Марыя Мароз знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна, яе будуць судзіць у панядзелак. У ГУБАЗіК выклікалі дваіх з каманды Ціханоўскай
https://nn.by/?c=ar&i=256805
https://nn.by/?c=ar&i=256805
Сёння, у дзень выбараў, і ў наступныя дні інтэрнэт у Беларусі можа быць заблакаваны або абмежаваны — законнымі або незаконнымі спосабамі.
Як чытаць «Нашу Ніву» ў выпадку блакавання інтэрнэту ў Беларусі — кароткія рэкамендацыі!
Як чытаць «Нашу Ніву» ў выпадку блакавання інтэрнэту ў Беларусі — кароткія рэкамендацыі!
З усёй краіны даходзіць інфармацыя аб перабоях у працы інтэрнэта — як праз Белтэлекам, так і праз А1.
Недаступны сайт незалежнага назірання Zubr.in. Платформа назірання распаўсюдзіла наступную абвестку: В связи с вмешательством в функционирование платформы ZUBR со стороны спецслужб Беларуси предлагаем всем гражданам и наблюдателям направлять сообщения об инцидентах через телеграм-бот @zubr_assist_bot
Нам паведамляюць, што на некаторых участках для людзей з белымі бранзалетамі выдавалі бюлетэні для галасавання, дзе ў квадраце за аднаго з кандыдатаў стаяла кропка, намаляваная ручкай. Калі вы возьмеце такі бюлетэнь і прагаласуеце, яго прызнаюць несапраўдным: маўляў, дзве адзнакі за дваіх кандыдатаў. Калі вам такое далі, патрабуйце ад камісіі складання акта несапраўднасці бюлетэня, паведамляйце аб парушэнні міліцыі і прасіце новы чысты бюлетэнь.