Беларусы вынеслі з банкаў рэкордную колькасць грошай. Эксперт: Гэта крытычна для банкаўскай сістэмы
Толькі з пачатку года беларусы знялі з рахункаў $750 мільёнаў дэпазітаў, а за паўтара года гэтая сума складае амаль два мільярды даляраў. Эксперты называюць адток дэпазітаў адной з галоўных праблем банкаўскага сектара. І калі тэндэнцыя працягнецца, то банкаўскую сістэму чакае сур’ёзны крызіс.
Па спасылцы тлумачым чаму.

Маці робіць «нагаточкі», сын былы вайсковец
На «Беларусь-1» анансавалі чарговы фільм пад назвай «Неблагородное семейство». У ім будуць расказваць пра сям’ю, якую вінавацяць у тэрарызме: за тое, што закідалі кактэйлямі Молатава дом дэпутата Алега Гайдукевіча.
«Наша Ніва» высветліла, хто гэтыя людзі.
Вольга і Віталій Вайцяховічы жылі ў Барысаве. 48-гадовая Вольга займалася нарошчваннем пазногцяў, 56-гадовы муж працаваў на вытворчасці драўляных вокнаў. У іх трое дзяцей: дарослыя дачка і сын ужо ў шлюбах, жывуць асобна, малодшаму сыну, які жыў з імі, — 9 гадоў.
Сын Улад скончыў вайсковую акадэмію, служыў у Мінску. Пасля выбараў 2020 прынцыпова звольніўся і пайшоў у таксісты.
Усіх чацвярых — Вольгу і Віталія, іх сына Улада разам з жонкай — затрымалі 13 жніўня каля 5 раніцы. Цяпер Вольга на Валадарцы, астатнія ў СІЗА КДБ.
«Бацька піша, што ў шоку ад затрымання маці. Кажа, што шкадуе, што туды трапіў, просіць за ўсё прабачэння», — расказваюць сваякі.
Падрабязней чытайце па спасылцы.

Змены ў правілах бязвізу: цяпер у Беларусь можна будзе прыбываць і праз абласныя аэрапорты
Цяпер замежнікі змогуць заязджаць у Беларусь на тэрмін да 30 дзён без афармлення віз праз аэрапорт Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна і Магілёва. Праўда, у іх на дадзены момант прымаюць толькі чартарныя рэйсы, міжнародных пералётаў няма.
Раней беларускі бязвіз распаўсюджваўся толькі на замежнікаў, якія прыбываюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Наша Ніва
У ЦВК Беларусі заявілі, што Лідзія Ярмошына не будзе назіральніцай на выбарах у Грузіі Яна нібыта нават не планавала гэтага рабіць. Ад ЦВК Беларусі ў Грузію паедуць два супрацоўнікі, сярод якіх Ярмошынай не будзе, піша Інтэрфакс.
«Наша Ніва» звязалася з ЦВК Грузіі, каб удакладніць, хто ўсё ж будзе ад Беларусі сачыць за выбарамі.
«Можам сказаць, што ад беларускага ЦВК зарэгістравана 2 чалавекі. Ёсць у гэтым спісе Лідзія Ярмошына ці не, мы гаварыць не будзем. Спытайцеся пра гэта ў ЦВК Беларусі», — коратка патлумачылі нам у камісіі.
Чытайце па спасылцы.

«Планавалі атакі на сілавікоў, суддзяў, тэлевядучых» — што расказалі на ТБ пра сям'ю Вайцяховічаў, якіх вінавацяць у тэрарызме
Чытайце па спасылцы.
Чытайце па спасылцы.
❗️Лукашэнка памілаваў 13 чалавек
Пра гэта заявіла ў эфіры БТ намесніца кіраўніка адміністрацыі Вольга Чупрыс.
Хто гэтыя людзі, пакуль невядома. Але адзначаецца, што гэта людзі, якія здзейснілі злачынства ў інтэрнэце і раскаяліся ў зробленым. У дзевяці з 13 чалавек у спісе ёсць непаўналетнія дзеці.
Нагадаем, што спісы на памілаванне Лукашэнку перадаў Юрый Васкрасенскі. Але па словах Чупрыс, тыя, хто быў у гэтым спісе, не адпавядалі крытэрыям, па якіх гэтыя людзі павінны былі быць памілаваныя, частка з іх яшчэ не асуджаныя. Тыя, хто не напісаў прашэння, не былі памілаваныя, як і тыя, хто ўжо меў судзімасці раней.
Частку памілаваных не выпусцяць на волю — ім заменяць пакаранне на хімію.

