Наша Ніва
Ператрус у супрацоўнікаў БелаПАН праводзяць па ініцыятве СК. Па справе аб дзеяннях, якія парушалі грамадскі парадак Пра гэта паведаміў намеснік галоўнага рэдактара Аляксандр Зайцаў. Ператрус у яго дома скончыўся, ён на свабодзе. Забралі ўсю тэхніку, працоўнае…
Ператрус дома ў галоўнай рэдактаркі БелаПАН Ірыны Леўшынай скончыўся
Яе вязуць у рэдакцыю, каб правесці ператрус там, пасля яна паедзе ва УСК па Мінску, піша @bajby.
Сайты БелаПАН і naviny.media цяпер недаступныя.

Алесю Марціновічу, бацьку галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» — 75 гадоў. Расказваем пра яго
Журналіст па адукацыі, 30 гадоў працаваў у «ЛіМе», аўтар некалькіх дзясяткаў кніг.
Кожны год Ягор Марціновіч адвозіў свайго бацьку ў дзень яго народзінаў на малую радзіму. Сёлета традыцыя ўпершыню перарвалася: сын творцы знаходзіцца за кратамі.
Чытайце па спасылцы

Літоўская служба аховы мяжы сцвярджае, што група беларускіх памежнікаў парушыла літоўскую мяжу. У пацвярджэнне гэтаму было апублікавана відэа. «Як бачна на кадрах, беларускія памежнікі ў форме штурхаюць групу нелегалаў у бок Літвы, а потым і самі перасякаюць…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Літоўская служба аховы мяжы апублікавала яшчэ адно відэа. На ім, як сцвярджаецца, няўдалая спроба правакацыі з боку беларускіх памежнікаў
На кадрах бачна, як чатыры парушальнікі заходзяць на тэрыторыю Літвы і кагосьці чакаюць. Як толькі з’яўляюцца літоўскія памежнікі, група вяртаецца на беларускую тэрыторыю і парушальнікі эмацыйна пачынаюць распавядаць беларускім сілавікам, як іх збілі і паранілі.
Пасля гэтага група нелегалаў знікае разам з беларускімі памежнікамі.

Сёння ў Гомелі за майку з надпісам «Пишите письма» затрымалі мясцовага актывіста Іллю Міронава, заўтра яго будуць судзіць: такі надпіс палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем». Ілля вядомы тым, што напісаў палітвязням больш за 2000 лістоў.
Актывіста Іллю Міронава, які вядомы тысячамі напісаных лістоў палітвязням, арыштавалі на 25 сутак
Суддзя Віктар Казачок палічыў несанкцыянаваным пікетам цішотку з надпісам «Пишите письма!»
Міронаў: «Буду пісаць лісты, пакуль усе палітвязні не вернуцца дамоў»

Бухгалтарка і былы дырэктар БелаПАН знаходзяцца ў ІЧУ на Акрэсціна
Кацярына Боева праходзіць падазраванай па ч.1. арт.342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), паведамляюць @navinyonline са спасылкай на яе мужа.
UPD. На Акрэсціна і былы дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў.

Пракапеня выкупіў у сына Гуцэрыева долі ў дзвюх крыптабіржах. Кажа, санкцыі тут ні пры чым
Саід Гуцэрыеў прадаў долі ў дзвюх крыптабіржах Віктару Пракапеню.
Як паведаміў Пракапеня @nashaniva, бізнэсмены дамовіліся пра гэта напачатку 2020 года, прычыны эканамічныя — Гуцэрыеў вырашыў выгадна вывесці грошы.
Больш інфармацыі па спасылцы

❗️Затрымалі брата былога аператыўніка ГУБАЗіК Лупаносава, які выступіў супраць дзеянняў сілавікоў
17 жніўня сілавікі прыйшлі да Міхаіла Лупаносава, брата былога падпалкоўніка ГУБАЗіКа Станістала Лупаносава, які выехаў з Беларусі, асудзіўшы дзеянні былых калег.
Вядома, што Міхаіл быў дырэктарам будаўнічай фірмы. Затрымалі яго супрацоўнікі МУС, па ч.1 арт. 427 КК (службовы падлог). Інкрымінаваныя яму падзеі адбываліся ў 2016 годзе. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна.
Аператыўніка Станіслава Лупаносава дзяржаўная прапаганда абвінавачвала ў перадачы дэмакратычным сілам вялізнага аб'ёму інфармацыі пра спецслужбы.
Афіцэр ГУБАЗіКа, які перадаваў інфармацыю дэмсілам, даў першае інтэрв'ю: Хай думаюць, што я адзін такі, хай супакойваюць сябе

«Ты — наш герой!»: Адкрыты ліст Святланы Ціханоўскай і дзяцей мужу і бацьку
Святлана Ціханоўская разам з дзецьмі павіншавала мужа і бацьку.
«Добры дзень, мой дарагі Сяргей! Гэта такое дзіўнае пачуццё ўжо другі раз не мець магчымасці павіншаваць цябе асабіста, сабраць усіх сяброў, каб ты быў гаспадаром урачыстасці. Хоць галоўны для цябе падарунак гэта тое, што ўсе блізкія побач. Нашы дзеці — Карней і Агнія — таксама сталі на год старэйшыя і ты таксама з імі побач у іх успамінах, як ты катаў іх на лодцы на моры, на квадрацыкле, як ты пабудаваў ім домік на лецішчы. І хаця яны цудоўна разумеюць, дзе тата, не праходзіць ні дня без пытання, калі ты вернешся?
Ведаеш, мне здаецца, што яны пасталелі больш чым на адзін год і столькі табе хочацца рассказаць. А сёння мы ўсе разам хочам павіншаваць цябе — ты наш герой!», — кажа Святлана
Вы таксама можаце павіншаваць Сяргея Ціханоўскага і адправіць ліст: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул.СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Ад учора па тэхнічных прычынах не працуе дзяржаўная рэгістрацыя індывідуальных прадпрымальнікаў, у тым ліку праз адмысловы інтэрнэт-партал
Як паведамляюць «Мінск-Навіны», спецыялісты пакуль не могуць назваць прыкладныя тэрміны, калі адновіцца рэгістрацыя ІП.
Для атрымання інфармацыі прапануюць звяртацца па тэлефонах: (8 017) 308-23-83, (8 017) 308-23-84.

