Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Найбуйнейшая ювелірная кампанія адмовіцца ад натуральных дыяментаў і пачне іх вырошчваць у лабараторыі

https://nn.by/?c=ar&i=272503
Віцяблянка здымала сурокі: узяла крэдыт, каб закапаць грошы ноччу на могілках

https://nn.by/?c=ar&i=272519
«Злачынствы супраць чалавечнасці»

Дзесяць беларусаў звярнуліся ў Федэральную пракуратуру Германіі з заявай на Лукашэнку.

https://nn.by/?c=ar&i=272523
«У сям'і засталіся адны жанчыны»

Як экс-участковы з Бабруйска і яго сын сталі палітвязнямі — гутарка з жонкай і маці.

https://nn.by/?c=ar&i=272439
Генпракуратура накіравала ў Вярхоўны суд крымінальныя справы Міколы Статкевіча, Ігара Лосіка, Сяргея Ціханоўскага і трох паплечнікаў Ціханоўскага.

Што гэта значыць? Калі справу будзе разглядаць Вярхоўны суд, то прысуд уступіць у сілу адразу. Апеляцыя не прадугледжваецца, таму хоць на наступны дзень пасля прысуду асуджаных могуць адправіць у калоніі.

Іншы варыянт — калі Вярхоўны суд перадасць справу на разгляд у адзін з ніжэйшых судоў.
«Улічваючы наш род дзейнасці, заставацца ў Мінску было небяспечна»

Вакаліст РСП — пра пераезд у Кіеў.

https://nn.by/?c=ar&i=272527
У Польшчы затрымалі кантрабандныя беларускія цыгарэты на $ 2,5 мільёна

https://nn.by/?c=ar&i=272535
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска сёння затрымлівалі актывістку Ніну Багінскую

Як піша @viasna96, яна прыйшла на працэс, каб падтрымаць актывістаў, справы якіх разглядае суд.

UPD. Багінскую вывелі з судовай залы і адпусцілі.
Знаходка архівістаў: маршал Ракасоўскі нарадзіўся не ў Варшаве, а ў беларускіх Целяханах

https://nn.by/?c=ar&i=272537
❗️Калапс для дробных прадпрымальнікаў: ІП забароняць купляць тавар за мяжой за наяўныя

Прадпрымальнікі баяцца, што гэта паралізуе іх дзейнасць.

https://nn.by/?c=ar&i=272543
Ілля Міронаў з Гомеля, які перапісваецца з усімі пяццю сотнямі палітзняволеных, атрымаў з турмы ад мастака Алеся Пушкіна яго аўтапартрэт.

Больш пра Міронава і яго перапіску: https://nn.by/?c=ar&i=272432
За год колькасць ветэранаў Вялікай Айчыннай зменшылася амаль на траціну — да 3300 чалавек

Раней Міністэрства працы і сацыяльнай абароны публікавала свае падлікі кожны квартал, пасля каранавіруса — раз на год.

https://nn.by/?c=ar&i=272547
Прызёр Алімпіяды Андрэй Краўчанка сканчае 10-дзённую галадоўку салідарнасці

За гэты час ён скінуў 11 кілаграмаў.

https://nn.by/?c=ar&i=272549
Наша Ніва
У цэнтры Гомеля аўтамабіль збіў дваіх дзяцей 6-гадовая дзяўчынка памерла ў машыне «хуткай». Асцярожна: страшнае відэа: https://nn.by/?c=ar&i=272516
У цэнтры Гомеля раніцай утварыўся стыхійны мемарыял. Гамельчукі нясуць кветкі і цацкі на месца, дзе ўчора легкавік насмерць збіў 6-гадовую дзяўчынку.

Фота: @flagshtok
Былая чыноўніца Мінкульта шчыра расказала аб міністрах Бондару і Маркевічу, затрыманні сына і эміграцыі

Вялікая гутарка:

https://nn.by/?c=ar&i=272557

«Міністр Маркевіч даў мне даручэнне падрыхтаваць даведку аб музейнай справе ў Беларусі. Я раблю гэтую даведку: што было, што ёсць, якія праблемы, якія прапановы па рашэнні. Ён любіў шматгадзінныя планёркі з начальнікамі ўпраўленняў, яны маглі праходзіць і больш за 8 гадзін, і на адной з такой сустрэч ён кажа мне: «А вы ведаеце, Наталля Іванаўна, якія праблемы ёсць у вашай музейнай сферы?» І пачынае мне даваць мне цытаты з маёй жа даведкі. «А ведаеце як іх рашыць?» І працягвае чытаць маю даведку!»
У Мінску адкрываецца крама густоўнага медыцынскага (і не толькі) адзення Bazaka🥼

Глядзіце, што там ёсць:
https://nn.by/?c=ar&i=272554