Наша Ніва
25.8K subscribers
63.8K photos
9.67K videos
2 files
49.8K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жывы ланцуг салідарнасці ў гэтыя хвіліны выцягнуўся каля гандлёвага цэнтра Еўропа на Сурганава каля Рыгі ў Мінску — відэа чытача Нашай Нівы
За ўчорашні дзень пяць выпадкаў, калі людзі на аўтамабілях таранілі супрацоўнікаў сілавых структур на вуліцах — паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў. Вось цытата: "В Жодино водитель автомобиля «Ниссан» совершил наезд на военнослужащего, после чего скрылся. Пострадавший с многочисленными травмами доставлен в лечебное учреждение. Всего за сутки на правоохранителей было совершено 5 умышленных наездов с использованием автомобилей".

Вышэй у стужцы мы пісалі пра шматлікія, вельмі шматлікія выпадкі, калі апамаўцы крышылі аўтамабілі на вуліцах, ахопленых пратэстамі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Яшчэ адно відэа з Гомеля ад чытача — да цырка выйшлі сотні чалавек, у асноўным дзяўчыны.
Забастоўка на Паўднёвым рынку ў Гродне

У адміністрацыі Паўднёвага рынка Гродна Нашай Ніве пракаментавалі інфармацыю пра сённяшнюю забастоўку прадпрымальнікаў, пра якую пісалі тэлеграм-каналы. "Сёння аб 11-й гадзіне каля 250 прадпрымальнікаў згарнулі гандаль і сышлі", — адзнаыў прадстаўнік адміністрацыі. Усяго на рынку каля 2000 гандлёвых месцаў.
У Гродне на плошчы Леніна мужчына ўстаў на калені з партрэтам 5-гадовай дзяўчынкі, якая ўчора была параненая падчас мірных дэманстрацый. Фота: Белсат.
У Гомелі калона з некалькіх соцень чалавек ідзе па вуліцы Савецкай да плошчы Леніна — чытач Нашай Нівы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ланцуг людзей выцягнуўся ў Брэсце каля кінатэатра Беларусь -- відэа чытача Нашай Нівы.
Мама юнака: Майго 17-гадовага сына затрымаў «Алмаз», па-зверску збіў і абліў валасы клеем ПВА

Пра затрыманне сына жанчына расказала «Нашай Ніве».
«Моего сына, Ивана Филимонова, забрали вчера в 18.00 с проспекта Победителей. Он студент ... университета, стипендиат Nava, шёл из визового центра. Незадолго до задержания Иван позвонил отцу, сказал, что скоро будет. И пропал».

Маці хлопца расказвае, што ён ішоў з шоперам з арнаментам «Дабрабыт», у якім былі дакументы з візавага цэнтра і клей ПВА, які потым пры затрыманні Івану цалкам вылілі на галаву.
«Задерживал его «Алмаз». Сын рассказывал, что в автозаке камеру на двоих забили пятью людьми. На голову Ивану вылили клей, били ботинками. Привезли в Заводское РОВД, положили на землю, обливали водой. В 7 утра выпустили, сказали ждать повестку по статье 23.34. Есть протокол об участии в массовых беспорядках якобы в РОВД».
Сям’я знайшла хлопца а 7 раніцы 12 жніўня. Па іх словах, разам з падлеткам адпусцілі яшчэ 10 непаўналетніх.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У Гродне каля аўтавакзала на Касманаўтаў жанчыны з кветкамі крычаць "Ганьба" міліцыянтам — відэа чытача Нашай Нівы. Людзі з машын раздаюць ваду дэманстрантам.
У затрыманай у Мінску Крысціны Вітушкі — дыябет 1 тыпу. А інсулін немагчыма перадаць

Крык ад дапамозе змешчаны ў фэйсбуку Ірыны Каліноўскай.

«СМІ, мілыя, у Крысціны Вітушкі — дыябет 1 тыпу, была затрыманая, калі паехала забіраць сына, два дні без інсуліну!!! Гэта небяспечны для жыцця стан, проста забойства. Так не павінна быць, што б ні рабіў чалавек, ён павінен быць забяспечаны сродкамі, якія падтрымліваюць яго жыццё. Родныя не могуць перадаць ёй лекі, іх проста не бяруць», — піша Ірына.

Крысціна і яе муж Андрэй Вітушкі былі затрыманыя вечарам у панядзелак. Перад гэтым быў затрыманы іх сын Мірон з сябрамі. Міліцыянтам не спадабалася іх беларуская мова.

Бацькі прыехалі да РУУС Цэнтральнага раёна, у выніку Мірона ўначы адпусцілі, а Крысціну і Андрэя затрымалі. Дзе яны, не вядома.
ВЫЗВАЛЕНЫ ГАЛОЎНЫ РЭДАКТАР НАШАЙ НІВЫ ЯГОР МАРЦІНОВІЧ

Ён знайшоўся ў турме Жодзіна, яго вязуць у Мінск машынай МУС.

