У гродзенскую вэб-студыю прыйшлі сілавікі. Дырэктара затрымалі
Каля 12.00 25 жніўня ў офіс фірмы «Іквадарт» прыйшлі сілавікі ў экіпіроўцы. Дырэктара студыі Глеба Койпіша вывелі са студыі ў кайданках. Імаверна, ён затрыманы. Кім і па якой справе — пакуль невядома, піша Hrodna.life.
Сам Глеб паспеў напісаць «Прыйшлі» ў сваім акаўнце ў Facebook каля 13.30. Яго тэлефон выключаны, тэлефон фірмы перанакіроўвае на галасавую пошту.
Сілавікі таксама канфіскавалі тэхніку і дакументы.
Глеб Койпіш — дырэктар студыі «Іквадарт», якая ўваходзіць у топ-10 найлепшых вэб-студый Беларусі і працуе з 2004 года. Яму 35, жанаты, двое дзяцей. Койпіш запісаў зварот да ўлады перад выбарамі — 2020. Пасля збіцця 10 жніўня 2020 года Глеб трапіў у траўмапункт. Яму адмовілі ў завядзенні крымінальнай справы па гэтым факце.

Мінскі чыноўнік атрымаў тры гады калоніі за ўдзел у самых масавых жнівеньскіх акцыях і за абразу Лукашэнкі
Хто гэта і ў чым яго абвінавачвалі?
Хто гэта і ў чым яго абвінавачвалі?
Праўладная канстытуцыйная камісія не змагла ўзгадніць адзін раздзел — пра Усебеларускі сход
Пра гэта паведаміў былы палітвязень, фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках Юрый Васкрасенскі, які ўваходзіць у камісію.
Па яго словах, праект новай Канстытуцыі 1 верасня перададуць Лукашэнку. Дакумент узгоднены адзінагалосна, за выключэннем раздзела пра Усебеларускі народны сход.
«Таму што можа быць, мы не валодем прафесійнымі юрыдычнымі навыкамі напісання законаў такога высокага ўзроўню, — патлумачыў Васкрасенскі. — Не можам вылучыць ідэю Усебеларускага народнага сходу — такую, каб яна задавальняла ўсіх членаў камісіі».
Былы старшыня Канстытуцыйнага суда Рыгор Васілевіч, які таксама ўваходзіць у камісію, у свой час адзначаў, што застаюцца незразумелымі дэталі функцыянавання Сходу ў новым фармаце.

«Тут жыла сястра маёй бабулі». Фантастычная гісторыя пакупкі стогадовай сядзібы пад Ашмянамі
Сядзіба Лейбы Стругача апошнія гады стаяла ў запусценні. Папярэдні ўладальнік пачаў рамонт, зняў тынкоўку, але не разлічыў свае сілы і закінуў справу. Драўляны фасад пачаў гніць і рассыпацца. Краязнаўцы непакоіліся, што сядзібу знясуць праз яе аварыйны стан. Але аказалася, на яе іншыя планы.
«Наша Ніва» адшукала новага ўладальніка — яго з домам звязвае фантастычная гісторыя.
Чытайце па спасылцы

Беларускія прадпрыемствы працягваюць працаваць на склад
Па выніках першага паўгоддзя 2021 года ў беларускай прамысловасці складскія запасы гатовай прадукцыі дасягнулі 57% ад месячнай вытворчасці, звяртаюць увагу Нашы грошы.
У аналагічным перыядзе мінулага года гэты паказчык быў 78% — значна вышэйшы, чым цяпер. Але не ўсё так проста.
Сумарна ў Беларусі на сярэдзіну 2021 года на складах ляжала прадукцыі на 5,4 млрд рублёў. А ў аналагічным перыядзе мінулага года складскія запасы дасягалі 5,5 млрд рублёў — яны не моцна змяніліся.
Як жа так выйшла? Сёлета прадпрыемствы проста нарасцілі вытворчасць. У 2020 выраблялі штомесяц менш, у 2021 — больш. А вось забітыя прадукцыяй склады як былі, так і засталіся.
На сёння вытворцы тэкстыльнай прадукцыі і адзення запоўнілі склады на 3,6 месячных аб'ёмаў вытворчасці. У фармацэўтычнай галіне запасы дасягаюць 1,9 месяца (агулам 269 млн рублёў).

❗️«Для Лукашэнкі Радзіма — гэта не Беларусь, а Савецкі Саюз». Ілля Салей даў першае інтэрв'ю пасля выезду з Беларусі
Юрыст штаба Бабарыкі Ілля Салей нядаўна пакінуў Беларусь, ён праходзіць абвінавачаным па справе Каардынацыйнай рады.
У сваім першым інтэрв'ю ён расказаў, чаму ў 2020-м вырашыў пайсці ў палітыку, як прайшла сустрэча з Лукашэнкам у СІЗА КДБ і пасля сустрэча ў лазні, што рабіў на хатнім арышце і як вырашыўся з'ехаць, хоць па законе мусіў заставацца ў краіне.

