Наша Ніва
27.3K subscribers
59.6K photos
9.21K videos
2 files
45.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Швейцарскі мастак прыгожа падсвяціў аб'екты ў ваенным Кіеве

Разам з невялікай камандай з чатырох чалавек і ўласным электрагенератарам сусветна вядомы мастак Гары Хафштэтэр на гэтыя Каляды працуе ва Украіне ў рамках светлавога арт-туру «Каляднае святло для Надзеі».

https://nashaniva.com/306217

Без VPN па гэтай спасылцы.
Жыллё ў Мінску стала больш даступным, офісныя будынкі апусцелі. У рэгіёнах нічога такога

Адток насельніцтва з Беларусі, нестабільная сітуацыя на валютным рынку, масавая рэлакацыя IT-кампаній — кароткі спіс таго, што паўплывала на рынак нерухомасці ў 2022 годзе. @nashaniva прааналізавала, як цягам года гэтыя і іншыя чыннікі паўплывалі на рынак нерухомасці.

https://nashaniva.com/306204

Без VPN па гэтай спасылцы.
У віцебскім касцёле намалявалі Дыега Марадону, якому мые ногі Папа Рымскі

У новым віцебскім касцёле Ігнацыя Лаёлы, адкрытым на скрыжаванні вуліц Іваноўскага і Баграмяна, на фрэсках можна ўбачыць выступленне рок-зоркі, журналістаў, чалавека з выратавальным кругам. А таксама футбаліста Дыега Марадону, якому абмывае ногі Папа Рымскі

https://nashaniva.com/306221

Без VPN па гэтай спасылцы.
Галоўнае за 25 снежня

Каляды-2022: не «вясёлых свят», а веры і вызвалення

Галоўныя мемы і галоўны даносчык, надзеі і канспіралогія — асноўныя людзі і падзеі 2022 года

«​Вы хочаце пачаць гандаль людзьмі?» Святлана Ціханоўская адказала на крытыку адносна тактыкі вызвалення палітвязняў

Ігар «Янкі», Андрэй «Несмяротны» і Радзівон «Гена» стварылі «Беларускі Добраахвотніцкі Корпус»

Жыллё ў Мінску стала больш даступным, офісныя будынкі апусцелі. У рэгіёнах нічога такога. Як рынак нерухомасці перажыў 2022 год

Беларускія ноўтбукі зніклі з продажу праз тры дні пасля пачатку. І гэта не выглядае, як ажыятаж

У Магілёве памёр Віталь Еўмянькоў. Яму было 46 гадоў

Што не так з колерамі Ружанскага замка? На палацавым комплексе заўважылі шмат адценняў зялёнага

«Літва страціла суверэнітэт», «Польшча лягла пад Байдэна», «Украіны няма». Дэпутат Алег Гайдукевіч прыйшоў да абсурдных высноў на тэлебачанні

Ці будзе снег на Новы год? Сіноптыкі далі прагноз
Вам адзінока падчас навагодніх святаў?

Вось што з гэтым можна зрабіць.

https://nashaniva.com/305514

Без VPN па гэтай спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Авіякампанія Emirates павіншавала сваіх пасажыраў з Калядамі

Гэты ролік зрабіў фурор у інстаграме, набраўшы мільёны праглядаў.
Як зрабіць добры падарунак?

Шмат для каго выбар падарунка — сапраўдная праблема. Як не спудлаваць з падарункам? Што робіць падарунак выдатным? Увага: вам дапамогуць уменне суперажываць і шпіёнскія якасці.

https://nashaniva.com/305380

Без VPN па гэтай спасылцы.
«І вось так адной адкруткай разабралі паўмаршруткі!» Новы верш ад Андрэя Скурко

Селі зайцы ў маршрутку.
Самы меншы меў адкрутку.
Доўга ехаць… Што рабіць?
Сталі вінцікі круціць.
Пакуль выехалі з лесу,
Адкруцілі яны крэсла.
А як ехалі праз поле,
Адвінцілі люк на столі.
Пад’язджалі да ракі —
З дзверцаў вынялі шрубкі.
І вось так адной адкруткай
Разабралі паўмаршруткі!
Стала зайцам не да смеху —
Перастала яна ехаць.
Уздыхнуў шафёр Мядзведзь:
«Як жа ў горад нам паспець?»
Ён знайшоў рашэнне хутка
І зайцам раздаў адкруткі.
Ды суровы даў загад:
Прыкруціць усё назад!
Міністр замежных спраў Украіны: Уся патрэбная зброя ў нас будзе, ніякіх табу ў партнёраў няма

А што яе не даюць адразу, то на тое ёсць «псіхалагічныя, лагістычныя і палітычныя прычыны».

https://nashaniva.com/306227

Без VPN па гэтай спасылцы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вайцюшкевіч запісаў новую калядную песню на словы Някляева

Песня «Каляднае святло» — працяг традыцыі выпускаць сумесныя песні да Калядаў, якая ў спевака Змітра Вайцюшкевіча і паэта Уладзіміра Някляева існуе ўжо не першы год.
«Кіберпартызаны» назвалі асобы лукашэнкаўскіх троляў у пагонах

У новым выпуску праекта «Дзікае паляванне», які вядзе Яніна Сазановіч, расказалі пра беларускую «фабрыку троляў» і тое, хто за ёй стаіць.

https://nashaniva.com/306213

Без VPN па гэтай спасылцы.
Найлепшыя калядныя і навагоднія песні беларускіх выканаўцаў, якія дапамогуць стварыць святочны настрой і згадаць пра святы ў гэтыя няпростыя часы. Вас чакае падборка на любы густ: ад «Песняроў» і Шалкевіча да Міхалка і Памідорава.

А можа хтосьці адкрые для сябе новых выканаўцаў ці ўпершыню пачуе цікавы трэк?

https://youtu.be/vwTZIP83XGs
Людзі года па версіі «Нашай Нівы» — героі, якія хацелі спыніць вайну. Што пра іх вядома?

Гэтыя людзі рызыкавалі сваім жыццём, спрабуючы спыніць найбольшую катастрофу ХХІ стагоддзя. Яны ведалі, што могуць загінуць, а пры гэтым выбралі такі спосаб дзеяння, які не мог прывесці да гібелі людзей.

Дзмітрый Клімаў, Уладзімір Аўрамцаў і Яўген Мінкевіч — бабруйцы, якія зладзілі акцыю сабатажу на чыгунцы. Аднаму з іх прастрэлілі нагу. Яны сталі сімвалам мірнага супраціўлення. 

Чытайце па спасылцы.
Еўропа падышла да Новага года, захоўваючы салідныя запасы газу

Па стане на 20 снежня, еўрапейскія газавыя сховішчы былі запоўненыя на 83%. Гэта больш, чым у мінулыя гады.

https://nashaniva.com/306230

Без VPN — па гэтай спасылцы.