Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
«Белтэлекам» і А1 адклалі павышэнне тарыфаў

Раней паведамлялася, што яны павінны былі вырасці з 1 кастрычніка.

Цяпер павышэнне тарыфаў адкладзенае да 1 лістапада, паведамляе прэс-служба «Белтэлекама». У гэты дзень вырасце кошт доступу ў інтэрнэт, за выключэннем пакетных лінеек «ЯСНА», «Сямейны», «Бізнэс-кейс».

A1 адклаў павышэнне абаненцкай платы па тарыфных планах для фізічных і юрыдычных асоб, кошт выклікаў на некаторыя тарыфы, звыштарыфны інтэрнэт-трафік , а таксама кошт паслуг у роўмінгу і міжнародных выклікаў.
YouTube заблакаваў два нямецкія каналы, звязаныя з Russia Today. У адказ Раскамнагляд пагражае заблакаваць платформу ў Расіі

Ведамства накіравала ліст у Google, у якім адзначае, што дзеянні YouTube парушаюць прынцыпы свабоднага распаўсюду інфармацыі і з'яўляюцца актам цэнзуры ў дачыненні да расійскіх СМІ.

За блакаванне ютуб-каналаў нямецкай рэдакцыі RT платформу могуць прызнаць парушальнікам асноўных правоў і свабод чалавека. Пры ігнараванні патрабаванняў Раскамнагляду магчымая частковая ці поўная блакіроўка рэсурсу.
Тым, хто перасякае мяжу Літвы з Польшчай, сталі прыходзіць смскі з патрабаваннем вярнуцца ў Мінск

Пра такі выпадак піша Delfi. Грамадзянцы Літвы, якая перасякала мяжу з Польшчай, прыйшла смска на англійскай мове: «Мяжа з Польшчай закрытая. Беларускія ўлады вас падманулі. Вярніцеся назад у Мінск! Не прымайце таблеткі, якія вам даюць беларускія вайскоўцы».

Таксама ў паведамленні ёсць спасылка на сайт для нелегальных мігрантаў.
Еўрапейская камісія прапанавала сёння часткова прыпыніць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю ў сувязі з сітуацыяй на мяжы Беларусі і ЕС. Гэта закране беларускіх чыноўнікаў.

«Мы не будзем караць беларускі народ за дзеянні ўладаў. Замарозка з'яўляецца кропкавай, накіраванай на дзяржаўных чыноўнікаў і ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў», — заявіў на прэс-канферэнцыі віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Маргарыціс Шынас.
Швецыя адмяняе антыкавідныя абмежаванні. Там прышчапіліся 75% насельніцтва

Адмяняюцца абмежаванні на колькасць удзельнікаў мерапрыемстваў, спыняе дзейнічаць рэкамендацыя працаваць дыстанцыйна, паведамляе Deutsche Welle.

Пры гэтым тым, у каго ёсць сімптомы, рэкамендуецца заставацца дома. Людзям, якія не прайшлі поўную вакцынацыю, раяць захоўваць дыстанцыю і пазбягаць шматлюдных мерапрыемстваў.

«Усё, што робіцца цяпер, заснавана на тым, што ў Швецыі высокі ўзровень вакцынацыі. Каб мы адчувалі сябе ў бяспецы, яна павінна быць яшчэ вышэйшай. Калі вы яшчэ не вакцынаваныя, то самы час зрабіць гэта цяпер», — заявіў галоўны дзяржаўны эпідэміёлаг Швецыі Андэрс Тэгнел. Па даных Агенцтва грамадскай аховы здароўя Швецыі, 83,6% жыхароў краіны атрымалі як мінімум адну дозу вакцыны ад каранавіруса, 76,5% прышчэпленыя цалкам.

Усяго ў Швецыі з пачатку пандэміі было выяўлена 1 151 173 выпадкі каранавіруса, ад наступстваў заражэння памерлі 14 850 чалавек.

Акрамя Швецыі, абмежаванні адмянілі Данія і Нарвегія.
Следчыя высвятляюць абставіны пажару на «Нафтане»

Учора ўвечары там гарэла ўстаноўка запаволенага каксавання.

Следчыя і эксперты зрабілі агляд месца здарэння, апыталі відавочцаў і канфіскавалі неабходную дакументацыю.

Высвятляюцца прычыны пажару і сума нанесенай шкоды. Рыхтуюцца матэрыялы для прызначэння экспертыз.
Памежная служба Польшчы апублікавала фота нелегальных мігрантаў у камуфляжных бушлатах. Палякі сцвярджаюць, што беларускія спецслужбы выдаюць нелегалам вайсковую форму. «Чакаем новых правакацый», — гаворыцца ў паведамленні.