🔥🔥🔥 Глядзіце новы «Ток» — з Сашам Варламавым
Саша Варламаў быў паспяховым мадэльерам у Беларусі. Пакуль па яго не прыйшлі. Два гады ён правёў у СІЗА. Кажа, яго хацелі ліквідаваць за непакорлівасць.
У інтэрв’ю ён распавёў, як мадэляў адпраўлялі на балі чыноўнікаў, як у Беларусі ставяцца да геяў, як яму стваралі невыносныя ўмовы ў турме, як спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, чаму адважыўся з'ехаць з Беларусі і як цяпер жыве за 300 еўра ў месяц.
https://youtu.be/rWgLntG4Fbo

YouTube
Варламов: модели для власти, тюрьма, геи в Беларуси | Ток НН
Саша Варламов был успешным модельером в Беларуси. Пока за ним не пришли. Два года он провел в СИЗО. Говорит, его хотели устранить за непокорность. В интервью «Ток» он рассказал, как моделей отправляли на балы чиновников, как в Беларуси относятся к геям, как…
Дэпутат парламента пра санкцыі: гэта штуршок да развіцця Беларусі
«Новыя рэаліі, у тым ліку санкцыі, прымушаюць рухацца па-іншаму, дзесьці больш займацца ўнутраным развіццём, — лічыць дэпутат Жана Чарняўская. — Гэта штуршок да развіцця Беларусі. Гэта нам дапаможа ў будучыні стаць мацнейшымі».
Тым часам яе калега па парламенце Алег Гайдукевіч лічыць, што час уводзіць адказнасць за заклікі да санкцыяў:
«Перакананы, парламент павінен на восеньскай сесіі вырашыць гэтае пытанне. Адзін з элементаў гібрыднай вайны — гэта санкцыі. У дачыненні да нашай краіны яны ўведзеныя незаконна».
Выглядае, што стаўленне да санкцыяў ва ўладзе неадназначнае. Старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч сцвярджаў, што санцыі ствараюць умовы для пад’ёма нацыянальнай эканомікі.

«У нас ёсць свае асаблівасці, як і ў любой нацыі, але мы Еўропа, і мы Захад». Навальны даў інтэрв'ю амерыканскім журналістам з калоніі
Расійскі апазіцыянер і палітычны зняволены Аляксей Навальны даў інтэрв'ю амерыканскай газеце The New York Times з калоніі. Ён распавёў пра сваё жыццё ў турме, пра тое, чаму ў Расіі распраўляюцца з апазіцыяй і чаму перакананы, што рэжым Пуціна асуджаны на крах.
Прыводзім для вас асобныя вытрымкі з матэрыялу.
Чытайце па спасылцы.

«Няўжо гэта магчыма — бегчы там, дзе цябе затрымлівалі?» Вольга Хіжынкова пра «Мінскі паўмарафон»
На 12 верасня запланаваны «Мінскі паўмарафон», які ў ранейшыя гады збіраў пад паўсотні тысяч аматараў бегу з розных краін. Гэтым разам склад удзельнікаў будзе істотна меншы, а спартовы форум атрымае ідэалагічную нагрузку.
Вось што пра гэта сказала Вольга Хіжынкова.

Пад Мінскам пабіліся футбольныя фанаты, іх затрымалі сілавікі
Прэс-служба міліцыі паведамляе, што ў лесе каля пасёлка Сосны АМАП затрымаў больш за 10 чалавек, сярод якіх былі і непаўнагадовыя.
Усіх даставілі ў аддзел міліцыі для разбіральніцтва.

ФІФА задаволіла пазоў украінскага футбаліста да брэсцкага «Дынама». Ён хацеў адсудзіць мільён даляраў, але ёсць нюанс.
Палата па вырашэнні спрэчак ФІФА задаволіла пазоў украінскага абаронцы Яўгена Хачарыдзі да брэсцкага «Дынама». Футбольны клуб цяпер павінны кампенсаваць Хачарыдзі шкоду, звязаную з невыкананнем кантрактных умоў.
У пачатку 2021 года Хачарыдзі ў аднабаковым парадку скасаваў кантракт з «Дынама», а пасля падаў пазоў аб выплаце кампенсацыі.
Абаронца планаваў адсудзіць у брэсцкага клуба адзін мільён даляраў.
Аднак у міжсезонне ў «Дынама» адбылася рэарганізацыя: змянілася юрасоба і кіраўніцтва, якое адпраўляла Хачарыдзі да бізнэсмена Аляксандра Зайцава, які валодаў клубам раней. Адвакаты футбаліста настойвалі на тым, што кампенсацыю мусіць плаціць новая юрасоба, бо яна з’яўляецца спартовым правапераемнікам старога клуба.

Дзяржкантроль рэкамендаваў Полацкаму райвыканкаму радзей падмятаць і мыць падлогі. Так яны змогуць скараціць амаль траціну прыбіральшчыц
Праверка Камітэта дзяржкантролю выявіла неашчаднае расходаванне бюджэтных сродкаў у Полацкім райвыканкаме, паведамляе прэс-служба КДК.
Для эканоміі прадстаўнікі КДК прапанавалі прыбіраць памяшканні ва ўстановах культуры і райвыканкаме у два разы радзей. Цяпер там штодня падмятаюць і мыюць падлогі, адзін раз на два тыдні абмятаюць сцены, столи и калоны, а вокны мыюць штомесяц.
Зніжэнне гэтай перыядычнасці ўдвая дапаможа скараціць 30% ставак прыбіральшчыц — такую выснову робяць у КДК.

