Крыху турэмнага гумару ад нашаніўца-палітвязня Андрэя Скурко: "Адзін з самых папулярных жартаў у нас — «Ідзі загуглі»", — піша ён сваёй сям'і.
Калі вы не ведаеце, што дасылаць у лістах Андрэю Скурко, дык ён сам просіць: дасылайце вершы Максіма Танка (дарэчы, яго сапраўднае прозвішча таксама Скурко!) 1930-х гадоў — пры Польшчы паэт сам правёў у турмах амаль два гады.
А сёння роўна два месяцы, як былі затрыманыя нашы калегі, і мы не стамляемся нагадваць: пішыце ім!
Андрэю Генадзевічу Скурко, Ягору Аляксандравічу Марціновічу: 220030 Мінск, СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2.

5 верасня ў лагеры пад Барысавам сілавікі разагналі сход людзей, якія практыкуюць віпасану (гэта асаблівы від медытацыі)
Пра гэта «Медыязоне» распавёў адзін з удзельнікаў. На мерапрыемстве было каля 70 чалавек, у тым ліку замежнікі. Яно пачалося 3 верасня і павінна было працягвацца дзесяць дзён. А скончылася праз два.
Пра візіт сілавікоў чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

РБК: Улады Беларусі хочуць атрымаць крэдыт да $3 млрд ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця
Пра гэта РБК распавялі дзве крыніцы ў беларускім урадзе. У ЕФСР пацвердзілі, што фонд праводзіць папярэднія кансультацыі, але «казаць аб суме крэдыту і канкрэтных тэрмінах яго прадастаўлення пакуль рана».
8 верасня міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў заявіў, што Расія можа аказаць дадатковую падтрымку ўладам Беларусі. Пакуль пытанне выдзялення сродкаў не ўзгоднена расійскім бокам.
У фондзе адсутнічае магчымасць даць усю запытаную суму, адзначыў суразмоўца РБК у беларускім урадзе.
Цяпер ліміт ЕФСР на прадастаўленне крэдытных рэсурсаў Беларусі складае каля $1,98 млрд, і ён цалкам вычарпаны.
Восенню 2020 года прадастаўленне новага крэдыту ЕФСР Мінску на $500 млн запатрабавала пераразмеркавання дадзенай сумы з ліміту Расіі на карысць Беларусі.
Ліміт Расіі складае каля $3,5 млрд, гэта значыць, магчымае далейшае крэдытаванне Беларусі запатрабуе зноў задзейнічаць расійскі ліміт у фондзе.

Сёння, у Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў, дыяспары беларусаў у многіх краінах зладзілі сумесныя мерапрыемствы, каб выказаць сваю павагу і салідарнасць з журналістамі
У гэты дзень беларусы выйшлі на вуліцы Беластока, Варшавы, Вроцлава, Вільні, Кіева, Прагі.
Таксама беларусы адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы — 507 гадоў бітве пад Оршай.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Аўтар песні «Куды бацька — туды я» знаходзіцца ў міжнародным вышуку
Віцебскі шансанье і спартыўны функцыянер Ілля Смунёў абвешчаны ў міжнародны вышук у сувязі з крымінальнай справай, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».
З 2011 года Смунёў узначальваў Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс. Затым ён стаў дырэктарам Віцебскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па зімовых відах спорту, на гэтай пасадзе ў яго і пачаліся праблемы.
У горадзе Смунёў больш за ўсё вядомы як аўтар песні «Віцебск», якая ў свой час часта круцілася на мясцовых прыватных тэлеканалах.
Пачатак творчай кар'еры Іллі Смунёва быў звязаны з так званай «блатной лірыкай». Пазней у яго рэпертуары з'явіліся песні, прысвечаныя патрульна-паставой службе міліцыі і працы следчых.
Апафеозам творчасці віцебскага шансанье стаў кліп «Куды бацька — туды я», створаны ім у 2015 годзе падчас чарговых прэзідэнцкіх выбараў.

Зняволеныя з Ніжняга Тагіла у касцюмах рамонкаў запісалі ролік пра любоў да жыцця
Гэта відэа — вынік супрацы псіхолагаў і вязняў. Ролікам хочуць данесці думку, што суіцыд — гэта дрэнна, а жыццё цудоўнае.

