Наша Ніва
26.1K subscribers
62.8K photos
9.57K videos
2 files
48.7K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чытачы @nashaniva паведамляюць, што ў Гродне таксама выйшла вельмі шмат людзей. Не менш за 10 тысяч чалавек.
Такая атмасфера зараз на Плошчы. Фоты Надзеі Бужан. @nashaniva
Вось, што расказаў @nashaniva адзін з работнікаў МТЗ, які зараз на мітынгу:

"Ёсць перашкода для масавай забастоўкі: многія жывуць у інтэрнатах, нас палохаюць звальненнем, а гэта значыць, што страціцца і інтэрнат. Палохаюць пазбаўленнем прэмій таксама. Таму я не думаю, што масштабная забастоўка ўсё ж адбудзецца, але мы верым у сілу мірных пратэстаў — гісторыя ўжо паказвала, што яны ўрэшце прыводзяць да перамен. Дзе тыдзень, там два, там месяц, галоўнае не спыняцца і ісці да канца".
Акцыі праходзяць і ў рэгіёнах. У Гомелі каля тэатра сабралісь некалькі тысяч чалавек. У Брэсце дэманстранты сабраліся на плошчы Леніна. У Магілёве людзі пачалі збірацца на праспекце Міру каля аблвыканкама. У Віцебску людзі пашлі шэсцем па вуліцы Леніна. Відэа з Гродна глядзіце вышэй.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Людзі гуляюць па праспекце. Частка падыходзіць на плошчу, некаторыя ідуць у адваротным напрамку. @nashaniva
Фоты Надзеі Бужан і Юліі Ваўчок. @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Плошча Незалежнасці і праспект а 16-й гадзіне. Відэа чытача @nashaniva.
Людзі працягваюць гуляць па праспекце Незалежнасці. Частка пайшла ў бок праспекта Пераможцаў, шмат людзей ля цырка.

Хвост калоны ўсё яшчэ на Плошчы. @nashaniva
Галава калоны ўжо прайшла ГЦ "Галерэя" на Пераможцаў, хвост — каля Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці. Пра гэта паведамляюць карэспандэнты Нашай Нівы, якія ідуць у галаве і хвасце калоны @nashaniva
У арках на Леніна стаяць кантэйнеры з будаўнічым смеццем, але яны выклікаюць інтарэс толькі як фотазоны. @nashaniva
Паглядзіце, колькі шмат людзей на праспекце. Фота Надзеі Бужан @nashaniva