Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
+7 палітвязняў у Беларусі

Артур Хацько, Ягор Вяршынін, Арцём Салавей, Арцём Карачун, Дзмітрый Шыманскі, Максім Цішкевіч праходзяць абвінавачванымі па артыкуле «Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак», а палітвязень Павел Лукаянаў — па артыкуле «Масавыя беспарадкі».

Агулам па стане на 18 жніўня ў Беларусі 637 палітычных зняволеных.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Марылі калі-небудзь палунаць у паветры ў чарадзе буслоў? Здзяйсняем вашу мару! Паглядзіце гэта відэа — эфект прысутнасці забяспечаны.

Відэа з youtube-канала Сяргея Марозава.
Некаторыя еўрапейскія авіякампаніі ўжо прадаюць квіткі на палёты ў Мінск і з Мінска, звярнула ўвагу @radiosvaboda. Гэта значыць, што забарона палётаў над Беларуссю хутка будзе знятая?

Да прыкладу, на сайце нямецкай Lufthansa можна купіць квіткі на рэйс Мінск — Франкфурт пачынаючы з 21 верасня, а на рэйс Франкфурт — Мінск — з 22 верасня. Польская авіякампанія LOT прадае квіткі Варшава — Мінск і Мінск — Варшава на кастрычнік.

Што адказаў LOT? «Імавернасць далейшага спынення палётаў будзе вызначацца дзейнымі абмежаваннямі».

Што адказала Lufthansa? «Мы ў шчыльным узаемадзеянні з нямецкімі і еўрапейскімі ўладамі ў гэтай сувязі».
«Калегі называюць яе гонарам і сумленнем»

18 жніўня з вобшукамі прыйшлі ў агенцтва БелаПАН. Траіх чалавек адправілі на Акрэсціна — іх падазраюць у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Сярод затрыманых — галоўная рэдактарка Ірына Леўшына.

«Наша Ніва» расказвае пра гэту «жалезную жанчыну».
Крысціна Ціманоўская вырашыла змяніць спартовае грамадзянства. Яна плануе выступаць за Польшчу

Пра гэта яна заявіла ў інтэрв’ю РБК.

«Мы зараз будзем спрабаваць памяняць спартовае грамадзянства, каб я магла выступаць за зборную Польшчы. Умовы змены спартовага грамадзянства — гэта каранцін, які доўжыцца тры гады. Але мы будзем прасіць, каб для мяне яго скарацілі, таму што даволі неадназначная сітуацыя. Мы не планавалі мяняць спартовае грамадзянства, але так склалася сітуацыя, гэта вымушаная мера. Я прыняла рашэнне застацца ў Польшчы і выступаць за зборную Польшчы», — сказала Ціманоўская.

Спартоўка таксама заявіла, што зможа вярнуцца на радзіму, толькі калі будзе ўпэўненая, што там бяспечна. «Нават калі я буду выступаць за зборную Польшчы, гэта ніяк не перашкодзіць мне прыехаць дадому да бацькоў, сустрэцца з імі, з'ездзіць у любімыя месцы ў Мінску. Калі я змяню спартовае грамадзянства, то буду прадстаўляць Польшчу, але Беларусь — гэта ўсё роўна мой дом, я буду вяртацца туды зноў і зноў», — адзначыла яна.
У паўднёвых абласцях Украіны прапануюць перанесці пачатак школьнага года з-за «аксамітнага сезона»

Прычына — у працягу турыстычнага сезона, паведамляе «Украінская праўда». Прапанову старшыні Адэскай аблдзяржадміністрацыі падтрымала кіраўніцтва Мікалаеўскай і Херсонскай абласцей. Прапанова тычыцца не толькі школьнага сезона, але і ВНУ.

Чыноўнікі лічаць, што афіцыйнае падаўжэнне працягласці турыстычнага сезона павялічыць паступленні ў бюджэты і прадаставіць працоўныя месцы тысячам жыхароў. Прыморскія рэгіёны краіны патэнцыйна могуць дадаткова атрымаць у мясцовыя бюджэты каля $22,5 млн, з якіх 50% прыйдзецца на Адэскую вобласць.

