Маладзечна, Барысаў, Наваполацк - там таксама сёння адбываюца масавыя акцыі пратэсту.
Яшчэ адну групу дэманстрантаў абстрэльваюць слезацечным газам каля метро Спартыўная, з боку гандлёвага цэнтра Цівалі. Увесь праспект Прытыцкага запруджаны аўтамабілямі. Яны ўсталі і сігналяць.
На Кальварыйскай каля Кароны стралялі менавіта ў журналістаў. Адна куля трапіла ў Наталлю Лубнеўскую з Нашай Нівы, другая чыркнула па журналісце Тутбая, зрэзала бэдж. Варта адзначыць, што журналісты стаялі групай, былі адзетыя ў камізэлькі Прэса і мела бэджы, гэтага не маглі не бачыць. Стралялі людзі ў форме хакі з моста. Мы пазней ідэнтыфікуем, прадстаўнікі якой сілавой структуры гэта былі.
Forwarded from Onliner
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Проспект Дзержинского прямо сейчас: подъехал бусик с ОМОНом, протестующие встали в сцепку, силовики выбежали и начали бить их дубинками. Одного человека задержали.
АМАП напаў на дэманстрантаў на праспекце Дзяржынскага, паведамляе Onliner.by, людзі ўсталі ў счэпку.
Напады сілавікоў на дэманстрантаў у Мінску абсалютна нематываваныя. Людзі нідзе не праяўлялі агрэсіі першымі, нідзе не атакавалі сілавікоў. Журналісты не зафіксавалі ніводнага такога факта.
Колькасць дэманстрантаў каля Галерэі вырасла да 3000 чалавек. Яны стаяць і скандуюць "Ухадзі!".
Дэманстранты каля Галерэі перакрылі праспект Пераможцаў. У розных раёнах Мінска адбываецца тое самае: зацяты, нейкі, я б сказаў, адчайны пратэст, патрабаванне свабодных выбараў.
Вельмі напружаная сітуацыя каля Галерэі. Людзі працягваюць займаць праспект. Пад'ехалі шматлікія аўтазакі.
АМАПаўцы кінутыя на дэманстрантаў у раёне Галерэі — вялізнае падмацаванне падвезлі.
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Людзі ідуць вуліцы Чырвонай каля плошчы Якуба Коласа ў бок вуліцы Веры Харужай
У Мазыры (Гомельская вобласць) гукі страляніны, сілавікі спрабуюць разагнаць дэманстрантаў.
У Брэсце сілавікі перакрывалі масты, каб людзі не маглі дабрацца ў цэнтр. Каля СШ 15 дэманстранты спрабавалі збудаваць барыкаду, іх жорстка разагналі. Яны перагрупавалі. У горадзе доўгі час гучалі страляніна і выбухі — напэўна святлошумавыя гранаты, паведамляюць чытачы Нашай Нівы.
Сутычкі ў Брэсце адбываліся не толькі на вуліцы Маскоўскай, але і на вуліцы Савецкай. Нагадаем, што ў Брэсце многія ўчастковыя камісіі вывесілі пратаколы, якія сведчаць, што Святлана Ціханоўская ўпэўнена перамагае. Мы сёння апублікавалі такія пратаколы прынамсі з сямі ўчасткаў - як з Маскоўскага, так і з Ленінскага раёнаў