Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
87% — гатоўка. Ва Украіне раскрылі дэталі вяртання мільярдаў Януковіча

https://nn.by/?c=ar&i=272514
У Магілёве моцны вецер здзьмуў ацяпляльнік са сцяны шматпавярховіка. Фота: @zamkadomby
У цэнтры Гомеля аўтамабіль збіў дваіх дзяцей

6-гадовая дзяўчынка памерла ў машыне «хуткай».

Асцярожна: страшнае відэа:
https://nn.by/?c=ar&i=272516
"Берасцейскую Жанну д'Арк" Паліну Шарэнда-Панасюк трэці раз змясцілі ў карцар у Брэсцкім СІЗА.

Пра гэта @nashaniva паведаміў яе муж. Стала таксама вядома, што ёй выставілі абвінавачванне па трох артыкулах, у тым ліку за зрыванне маскі з міліцыянта і за "абразу прэзідэнта".
Разумнае адзенне хутка можа стаць часткай нашай штодзённасці

Што гэта такое?

https://nn.by/?c=ar&i=272508
Хірург Андрэй Любецкі так і не выйшаў на свабоду з Ленінскага РУУС. З чым звязана яго затрыманне, сваякі дакладна не ведаюць, бо адвакат не змог да яго патрапіць. Андрэй паспеў паведаміць жонцы, што яго нібыта забіраюць за «абразу ўлады».

«У РУУС сказалі, што там яго трымаць не будуць, перавядуць у ІЧУ на Акрэсціна», — дзеліцца з @nashaniva сям’я.

Калі гаворка ідзе пра артыкул 369 Крымінальнага кодэкса «Абраза прадстаўніка ўлады», то Андрэя Любецкага не могуць утрымліваць на Акрэсціна больш за трое сутак. Раніцай у пятніцу яго павінны вызваліць.
Пакаранне па гэтым артыкуле — ад штрафа да 3 гадоў хіміі.
Найбуйнейшая ювелірная кампанія адмовіцца ад натуральных дыяментаў і пачне іх вырошчваць у лабараторыі

https://nn.by/?c=ar&i=272503
Віцяблянка здымала сурокі: узяла крэдыт, каб закапаць грошы ноччу на могілках

https://nn.by/?c=ar&i=272519
«Злачынствы супраць чалавечнасці»

Дзесяць беларусаў звярнуліся ў Федэральную пракуратуру Германіі з заявай на Лукашэнку.

https://nn.by/?c=ar&i=272523
«У сям'і засталіся адны жанчыны»

Як экс-участковы з Бабруйска і яго сын сталі палітвязнямі — гутарка з жонкай і маці.

https://nn.by/?c=ar&i=272439
Генпракуратура накіравала ў Вярхоўны суд крымінальныя справы Міколы Статкевіча, Ігара Лосіка, Сяргея Ціханоўскага і трох паплечнікаў Ціханоўскага.

Што гэта значыць? Калі справу будзе разглядаць Вярхоўны суд, то прысуд уступіць у сілу адразу. Апеляцыя не прадугледжваецца, таму хоць на наступны дзень пасля прысуду асуджаных могуць адправіць у калоніі.

Іншы варыянт — калі Вярхоўны суд перадасць справу на разгляд у адзін з ніжэйшых судоў.
«Улічваючы наш род дзейнасці, заставацца ў Мінску было небяспечна»

Вакаліст РСП — пра пераезд у Кіеў.

https://nn.by/?c=ar&i=272527
У Польшчы затрымалі кантрабандныя беларускія цыгарэты на $ 2,5 мільёна

https://nn.by/?c=ar&i=272535
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска сёння затрымлівалі актывістку Ніну Багінскую

Як піша @viasna96, яна прыйшла на працэс, каб падтрымаць актывістаў, справы якіх разглядае суд.

UPD. Багінскую вывелі з судовай залы і адпусцілі.
Знаходка архівістаў: маршал Ракасоўскі нарадзіўся не ў Варшаве, а ў беларускіх Целяханах

https://nn.by/?c=ar&i=272537
❗️Калапс для дробных прадпрымальнікаў: ІП забароняць купляць тавар за мяжой за наяўныя

Прадпрымальнікі баяцца, што гэта паралізуе іх дзейнасць.

https://nn.by/?c=ar&i=272543
Ілля Міронаў з Гомеля, які перапісваецца з усімі пяццю сотнямі палітзняволеных, атрымаў з турмы ад мастака Алеся Пушкіна яго аўтапартрэт.

Больш пра Міронава і яго перапіску: https://nn.by/?c=ar&i=272432