Што расійскія СМІ пішуць пра сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі 9 верасня
Сёння адбудзецца чарговая сустрэча Уладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам. Якія канкрэтна тэмы будуць абмяркоўвацца на сустрэчы, ці будуць падпісаныя нейкія дакументы, чаго ад яе чакаць — невядома. Ужо традыцыйна сустрэча двух палітыкаў праходзіць непразрыста для грамадства.
Сабралі для вас публікацыі ў расійскіх СМІ на тэму маючай адбыцца сустрэчы.
Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Ціханоўскі ў турме пачаў губляць зрок
Пра гэта ён напісаў у лісце сваёй знаёмай жыхарцы Гомеля, піша @radiosvaboda.
«Мы проста вязні, і ад нас нічога не залежыць. Як у каго здароўя хопіць. Я ў цэлым нармальна, але раней моцна перажываў, праз гэта з ціскам праблемы былі, мералі — нават 180 на 100 было. А праз ціск зрок сеў… Цяпер ужо справа ў судзе, так што хвалявацца няма за што.
Далей мне ўжо ўсё зразумела. Этап і калонія надоўга», — напісаў Ціханоўскі.
Ён цытуе радкі Байрана пра турму, свабоду і сыноў народу (з санету да Шыльёна). «Гэтыя радкі — як быццам я сам напісаў, яны пра нас». Палітвязень бывае на прагулках у турме. Але піша, што яны адбываюцца ў бетонным дворыку, і нават неба там не бачна.

«Я з гэтым ч** у маладосці гуляла». Настаўніца з Баранавічаў атрымала два гады хатняй хіміі за каментар пад фота міліцыянта, які быў яе кавалерам
Настаўніцу англійскай мовы Марыю Міхееву, якая цяпер знаходзіцца ў дэкрэце, асудзілі на два гады хатняй хіміі за каментар пад фота міліцыянта Вадзіма Якімчыка, паведамляе @viasna96.
Міхеева напісала «Я з гэтым ч** у маладосці гуляла». Лінгвістычная экспертыза ўстанавіла, што слова «ч**» нясе ў сабе прыніжальную афарбоўку, якая зневажае чалавечую годнасць.
Падчас судовага пасяджэння абвінавачаная цалкам прызнала сваю віну. Суд палічыў наяўнасць двух дзяцей і «чыстасардэчнае раскаянне» змякчальнай акалічнасцю.
У выніку суддзя Літвінчык прысудзіла Міхеевай два гады хатняй хіміі. Таксама ў жанчыны канфіскавалі тэлефон.

Сёння раніцай адбыліся затрыманні падчас лакальнага маршу на захадзе Мінска
Вядома, што затрымалі 1-2 чалавек. Праваабаронцам з @viasna96 вядома, што аднаго з затрыманых завуць Дзмітрый Палякоў.
Калі ў вас ёсць інфармацыя, паведамляйце ў @nasa_niva_bot

🛴Кіроўцаў электрасамакатаў і монаколаў прыраўняюць да пешаходаў. Што зменіцца?
У новай рэдакцыі Правіл дарожнага руху плануецца вылучыць у асобную катэгорыю карыстальнікаў самакатаў і монаколаў. Пра гэта піша «Рэспубліка».
Кіроўцаў такіх сродкаў прыраўняюць да пешаходаў, іх абавяжуць перасоўвацца па веладарожцы, калі яе няма — па тратуары, пешаходнай дарожцы ці абочыне.
Таксама вылучаюцца наступныя патрабаванні:
▫️тэхнічна магчымая хуткасць сродкаў павінна быць не больш за 25 км/г;
▫️у іх павінны быць спраўныя тармазы і рулявое кіраванне;
▫️карыстацца такімі сродкамі можна будзе з 12 гадоў;
▫️сродкі павінны мець фары або ліхтар для руху ў цёмны час сутак.