«60-годдзе сустрэла ў адзіночнай камеры». Бухгалтарцы, якая цяжка перанесла анкалогію, пагражае да 20 гадоў за тэрарызм
Сваё 60-годдзе пенсіянерка Галіна Дзербыш з Абухава, што ў Гродзенскай вобласці, сустрэла ў адзіночнай камеры гродзенскай турмы. Жанчыну, якая мае інваліднасць і нядаўна перажыла анкалогію, вінавацяць у тэрарызме і датычнасці да «групы Аўтуховіча». Сама Галіна віну катэгарычна не прызнае. У СІЗА яе з усмешкай называюць «бабуляй-тэрарысткай», вось толькі сітуацыя зусім не смешная — пенсіянерцы пагражае да 20 год калоніі.
Пра Галіну «Нашай Ніве» расказала яе дачка Анастасія.
Чытаць па спасылцы

За суткі з Беларусі ў Літву спрабавалі трапіць больш за 150 нелегалаў, у Латвію — 101. Нікога не прапусцілі
Нелегальныя мігранты не спыняюць спробаў трапіць з Беларусі ў краіны Еўрасаюза. Як адзначаюць літоўскія памежнікі, нелегалы ідуць як па адным, так і вялікімі групамі ў дзясяткі чалавек.
У той жа час Еўрапейскі суд па правах чалавека запатрабаваў ад Польшчы і Латвіі аказаць дапамогу мігрантам на межах гэтых краін з Беларуссю. Суд пастанавіў даць усім заяўнікам (у ЕСПЧ звярнуліся 32 афганцы і 41 іракец) ежу, ваду, адзенне, медыцынскую дапамогу і, па магчымасці, часовае жыллё.
Аднак размовы аб патрабаванні дазволіць мігрантам уезд на тэрыторыю ЕС не ідзе.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Нам трэба сёння навучыць нашу моладзь сарбіраваць тую інфармацыю, якая з’яўляецца ў інтэрнэце», — эпічны спіч рэктара Баранавіцкага дзяржуніверсітэта.
Сінонімам слова сарбіраваць з’яўляецца паглынаць, упітваць. Застаецца загадкай, як рэктар хоча навучыць студэнтаў адрозніваць праўду ад фэйкаў.
Відэа адсюль.

Драма ў Драгічынскі раёне: мужчына параніў нажом сужыцельку і яе сына, падпаліў дом, а сам павесіўся
Трагічнае здарэнне адбылося ў Галоўчыцах у нядзелю.
У 60-гадовага мужчыны адбыўся канфлікт з сужыцелькай і яе дарослым сынам. Прычынай сваркі сталі рознагалоссі пры падзеле дома. Замест аргументаў мужчына абраў нож: нанёс удар сваім жанчыне і пасынку, паведамляе drogichin.by.
Пасля здарэння вясковец накіраваўся ў другі свой дом (мужчына з'яўляецца ўласнікам двух дамоў) і падпаліў яго. На гэтым жа ўчастку ў хляве ён здзейсніў суіцыд — павесіўся.
Вядома, што мужчына быў п'яны. Сужыцелька і яе сын асабліва не пацярпелі, іх жыццю і здароўю нічога не пагражае. Удары нажом пакінулі толькі драпіны.

Наша Ніва
Памёр Алесь Разанаў. Ён быў адным з самых значных беларускіх паэтаў усіх часоў. Яму было 73 гады. Выключаны з універсітэта ў 1969 за патрабаванне навучання па-беларуску, ён не зламаўся. Ягоныя філасофскія вершы змянілі беларускую літаратуру.
Вось некалькі вершаў і афарызм Алеся Разанава
* * *
Калі ўсе згублены ключы,
калі ні шанцу,
анічога —
усё ж ідзі,
любі,
крычы
і пасягай на перамогу.
Бязмежжа
Палову жыцця падаюся ў свет, палову —
варочаюся са свету,
палову жыцця пішу на дарозе свае імёны,
палову — закрэсліваю напісанае,
палову жыцця расту ад зямлі, палову —
расту з зямлёю:
і ўсё менш ува мне мяне, і ўсё больш
бязмежжа.
* * *
Кожны народ мае хоць адзiн генiяльны твор – мову.

Справа Разанава: як 50 гадоў таму трое мінскіх студэнтаў кінулі выклік сістэме
Кастрычнік 1968 года. Год студэнцкай рэвалюцыі ў Парыжы, год Пражскай вясны. А ў Мінску на філфаку БДУ імя Леніна студэнты 3-га курса Алесь Разанаў, Віктар Ярац і Леў Барташ арганізоўваюць збор подпісаў за тое, каб усе лекцыі чыталіся па-беларуску.
Архіўны матэрыял «Нашай Гісторыі»
Чытайце па спалылцы