Наша Ніва
26.1K subscribers
62.8K photos
9.57K videos
2 files
48.7K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Нягледзячы на заклікі праваахоўнікаў разысціся, бо ЦВК спыняе працу а 19-й гадзіне, людзі стаяць. Зірніце фотаздымкі з чаргі ад нашага фатографа Надзеі Бужан
Вуліцу Мяснікова перакрылі вайскоўцы, людзі адтуль разышліся.
Некаторыя людзі пайшлі на Паштамт, але яго тэрмінова зачыняюць.
Зачыняюць і станцыі метро "Плошча Перамогі" і "Кастрычніцкая". "Купалаўская" таксама зачыняецца.
Амапаўцы выбрачна затрымліваюць людзей, якія стаялі ў чарзе ў ЦВК, і вядуць у аўтазакі.
Затрыманні.
Праспект Незалежнасці таксама перакрываюць.
Людзей працягваюць затрымліваць.
Прысутнічае кіраўнік мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба.
На скрыжаванні вуліцы Леніна і праспекта Незалежнасці дзве машыны ДАІ заблакавалі "Рэно" з бел-чырвона-белым сцягам.

Кіроўца Сяргей: "Гэта мой сцяг, а для супрацоўнікаў ДАІ — "неўстаноўлены прадмет". Чакаю пратакола".