Наша Ніва
25.9K subscribers
63.3K photos
9.62K videos
2 files
49.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Няміга,
"Сыходзьце, хутчэй, калі ласка!" -- падганяе АМАП моладзь і прыціскае ў бок цырка на праспекце.
Па Кастрычніцкай плошчы катаюцца раварысты з «Перемен» у плэеры, часам зрываюць апладысменты.
Унутраныя войскі адціскаюць людзей ад Нямігі да Палаца спорту. Але аўтамабілісты ні на секунду не сціхаюць.
Людзей значна паменела на вуліцах, але аўтамабілісты не здаюцца. На Нямізе нават адбылася аварыя.
Амапаўцы не даюць людзям стаяць ля метро "Няміга", падыходзяць і пытаюцца: "Вы кагосьці чакаеце? Так? Чакайце ў іншым месцы". І праганяюць.
На праспекце выключылі святло, стала цёмна.
Зачынілі і станцыю метро "Няміга".
Фота-задача: колькі патрэбна амапаўцаў, каб затрымаць 1 дзяўчыну?
Людзі на Нямізе скандуюць "Жыве Беларусь!"
Людзі крычаць "Выпускай!". "Працуем спакойна," — раздаецца з рацыі АМАПа.
Ля "Бургер Кінга" на Нямізе бойка. Некалькі людзей уносяць пад крыкі "Ганьба!"

Людзей білі дубінкамі і брутальна грузяць у бусы.
Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне як мінімум 142 чалавек

https://nashaniva.by/?c=ar&i=255272
Зачыстка цяпер праз дарогу, ля KFC.

Там гэтак жа брутальна затрымліваюць людзей. Дзясяткі людзей сочаць за гэтым на мосце і крычаць "Ганьба!"
Журналістаў "Радыё Свабода" вызвалілі.