Дзякуем прэс-службе МУС і асабіста спн. Чамаданавай за настойлівасць. Падрабязнасці пазней.
Калона дэманстрантаў у Гомелі на вуліцы Савецкай. Яны прайшлі да выканкама на плошчу Леніна — фота чытача Нашай Нівы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ланцуг людзей стаіць ад метро Каменная Горка да метро Кунцаўшчына -- відэа чытача Нашай Нівы. Феерычная салідарнасць аўтамабілістаў.
Дырэктар ІТ-кампаніі напісаў жорсткі ліст кіраўніку ПВТ Янчэўскаму. "Калі так, будзе групавы выхад"

Мікалай Мурзянкоў, дырэктар ІТ-кампаніі Iomico, рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій, у рэзкай форме адказаў на патрабаванне адміністрацыі ПВТ забараніць супрацоўнікам удзельнічаць у акцыях пратэсту.

«Прычына майго відэа - пазіцыя Янчэўскага і ПВТ па запалохванні рэзідэнтаў, - расказаў «Нашай Ніве» Мурзянкоў. - Адказу пакуль ні ад Янчэўскага, ні ад ПВТ не было, хоць я і сам ім тэлефанаваў, каб пагаварыць асабіста пра маю пазіцыю і недапушчэнне ціску і пагроз».

Мікалай расказвае, што пасля відэазвароту яго тэлефон літаральна выбухнуў ад паведамленняў калег. Сярод іх былі кіраўнікі кампаній і топ-менеджары беларускіх і замежных ІТ-кампаній.

«Людзі перастаюць баяцца, калі хтосьці ідзе першым. Мне паведамляюць, што некаторыя рыхтуюць свае звароты, аж да групавога выхаду з ПВТ».
Ланцуг салідарнасці сёння пасла абеду ўстаў і на метро Партызанская ў Мінску. Дзяўчаты ў ланцугу кажуць, што стаміліся ад гвалту, мараць пра свабодную краіну і патрабуюць сумленных выбараў. Людзі іх падтрымліваюць. Крычаць "Малайцы". Машыны няспынна гудуць — карэспандэнт Нашай Нівы.

P.S. Прыязджала міліцыя, папярэдзіла пра наступствы
Прафсаюз Гродна Азота: Мы накіравалі ліст у ЦВК з патрабаваннем адмены выніку выбараў. Спыняць прадпрыемства нельга ні ў якім разе, гэта экалагічна небяспечна

У Гродне масава распаўюджвалася інфармацыя пра забастоўку на горадаўтваральным "Гродна Азоце".

Прэс-служба і аддзел ідэалогіі заода суткі не выходзілі на сувязь з карэспандэнтам Нашай Нівы, адмаўляліся каментаваць гэтыя чутскі, спасылаючыся на занятасць і не здымаючы слухаўкі.

Сёння, калі пачала распаўсюджвацца інфармацыя пра тое, што некалькі цэхаў прадпрыемства спынілі сваю працу, з намі на сувязь выйшла прэс-служба "Гродна Азот": "Праца ідзе ў штатным рэжыме. Не варта верыць тэлеграм-каналам. Калі б наша прадпрыемства спыніла працу, тут адбылася б тэхнагенная кататстрофа. Горад бы выбухнуў".

Тое, што баставаць "Гродна-Азот" небяспечна, сказаў і Андрэй Ханевіч, старшыня арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу ААТ "Гродна Азот", які 10 жніўня націраваў заяву ў ЦВК з просьбай перагледзець вынікі выбараў. Яе падтрымаў актыў з 20 чалавек.

"Калі спыніць тут вытворчасць, гэта небяспечна для горада і краіны. Мы не ворагі самі сабе. На мой погляд, на прадпрыемстве больш за 90 адсоткаў працаўнікоў нязгодныя з вынікамі выбараў, яны галасавалі не толькі за Святлану, але і за іншых кандыдатаў, але не за дзейснага кіраўніка краіны".
Тэлевядучы Дзмітрый Кахно, які раней працаваў на дзяржаўным тэлебачанні, напісаў ліст сваім калегам. https://www.instagram.com/p/CDwZzd5lkhv/?igshid=wn822ba9zq05

"Калі ты яшчэ працуеш на ТБ у Беларусі і калі ты, як і кожны з нас, ужо некалькі месяцаў не можаш нармальна жыць і спаць па начах. Калі цябе мучыць сумленне і калі ты не ведаеш, як паступіць?

Ведай, я цябе разумею!

Ведай людзі ў краіне скажуць табе дзякуй! Я і ўсе Мы чакаем цябе. Тут добра. Тут лепш. Тут сумленна! Тут ніхто не прымусіць цябе хлусіць. Калі ты рэдактар або відэаінжынер, калі ты аператар ці вядучы - ня бойся", — піша Кахно.