Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
У аўторак, 4 жніўня, Святлана Ціханоўская пры ўдзеле Марыі Калеснікавай і Веранікі Цапкала наведаюць Слуцк і Салігорск.

Мітынг у Слуцку пачнецца ў 17:30 (пляцоўка ля Гарадскога моладзевага цэнтра, вул. Леніна, 158).

У Салігорску пачнецца ў 19:30 (стадыён «Будаўнік», вул. Ленінскага камсамола, 51).
Тым часам.

У Стоўбцах спрабуюць перашкодзіць правесці мітынг у падтрымку Ціханоўскай

https://nn.by/?c=ar&i=256441

UPD. У выніку мітынг увогуле адмянілі. Арганізатары сустрэчы прасілі начальства адкрыць другі ўваход на стадыён, але тыя адмовіліся і ўвогуле зрабілі выгляд, што іншых дзвярэй няма. Праз нейкі час асноўныя вароты ўвогуле зачынілі на замок, сказалі, што аварыйная сітуацыя. У штаб Ціханоўскай даклалі, што правядзенне мітынгу немагчымае.
Караеў запісаў ВІДЭАзварот да супрацоўнікаў міліцыі

https://nn.by/?c=ar&i=256445
У парку Дружбы народаў улады будуць штовечар праводзіць свае канцэрты.

Мітынг Ціханоўскай на мяжы зрыву?
https://nn.by/?c=ar&i=256447
«Парушае архітэктурнае рашэнне будынку». У мінскай кватэры міліцыя канфіскавала бел-чырвона-белыя шторы

https://nn.by/?c=ar&i=256451
«Калі раптам будуць сумленныя выбары, я набяру 10%». На сустрэчу з Дзмітрыевым ва Уздзе прыйшло 11 выбарцаў

РЭПАРТАЖ:
https://nn.by/?c=ar&i=256452
«Зарплата вырасце ў два разы». З'явілася выбарчая праграма Лукашэнкі

https://nn.by/?c=ar&i=256453
«На працягу паўгода будуць кіраваць тыя ж чыноўнікі, што і цяпер. А пасля новыя выбары» — праграма Святланы Ціханоўскай

https://nn.by/?c=ar&i=256454
Ці можна посціць бюлетэнь у сацсетках? Як рэагаваць на заўвагу камісіі?

Адказы на пытанні пра выбары:
https://nn.by/?c=ar&i=256459
Нібы Дайнэрыс Таргарыен: як Святлана Ціханоўская за два тыдні завалодала драконамі

Рэпартаж з-за сцэны аб'яднанага штаба:
https://nn.by/?c=ar&i=256443
Пра падпал сцэны на Бангалор, дзе ўлады збіраліся ладзіць псеўдаканцэрты, каб сарваць мітынгі: "На сцэне падпалілі задні брэзент, само патухла, міліцыя толькі раніцай заўважыла. Цяпер СК і міліцыя займаюцца".
Мінабароны анансавала грандыёзны канцэрт 6 жніўня ў парку Дружбы народаў. З дэманстрацыяй спецыяльнай тэхнікі і службовых сабак.

Раней на 6 жніўня ў тым жа месцы быў анансаваны вялікі мітынг-канцэрт у падтрымку Святланы Ціханоўскай

https://nn.by/?c=ar&i=256469
Як каталонская песня «Муры» стала гімнам беларускага пратэсту

https://nn.by/?c=ar&i=256468
Выйшаў раман «1984» Оруэла па-беларуску

https://nn.by/?c=ar&i=256471
Ціханоўская пакідала заяўку на мітынг на Бангалоры яшчэ 14 ліпеня

Цяпер яго правядзенне пад пагрозай

https://nn.by/?c=ar&i=256475
Правакатар з перадвыбарчага мітынгу Святланы Ціханоўскай у Гомелі быў заўважаны сярод слухачоў паслання Аляксандра Лукашэнкі на парламента і народа.

Гэта Фёдар Гараленка — намеснік дырэктара па ідэалогіі аднаго з мясцовых прадпрыемстваў. Ён быў намеснікам старшыні выбарчай камісіі на адным з участкаў на леташніх парламенцкіх выбарах.
Прамовіўшы апошнія словы прамовы, Лукашэнка адразу пайшоў за кулісы сцэны. Туды адразу ж па сходах знізу накіраваліся і ахоўнікі.

Тым часам зала пачала апладзіраваць, гледзячы на пустую трыбуну. Апладысменты доўжыліся 2 хвіліны і 20 секундаў. Пасля гэтага трансляцыя з Палаца Рэспублікі скончылася.
Ці варта інвеставаць у крыптавалюты ў 2020 годзе? Расказваем

https://nn.by/?c=ar&i=256434
«Мяне не прымушалі, гэта правакацыя і няпраўда». Што за прыгажуня сядзела ў першым шэрагу на пасланні Лукашэнкі?

https://nn.by/?c=ar&i=256499
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Случчане скандуюць "Ганьба!" камунальным службам, якія знянацку распачалі добраўпарадкаванне на месцы запланаванага мітынгу.

Выглядае, што на пляцоўку сагналі ўсе камунальныя службы. На даху моладзевага цэнтра імітуюць рамонт, аварыйшчыкі корпаюцца ў люках, жанчыны-камунальніцы завіхаюцца ля клумбаў.