Наша Ніва
28K subscribers
57.7K photos
9.02K videos
2 files
43.1K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
З СІЗА ў Жодзіне выпусцілі 119 чалавек

З Жодзінскага СІЗА таксама пачалі выпускаць затрыманых пратэстоцаў. Да гэтага часу вызвалілі, паводле валанцёраў, 119 чалавек, піша Tut.by.

Выпускаць людзей з Жодзінскага СІЗА пачалі прыкладна ў 4 раніцы. Потым быў невялікі перапынак. У 6.30 дзверы СІЗА сталі адчыняцца зноў.

У асноўным, усе яны з Мінска.
“Бедныя хлопчыкі проста вылі, іх так збівалі. Дзяўчат таксама білі”

Сярод вызваленых з Акрэсціна – доктарка хуткай дапамогі Анастасія. Яе затрымалі ў ноч 12 жніўня. Яны з калегамі пасля працы аказвалі дапамогу пацярпелым, а калі вярталіся, іх машыну спынілі. Дзяўчына ў гэты момант была ў белым халаце, піша Tut.by.

— Спецназ спыніў машыну з намі, выкінулі, паставілі аўтаматы да галавы, вось і ўсё -- і прывезлі сюды, -- коратка распавядае дзяўчына пра сваё затрыманне. 50 чалавек, працягвае медык, знаходзіліся ў камеры на чатырох чалавек.

— Мы не тое, што спаць не маглі, некаторыя ночы мы стаялі, бо сесці не маглі, — кажа яна. — Паветра няма.

Першыя суткі, працягвае яна, яны стаялі ў дворыку для прагулак. Тут іх не кармілі, вады не давалі. Першую ваду, кажа дзяўчына, далі праз 15 гадзін, яе «патрабавалі са скандалам і істэрыкай». На другія суткі прынеслі хлеб і кашу.

— Ахоўнікі хадзілі здзекаваліся, казалі: «Не будзе вам ніякай медыцынскай дапамогі, кінем у вас гранату -- і ўсё скончыцца».

— Вас білі?

— Мяне не, але былі дзяўчынкі, якіх тут збівалі. Іх збівалі супрацоўнікі, якія на першым паверсе, якія прымаюць ўсіх тут. Наглядчыкі - тут незразумела, хто.

— А што было з мужчынамі?

— Мы чулі, што кожную ноч мужчын збівалі так, што яны проста вылі. Бедныя хлапчукі проста вылі. Іх прымушалі спяваць гімн Беларусі і пры гэтым іх збівалі. Гэта тое, што мы чулі з вокнаў кожную ноч. Кроў стыла ў венах ад таго, што мы чулі кожную ноч.

— Колькі сутак вам далі?

— Дзесяць, але сёння, нейкім чароўным чынам прыехалі невядомыя людзі, якія сказалі, што тут робіцца незразумела, што [...] яны прыехалі, выклікалі нас усіх, правялі гутарку, далі паперы, што мы ведаем, за што мы былі затрыманыя, і сказалі: «Ідзіце, дадому".
А 7-й раніцы на Партызанскі праспект выйшлі медыкі ў белых халатах і сталі ў ланцуг салідарнасці. Яны трымаюць плакаты «Хопіць збіваць нашых мужчын!», «Дактары з народам». Непадалёк месціцца 5-я бальніца, піша Радыё Свабода
Столичный завод имени Козлова прямо сейчас.
Сотні людзей сустракалі вязняў, якіх выпускалі з Акрэсціна. Фотарэпартаж Надзеі Бужан
У гэтую ноч, у адрозненне ад папярэдніх, кветкі з месца гібелі пратэстоўца не прыбіралі, а проста знялі з агароджаў уздоўж дарогі. У мінулыя ночы лукашэнкаўцы прыбіралі дзясяткі тысяч кветак, прынесеных мінчукамі, але яны зноў з'яўляліся. Кветкі ўчора ляжалі таксама ўздоўж праспектаў, дзе 9—12 жніўня абстрэльвалі дэманстрантаў. @nashaniva
Мінэнерга таксама выйшаў на вуліцу https://tutby.gcdn.co/720x720s/n/0f/c/minenergo_minsk_protest.jpg
Людскі ланцуг цераз мост, што злучае вуліцу Маскоўскую і Чкалава (Інстытут культуры) у Мінску, фота Tut.by. Устаў ад самага ранку.
БЕЛАРУСКІ МЕТАЛУРГІЧНЫ ЗАВОД У ЖЛОБІНЕ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА ПРАТЭСТУ. Работнікі патрабуюць сыходу Аляксандра Лукашэнкі. Фота даслаў чытач @nashaniva
https://vk.com/wall-12935125_2316447

Калектыў трэста РэмМантажБуд далучыўся да забастоўкі. Гэта адбываецца проста цяпер. Відэа даслаў чытач @nashaniva
FAQ ад праваабаронцаў: "Мяне збівалі сілавікі. Што цяпер рабіць?"

Тысячы брутальных затрыманняў мірных дэманстрантаў адбыліся ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і ў наступныя дні. У Праваабарончы цэнтр "Вясна" паступае вялікая колькасць званкоў і лістоў з інфармацыяй аб тым, што людзей збівалі падчас затрыманняў, транспарціроўкі і непасрэдна ў ІЧУ. Пасля вызвалення затрыманыя распавядаюць пра катаванні, здзекі, жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне ў дачыненні да іх з боку сілавікоў. І задаюцца пытаннем: "Што цяпер рабіць?"

Праваабаронцы падрыхтавалі адказы на самыя распаўсюджаныя пытанні:👉👉👉https://spring96.org/be/news/99034
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дактары 4-й Мінскай клінічнай бальніцы і РНПЦ кардыялогіі выйшлі на вуліцу перад пачаткам працоўнага дня, ад 7.30 ранку, каб падтрымаць дэманстрантаў і запатрабаваць сыходу Аляксандра Лукашэнкі. Яны стаялі на праспекце Дзяржынскага ў мінскай Грушаўцы. GIF даслаў чытач @nashaniva
У 8 раніцы на акцыю салідарнасці выйшлі медыкі 10-й Мінска. Яны кажуць, што зараз будуць выходзіць у гэты час кожны дзень і будуць выходзіць да таго часу, пакуль усіх беларусаў і іх калегаў не вызваляць, перад імі не выбачацца і не выплацяць кампенсацыі, піша Tut.by
Каля Філармоніі