Аўтамабілісты на вачах у карэспандэнтаў Нашай Нівы ў розных месцах Мінска прарывалі кардоны ДАІ. Непадпарадкаванне набывае масавы характар.
У Баранавічах затрымана некалькі соцень чалавек, паведамляе чытач Нашай Нівы. Ён кажа, што хапалі нават сем'і з дзецьмі. Сілавікоў, па ягоных ацэнках, было больш, чым учора. Дэманстрантаў - менш.
У Гродне шматлікія дэманстранты застаюцца на вуліцах горада. Канцэнтруюцца каля Філармоніі.
Прыкладна тысяча дэманстрантаў рухаюцца з боку Нямігі ў бок метро Пушкінская ў Мінску. Яны ідуць проста па праезнай частцы. Скандуюць "Жыве Беларусь!",
Другое транспартнае кола ў Мінску цалкам занятае аўтамабілямі ў раёне праспекта Пушкіна. Здаецца, аўтамабілісты свядома блакуюць дарогі, каб не прапусціць вайсковую тэхніку ў месцы канцэнтрацыі дэманстрантаў.
Наколькі мы можам меркаваць па назіраннях нашых карэспандэнтаў і відэа з вуліц, сёння ў розных гарадах краіны ў той ці іншай форме — на аўтамабілях ці пешшу, у цэнтры ці ў сваіх раёнах — выйшлі сотні тысяч людзей. І гэта адбылося нягледзячы на тое, што, здаецца, па ўсёй краіне колькасць затрыманых ідзе на тысячы — цяжка ацаніць колькасць дакладна.
Беларусь ахопленая дэманстрацыямі. У дзясятках гарадоў другі дзень запар адбываюцца масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў. Мінск, Брэст — тут сёння на вуліцы выйшла найбольш людзей. Гродна, Пінск, Бабруйск, Мазыр, Наваполацк, Бяроза, Рэчыца, Магілёў, Віцебск, Жабінка, Стоўбцы, Ашмяны, Драгічын, Ліда, Маладзечна, Барысаў, Жодзіна, Жлобін, Смаргонь, Ваўкавыск, Асіповічы, Глыбокае, Гомель - дэманстрацыі і пратэсты. Улады ўжывалі святлошумавыя гранаты не толькі ў Мінску і абласных цэнтрах, але і многіх раённых цэнтрах ва ўсёй краіне.
Улады зрабілі стаўку на застрашванне і разгон. Колькасць затрыманых ідзе на тысячы, немагчыма ацаніць дакладна. Але гэта не спыніла пратэсты, сёння колькасць дэманстрантаў вырасла істотна проці ўчарашняга дня.
Інтэрнэт у краіне па-ранейшаму амаль не даступны, свабодна адкрываюцца толькі дзяржаўныя сайты.
Ціханоўская сёння заявіла, што не пакіне Беларусі. Яна заявіла, што лічыць сябе пераможцай выбараў і грунтуецца на пратаколах сабраных яе штабам і чакае мірнай перадачы ўлады сабе.
У той жа час Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не дапусціць пратэстаў і "дэстабілізацыі". Цэнтрвыбаркам абвясціў, што Лукашэнка набірае 80 % галасоў, а Ціханоўская - толькі 10%.
Саюз беларускіх пісьменнікаў заклікаў да адмены вынікаў выбараў і правядзення паўторных выбараў па сумленных правілах. Толькі гэта можа ўратаваць краіну ў спаўзання ў грамадзянскі канфлікт, мяркуюць пісьменннікі.

Каля метро Пушкінскай чуваць выбухі святлашумавых гранат, цэлая кананада.
Дэманстранты ад метро Пушкінская рухаліся ў бок Каменнай Горкі. Іх разагналі ў раёне метро Спартыўная.
Нягледзячы на абстрэл святлошумавымі гранатамі, агромны паток людзей рухаецца з цэнтра Мінска ў бок метро Пушкінская па вуліцы Кальварыйскай.
Яшчэ тры аўтобусы з АМАПам рухаюцца па Кальварыйскай у бок метро Пушкінская. На вуліцы - гіганцкі затор, аўтамабілісты сігналяць.
Каля 5000 дэманстрантаў + аўтамабілісты перакрылі скрыжаванне Сурганава і Куйбышава ў Мінску, гэта каля "Рыгі", перадае карэспандэнт Нашай Нівы з месца падзеі. Людзей шмат, яны будуюць барыкады.
Праспект Прытыцкага заблакаваны аўтамабілямі ад метро Пушкінская да Каменнай Горкі. Тысячы дэманстрантаў вакол.