Наша Ніва
У ЦВК Беларусі заявілі, што Лідзія Ярмошына не будзе назіральніцай на выбарах у Грузіі Яна нібыта нават не планавала гэтага рабіць. Ад ЦВК Беларусі ў Грузію паедуць два супрацоўнікі, сярод якіх Ярмошынай не будзе, піша Інтэрфакс.
❗️«Факт: заяўка прыйшла менавіта з прозвішчам Лідзіі Ярмошынай» – каментар няўрадавай арганізацыі «Міжнароднае таварыства за справядлівыя выбары і дэмакратыю»
Беларускі ЦВК абверг інфармацыю пра тое, што Лідзія Ярмошына будзе назіральнікам на выбарах. Маўляў, яна нават і не збіралася. Але грузінскі бок кажа, што ў спісе назіральнікаў было толькі яе прозвішча.
«Мы ўбачылі, што, па дадзеных ЦВК Грузіі, заяўку на ўдзел у мясцовых выбарах Грузіі ў якасці незалежных назіральнікаў даслаў ЦВК Беларусі на чале з Лідзіяй Ярмошынай, з яе подпісам. Ніякіх іншых прозвішчаў у той момант названа не было, – кажа кіраўнік няўрадавай арганізацыі «Міжнароднае таварыства за справядлівыя выбары і дэмакратыю» Ніно Далідзэ. – Факт: заяўка прыйшла менавіта з прозвішчам Лідзіі Ярмошынай. Так, яна кіраўніца ЦВК Беларусі, і тэарэтычна быць незалежнымі назіральнікамі могуць быць два чалавекі з беларускага ЦВК, у тым ліку і сама Ярмошына. Але паўтаруся, пра іншыя прозвішчы гаворка не шла. І ўжо гэтага прэцэдэнту хапіла дзеля таго, каб у грамадстве і палітычных колах паднялася хваля абурэння. Вядома ж, мы даведаемся, ці з'явіліся пасля навіны пра абвяржэнне беларускімі ўладамі былых дадзеных якія-небудзь новыя прозвішчы. Для гэтага мы нават зробім афіцыйны запыт у ЦВК Грузіі. Але сутнасці прэтэнзіі да беларускага ЦВК гэта не мяняе».
На дадзены момант атрымаць каментар ад Грузінскага ЦВК нам не ўдалося. Як толькі мы яго атрымаем, адразу ж апублікуем.

Скончыў вайсковую школу, сустракаў Кандрусевіча на мяжы. Што вядома пра новага кіраўніка Каталіцкага касцёла?
Новым арцыбіскупам-мітрапалітам Мінска-Магілёўскім прызначылі Юзафа Станеўскага. «Наша Ніва» сабрала факты пра новую фігуру і чаканні, якія звязвае з ім касцёл і ўлады.
Чытайце па спасылцы

Віктара Бабарыку перавялі на новую пасаду ў наваполацкай калоніі — цяпер ён укладчык хлебабулачных вырабаў у пякарні, перадаюць яго адвакаты.
Умовы працы значна пагоршалі: тэмпература ў памяшканні не апускаецца ніжэй за +30, яно не праветрываецца, вокны не адчыняюцца.
Увесь жнівень Віктар Бабарыка прапрацаваў апальшчыкам у гэтай жа пякарні і зарабіў крыху больш за 6 рублёў, а на рукі пасля выплат атрымаў 1,60.

Сёлета Святлана Ціханоўская — адна з 329 намінантаў на Нобелеўскую прэмію міру
Ці высокія ў яе шанцы стаць другой нобелеўскай лаўрэаткай у гісторыі Беларусі? Даведаемся 8 кастрычніка, калі пройдзе абвяшчэнне пераможцаў.
А што проста цяпер кажуць букмекеры? Чытайце па спасылцы.

