Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Ці пачнуцца перамовы Ціханоўскай з Лукашэнкам у маі?

Адказвае Франак Вячорка.

https://nn.by/?c=ar&i=272494
Лукашэнка пра пандэмію: Апошнія мярзотнікі гэтыя еўрапейцы і амерыканцы, нічым не дапамаглі нам

А як на самай справе?

https://nn.by/?c=ar&i=272496
Наша Ніва
‼️Спыненне паставак нафты з Расіі ставіць пад удар усю эканамічную мадэль Беларусі Што цяпер адбываецца на «Нафтане»? https://nn.by/?c=ar&i=272451
Расійская «Транснафта» плануе паставіць у маі ў Беларусь 608 тон нафты. Гэта ў 2,2 разу менш, чым было ў красавіку

Расіяне не кажуць, колькі нафты трапіць на які з беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, але агульная лічба супадае з той, што днямі называлі расійскія тэлеграм-каналы.

Адзначалася, што «Нафтан» атрымае толькі 50 тысяч тон, а Мазырскі НПЗ — 560 тысяч тон.
У Барысаве знік доктар, які прыехаў з Расіі да бацькоў. Магчыма, ён затрыманы

Аляксандр Цялега перастаў выходзіць на сувязь 4 мая. Апошнія гады ён жыў і працаваў у Расіі. Але час ад часу прыязджаў у Барысаў да бацькоў.

Цяпер ён таксама быў у Барысаве — але нечакана знік.

Тэлеграм-канал «Белыя халаты» паведамляе, што Цялега быў затрыманы ўвечары 3 мая, а пасля чаго нібыта дастаўлены ў гродзенскае СІЗА. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

Цялега актыўна выказваўся ў сацсетках пра сітуацыю ў Беларусі. Калегі мяркуюць, яго маглі затрымаць праз допісы ў інтэрнэце.
Наша Ніва
Ці пачнуцца перамовы Ціханоўскай з Лукашэнкам у маі? Адказвае Франак Вячорка. https://nn.by/?c=ar&i=272494
«Квіткі ў Мінск для Ціханоўскай былі набытыя да таго, як ёй выставілі абвінавачанне ў тэрарызме»

Дарадца Ціханоўскай патлумачыў з'яўленне ў інтэрнэце фота авіяквіткоў у Мінск на яе імя.

https://nn.by/?c=ar&i=272497
Вярхоўны суд пакінуў у сіле смяротны прысуд за забойства пенсіянераў

https://nn.by/?c=ar&i=272506
Катастрафічны распаўсюд каранавіруса ў Індыі выкліканы больш заразным штамам. Якія ў яго сімптомы?

https://nn.by/?c=ar&i=272495
Адзін з лідараў незарэгістраванага прарасійскага «Саюза»: Магчыма, у нас быў нейкі засланы казачок

Чаму партыі адмовілі ў рэгістрацыі?

https://nn.by/?c=ar&i=272509
Лукашэнка пазбавіў 80 сілавікоў званняў за датычнасць да пратэстаў

Паведамляецца, што ў перыяд пратэстаў гэтыя сілавікі «нагняталі пратэставыя настроі ў грамадстве, арганізоўвалі і ўдзельнічалі ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, размяшчалі ў сетцы інтэрнэт экстрэмісцкія матэрыялы, заклікалі да радыкальных дзеянняў...».

Пазбаўленне званняў такой вялікай колькасці сілавікоў не мае прэцэдэнту ў гісторыі Беларусі і паказвае, наколькі неадназначныя настроі пануюць у сілавых структурах.

https://nn.by/?c=ar&i=272512
Наша Ніва
Таксіст ў Мінску ўпусціў дэманстранта да сябе ў машыну і на велізарнай хуткасці звёз яго з-пад носа сілавікоў. Відэа: @euroradio
Хлопец, якога ад амапаўцаў уратаваў таксіст: Відэа са мной разышлося, бо прымушае адчуваць, што мы адна сям'я

19-гадовы Раман Руткоўскі быў вымушаны з'ехаць у Польшчу.

https://nn.by/?c=ar&i=272513
87% — гатоўка. Ва Украіне раскрылі дэталі вяртання мільярдаў Януковіча

https://nn.by/?c=ar&i=272514
У Магілёве моцны вецер здзьмуў ацяпляльнік са сцяны шматпавярховіка. Фота: @zamkadomby
У цэнтры Гомеля аўтамабіль збіў дваіх дзяцей

6-гадовая дзяўчынка памерла ў машыне «хуткай».

Асцярожна: страшнае відэа:
https://nn.by/?c=ar&i=272516
"Берасцейскую Жанну д'Арк" Паліну Шарэнда-Панасюк трэці раз змясцілі ў карцар у Брэсцкім СІЗА.

Пра гэта @nashaniva паведаміў яе муж. Стала таксама вядома, што ёй выставілі абвінавачванне па трох артыкулах, у тым ліку за зрыванне маскі з міліцыянта і за "абразу прэзідэнта".
Разумнае адзенне хутка можа стаць часткай нашай штодзённасці

Што гэта такое?

https://nn.by/?c=ar&i=272508
Хірург Андрэй Любецкі так і не выйшаў на свабоду з Ленінскага РУУС. З чым звязана яго затрыманне, сваякі дакладна не ведаюць, бо адвакат не змог да яго патрапіць. Андрэй паспеў паведаміць жонцы, што яго нібыта забіраюць за «абразу ўлады».

«У РУУС сказалі, што там яго трымаць не будуць, перавядуць у ІЧУ на Акрэсціна», — дзеліцца з @nashaniva сям’я.

Калі гаворка ідзе пра артыкул 369 Крымінальнага кодэкса «Абраза прадстаўніка ўлады», то Андрэя Любецкага не могуць утрымліваць на Акрэсціна больш за трое сутак. Раніцай у пятніцу яго павінны вызваліць.
Пакаранне па гэтым артыкуле — ад штрафа да 3 гадоў хіміі.
Найбуйнейшая ювелірная кампанія адмовіцца ад натуральных дыяментаў і пачне іх вырошчваць у лабараторыі

https://nn.by/?c=ar&i=272503
Віцяблянка здымала сурокі: узяла крэдыт, каб закапаць грошы ноччу на могілках

https://nn.by/?c=ar&i=272519
«Злачынствы супраць чалавечнасці»

Дзесяць беларусаў звярнуліся ў Федэральную пракуратуру Германіі з заявай на Лукашэнку.

https://nn.by/?c=ar&i=272523