Наша Нiва
106K members
12.3K photos
2.6K videos
2 files
6.38K links
Партал nn.by

Даслаць навіну, падзяліцца інфармацыяй: @NashaNivaBot

Пытанні па рэкламе на сайце і ў канале: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Forwarded from TUT.BY новости
Столичный завод имени Козлова прямо сейчас.
Сотні людзей сустракалі вязняў, якіх выпускалі з Акрэсціна. Фотарэпартаж Надзеі Бужан
У гэтую ноч, у адрозненне ад папярэдніх, кветкі з месца гібелі пратэстоўца не прыбіралі, а проста знялі з агароджаў уздоўж дарогі. У мінулыя ночы лукашэнкаўцы прыбіралі дзясяткі тысяч кветак, прынесеных мінчукамі, але яны зноў з'яўляліся. Кветкі ўчора ляжалі таксама ўздоўж праспектаў, дзе 9—12 жніўня абстрэльвалі дэманстрантаў. @nashaniva
Мінэнерга таксама выйшаў на вуліцу https://tutby.gcdn.co/720x720s/n/0f/c/minenergo_minsk_protest.jpg
Людскі ланцуг цераз мост, што злучае вуліцу Маскоўскую і Чкалава (Інстытут культуры) у Мінску, фота Tut.by. Устаў ад самага ранку.
БЕЛАРУСКІ МЕТАЛУРГІЧНЫ ЗАВОД У ЖЛОБІНЕ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА ПРАТЭСТУ. Работнікі патрабуюць сыходу Аляксандра Лукашэнкі. Фота даслаў чытач @nashaniva
https://vk.com/wall-12935125_2316447

Калектыў трэста РэмМантажБуд далучыўся да забастоўкі. Гэта адбываецца проста цяпер. Відэа даслаў чытач @nashaniva
FAQ ад праваабаронцаў: "Мяне збівалі сілавікі. Што цяпер рабіць?"

Тысячы брутальных затрыманняў мірных дэманстрантаў адбыліся ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і ў наступныя дні. У Праваабарончы цэнтр "Вясна" паступае вялікая колькасць званкоў і лістоў з інфармацыяй аб тым, што людзей збівалі падчас затрыманняў, транспарціроўкі і непасрэдна ў ІЧУ. Пасля вызвалення затрыманыя распавядаюць пра катаванні, здзекі, жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне ў дачыненні да іх з боку сілавікоў. І задаюцца пытаннем: "Што цяпер рабіць?"

Праваабаронцы падрыхтавалі адказы на самыя распаўсюджаныя пытанні:👉👉👉https://spring96.org/be/news/99034
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дактары 4-й Мінскай клінічнай бальніцы і РНПЦ кардыялогіі выйшлі на вуліцу перад пачаткам працоўнага дня, ад 7.30 ранку, каб падтрымаць дэманстрантаў і запатрабаваць сыходу Аляксандра Лукашэнкі. Яны стаялі на праспекце Дзяржынскага ў мінскай Грушаўцы. GIF даслаў чытач @nashaniva
У 8 раніцы на акцыю салідарнасці выйшлі медыкі 10-й Мінска. Яны кажуць, што зараз будуць выходзіць у гэты час кожны дзень і будуць выходзіць да таго часу, пакуль усіх беларусаў і іх калегаў не вызваляць, перад імі не выбачацца і не выплацяць кампенсацыі, піша Tut.by
Каля Філармоніі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары Навагрудка (Гродзенская вобласць) сёння выйшлі на вуліцы ад самага ранку. Відэа даслаў чытач @nashaniva
У Мінску на афішных тумбах з'явіліся вершы Янкі Купалы. Фота даслаў чытач Нашай Нівы
Улады вызвалілі частку вязняў Жодзіна і Акрэсціна. Але ў турмах застаюцца палітвязні Бабарыка, Ціханоўскі, сын Бабарыкі, дзясяткі іх паплечнікаў і людзі, арыштаваныя на мірнай дэманстрацыі 14 ліпеня.
Высотку на вуліцы Крапоткіна ў Мінску ўпрыгожылі вялікім нацыянальным сцягам — фота чытача @nashaniva