Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Эканаміст Яраслаў Раманчук сфармуляваў 10 асноўных памылак беларускай постсавецкай эканомікі

1. Няправільныя прыярытэты ў пачатку 1990-х: трэба было займацца трансфармацыяй грамадства, а не эканомікі.
2. Сляпая вера людзей у дзяржаву.
3. Нявера чалавека ў самога сябе.
4. Глыбіннае неразуменне феномена «прадпрымальнік».
5. Ігнараванне праблемы эканамічнага разліку.
6. Страх прыватнай уласнасці.
7. Абмежаванне памеру прыбыткаў: «нельга шмат зарабляць, нельга быць заможным».
8. Эканамічная, фінансавая непісьменнасць: неразуменне, як гіперінфляцыя звязаная з надрукаванымі фанцікамі замест грошай.
9. Савецкія наменклатурна-сілавыя кланы засталіся ў кіраванні эканомікай.
10. Рамантызацыя Захаду і залішнія спадзяванні на іншых.

Падрабязна пра кожны з пунктаў глядзіце на ютубе: https://youtu.be/zJHOGzM7odA
«Выглядае стылёва»: Павел Севярынец патэлефанаваў жонцы з калоніі па відэасувязі

Палітык, асуджаны на сем гадоў зняволення, патэлефанаваў жонцы з калоніі. Пра гэта Вольга Севярынец напісала ў сваім фэйсбуку.

«Паша ўчора першы раз патэлефанаваў з калоніі! Гэта дзіва, але яны адтуль і праўда часам тэлефануюць на вайбер! З відэа. Я яго бачыла на экране тэлефона — дзівосныя, забытыя адчуванні, рукі дагэтуль, здаецца, дрыжаць. Але самае незвычайнае: я б ніколі ў жыцці не падумала, што Севярынец лысы і ў зэкаўскай робе будзе выглядаць так стылёва», — напісала яна.
Сафіі Сапега працягнулі арышт да 25 снежня

Пра гэта BBC паведаміла маці дзяўчыны Ганна Дудзіч.

Сапега затрымалі 23 мая разам з Раманам Пратасевічам пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair Афіны — Вільня. У дзяржаўных СМІ Сапега абвінавацілі ў адміністраванні тэлеграм-канала, які распаўсюджваў персанальныя дадзеныя сілавікоў.

Разглядаем тры варыянты: што вядома пра перадачу Сафіі Сапега ў Расію?
Чаму не памілавалі палітвязня з разумовай адсталасцю? Спыталі ў яго маці і Васкрасенскага

21-гадовага Дзмітрыя Гопту асудзілі на два гады калоніі за гвалт у дачыненні да міліцыі. Палітвязень мае разумовую адсталасць і падпісаў усе прызнанні.

Але цяпер некаторых палітычных адпускаюць праз памілаванне. Чаму сярод 13 чалавек не было Гопты, якому не месца ў калоніі хаця б праз стан псіхікі?

Маці хлопца кажа, што звярнулася да Васкрасенскага сама. Цяпер абяцаюць, што Дзіму памілуюць.

«Калі сыну заменяць калонію на хімію, то ў яго стане гэта будзе роўназначнае пакаранне. Калі адмовяць зусім — будзе моцны ўдар для сына. Тады будзем спадзявацца на ўмоўна-датэрміновае», — кажа Вольга Гопта.

Васкрасенскі ў сваю чаргу абяцае: «Мяркую, што па Дзмітрыю рашэнне будзе станоўчае і Новы год ён сустрэне дома».

Таксама ён патлумачыў, чаму не ўключыў Гопту ў першы спіс: «У тым ліку і таму, каб «Наша Ніва» пасля не напісала: «Скандал! КСДС самавольна ўключае палітвязняў у свае спісы!»

Чытайце больш па спасылцы
Мінчуку прысудзілі два гады хатняй хіміі за абразу памерлага міліцыянера

Суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў вінаватым Паўла Анісімава ў абразе міліцыянта па арт. 369 КК. У справе быў нюанс: абражаны памёр, піша @viasna96.

Анісімаў у лютым напісаў каментарый пад навіной пра смерць намесніка начальніка штаба УУС па Магілёўскай вобласці Аляксандра Петрусевіча, у якім выказаў задавальненне яго смерцю і пажадаў яму вечных пакут у пекле. Пацярпелым быў прызнаны сын абражанага — таксама міліцыянер.

Пацярпелы заявіў, што пра каментар даведаўся ад супрацоўнікаў упраўлення ўласнай бяспекі МУС. Сын запатрабаваў 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды, таму што адчуваў маральныя пакуты і сорам.

Павел Анісімаў не пагадзіўся з пазовам і падкрэсліў, што артыкул 369 прадугледжвае злачынства ў сувязі з выкананнем прадстаўніком улады службовых абавязкаў, а мёртвы чалавек выконваць іх не можа. Мінчук не прызнаў сябе вінаватым.

У выніку суддзя Наталля Бугук вынесла прысуд — 2 гады хатняй хіміі і 1000 рублёў кампенсацыі.
Наша Ніва
Праваабаронцам вядомыя прозвішчы як мінімум 14 затрыманых завадчан Як паведамляе @viasna96, гэта рабочыя з «Гродна Азот», БМЗ і Беларускай чыгункі. Гэта Сяргей Шэлест, Андрэй Пагерыла, Уладзімір Жураўка, Валянцін Цераневіч, Рыгор Рубан, Вадзім Яфіменка, Дзмітрый…
Некаторых затрыманых учора завадчан з «Гродна Азот» вызвалілі.

