскага

З’яўляюцца новыя звесткі пра трагедыю на Якубоўскага, у якой загінулі айцішнік і супрацоўнік КДБ. Але некаторая інфармацыя, якую публікуюць прапагандысты і дзяржорганы, даволі супярэчлівая.

Чытайце больш па спасылцы
«Мы зараз «на вайне»: загадчыца рэанімацыі ў Вілейцы пра сітуацыю з каранавірусам у рэгіёне

Вікторыя Семянковіч расказала пра сітуацыю з каранавірусам у рэгіёне, а таксама параўнала яе з сітуацыяй у Маладзечне і Слуцку, паведамляе «Шлях перамогі».

«У чацвёртую хвалю масава хварэюць моладзь і дзеці. Захворванне працякае вельмі хутка, стан людзей пагаршаецца за два-тры дні» — кажа Семянковіч.

«У Вілейцы ў аддзяленні цяпер ляжыць 70 чалавек, у рэанімацыі — 9. Сярод іх няма ніводнага прышчэпленага чалавека. Такую статыстыку мы прыводзім для скептыкаў. У Маладзечне ляжыць 189 хворых з COVID-19. У Слуцку — за ўчорашні дзень 393, ніхто з іх не прышчэплены».

Па яе словах, усе людзі, у якіх ёсць хранічныя захворванні, напрыклад, цукровы дыябет, павінны прышчапляцца ў першую чаргу.

«Страшна, што хварэюць маладыя людзі, кожная новая хваля амалоджваецца. Вельмі шмат хварэе дзяцей. Яны хварэюць не так цяжка, як дарослыя, але дзеці вельмі моцна распаўсюджваюць інфекцыю» — падкрэслівае Вікторыя Семянковіч.
Паглядзіце, як у Лунінцы вусені абляпілі дом і тэрыторыю навокал

Нагадаем, што там з-за нашэсця насякомых увялі каранцін на тры гады.

Фота: «Медыя-Палессе»
❗️«У вашым раёне працуе ГУБАЗ». Знік бард і пісьменнік Анатоль Кудласевіч, яго кватэру разграмілі

Жонка прыйшла з працы 29 верасня і ўбачыла, што дома пагром, а муж знік.

Паглядзіце, як выглядае кватэра пісьменніка пасля візіту невядомых.

Што вядома на гэты момант?
Затрыманы «злодзей у законе» па мянушцы Паштэт

У канцы жніўня ў Барысаве каля гіпермаркета збілі 40-гадовага мужчыну. Як стала вядома, пацярпелы з’яўляўся прыхільнікам крымінальнага клана «злодзея ў законе» па мянушцы Кушнер.

Следчыя завялі крымінальную справу за хуліганства, здзейсненае групай асобаў. За яго арганізацыю быў затрыманы Павел Алексяевіч, (Паштэт). Цяпер сілавікі правяраюць Паштэта на датычнасць да іншых злачынстваў.