Наша Ніва
25.8K subscribers
63.6K photos
9.65K videos
2 files
49.5K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Forwarded from Бальзам
Вось як жыхары Яганэсбурга радуюцца снегу

Апошні раз жыхары мегаполіса ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы бачылі снегапад у жніўні 2012 года.
Як праходзіць сустрэча сусветных лідараў у Вільні

У сталіцы Літвы праходзіць саміт НАТА, за якім сочыць свет. «Наша Ніва» паглядзела, як прайшоў першы яго дзень, як сусветныя лідары сустракалі адзін аднаго і як іх сустракала Вільня.

https://nashaniva.com/321419

Без VPN — па гэтай спасылцы.
На Віцебшчыне з пачатку года судзяць ужо восьмага дэпутата

Што адбываецца са «слугамі народа» ў рэгіёне?

https://nashaniva.com/321422

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Макс Корж пабудаваў хатку проста сярод леса

Апошні год рэпер часта дзяліўся з падпісчыкамі атмасфернымі відэа, знятымі ў лесе, дзе вялася будоўля. Ніхто не ведаў, што ён будуе, але ўчора Корж распавёў пра гэта сам.

https://nashaniva.com/321426

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Шанцаў на выратаванне не было». Падрабязнасці смерці мастака Алеся Пушкіна

У Алеся Пушкіна была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме, піша @mostmediaio.

https://nashaniva.com/321428

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У сеціве з’явілася фінальная версія фільма «Купала», які ўлады не пусцілі ў пракат 

Стужка зноў з’явілася ў сеціве, але ў добрай якасці і з англійскімі субцітрамі.

https://nashaniva.com/321430

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Музыка Піт Паўлаў паехаў з канцэртамі да каліноўцаў — дзеліцца ўражаннямі ад пабачанага

«Я граў у вайсковай форме і толькі М-16 памяняў на гітару», — кажа Піт Паўлаў. Гурт N.R.M ва Украіну запрасілі беларускія добраахвотнікі з палка Каліноўскага. Паездку музыкі рыхтавалі два месяцы.

https://nashaniva.com/321317

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Справу сына Лябедзькі хутка перададуць у суд

«Прапаноў адкупіцца не было».

https://nashaniva.com/321437

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Памёр пісьменнік Мілан Кундэра

Яму было 94 гады. Найбольш вядомы ягоны раман — «Невыносная лёгкасць быцця».

https://nashaniva.com/321447

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Цела Алеся Пушкіна аддалі сваякам, і сёння яго прывязуць у вёску Бобр, дзе ён жыў

Пра гэта паведаміла @radiosvaboda са спасылкай на крыніцу.
Футбаліст з чэмпіянату Беларусі пераходзіць у каманду нумар два ў Францыі. Як такое магчыма?

«Энергетык-БДУ», які знаходзіцца на апошнім месцы табліцы з-за дамоўных матчаў, блізкі вядзе перамовы з французскім «Лансам» наконт свайго ўзбецкага абаронцы Абдукадзіра Хусанава. Сам футбаліст ужо ўпэўнены ў пераходзе. 

https://nashaniva.com/321450

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Уладзімір Зяленскі назваў вынікі саміту НАТА «добрымі»

Падчас супольнай прэс-канферэнцыі з генсакам альянсу Енсам Столтэнбергам прэзідэнт Украіны падзякаваў лідарам краін-саюзніц за падтрымку Украіны вайсковай дапамогай. Таксама ён выказаў падзяку за рашэнне скараціць шлях Кіева ў альянс.

«Вынікі саміту НАТА добрыя, але калі было запрашэнне [Кіева ў альянс], яны былі б ідэальнымі, — адзначыў Уладзімір Зяленскі. — Украіна разумее, што не можа быць сябрам НАТА, пакуль ідзе вайна. Але выразныя сігналы аб тым, што гэта адбудзецца, сёння гучалі ўпэўнена. Я так разумею, што гэта адбудзецца тады, калі будзе бяспечна на нашай зямлі».

У сваю чаргу, Столтэнберг паўтарыў, што Украіна як ніколі блізкая да НАТА, але яе запросяць у альянс, калі саюзнікі пагодзяцца, што выкананы ўсе ўмовы.
Касетныя боепрыпасы зменяць правілы гульні ў барацьбе супраць Расіі — міністр абароны Украіны

Паводле Аляксея Рэзнікава, партнёры Украіны будуць праінфармаваныя аб прымяненні і дзеянні касетных боепрыпасаў.

https://nashaniva.com/321456

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Другі дзень суда над Мажэйкам і Юргілевіч. Адвакатка заявіла, што яе трымаюць у «скоцкіх умовах»

Следства сцвярджае, што Юргілевіч расказала па тэлефоне Мажэйку пра сваё звальненне з адвакатуры і пра прысуд Алесю Пушкіну. Пракурор спрабуе даказаць, што менавіта Павал размясціў гэтую інфармацыю на «Белсаце». Спосаб, час і асобы перадачы пры гэтым не ўстаноўленыя, піша @radiosvaboda.

https://nashaniva.com/321459

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Наша Ніва
Прэзідэнт Літвы назваў Беларусь расійскай губерняй Гітанас Наўседа лічыць, што Беларусь апошнім часам стала рэальнай праблемай для НАТА. https://nashaniva.com/321342 Без VPN — па гэтай спасылцы.
Аб'яднаны пераходны кабінет адказаў Наўседзе на заяву пра тое, што Беларусь — расійская губерня

«Спрыяе яшчэ большай ізаляцыі нашай краіны і нашага народа».

https://nashaniva.com/321460

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Гэта не артыст пакалення, яго ведаюць толькі ў тусовачцы». У твітары разгарэлася «бітва за Вольскага»

Розныя пакаленні пасварыліся паміж сабой наконт вядомага музыкі і беларускай культуры. 

https://nashaniva.com/321452

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Кніга пра кіраўніка БССР Мікалая Слюнькова выйдзе ў выдавецтве «Янушкевіч»

«Гэта вялікі гонар», — напісаў аўтар кнігі Дзяніс Марціновіч.

https://nashaniva.com/321468

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Алеся Пушкіна пахаваюць 13 ліпеня на радзіме ў Бабры

Пра гэта @radiosvaboda расказаў сябра памерлага. Цела Алеся Пушкіна плануюць прывезці ў Бобр сёння каля 21-й гадзіны.

Дакладны час і месца разьвітання з памерлым пакуль удакладняюцца.
У Дзярждуме Расіі расказалі, куды дзеўся Суравікін

Версія не вельмі пераканаўчая.

https://nashaniva.com/321470

Без VPN — па гэтай спасылцы.