Наша Ніва
Сёння раніцай адбыліся затрыманні падчас лакальнага маршу на захадзе Мінска Вядома, што затрымалі 1-2 чалавек. Праваабаронцам з @viasna96 вядома, што аднаго з затрыманых завуць Дзмітрый Палякоў. Калі ў вас ёсць інфармацыя, паведамляйце ў @nasa_niva_bot
Чытачы пра затрыманні на маршы ў Кунцаўшчыне: «Стаяла машына ДАІ, хлопец дастаў сцяг, яго адразу павалілі»
Сёння зранку ў Кунцаўшчыне адбыўся невялікі марш. Як паведамляюць чытачы @nashaniva, затрымалі некалькі чалавек. Відавочцы пішуць, што каля 26-й паліклінікі ў Кунцаўшчыне каля 08:20 бачылі чалавека ў наручніках, які ляжаў, а каля яго стаяў характэрны сіні бус.
«Хутчэй за ўсё, гэта была выпадковасць. Стаяла ДАІ, хлопец дастаў сцяг у іх пад носам, не звярнуўшы ўвагі. Яго адразу павалілі, паклікалі бус, вось і ўся спецаперацыя. Магчыма яшчэ аднаго затрымалі, хто з ім побач быў. Пакуль невядома».
Відэа з затрыманым Дзмітрыем Паляковым ужо з'явілася ў праўладных тэлеграм-каналах. Таксама з'явілася відэа і з другім затрыманым, яго імя пакуль невядомае.

Германія без Меркель. Хто можа стаць наступным канцлерам і чаго ад яго чакаць
У канцы верасня Ангела Меркель пакіне пост нямецкага канцлера. За 16 гадоў на гэтай пасадзе яна сутыкнулася з эканамічным і мігранцкім крызісамі, Брэксітам, які пагражаў самой ідэі ЕС, еўрапейскім даўгавым крызісам і, нарэшце, з пандэміяй кавіду.
Ва ўсіх гэтых сітуацыях Меркель праявіла сябе як выдатны крызісны мэнэджар і выбітны палітык. Але хто будзе пасля яе?
Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
У канцы верасня Ангела Меркель пакіне пост нямецкага канцлера. За 16 гадоў на гэтай пасадзе яна сутыкнулася з эканамічным і мігранцкім крызісамі, Брэксітам, які пагражаў самой ідэі ЕС, еўрапейскім даўгавым крызісам і, нарэшце, з пандэміяй кавіду.
Ва ўсіх гэтых сітуацыях Меркель праявіла сябе як выдатны крызісны мэнэджар і выбітны палітык. Але хто будзе пасля яе?
Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Пад выглядам новай запчасткі да тамографа ў мінскую бальніцу спрабавалі паставіць б/у коштам 88 тысяч еўра
КДК выявіў, што замежная кампанія парушыла ўмовы дамовы пастаўкі запчасткі ў адну з мінскіх бальніц.
Серыйныя нумары на ўпакоўцы і на запчастцы не супадалі. Як сцвярджае ведамства, раней запчастка эксплуатавалася ў еўрапейскіх клініках і потым была адноўленая.
У выніку мінская бальніца адмовіла замежнаму пастаўшчыку ў прыёмцы і мантажы запчасткі.

На «Дажынкі» ў Капыль прыедзе расійскі гурт «Фабрыка». На гэта патрацяць больш за палову вылучаных бюджэтных сродкаў
18 верасня ў Капылі прайдуць абласныя «Дажынкі». Хэдлайнерам святочнага канцэрту стане папулярны ў 2000-я расійскі гурт «Фабрыка». Іх гаранар — самы вялікі пункт расходаў на свята. Каб прывезці іх, патрэбна 61 580 рублёў. Менавіта такі тэндар з'явіўся на сайце дзяржзакупак.
На канцэрце таксама выступяць Аляксандр Саладуха (яго ганарар — 2600 рублёў), Алена Ланская (1700 рублёў), Герман Цітоў (3000 рублёў). Вядучай «Дажынак» будзе Паліна Шуба — на аплату яе паслуг закладзена 1500 рублёў.
Агулам на арганізацыю свята ў Капылі (ганарары артыстаў, пашыў касцюмаў, афармленне сцэны) плануюць патраціць больш за 103 тысячы рублёў бюджэтных грошай. Летась на святкаванне абласных «Дажынак» у Чэрвені патрацілі 53,6 тысячы рублёў.
Нагадаем, да 2015 года ў Беларусі праводзіліся рэспубліканскія «Дажынкі». Аднак пасля свята ўраджаю стала праходзіць у кожнай вобласці асобна.