Тэлеграм-каналы «Кібер-партызаны» і «Кібер-злівы» прызнаныя экстрэмісцкімі
Група людзей, што называюць сябе «кіберпартызанамі» заявіла пра маштабны ўзлом баз дадзеных сістэмы МУС. На працягу некалькіх тыдняў актывісты публікуюць закрытую інфармацыю аб кадравых перамяшчэннях сілавікоў, інфармацыю з баз ДАІ, пашпартных баз, аўдыя тэлефонных размоў міліцыянераў.
Сілавікі ніяк не каментуюць узлом, інфармацыі пра крымінальную справу за хакерскую атаку таксама няма.
Аднак учора на нарадзе з міністрамі Лукашэнка падняў праблему кібербяспекі: «Калі не можаце абараніць у сваіх камп'ютарах інфармацыю, пішыце ад рукі».

У аўторак пачнецца суд над Аляксандрам Сакалоўскім. Яго абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, але пра гэтага чалавека нічога невядома Справа будзе разглядацца ў закрытым рэжыме. Пачатак а 10.00. У праваабаронцаў няма ніякай інфармацыі, хто гэты чалавек і якія…
Былога дыпламата асудзілі на 10 гадоў за здраду дзяржаве. Што вядома?
Днямі вынеслі прысуд Аляксандру Сакалоўскаму — былому супрацоўніку Міністэрства замежных спраў. Працэс быў закрытым. Абвінавачванне вельмі сур'ёзнае — здрада дзяржаве.
@nashaniva пагаварыла са знаёмымі Сакалоўскага. Па іх словах, справа супраць былога дыпламата не звязаная з падзеямі апошняга году.
Чытаць па спасылцы

Дырэктар і галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына затрымана на 72 гадзіны. Пасля допыту ў СК яе перавязуць у ІЧУ на Акрэсціна.
Таксама на Акрэсціна галоўная бухгалтарка Кацярына Боева і былы дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў.

«Бясконцы канфлікт у Афганістане не скончыўся». Што чакаць свету пасля прыходу да ўлады «Талібана»?
Сітуацыя ў Афганістане знаходзіцца ў цэнтры ўвагі ўсяго свету. Чаму талібы так хутка захапілі краіну? Якія памылкі здзейснілі амерыканцы? Гэта завяршэнне канфлікту ці пачатак новага этапа?
На пытанні «Нашай Нівы» адказвае гісторык і палітолаг, кандыдат гістарычных навук Роза Турарбекава.

Следчы камітэт напісаў пра затрыманне супрацоўнікаў БелаПАНа. У чым абвінавачваюць рэдактара Ірыну Леўшыну, бухгалтара Кацярыну Боеву і экс-дырэктара Дзмітрыя Наважылава?
Яны падазраваныя па ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Таксама была ініцыявана падатковая праверка — і ўжо выяўленыя парушэнні, таму да абвінавачвання можа быць далучаны арт. 243 («Ухіленне ад сплаты падаткаў»).

Вярхоўны Суд прызнаў нефармальную арганізацыю «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі» тэрарыстычнай.
Цяпер яе дзейнасць у краіне пад забаронай.
Цяпер яе дзейнасць у краіне пад забаронай.
Наша Ніва
Літоўская служба аховы мяжы сцвярджае, што група беларускіх памежнікаў парушыла літоўскую мяжу. У пацвярджэнне гэтаму было апублікавана відэа. «Як бачна на кадрах, беларускія памежнікі ў форме штурхаюць групу нелегалаў у бок Літвы, а потым і самі перасякаюць…
Памежны камітэт Беларусі адказаў на абвінавачванні літоўскага боку ў незаконным перасячэнні літоўскай мяжы беларускімі памежнікамі
Як тлумачаць з'яўленне людзей у форме з беларускага боку ў ведамстве? «У мэтах прадухілення незаконнага перасячэння мяжы беларускія памежнікі перакрылі кірунак руху замежнікаў. Парушэнне беларускай мяжы было папярэджана».
Якую мэту пераследуюць літоўцы, на думку беларускага боку, выстаўляючы такія абвінавачванні? «Гэта спроба правакацыі з мэтай штучнага стварэння інфармацыйнага рэзанансу».

БелаПАН працягне працу з-за мяжы
«Праца кампаніі ў Мінску паралізаваная, аднак частка рэдакцыі знаходзіцца ў бяспецы за межамі Беларусі і працягне працу, каб забяспечваць падпісчыкаў і чытачоў аператыўнай і дакладнай інфармацыяй, як гэта было на працягу амаль 30 гадоў з дня стварэння БелаПАН», — гаворыцца ў заяве рэдакцыі, апублікаванай пасля затрымання галоўнага рэдактара Ірыны Леўшынай, бухгалтара і экс-дырэктара агенцтва.
На гэты момант сайты БелаПАН — belapan.by і belapan.com — недаступныя. Сачыць за працай рэдакцыі можна ў тэлеграме @navinyonline