Мяса — амаль на 30%, малако — на 18%. Паглядзелі, як змяніліся цэны пасля «замарозкі»
Больш за паўгода ў Беларусі стрымліваюць цэны, хоць першапачаткова планавалася, што гэта будзе на тры месяцы. Дагэтуль працуе пастанова №100, згодна з якой урад замарозіў цэны на 62 сацыяльна значныя тавары і 50 найменняў лекаў. Мы папрасілі чытачоў даслаць чэкі за люты, каб паглядзець, што змянілася пасля «замарозкі».
Як выраслі цэны — чытайце па спасылцы.

Беларускі футбольны арбітр паставіў рэкорд па прызначаных пенальці ў Лізе чэмпіёнаў
Сёння гамяльчук Аляксей Кульбакоў судзіў матч першага тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў «Севілья» — «Рэд Бул Зальцбург». Ужо ў першым тайме беларус прызначыў ажно чатыры пенальці, чым пабіў рэкорд турніру. Тры штрафныя адзінаццаціметровыя былі пастаўленыя ў вароты іспанцаў («Рэд Бул» рэалізаваў толькі адзін), «Севілья» свой адзіны шанец не ўпусціла.
У пачатку другога тайма гулец іспанцаў атрымаў другую жоўтую картку за сімуляцыю ў штрафной пляцоўцы суперніка — пяты пенальці Кульбакоў не прызначыў.

У Расіі набліжаюцца выбары ў Дзярждуму. Пасля гісторыі з Барысамі ВІшнеўскімі галоўным ньюсмэйкерам стаў кіраўнік ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі.
Спачатку на злёце сваёй партыі палітык хацеў эфектна з’явіцца на тройцы каней. Але жывёлы перапужаліся і ехаць не хацелі.
А пасля проста падчас тэледэбатаў у Жырыноўскага зваліліся штаны.

Памятаеце палітвязня Барановіча? Адбіваў анархістаў ад ціхароў, адсядзеў тры гады ў калоніі, а цяпер б’ецца ў кулачных баях на YouTube
Святаслаў Барановіч быў фігурантам палітычных спраў аж двойчы. У 2011 годзе яго прызнавалі палітычным вязнем. Тады 25-гадовага Барановіча судзілі за Плошчу-2010, пакаралі трыма гадамі «хатняй хіміі». У сакавіку 2017 года пасля «Маршу недармаедаў» Барановіч у тралейбусе спрабаваў адбіць анархістаў ад ціхароў. Праз паўгода Барановіча злавілі і прысудзілі 3 гады калоніі (тады праваабаронцы не захацелі прызнаць яго палітвязнем).
Святаслаў выйшаў амаль год таму, а цяпер быў заўважаны ў аматарскім турніры, баі якога выкладваюць на YouTube.
Як так атрымалася, чытайце па спасылцы

Пашпарты вакцынацыі. Што гэта такое і чаму яны выклікаюць абурэнне ў свеце
У некаторых краінах, каб заахвоціць да вакцынацыі, абмяжоўваюць правы тых, хто не зрабіў прышчэпку. Тым, хто не мае «пашпарт магчымасцяў», забараняюць хадзіць у гандлёвыя цэнтры і карыстацца транспартам.
«Наша Ніва» паглядзела на вопыт іншых краін. Чытайце больш.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Наша Ніва
Махляры рассылаюць паведамленні нібыта ад імя «Еўраопта» — падманам збіраюць банкаўскія звесткі «Ад імя «Еўраопта» ў інтэрнэце дзейнічаюць ашуканцы. Невядомыя рассылаюць паведамленні ў месенджарах і прапануюць прайсці апытанне, за якое карыстальнік нібыта…
Не толькі «Еўраопт». Махляры рассылаюць паведамленні нібыта ад імя «Беларуснафты»
Учора ў месенджарах людзі сталі атрымліваць паведамленні нібыта ад «Еўраопта» — ім прапанавалася ў абмен на падарунак ці грошы прайсці апытанку. Кампанія заявіла, што гэта дзейнічаюць махляры, і парэкамендавала не пераходзіць па спасылках.
Таксама па той жа схеме рассылаліся паведамленні нібыта ад «Беларуснафты». Калі вы таксама сутыкаліся з такім, то не пераходзьце па спасылках і не пакідайце сваіх персанальных звестак. Калі вам тэлефануюць у месенджарах з замежных невядомых нумароў — не адказвайце.