Як піша @viasna96, гэта Арцём і Рыгор Рубан, Аляксей Сідар, Дзмітрый Ільюшчанка. Але пры гэтым затрыманні працягваюцца. Сёння раніцай пасля начной змены быў затрыманы Андрэй Башан. Таксама вядома пра затрыманне яшчэ аднаго завадчаніна з БМЗ – ён выехаў на працу, але там не з’явіўся. Прозвішча затрыманага высвятляецца.

На гэты момант праваабаронцам «Вясны» вядома, што затрыманымі застаюцца мінімум 13 чалавек, якія працуюць (ці працавалі і звольніліся на знак пратэсту) на «Гродна Азоце», БМЗ, Беларускай Чыгунцы.

Вядома, што некаторых з іх змясцілі ў СІЗА КДБ у Мінску. Дзмітрыя Елісеева з БМЗ змясцілі ў гомельскі СІЗА.
Роўна год таму адбыліся акцыі пратэсту супраць таемнай інаўгурацыі Лукашэнкі. Сілавікі брутальна затрымлівалі людзей, выкарыстоўвалі вадамёты і білі машыны

Таксама раніцай таго дня адбыўся ператрус у кватэры галоўнага рэдактара «НН» Ягора Марціновіча. Супраць яго завялі крымінальную справу за паклёп, тры дні ён адсядзеў на Акрэсціна, пасля быў вызвалены.

Роўна год таму Аляксандр Лукашэнка правёў таемную інаўгурацыю, якую раней не афішавалі. Нават гасцям цырымоніі не казалі, куды іх вязуць.

Адразу пасля з’яўлення навінаў людзі пачалі выходзіць на вуліцу, мірныя акцыі пратэсту працягваліся ў розных раёнах Мінска і іншых гарадах Беларусі да ночы. Увечары некалькі тысяч чалавек выйшлі на праспект Пераможцаў і дайшлі калонай да Стэлы, дзе яе разбілі сілавікі з выкарыстаннем вадамёта.

У той вечар сілавікі ганяліся па ходніках за матацыклістамі, дзясяткамі акружалі і білі машыны на Грушаўцы, масава і жорстка затрымлівалі людзей. Праваабаронцы ў той дзень налічылі больш за 300 затрыманых.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Оу, йес, пошли денежки»

Расійскае МУС зняла сацыяльную рэкламу пра кібермахляроў. Яна атрымалася вельмі дзіўнай.
У Маскве епіскапа Гродзенскага ўзвялі ў архіепіскапы. Патрыярх пры гэтым зблытаў свята і бітвы

21 верасня праваслаўныя адзначалі Нараджэнне Багародзіцы, аднак 74-гадовы патрыярх Маскоўскі Кірыл прачытаў пропаведзь на тэмы Пакровы, войнаў і перамог.

Тэлеканал «Спас» проста выразаў усю казань, пакінуўшы толькі спробу патрыярха апраўдацца пры канцы службы — ужо пасля ўручэння ўзнагарод. Але яна засталася ў запісе багаслужбы на ютубе.

Акрамя таго, Кірыл пераблытаў Кулікоўскую бітву з Барадзінскай і сказаў, што Кулікоўская бітва скончылася ўнічыю, а не перамогай расійскіх войскаў над арміяй Мамая.

У час гэтай службы епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній быў узведзены ў ранг архіепіскапа. Нагадаем, што ён змяніў на пасадзе архіепіскапа Арцемія, адпраўленага на пакой пасля таго як асудзіў фальсіфікацыю выбараў і палітычныя рэпрэсіі.
Скончыў кар’еру Арцём Мілеўскі. Ён адмовіўся гуляць за Беларусь і запомніўся мноствам скандалаў

36-гадовы форвард запісаў відэа на кіеўскім стадыёне «Дынама», у якім напісаў ліст сабе 15-гадоваму і згадаў свае кар’ерныя «фэйлы».

Мілеўскі нарадзіўся ў Мінску і гуляў за юнацкую зборную Беларусі, але ў 15 гадоў пераехаў у Кіеў і паступіў у акадэмію мясцовага «Дынама». Тады хлопец заявіў, што хоча гуляць за Украіну. Гэта прывяло да спрэчак федэрацый футбола, але ў выніку беларуская адмовілася ад Мілеўскага. За зборную Украіны Арцём правёў 50 матчаў, у тым ліку ўдзельнічаў у чэмпіянаце свету 2006 года.

Таленавіты футбаліст запомніўся больш не яркай гульнёй, а скандаламі: Мілеўскі разбіваў дарагія аўто і спускаў вялікія сумы грошай на гулянкі, з’яўляўся на прэс-канферэнцыях у халаце, спрачаўся з кіраўніцтвам клубаў.

Пасля сыходу з кіеўскага «Дынама» кар’ера Мілеўскага пайшла на спад. У 2017 годзе форвард падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама», з якім выйграў чэмпіянат, кубак і тры суперкубкі Беларусі.
Даследаванне: Расія застаецца краінай з нізкай прадукцыйнасцю працы і поўнай адарванасцю сістэмы адукацыі ад патрэб эканомікі

Феномен «адукацыйнай бурбалкі», які здарыўся ў апошнія 30 гадоў, у Расіі прывёў да поўнага разрыву сувязяў паміж спецыялістамі з вышэйшай адукацыяй і рэальным сектарам эканомікі. Пра гэта ў сваім даследаванні пішуць Яўген Балацкі і Наталля Якімава з Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе Расіі.

Мадэль расійскай эканомікі яны характарызуюць як постіндустрыяльнае грамадства без індустрыяльнага сектара.

Чытайце больш па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.