Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
«Гэта — ганьба. Вы проста працягнулі абанемент на міску баланды»

Кіраўнік «Трыбуны» пра падпісанне праўладнага ліста футбалістамі.

https://nn.by/?c=ar&i=272149
Пад Астраўцом затрымалі грамадзяніна Нідэрландаў. Ён ішоў да нас па лепшае жыццё

Літоўскія памежнікі паведамілі беларускім калегам пра невядомага з роварам, які незаконна прабраўся з Літвы ў Беларусь і ўцёк у лес.

У выніку пошуку парушальнік быў затрыманы за 200 метраў ад дзяржмяжы. Ім аказаўся 48-гадовы грамадзянін Нідэрландаў.

Замежнік распавёў, што хацеў пачаць новае жыццё ў Беларусі або Расіі, а трапіць сюды законна не мог.

У выніку яго чакае штраф, дэпартацыя і забарона ўезду на 5 гадоў.
Міністэрства інфармацыі забараніла трансляцыю на тэрыторыі Беларусі расійскага эратычнага тэлеканала Ню Арт.
Польшча перацягнула амаль 9 тысяч беларускіх праграмістаў і прадпрымальнікаў

Як піша бізнэс-выданне Puls Biznesu, дзякуючы праграме Poland Business Harbor у Польшчу пераехалі ўжо 10% беларускіх ІТ-спецыялістаў і некалькі тысяч прадпрымальнікаў — усяго выдадзена 8,9 тысячы віз. Дзве траціны беларускіх праграмістаў разглядаюць магчымасць пераезду ў Польшчу.

https://nn.by/?c=ar&i=272155
«Мужчына спытаў у мяне плоскую адкрутку»

Падрабязнасці дзіўнага суіцыду ў краме ў Ваўкавыску. У каўбасным аддзеле мужчына ўзяў нож — і ударыў сябе ў жывот.

https://nn.by/?c=ar&i=272160
ЕС паставіць вакцыны ад каранавіруса краінам «Усходняга партнёрства», але не Беларусі

Мінск перамовы не вядзе.

https://nn.by/?c=ar&i=272163
Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў Андрэй Краўчанка абвясціў галадоўку

Спартовец абвясціў 10-дзённую галадоўку ў знак салідарнасці з палітвязнямі.

https://nn.by/?c=ar&i=272166
Знік лідар партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук. Мабільнік застаўся ў офісе, а яго нідзе няма

Учора ў офіс партыі ламіліся невядомыя, на вуліцы ў той час дзяжурылі ціхары і стаяў характэрны мікрааўтобус.

https://nn.by/?c=ar&i=272167
Сцяпан Латыпаў — адзін з лідараў Плошчы Перамен. Яго затрымалі за тое, што прасіў прадставіцца невядомых у масках, якія знішчалі выяву дыджэяў.

Тагачасны міністр Караеў расказваў, што Сцяпан увозіў у Беларусь небяспечныя хімікаты, якімі хацеў атруціць міліцыянтаў. Латыпава падазравалі па артыкуле 293 КК — «масавыя беспарадкі».

Але цяпер СК расказаў, што ў выніку інкрымінуецца Латыпаву:
▫️ грубае парушэнне грамадскага парадку;
▫️ супраціў міліцыі;
▫️ махлярства ў асабліва буйным памеры.

Што за махлярства? Следчыя кажуць, што ён абяцаў выводзіць баршчэўнік дарагім рэчывам, а насамрэч выкарыстоўваў таннае.

А дзе ж планы атруціць міліцыянтаў? Нідзе, пра іх цяпер няма ні слова.
Сілавікі забралі з кватэры кіраўніка ІТ-кампаніі, ён на Акрэсціна

Прычына — сцяг у акне.

https://nn.by/?c=ar&i=272171
Наша Ніва
❗️Сяргей "Хлопотное дельце" Міронаў асуджаны на 30 сутак Героя інтэрнет-мема затрымалі ўчора разам з маці, а сёння суддзя Дзмітрый Лукашэвіч прысудзіў яму па двух артыкулах КаАП (паўторнае масавае мерапрыемства і непадпарадкаванне) 30 сутак арышту. Справу…
Маці Сяргея "Хлопотное дельце" Міронава асудзілі, як і сына, на 30 сутак пасля заканчэння 72-гадзіннага тэрміну