«Практыка пераменнага раскладу пачатку навучальнага года (у залежнасці ад рэгіёна і кліматычных умоў) з'яўляецца досыць распаўсюджанай за мяжой, у прыватнасці ў Балгарыі, Грузіі, Іспаніі, Італіі, Нідэрландах, Румыніі, ЗША», — кажуць у Адэскай адміністрацыі.
Сілавікі раскрытыкавалі Synesis і перадалі права сачыць за беларусамі Белтэлекаму. Хто распрацуе новую праграму?

Намеснік міністра ўнутраных спраў Казакевіч раскрытыкаваў дачынную кампанію Synesis, якая займаецца відэаназіраннем у метро, маўляў, «МУС адзначае крайне нізкі ўзровень, тэмпы развіцця і функцыянал». Гаворка ідзе пра Kipod. 

Таксама сілавікоў не задавальняе «колькасць камер і інтэлектуальныя здольнасці прадукта Kipod у сферы аховы грамадскага парадку, напрыклад індэнтыфікацыя твараў». 

Што будзе замест Kipod, чытайце па спасылцы
Наша Ніва
Затрымалі вядомага гарадзенскага блогера. Ён здымаў іранічныя ролікі пра ўладу Вадзім Ермашук сёння наведаў суд па справе трох гарадзенак, якіх судзілі за ўдзел у акцыі. Пасля паехаў у Шчучын, дзе яго і затрымалі, паведамляе @viasna96.
Блогера Вадзіма Ермашука асудзілі на 25 сутак

Яго судзілі ў Шчучынскім раённым судзе па арт. 24.23 КаАП нібыта за заклікі прыехаць на спартовае мерапрыемства – на скейт-пляцоўку ў Шчучыне, піша @nebovkletku.

На знак пратэсту Вадзім увесь час за кратамі адмаўляўся ад ежы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Следчы камітэт пракаментаваў «карагодную справу» ў Брэсце, калі пратэстоўцы зладзілі карагод на вялікім перакрыжаванні, а потым былі палітыя з вадамёта

Паведамляецца, што ўстаноўленыя 115 чалавек, якія маюць дачыненне да «здзяйснення дадзенага злачынства».

108 чалавекам выстаўленыя абвінавачванні па ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, якія прывялі да парушэння працы транспарту і прадпрыемстваў) КК.

Судзяць гэтых людзей групамі, даюць ад хатняй хіміі да рэальных тэрмінаў.
На першым энергаблоку БелАЭС выявілі прычыну, чаму з 12 ліпеня станцыя не працуе, — трэба мяняць элемент узбуджальніка генератара

Для замены прыцягнулі спецыялістаў з Расіі.

Па завяршэнні работ на блоку будуць арганізаваныя дадатковыя выпрабаванні і дыягностыка, пасля чаго блок уключаць у сетку. Калі гэта адбудзецца, невядома.
30 гадоў таму кіраўніцтва СССР зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту. Што адбылося і як адрэагавалі беларусы?

19 жніўня 1991 года Міхаіла Гарбачова адхілілі ад спраў, быў створаны Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы (вядомы па рускамоўнай абрэвіятуры ГКЧП).

Па спасылцы сцісла тлумачым, чаму адбыўся путч і як адрэагавалі беларусы
1-га верасня школьнікам прапануюць складаць з літар слова «прэзідэнт»

Нацыянальны адукацыйны партал апублікаваў план-канспект першага ўрока ў школах. «Адзінства беларускага народа — аснова незалежнай краіны», — так гучыць тэма. Але цікава не гэта.

Урокі з патрыятычным ухілам напачатку навучальнага года — стандартная практыка. Але ў гэты раз з дзецьмі будуць гаварыць не толькі пра любоў да радзімы і знаёміць з гербам і гімнам. Школьнікам прапануюць скласці з літар слова «прэзідэнт» — маўляў, яно часта сустракаецца ў Канстытуцыі.