«Планавалі атакі на сілавікоў, суддзяў, тэлевядучых» — што расказалі на ТБ пра сям'ю Вайцяховічаў, якіх вінавацяць у тэрарызме Чытайце па спасылцы.
«Мяне ўсю калоціць, я не думала, што мае родныя на такое здольныя»
15 верасня на ўсіх дзяржаўных тэлеканалах выйшлі сюжэты, прысвечаныя барысаўскай сям’і Вайцяховічаў. Вольгу і Віталя Вайцяховічаў, іх сына Улада з жонкай Насцяй затрымалі 13 жніўня. Іх вінавацяць у кіданні кактэйля Молатава ў дом Алега Гайдукевіча і падрытхтоўцы шэрагу іншых злачынстваў. Паведамляецца, што Улад з бацькам рыхтавалі некалькі тэрарыстычных атак: на сілавікоў, суддзяў, тэлевядучых і Гайдукевіча. Планавалі выкрадаць, катаваць і запісваць пакаяльныя відэа. Жонка Улада ўдзельнічала ва ўсім як аператар. Агулам па справе затрымалі больш за 20 чалавек.
Крысціна, дачка Вольгі і Віталя Вайцяховічаў пракаментавала сюжэты для @nashaniva:
«Мяне ўсю калоціць, я не думала, што мае родныя на такое здольныя. Паказалі на відэа, што яны асабіста кідалі тое… Я сама ўбачыла, што яны рабілі, што яны падпальвалі аўто…
Паказалі іх твары, што гэта былі яны… Але прычым там мая мама я не разумею.
У той дзень, калі яны нібыта паехалі на рыбалку, мой муж хацеў ехаць з імі. Але бацька сказаў, што не варта, гэта далёка, і ўвогуле «лета не скончылася яшчэ, з’ездзім пасля». Муж вельмі прасіўся, але бацька адмовіўся браць яго. Я тады не надала ўвагі гэтаму. А атрымліваецца, гэта быў той раз.
Каб я была чужым чалавекам, то ўражанне пра гэтых людзей у мяне б склалася не самае лепшае. Але ж гэта мае родныя. Я не лічу іх злачынцамі ці тэрарыстамі. Але я ў шоку, што яны гэта ўсё рабілі. У іх малы сын, у іх нядаўна нарадзіўся ўнук — і чым яны думалі, калі тое рабілі? Я не разумею».

Брытанцы стварылі рэцэпт бетону для іншых планет. У яго складзе — касмічны пыл, а таксама кроў, пот і слёзы астранаўтаў (гэта не жарт)
Рэчыва пад назвай AstroCrete характарызуецца на 300% мацнейшай за бетон сілай сціскання. Яшчэ адзін бонус — яго не трэба прывозіць з Зямлі. Вучоныя кажуць, што гэта робіць яго дасканалым будаўнічым матэрыялам для космасу.
Транспарціроўка на Марс хаця б аднаго кірпіча каштуе прыкладна два мільёны даляраў. Таму будучым каланістам прыйдзецца карыстацца тымі рэсурсамі, што яны будуць мець на іншай планеце, тлумачыць Sky News.
Асновай для «касмічнага» бетона будуць два біялагічныя рэчывы. Перш за ўсё, гаворка пра альбумін сывараткі крыві — распаўсюджаны ў крыві бялок. Яго навукоўцы прапануюць спалучыць з мачавінай — прадуктам адходу, які ўваходзіць у склад мачы, поту і слёз.
Гэтыя рэчывы можна змяшаць з пылам з паверхні Луны ці Марса.
Пры стварэнні «касмічнага» бетона навукоўцы натхніліся старадаўнім кітайскім метадам, калі ў вапнавы раствор дадавалі свіную кроў.