Як піша @viasna96, 61-гадовую Святлану Чапурка затрымалі ўвечары 22 красавіка ў Малінаўцы. На яе склалі два пратаколы па арт. 24.24 і 24.3 КаАП. 23 красавіка суддзя Кастрычніцкага раёна Алена Жывіца адправіла справу Святланы на "дапрацоўку", а ў нядзелю ўвечары яе павінны былі адпусціць з ІЧУ па заканчэнні 72-гадзіннага тэрміну.

Учора Святлану пакаралі 30-сутачным арыштам, як і яе сына Сяргея. Хутчэй за ўсё, на яе склалі новыя пратаколы, каб не выпускаць з ізалятару.
⚡️Хлопца затрымалі за БЧБ-скрыню ад тэлевізара LG

27-гадовага Андрэя Пархоменку 26 красавіка затрымалі дома і адвезлі ў Ленінскае РУУС. Прычынай затрымання стала скрыня ад тэлевізара LG. У РУУСе на хлопца склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП, піша @viasnanazirae

Па пратаколе Андрэй "у неўстаноўлены перыяд часу прыняў удзел у пікетаванні, размясціўшы папяровае палатно бел-чырвона-белага колеру на шкле балкона".

Віну сваю Пархоменка не прызнаў, бо па яго словах, скрыню пакінулі мінулыя жыхары. У матэрыялах справы маецца чорна-белае фота скрыні, але суддзя Юлія Інчына вырашыла запытаць у супрацоўнікаў РУУСа каляровае відэа.

На відэа суддзя заўважыла, што на акне ў хлопца яшчэ вісіць нейкі малюнак, які мае белы і чырвоны колеры. Андрэй жа патлумачыў, што гэта герб Лепеля, на якім прысутнічаюць яшчэ сіні і жоўты колеры.

У выніку суддзя Інчына адправіла справу Андрэя на дапрацоўку.

Фота ілюстрацыйнае
Наша Ніва
Знік лідар партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук. Мабільнік застаўся ў офісе, а яго нідзе няма Учора ў офіс партыі ламіліся невядомыя, на вуліцы ў той час дзяжурылі ціхары і стаяў характэрны мікрааўтобус. https://nn.by/?c=ar&i=272167
UPD. Прозвішча Дзмітрыя Кучука з'явілася ў спісе тых, каго судзілі між 12 і 13 гадзінамі ў Фрунзенскім судзе Мінска па артыкуле 24.23 частка 1.

Суддзя Ярохіна прысудзіла кіраўніку партыі "Зялёныя" 15 сутак арышту.
Жыхарку Магілёва аштрафавалі за тое, што яе подпіс падобны да экстрэмісцкай абрэвіятуры

290 рублёў за 4 літары і 4 кропкі, якія некаторыя расшыфроўваюць як крытыку супрацоўнікаў паліцыі.

https://nn.by/?c=ar&i=272179
Наста Дашкевіч пра ўмовы ўтрымання мужа: Для палітычных стварылі гета

«У нашай краіне прасцей быць алкаголікам і дэбашырам, чалавекам, які б’е сваю жонку ці заводзіць бойкі ў грамадскіх месцах, чым чалавекам з перакананнямі».

https://nn.by/?c=ar&i=272180
Чэшскі Карлаў універсітэт прыняў 8 студэнтаў-медыкаў з Беларусі, сярод якіх выдатнікі вучобы

Уцёкі дактароў працягваюцца.

https://nn.by/?c=ar&i=272183
Паглядзіце, як выглядала першая ў гэтым годзе суперпоўня

Спадарожнік Зямлі, з-за асаблівасцяў сваёй арбіты, аказваецца на мінімальнай адлегласці ад Зямлі. Бачны памер Месяца павялічваецца на 14%, але яркасць узрастае прыкладна на 30%.

Красавіцкую поўню ў розных культурах называюць "ружовай".

На фота: Стамбул, Нью-Ёрк, Парыж, Берлін, Франкфурт, Луісвіль.