Наша Ніва
25.8K subscribers
63.6K photos
9.65K videos
2 files
49.5K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Беларусы скардзяцца, што не могуць прышчапіцца другім кампанентам вакцыны

Як так выйшла і што рабіць?

https://nn.by/?c=ar&i=274256
Тата ў калоніі, дзядуля пакінуў працу дзеля ўнука

Што вядома пра хлопчыка, які задушыўся шнурком у ложку?

https://nn.by/?c=ar&i=274263
Ганна Канапацкая і яе фантазіі:

«За будущее Романа Протасевича можно не беспокоиться. Белорусская диктатура умеет быть благодарной и милосердной. Думаю, что через некоторое время Роман может оказаться в самом неожиданном месте и сменить жуткие застенки КГБ на место в уютном офисе Воскресенского, или на мягкое кресло заместителя главного редактора государственного информационного портала TUT.BY».
Наша Ніва
Прынцыповага гродзенскага ўладыку Арцемія адправілі ў адстаўку? Пакуль не, канчатковае рашэнне будзе прымацца ў Маскве https://nn.by/?c=ar&i=274242
Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій афіцыйна адпраўлены ў адстаўку

У Маскве 9 чэрвеня тэрмінова сабраўся сінод РПЦ, каб разгледзець пытанне ўладыкі Арцемія. У выніку іерарх быў «адпраўлены на пакой па стане здароўя». Цяпер ён будзе жыць у Мінску.

Новым епіскапам у Гродне стаў 41-гадовы Антоній (свецкае імя Дзяніс Даронін), які да гэтага быў епіскапам Слуцкім і Салігорскім.
Bellingcat: Пісьменніка Дзмітрыя Быкава ў 2019 годзе атруцілі. Тыя ж людзі, што пазней Навальнага

https://nn.by/?c=ar&i=274264
2 дні да футбольнага ЕЎРА! ⚽️⚽️⚽️

Забяры БЯСПЛАТНА плакат з раскладам усіх матчаў чэмпіянату Еўропы па футболе (+ крыжаванка і сувенірная ручка) у касах Букмекерскай канторы Марафон!

Шукайце касы ў сваім горадзе — спіс адрасоў і рэжым працы можна знайсці па спасылцы.

Прыходзь і забірай!
(21+)
«Прасілася памаліцца, бо думала, што вязуць у лес страляць»

Як беларускую польку выгналі з краіны без пашпарта.

https://nn.by/?c=ar&i=274267
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Зорка польскага фільма «Божае цела» закрычаў на поўны голас у Еўрапарламенце ў падтрымку Беларусі

— Я з Польшчы [акцёр нарадзіўся і вучыўся ў Беластоку]. Польшча знаходзіцца на мяжы ЕС і Беларусі. За гэтай мяжой катавалі людзей. Што я магу зрабіць сёньня, дык гэта далучыць свой голас салідарнасці, — сказаў ён.

Затым ён стаў крычаць. Дэпутаты сустрэлі гэта апладысментамі.

Крык стаў міжнародным флэшмобам салідарнасці з Беларуссю. Ëн сімвалізуе боль і роспач людзей, якіх катавалі ці несправядліва судзілі.

https://nn.by/?c=ar&i=274270
МУС: Інфармацыя інтэрнэт-крыніц пра тое, што прадстаўнікі Чырвонага Крыжа ўгаворваюць пісаць падследных прашэнне аб памілаванні, не адпавядае рэчаіснасці.
Ціханоўская выступіла ў Камітэце па замежных справах Сената ЗША

Яна данесла пазіцыю беларускіх дэмакратычных сіл перад самітам G7 і сустрэчай Байдэна і Пуціна.

https://nn.by/?c=ar&i=274277
Дэпартамент па авіяцыі назваў «бяззубым укусам» санкцыі супраць «Белавія»

https://nn.by/?c=ar&i=274280
Выйшаў на волю ўласнік сеткі Green Генадзь Кірэйкаў

Як стала вядома @nashaniva, сузаснавальнік фірмы «Рапа» Генадзь Кірэйкаў (сапраўднае прозвішча — Кім) знаходзіцца на свабодзе.

Затрымалі Кірэйкава ў лютым пасля словаў Лукашэнкі пра тое, што «кампанію мы выразаем». Прычынай нібыта стала адмова рэалізоўваць прадукцыю некаторых прадпрыемстваў.

У Кірэйкава пры гэтым працавала 4500 чалавек.

Па чутках, якія гулялі у бізнэс-колах, рэальнай прычынай затрымання Кірэйкава і наступных санкцый у дачыненні кампаніі стала пазіцыя асобных менеджараў сеткі Green, якія прымалі актыўны ўдзел у пратэстах супраць беззаконня.
Новазеландскі Окленд прызнаны найлепшым горадам для жыцця

https://nn.by/?c=ar&i=274254
Неўзабаве пасля допыту ў ДФР шоўмэн і тэлевядучы Дзяніс Дудзінскі разам з жонкай Кацярынай Раецкай з’ехалі ў Кіеў.

Пра гэта Раецкая напісала ў сябе ў фэйсбуку.

“7 июня я могла бы ехать на кладбище к отцу, который умер ровно год назад, но вместо этого я складываю всю свою жизнь в единственный чемодан и срочно уезжаю из дому”, — напісала яна.

"Без телефона ... и компьютера, рабочих документов и банковских карт, даже без прощальной записки. И без плана… Потому что за 29 лет не думала об отъезде и всегда уверенно говорила, что я остаюсь жить в Беларуси, чтобы свои силы и таланты вкладывать в нее. (...) Теперь я не могу жить дома, но, надеюсь, лишь временно”.
Урад Японіі выступіць з афіцыйнай рэкамендацыяй да нацыянальных авіякампаній змяніць маршруты іх палётаў такім чынам, каб яны не праходзілі над тэрыторыяй Беларусі.

Як паведаміў журналістам генеральны сакратар кабінета міністраў Японіі Кацунобу Ката, гэта звязана з інцыдэнтам з экстранай пасадкай у Мінску самалёта кампаніі Ryanair.
Cуд у Расіі прызнаў Фонд барацьбы з карупцыяй і штабы Навальнага экстрэмісцкімі арганізацыямі

https://nn.by/?c=ar&i=274291
Нашэсце паўлінаў у Каліфорніі: будзяць людзей да ўзыходу сонца, робяць налёты на сады і дзяўбуць машыны

Падчас пандэміі імі ніхто не займаўся, цяпер яны сотнямі гуляюць па гарадках непадалёк ад Лос-Анджэлеса.

https://nn.by/?c=ar&i=274292
Еўрапарламент заклікаў адключыць Беларусь ад SWIFT і не пускаць спартсменаў на Алімпіяду ў Токіа

Таксама еўрадэпутаты выказаліся за пазбаўленне беларускага дзяржтэлебачання правоў на трансляцыю матчаў чэмпіянату Еўропы па футболе і бязвыплатную перадачу гэтых правоў «Белсату».

https://nn.by/?c=ar&i=274293