У Расіі пачалі блакаваць Google Docs і telegra.ph
Расійскія аператары пачалі блакаваць у Расіі сэрвіс Google Docs, паведаміў учора позна ўвечары праект GlobalCheck, які маніторыць блакіроўкі ў інтэрнэце.
«Верагодна, блакіроўка звязана з публікацыяй спісаў «разумнага галасавання» на рэсурсе «Google Дакументы», — сказана ў паведамленні GlobalCheck.
Пазней з’явілася паведамленне, што Раскамнагляд пачаў блакаваць сэрвіс для публікацый месенджара Telegram telegra.ph. Імаверна, па той жа прычыне.
Раніцай 15 верасня каманда Аляксея Навальнага дала рэкамендацыі па «разумным галасаванні» па кандыдатах у Дзярждуму за два дні да трохдзённага галасавання, якое пачнецца 17 верасня. «Разумнае галасаванне» — гэта стратэгія па зніжэнні вынікаў кандыдатаў «Адзінай Расіі».

«У спісах я была з пазнакай аб злачынствах супраць дзяржавы». Арганізатарка мінскіх жаночых акцый, якая жыла ў Маскве, тэрмінова з'ехала адтуль
Марына Ментусова была адной з арганізатарак жаночых акцый у белым. Месяц таму разам з маленькай дачкой яна тэрмінова пакінула Маскву. «Хацела б напісаць, што наша эміграцыя інтэлектуальная, але, на жаль, палітычная».
Дзяўчына распавяла «Нашай Ніве», што адбылося. Чытайце па спасылцы.

СААЗ прыпыніла ўхваленне вакцыны «Спутнік V»
Як паведаміў журналістам намеснік кіраўніка Панамерыканскай арганізацыі аховы здароўя Жарбас Барбоса, працэс спынілі да таго часу, пакуль спецыялістамі не будуць праведзены неабходныя змены і запытана новая інспекцыя.
«Вытворцы вакцын павінны пацвердзіць, што месцы, дзе вырабляюцца вакцыны, адпавядаюць стандартам практык вытворчасці. Што тычыцца працэсу ўхвалення вакцыны для экстранага прымянення, то гэты працэс прыпынены, бо падчас інспекцыі адной з фабрык не было выяўлена, што гэтая фабрыка адпавядае належным практыкам»,— сказаў Барбоса падчас відэаканферэнцыі.
У сярэдзіне чэрвеня экспертная група СААЗ выявіла парушэнні на вытворчасці на прадпрыемстве ва Уфе. Прэтэнзіі былі звязаны з аховай навакольнага асяроддзя і маніторынгам выкідаў. Да іншых прадпрыемстваў у экспертаў заўваг не было.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Карціна з фільмаў жахаў: у Мазыры тысячы вусеняў абляпілі сцены дамоў, лезуць у пакоі і поўзаюць пад нагамі
Мазырскі мікрараён Пхоў перажывае нашэсце небяспечнага шкодніка — амерыканскага белага матылька, піша @zamkadomby. Сітуацыя, па словах крыніц, становіцца некантраляванай, а мясцовыя службы не спяшаюцца вырашаць праблему.

Амерыканцам цяпер нельга прылятаць у Беларусь без візы
Пашырыўся спіс краін, якім дазволена прылятаць у Беларусь без візы на 30 сутак. Цяпер бязвіз даступны грамадзянам Ірана, Іарданіі, ПАР, Пакістана і Егіпта пры наяўнасці «шэнгену» і зваротных квіткоў.
Са спіса выключылі ЗША, Албанію і Кітай. З Кітаем двухбаковая дамоўленасць аб узаемным бязвізавым рэжыме.
Нагадаем, што замежнікам без візы цяпер можна прылятаць у Беларусь не толькі праз нацыянальны, але і праз рэгіянальныя аэрапорты.