Слова «Беларусь», да прыкладу, у Канстытуцыі выкарыстоўваецца куды часцей, але складаць гэта слова школьнікам чамусьці не прапануюць.

У метадычцы таксама прапісаны спосаб прэзентацыі Мінска — «сталіца, дзе знаходзіцца прэзідэнт і ўрад краіны».

У астатнім урок раяць прысвяціць тлумачэнню, што такое малая радзіма, народнае адзінства, нацыянальны гонар.
Пункт тэставання на каранавірус у Мінскім аэрапорце пераходзіць на кругласутачны фармат працы. Але ёсць нюанс

Лабараторыя будзе працаваць кругласутначна і без выхадных. Будуць толькі тэхнічныя перапынкі: з 12:00 да 13:00, з 16:00 да 16:30, з 23:30 да 00:00, з 03:00 да 05:00.

Важная акалічнасць: ПЛР-даследаванне праводзяць толькі пры наяўнасці авіяквітка і электроннага запісу на тэст.

Запіс на тэставанне адкрываецца на адзін дзень наперад а сёмай раніцы.
За апошні месяц змянілася рыторыка Лукашэнкі пра бізнэс. Параўнайце

Лукашэнка 22 ліпеня: «У нас хутка будзе індывідуальных прадпрымальнікаў 12 мільёнаў! У нас народу столькі няма! Мы стварылі каласальны афшор, дзе людзі нічога не плацяць, а ўжо ўсе індывідуальныя прадпрымальнікі — ад журналістаў (прыкладаў мора) да чыноўнікаў <…> Я хачу, каб бізнэсоўцы, прадпрымальнікі мяне пачулі, што мала потым не здасца і потым крыўдзіцца не трэба. Сыход ад падаткаў і ценявы абарот у сферы гандлю і паслуг недапушчальныя».

Лукашэнка 19 жніўня: «Я хачу, каб бізнэсоўцы мяне пачулі, што ніхто з імі зводзіць рахункаў не будзе. Хтосьці памыліўся, хтосьці заблукаў, хтосьці няправільна зразумеў нешта. Трэба з імі паразумецца. Я гатовы нават на маім узроўні гэта рабіць, калі вы знойдзеце адпаведную форму. Але тых, хто працаваў сумленна ў нас, тых, хто хоча да нас прыйсці працаваць, мы павінны іх прымаць як сваіх людзей, якія ствараюць карысць для народа і дзяржавы. Перагібаў нельга дапускаць ні ў якім разе».
Год таму памёр берасцеец Генадзь Шутаў, якому 11 жніўня 2020 года сілавік у цывільным стрэліў у галаву

Вайскоўца ніяк не пакаралі: наадварот, самога Шутава прызналі вінаватым у нападзе на міліцыянта, а яго сябра Аляксандра Кардзюкова асудзілі на 10 гадоў калоніі за пакушэнне на забойства сілавіка

Амаль праз год міліцыя прыходзіла да 24-гадовага сына Генадзя Дзмітрыя. Ён быў затрыманы на трое сутак, пасля яго адпусцілі.

Нядаўна на @nashaniva выходзіла інтэрв'ю з Дзмітрыем Шутавым. Хлопец распавёў пра сваё затрыманне і пра тое, якім быў год без бацькі.

Чытаць па спасылцы
The Washington Post: Байдэну варта перакрыць фінансавую дапамогу рэжыму Лукашэнкі ад МВФ

23 жніўня Міжнародны валютны фонд размяркуе фінансавыя сродкі на барацьбу з кавідам. Амаль мільярд даляраў могуць атрымаць і ўлады Беларусі.

Санкцыі ЗША, Вялікабрытаніі, Канады і Еўрасаюза не будуць мець ніякага сэнсу, калі ўлады Беларусі атрымаюць гэтыя грошы, мяркуе рэдакцыя The Washington Post.