Але хутчэй за ўсё мігранты самі набываюць такое адзенне — па тэлеграм-каналах гулялі шматлікія фота з замежнікамі на рынках у Ждановічах і іншых месцах.
«Жанчыны бунтавалі з-за цыгарэт — выбілі вочка ў дзвярах». Што вядома пра магілёўскую турму, куды пераводзяць Наталлю Хершэ?

Пра ўмовы ў магілёўскай турме і рэдкіх жанчын у ёй распавёў былы палітвязень Яўген Васьковіч, які правёў там тры гады.

Вось некалькі цытат:

▫️«Самагон у камеры нармалёвы рабілі. Бралі шэры хлеб, які там выдаюць, і цукар».
▫️«Пры мне ў турэмным корпусе сядзела толькі адна жанчына, у штрафным ізалятары. Яна пасварылася з сукамерніцай і, паколькі не хапала камер, яе туды перавялі».
▫️«Адзін раз жанчыны бунтавалі з-за цыгарэт — выбілі кармушку ў дзвярах і вочка, хоць гэта вельмі цяжка».

Чытайце больш па спасылцы
Мінінфарм: У публікацыі «Камсамолкі» ўтрымліваюцца звесткі, якія садзейнічаюць фарміраванню пагроз нацбяспецы

Мінінфарм пракаментаваў блакаванне сайта «Комсомольской правды в Беларусі»:

«На інтэрнэт-рэсурсе kp.by змешчана публікацыя, у якой утрымліваюцца звесткі, якія садзейнічаюць фарміраванню крыніц пагроз нацыянальнай бяспецы, якія заключаюцца ў штучным нагнятанні напружанасці і супрацьстаяння ў грамадстве, паміж грамадствам і дзяржавай».

Нагадаем, што «Камсамолка» апублікавала каментар аднакласніцы забітага Андрэя Зельцэра.
Наша Ніва
Мінінфарм: У публікацыі «Камсамолкі» ўтрымліваюцца звесткі, якія садзейнічаюць фарміраванню пагроз нацбяспецы Мінінфарм пракаментаваў блакаванне сайта «Комсомольской правды в Беларусі»: «На інтэрнэт-рэсурсе kp.by змешчана публікацыя, у якой утрымліваюцца…
«Камсамольская праўда ў Беларусі» пракаментавала блакіроўку свайго сайта

У паведамленні, апублікаваным у тэлеграм-канале выдання, сказана, што КП не атрымлівала афіцыйнага апавяшчэння аб блакіроўцы. Рэдакцыя гатовая выправіць усе парушэнні.

Выданне адзначае, што дзейнічае ў межах збалансаванай інфармацыйнай палітыкі і не мае на мэце ствараць напружанне ў грамадстве. У канцы паведамлення КП выказала спачуванні сям’і загінулага супрацоўніка КДБ.
❗️Прадавачка, збірала подпісы за Ціханоўскую, пагражае 25 гадоў. Што вядома пра жонку Андрэя Зельцэра, які застрэліў сілавіка

Марыі Успенскай 40 гадоў. Зельцэр — яе другі муж, ад першага шлюбу ёсць малы сын, які падчас перастрэлкі быў у гімназіі. Успенская працавала звычайнай прадавачкай. Паціху вучылася на тэсціроўшчыка, вучыла англійскую.

Кватэра, у якой усё адбылося, належыць маці Марыі, якая кажа, што дачка ніколі не выказвала радыкальных ці агрэсіўных думак.

Успенская летась збірала подпісы за Ціханоўскую. Але ўдзельнічаць у пратэсных акцыях не хацела, баялася праз малога сына.

Цяпер Успенская, па словах сваякоў, знаходзіцца на Акрэсціна. СК паведаміў, што Марыя «праводзіла відэаздымку, садзейнічала здзяйсненню злачынства і затрыманая па падазрэнні ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ».

На відэа бачна, што Марыя знаходзіцца побач з мужам. Але ў Зельцэра ў руках стрэльба, а ў жанчыны — тэлефон. У чым саўдзел у забойстве? За што яе могуць асудзіць?

Чытайце тлумачэнне юрыста па спасылцы
«Гродна Азот» хоча ўвесці на заводзе крыптавалюту

Пытанне аб магчымасці правядзення плацяжоў у крыптавалюце даручылі прапрацаваць Дзмітрыю Гарошку, намесніку генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах «Гродна Азота», паведамляе выданне «Гродненскі хімік».

Гэта зробяць «з мэтай пабудовы сучаснай лічбавай эканомікі на прадпрыемстве». 

