Наша Ніва
26.3K subscribers
62.4K photos
9.53K videos
2 files
48.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Наша Ніва pinned «Беларусь ахопленая дэманстрацыямі. У дзясятках гарадоў другі дзень запар адбываюцца масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў. Мінск, Брэст — тут сёння на вуліцы выйшла найбольш людзей. Гродна, Пінск, Бабруйск, Мазыр, Наваполацк, Бяроза, Рэчыца, Магілёў…»
Каля метро Пушкінскай чуваць выбухі святлашумавых гранат, цэлая кананада.
ШТАБ СВЯТЛАНЫ ЦІХАНОЎСКАЙ НЕ ВЕДАЕ, ДЗЕ ЯНА.
Дэманстранты ад метро Пушкінская рухаліся ў бок Каменнай Горкі. Іх разагналі ў раёне метро Спартыўная.
Нягледзячы на абстрэл святлошумавымі гранатамі, агромны паток людзей рухаецца з цэнтра Мінска ў бок метро Пушкінская па вуліцы Кальварыйскай.
Forwarded from Белсат
Пушкінская.
Яшчэ тры аўтобусы з АМАПам рухаюцца па Кальварыйскай у бок метро Пушкінская. На вуліцы - гіганцкі затор, аўтамабілісты сігналяць.
Выбухі ў Бярозе (Брэсцкая вобласць).
Выбухі ў Бабруйску (Магілёўская вобласць).
Выбухі і супрацьстаянне ў Мазыры (Гомельская вобласць).
Каля 5000 дэманстрантаў + аўтамабілісты перакрылі скрыжаванне Сурганава і Куйбышава ў Мінску, гэта каля "Рыгі", перадае карэспандэнт Нашай Нівы з месца падзеі. Людзей шмат, яны будуюць барыкады.
Праспект Прытыцкага заблакаваны аўтамабілямі ад метро Пушкінская да Каменнай Горкі. Тысячы дэманстрантаў вакол.
Байцы Альфы занялі скрыжаванне праспекта Пушкіна і Прытыцкага - кола. Яны трымаюць у руках траўматычную зброю, паведамляе карэспандэнт Нашай Нівы з месца. Вакол іх па коле плошчы - дэманстранты. Асобныя дэманстранты кідаюць камяні.
Выбухі ў Кобрыне (Брэсцкая вобласць), ідзе супрацьстаянне сілавікоў з дэманстрантамі, паведамляе Нехта.
У Кобрыне дэманстранты рухаюцца па вуліцы Пушкіна нягледзячы на абстрэл святлошумавымі гранатамі.
У Мінску тысячы дэманстрантаў і сотні аўтамабілістаў застаюцца на вуліцы Кальварыйскай. Супраць іх толькі што зноў быў распылены слезацечны газ, паведамляе карэспандэнт Нашай Нівы з месца падзей. Людзі пераходзяць у іншае месца, але застаюцца на вуліцы. "Гэта штосьці незвычайнае", дадаў карэспандэнт. Нагадаем, што гэта тут недалёка абстрэльвалі дэманстрантаў з траўматычнай зброі, была параненая журналістка Нашай Нівы Наталля Лубнеўская.
АМАПаўцы напалі на дэманстрантаў, затрымліваюць у раёнах Парка Горкага, плошчы Якуба Коласа.
У Віцебску вялікая колькасць дэманстрантаў і аўтамабілістаў застаецца на вуліцах. Ідуць сутычкі.
Параненая сёння журналістка Нашай Нівы Наталля Лубнеўская шпіталізаваная ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску. Усё нармальна, костка не перабітая.

Журналісты ўпэўненыя, што ў іх цэлілі спецыяльна. Журналісты стаялі групкай. Іншаму журналісту, з партала Тутбай, куляй зрэзала шлейку ад бэджа. Журналісты былі ў камізэльках журналіст, іх не маглі не бачыць, было светла. Стралялі з высокага пункта - моста каля Кароны.

З такіх правакацый і пачалася сённяшняя спіраль насілля.
У раёне Кальварыйскай-Берута ў мужчыну трапіла граната са слезацечным газам. Яго стан нармальны, ён у прытомнасці, яна ўдарыла яму ў бок, паведамляе карэспандэнт Нашай Нівы, які быў сведкам гэтага.
У раёне метро Пушкінская людзі перагароджваюць тратуары міні-барыкадамі, баяцца атакі па тратуарах.