У атачэнні Пуціна на каранавірус захварэлі дзясяткі чалавек
У атачэнні прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна адбылася сур'ёзная ўспышка кавіду. Захварэлі дзясяткі чалавек. Пра гэта ён сам паведаміў на саміце АДКБ, у якім бярэ ўдзел па відэасувязі.
«Вы ведаеце, што, на жаль, вымушаны быў у апошні момант адмяніць свой візіт у Душанбэ, мне вельмі шкада, але гэта звязана з тым, што ў найбліжэйшым атачэнні, як вы ведаеце, выяўленыя выпадкі захворвання на каранавірус, і гэта не адзін, не два — некалькі дзясяткаў чалавек. І цяпер даводзіцца на працягу некалькіх дзён выконваць рэжым самаізаляцыі», — прыводзіць яго словы прэс-служба Крамля.

На мяжы Беларусі і Украіны абстралялі беларускі памежны знак Пашкоджаны знак выявілі памежнікі заставы «Сварынь» Пінскага памежатрада. Слуп і шчыток з выявай герба Беларусі меў прабоіны ад шраціны. Мяркуецца, пашкоджанні ўтварыліся ад стрэлу з паляўнічай…
«Здзек з дзяржаўных сімвалаў». За пашкоджанне памежнага знака на ўкраінскай мяжы завялі крымінальную справу
Драгічынскі раённы аддзел СК завёў крымінальную справу па арт. 370 КК («Здзек з дзяржаўных сімвалаў»). Мяркуецца, што знак абстралялі з паляўнічай зброі.
Пра інцыдэнт стала вядома ўчора, але, як паведамілі ва ўкраінскай памежнай службе, пашкоджанне заўважылі 11 верасня ўкраінскія памежнікі. Ёсць версія, што абстрэл мог быць з лодкі, бо каля гэтага месца не было знойдзена ні гільз, ні іншых сведчанняў стрэлу.

За тое, каб трапіць у Еўропу, афганскія нелегалы плацяць па 7 тысяч даляраў
Гісторыю пяці афганскіх мігрантаў, якія знаходзяцца ў лагеры, апублікавала Delfi.
Яны распавялі, што ў Кабуле знайшлі чалавека, якому заплацілі па $7000. Спачатку з Кабула іх пераправілі ва Узбекістан, адтуль — з беларускімі візамі ў Мінск і да мяжы з Літвой.
У Беларусі памежнікі забралі пашпарты, адвезлі ў лес і сказалі ісці наперад «у Еўропу». Так мігранты прыходзілі на тэрыторыю Літвы не менш за 5 разоў, дзе іх затрымлівалі і вярталі ў Беларусь. Беларускія памежнікі са зброяй прымушалі іх вяртацца ў Літву, а літоўскія, са словаў мігрантаў, — адзін раз выкарысталі электрашокер.
У чарговы раз, калі нелегалы трапілі ў Літву, яны знялі відэа і размясцілі яго ў інтэрнэце. Тады з імі звязаўся адзін мужчына і даў кантакты адваката. Пасля таго як журналісты знайшлі пяцярых афганцаў на балоце, іх размясцілі ў лагеры.
Цяпер мужчыны знаходзяцца ў асобным намёце на каранціне. Усе яны папрасілі Літву даць ім прытулак.

Кіеў адмовіўся ад сустрэч па Данбасе ў Мінску
Прадстаўнікі Украіны катэгарычна адмовіліся вярнуцца ў Мінск да вочных перамоваў па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе, паведаміў журналістам прадстаўнік Расіі у Трохбаковай кантактнай групе Барыс Грызлоў. Цяпер, па словах Грызлова, групе трэба распрацаваць канкрэтныя прапановы па вырашэнні гэтай сітуацыі.
Вясной прадстаўнікі ўкраінскай дэлегацыі ў ТКГ заявілі пра тое, што адмовяцца ад паездак на перамовы ў Беларусь з-за эпідэміялагічнай сітуацыі, а таксама з-за варожай рыторыкі Мінска ў дачыненні да Украіны.

Памёр былы намеснік старшыні Беларусбанка, асуджаны за карупцыю і памілаваны Лукашэнкам
15 верасня памёр Генадзь Гаспадарык, які з 2012 па 2016 гады быў першым намеснікам старшыні Беларусбанка. Яму быў 61 год.
У 2016 годзе Гаспадарык быў затрыманы пры атрыманні хабару. Праз два гады яму прысудзілі 7,5 года калоніі, але ў лістападзе 2019 года Гаспадарык быў памілаваны загадам Лукашэнкі.