«Можна ўявіць, якія плацяжы патрэбныя прадпрыемству. Па вялікім рахунку, прадпрыемства плаціць, калі купляе сыравіну і камплектуючыя, калі атрымлівае плацяжы за адгружаную прадукцыю, і калі плаціць зарплату сваім работнікам — пракаментаваў «Гродна Лайф» Вадзім Іосуб, старшы аналітык «Альпары Еўразія». — Рэч у тым, што крыптавалюта ні для адной з гэтых мэтаў не падыходзіць».
На Валерыя Цапкалу завялі яшчэ адну крымінальную справу — за заклікі да дзеянняў, якія шкодзяць нацбяспецы

Справу завялі пасля каментароў Цапкалы пра перастрэлку ў Мінску.

Паводле СК, Цапкала «размясціў у інтэрнэце відэазапіс, у якім назваў забойства супрацоўніка КДБ «прыкладам таго, як трэба змагацца» для ўсіх жыхароў Беларусі, публічна заклікаў да ўзброенага захопу дзяржаўнай улады і гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу».
Кватэры ў каркасных дамах у Мінску патаннелі на 10-15 тысяч даляраў. Што адбываецца?

Калі раней аднапакаёўку з рамонтам у новым доме каля метро прадавалі за 75 тысяч даляраў, то цяпер гатовы аддаць за 60 тысяч.

Пра новую тэндэнцыю на рынку нерухомасці расказвае эксперт Наталля Літоўская.

Чытайце па спасылцы
Украіна падоўжыла на месяц забарону на імпарт электраэнергіі з Расіі і Беларусі

Нагадаем, забарона дзейнічае з канца мая.

Паводле аператара сістэмы перадачы Укрэнерга, такое абмежаванне не стварае пагрозы аперацыйнай бяспецы функцыянавання энергасістэмы Украіны.

Пасля абмеркавання рэгулятар пагадзіўся з прапановай Дэпартамента энергарынку працягнуць эмбарга да 31 кастрычніка 2021 года.
Супрацоўнік МНС катаў дзяцей у лагеры «Зубраня» і ўрэзаўся ў дрэва. Пацярпеў падлетак

Учора ўвечары супрацоўнікі МНС каталі дзяцей на службовым транспарце ў лагеры «Зубраня».

Падчас руху на снегабалотаходзе разам з 15-гадовым падлеткам ратавальнік не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў дрэва. У выніку супрацоўнік МНС і хлопчык атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.

Пацярпелых даставілі ў бальніцу.
Галоўны ідэолаг Беларусі аб спорце: Перамогі — не самамэта, навошта нам чэмпіёны, якія працуюць на разбурэнне згоды?

Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі па ідэалогіі Ігар Луцкі падзяліўся меркаваннем аб развіцці спорту ў Беларусі.

«Спартыўныя перамогі — не самамэта. Сёння спартсмен — прыкметная і даволі значная фігура ў грамадстве. За яго жыццём і кар'ерай заўсёды назіраюць, цікавяцца. Бо ў гонар яго перамогі падымаецца дзяржаўны сцяг і гучыць дзяржаўны гімн. Робяць яны гэта, хочацца верыць, як спяваецца ў песні, «ради красоты спорта, Родины своей ради!».

Чэмпіёны павінны паказваць падрастаючаму пакаленню прыклад самаадданай працы, гатоўнасці абараняць гонар сваёй краіны, прыклад патрыятызму.

Для чаго народу «чэмпіёны», якія хай і маюць высокі спартыўны вынік, але працуюць на разбурэнне грамадзянскай згоды ў краіне, эканомікі, выступаюць за збядненне людзей, страту суверэнітэту?» — сказаў Луцкі.
КДБ пракаментаваў затрыманне лідараў рабочага руху

«Прадстаўнікі актыву руху «Рабочы Рух», якія знаходзяцца ў асноўным за мяжой, ажыццяўлялі падборку, псіхалагічную апрацоўку і далейшую вярбоўку работнікаў найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў з ліку так званых прыхільнікаў пераменаў, якія маюць доступ да звестак абмежаванага характару», — распавёў намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак.

Нагадаем, арышты і ператрусы ў лідараў рабочага руху праходзілі з 21 па 23 верасня. Сілавікі прыйшлі ў дамы прадстаўнікоў стачкамаў чатырох буйных прадпрыемстваў у розных гарадах краіны: «Гродна Азота», «Беларускага металургічнага завода» ў Жлобіне, «Нафтана» ў Наваполацку і Беларускай чыгункі. Некаторых з іх праз суткі адпусцілі, але 13 чалавек апынуліся ў СІЗА КДБ і Гомельскім СІЗА №3.