Новы iPhone 13, планшэты і гадзіннік: што прэзентавала Apple ў аўторак
14 верасня кампанія Apple правяла традыцыйную восеньскую прэзентацыю і прадставіла новае пакаленне iPhone, iPad і «разумных» гадзіннікаў.
Як будуць выглядаць новыя гаджэты, глядзіце па спасылцы.
Уся карціна дня — на Nashaniva.com (у Беларусі — праз VPN)

У Мінску хлопчык пералазіў цераз металічны плот стадыёна і прабіў руку
Здарэнне адбылося ў аўторак вечарам у Курасоўшчыне.
13-гадовы хлопчык вырашыў пералезці цераз металічную агароджу стадыёна школы, у выніку прабіў правую руку металічнай арматурай агароджы і павіс на ёй, паведамляе 112.by.
Ратавальнікі, што прыбылі на месца здарэння, вырашылі абрэзаць арматуру. Пасля вызвалення хлопчыка перадалі медыкам. Пасля агляду ён быў шпіталізаваны з меркаваным дыягназам: траўматычны шок, колатая рана мяккіх тканін правай рукі.

Літва абмежавала прапускную здольнасць ЛЭП з Беларуссю ў рамках «блакады» БелАЭС
Літоўскі сеткавы аператар Litgrid з серады абмежаваў максімальную прапускную здольнасць трансгранічных ЛЭП на літоўска-беларускім напрамку. Рашэнне прынята ў рамках намераў Літвы не дапусціць трапляння ў энергасістэму краіны электраэнергіі з БелАЭС, якую Вільня лічыць небяспечнай, піша interfax.by.
Такім чынам, пакуль не будзе дасягнутае новае пагадненне Літвы, Латвіі і Эстоніі аб гандлі электраэнэргіяй з трэцімі краінамі (у тым ліку з Расіяй), Літва будзе кіравацца ўласнымі правіламі гандлю.
Латвія і Эстонія гандлююць электраэнергіяй з Расіяй па непацверджанай Літвой методыцы. У выніку, на думку службовых асоб Літвы, электраэнергія з БелАЭС паступае ў Літву праз Латвію, што парушае прыняты Вільняй так званы «антыастравецкі» закон. Латвія сцвярджае, што гандлюе толькі расійскай электраэнергіяй.

У Беларусі забаранілі дзясяткі італьянскіх мясных вырабаў
Адпаведныя паведамленні з’явіліся ў тэлеграм-канале Дзяржстандарта і ў рэестры небяспечнай прадукцыі. Сярод забароненай да ўвозу і рэалізацыі прадукцыі розныя віды салямі, вяндліна і прашута.
Прычына забароны ва ўсіх аднолькавая — утрыманне ў вырабах кансервантаў: нітрату натрыю E251 і нітрату калію E252.

«Выкарыстае візіт, каб перарваць сваю знешнепалітычную ізаляцыю». Чаго чакаць ад удзелу Лукашэнкі на саміце ў Таджыкістане
З 15 да 17 верасня Аляксандр Лукашэнка будзе з працоўным візітам у Таджыкістане, дзе возьме ўдзел у саміце АДКБ і ШАС. За год пасля выбараў ён шэсць разоў ездзіў у Расію да Пуціна і толькі адзін раз — кудысьці яшчэ.
Галоўнай тэмай саміта ў Душанбэ стане сітуацыя ў Афганістане. Што плануюць абмяркоўваць на сустрэчах і які сэнс мае гэта паездка? Эксперты каментуюць для «Нашай Нівы».