Публікуем пераклад матэрыяла ўплывовага выдання
У Мінск прыбыў рэйс з Іарданіі, які перад гэтым вылецеў з іракскага Эрбіля

На сайце аэрапорта паведамляецца, што гэта прыватныя перавозчыкі на самалёце Boeing 737-300.

Паводле fligthradar24, Boeing вылецеў з іракскага Эрбіля ў 01:31 ночы, сеў у Амане (Іарданія) ў 03:57 і праз некалькі хвілін вылецеў у Мінск.

Учора паведамлялася, што спыненыя рэйсы з Эрбіля ў Мінск праз Стамбул, на якіх маглі ляцець патэнцыйныя мігранты.

Чартары з Эрбіля лёталі з 24 ліпеня.

Афіцыйна авіязлучэнне з Іарданіяй запланавана на пачатак верасня, і самалёты «Белавія» будуць лётаць у горад Акаба на Чырвоным моры.
Паказаў вучням відэаролік «Конституция ушла в проституцию!». У Смаргоні пачаўся суд над настаўнікам

У судзе Смаргонскага раёна пачаўся разгляд справы па ч.1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса («Паклёп на прэзідэнта») супраць былога настаўніка гісторыі і грамадазнаўства Андрэя Пятроўскага. Яго абвінавачваюць у тым, што ў сакавіку ён паказаў на ўроку відэаролік з лагатыпам, які прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім і ў якім Лукашэнка названы «крывавым дыктатарам». Гэта, па версіі абвінавачвання, «загадзя лжывая інфармацыя, якая ганьбіць прэзідэнта». Пра гэта паведамляе @viasna96.

Сярод вучняў Пятроўскага быў сын мясцовай чыноўніцы, які зняў гэта на мабільны тэлефон і выклаў запіс у сямейны чат. Пасля гэтага  настаўніка звольнілі і завялі крымінальную справу.

Сваю віну мужчына не прызнаў. Былому настаўніку пагражае да пяці гадоў калоніі. 

На судзе былы настаўнік патлумачыў, што сваё меркаванне пра парушэнні канстытуцыі ён сфарміраваў з аналізу падзей, якія асвятляюцца ў СМІ. Пракурор Клышэвіч прапанаваў педагогу прадставіць доказы парушэнняў.

Пятроўскі прывёў прыклад з былым кандыдатам ў прэзідэнты Віктарам Бабарыкам, якога ў дзяржаўных СМІ называлі злачынцам да суда, чым парушаецца артыкул канстытуцыі пра прэзумпцыю невінаватасці. Тады пракурор прапанаваў прадставіць інфармацыю, дзе і калі гэта адбылося, бо пра гэта не ведае.

Таксама Пятроўскі прывёў прыклад з забаронай вяртання з-за мяжы Тадэвуша Кандрусевіча, чым парушаецца артыкул канстытуцыі пра свабоду перамяшчэнняў. Пра гэта пракурор чуў, але парушэння не бачыць.

Суд працягваецца, апытваюцца сведкі.
Аспірын можа дапамагчы ў змаганні з агрэсіўным ракам грудзей

Эксперты спадзяюцца, што ён стане часткай праграмы лячэння разам з імунатэрапіяй.

Чытаць па спасылцы
Ці такая пазітыўная сітуацыя з бюджетам, як кажа Лукашэнка? Разбіраем з эканамістам

Сёння Аляксандр Лукашэнка падчас нарады з міністрам па падатках і зборах заявіў, што з бюджэтам краіны ўсё складваецца «лепш нават, чым мы думалі, і лепш, чым магло быць». Па яго словах, гутарка з міністрам не звязана з адсутнасцю грошай у бюджэце.

У той жа час міністэрства фінансаў пагоршыла прагноз па дэфіцыце бюджэту на бягучы год. Чыноўнікі чакаюць, што ў канцы 2021 года мінус у рэспубліканскім бюджэце складзе 6 мільярдаў рублёў. Раней чакалася, што ён будзе 4 мільярды.

Што пра гэта кажа эканаміст, чытайце па спасылцы