Наша Ніва
25.8K subscribers
63.5K photos
9.63K videos
2 files
49.4K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Памочнік Байдэна ў інтэрв’ю «Нашай Ніве»: Санкцыі працуюць, а ў Лукашэнкі ёсць выбар

Беларускі народ выказаўся ясна. Санкцыі працуюць. Лукашэнка, выпусціце вязняў. Вось тры асноўныя пасланні, які выказаў у інтэрв’ю «Нашай Ніве» Роберт Бершынскі (Robert Berschinski), спецыяльны памочнік (Special Assistant) прэзідэнта Байдэна, які працуе таксама старшым дырэктарам па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека ў Радзе нацыянальнай бяспекі пры прэзідэнце ЗША.

https://nashaniva.com/302967

Калі ў вас няма VPN, чытайце па
спасылцы.
NYT: У вайне чакаецца зімовая паўза, яна можа працягнуцца да шасці месяцаў

Чакаецца, што зіма прывядзе да запаволення ваенных поспехаў з боку як Расіі, так і Украіны.

https://nashaniva.com/302978

Калі ў вас няма VPN, чытайце па
спасылцы.
Калі вы зможаце прайсці гэты 10-секундны тэст, ёсць шанец, што вы перажывяце сваіх аднагодкаў

Новае даследаванне паказвае, што магчымасць прастаяць на адной назе хаця б 10 секунд павышае вашыя шанцы на больш працяглае жыццё.

https://nashaniva.com/302772

Калі ў вас няма VPN, чытайце па
спасылцы.
Сёння ва ўсёй Беларусі быў фантастычна прыгожы захад сонца.

Вось як гэта выглядала ў Мінску.
Адкуль з’яўляецца страх родаў і як яго пераадолець? Гутарым з перынатальным псіхолагам

Трывогі i страхі ў цяжарнай жанчыны — натуральная рэакцыя псіхікі на змены, якія будучая маці перажывае. Аднак у некаторых выпадках гэты стан бывае моцны і можа перашкаджаць у адаптацыі да новай ролі. Перынатальны псіхолаг Паліна Кузняцова расказала, як страх уплывае на дзіця, якая ёсць сувязь паміж трывогай падчас цяжарнасці і пасляродавай дэпрэсіяй і калі варта звярнуцца да спецыяліста.

https://nashaniva.com/302872

Калі ў вас няма VPN, чытайце па
спасылцы.
З'явілася відэа, як расіяне скралі янота і іншых жывёл з заапарка ў Херсоне

Акупанты вывезлі большую частку Херсонскага заапарка, уключаючы ламу, ваўка, асла і вавёрак.

https://nashaniva.com/302986

Калі ў вас няма VPN, чытайце па
спасылцы.
Навукоўцы атрымалі першы прамы доказ сувязі паміж нізкім узроўнем сератаніну і дэпрэсіяй

Вынікі новага даследавання пацвярджаюць думку пра тое, што нізкая выпрацоўка сератаніну можа адыгрываць важную ролю ў дэпрэсіі.

https://nashaniva.com/302989

Калі ў вас няма VPN, чытайце па
спасылцы.
Самыя хуткія ў свеце чаравікі абяцаюць павялічыць хуткасць вашай хады на 250%

З «месяцаходамі» вам не трэба ўмець катацца на роліках — вы проста ходзіце ў два разы хутчэй.

https://nashaniva.com/302675

Калі ў вас няма VPN, чытайце па
спасылцы.
Наша Ніва
«Больш не кідайце нас». Брытанскія журналісты сустрэлі шчаслівых жыхароў вызваленага Херсона Здымачную групу Sky News ледзь не задушылі ў абдымках. Цяпер і на Захадзе бачаць, як сустракаюць вызваліцеляў.
За рэпартажы з Херсона журналістаў пазбавілі акрэдытацыі. Гэтыя СМІ прыбылі ў горад да афіцыйнага дазволу

Генеральны штаб УСУ ў нядзелю выпусціў паведамленне пра тое, што «шэрагу прадстаўнікоў СМІ, якія парушылі правілы працы ў раёне вядзення баявых дзеянняў, адменены дазвол на працу, а іх прэс-карты прызнаныя несапраўднымі».

У Генштабе не назвалі канкрэтныя СМІ, журналістаў якіх пазбавілі акрэдытацыі. Але крыніцы выдання «Дэтэктар медыя» паведамілі, што дазвол на працу адмянілі сама меней шасці журналістам, у тым ліку CNN і SkyNews.

Акрамя іх, у Херсоне пасля вызвалення таксама працавалі здымачныя групы «Суспільнага» і Hromadske. Таксама ў эфіры канала «Рада» было ўключэнне з Херсона.

Раней аб намеры пазбавіць акрэдытацыі журналістаў CNN і SkyNews паведаміла ў размове з «Дэтэктар медыя» прэс-сакратарка АК «Поўдзень» Наталля Гумянюк.
На гульню ўкраінскай прэм’ер-лігі па футболе «Шахцёр» (Данецк) — «Зара» (Луганск) галоўны арбітр Кацярына Монзуль вынесла не мяч, а кавун.

Сімвал вызвалення Херсона дадалі таксама і на табло.
🪩Як пераключыць свой тэлеграм на беларускую мову?

Цяпер 22% чытачоў нашага канала маюць беларускамоўны інтэрфейс месенджара. Як зрабіць гэтую долю большай!

Магчыма, хтосьці не ведае, што памяняць мову вельмі проста: як на камп’ютары, так і на смартфоне.

Дастаткова перайсці па гэтай спасылцы: t.me/setlanguage/be

Каму падабаюцца больш складаныя задачы — заходзьце ў наладкі, а там трэба выбраць укладку «Мова» і выбраць у спісе беларускую. Усё!

Можаце пераслаць гэты тэкст сваім сябрам і блізкім.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Пекін незадаволены безадказнай ядзернай рыторыкай Масквы

Падчас саміта Асацыяцыі краін Усходняй Азіі ў Камбоджы прэм'ер-міністр Кітая Лі Кэцян падкрэсліў безадказнасць пагроз прымянення ядзернай зброі.

https://nashaniva.com/302997

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Forwarded from Бальзам
Задача на логіку: тры выключальнікі і адна лямпачка

Унутры шафы ёсць лямпачка. Звонку шафы ёсць тры выключальнікі. Ці здолееце вы з адной спробы вызначыць, які пераключальнік адпавядае лямпачцы?

Задачу і адказ на яе шукайце тут.
Зяленскі заявіў аб сотнях ваенных злачынстваў расійскіх салдат у Херсонскай вобласці

У сваім звароце прэзідэнт Украіны паведаміў, што ў Херсонскай вобласці задакументаваныя больш за 400 ваенных злачынстваў пасля адыходу расійскіх войскаў, праваахоўныя органы выяўляюць на вызваленых тэрыторыях целы забітых — і цывільных, і вайскоўцаў.

«У Херсонскай вобласці расійскае войска пакінула пасля сябе такія ж зверствы, як і ў іншых рэгіёнах нашай краіны, куды змагла зайсці. Знойдзем і прыцягнем да адказнасці кожнага забойцу», — сказаў Зяленскі.

Зяленскі папярэдзіў жыхароў Херсонскай вобласці, што сітуацыя ў рэгіёне застаецца небяспечнай з-за мініравання тэрыторыі. Паводле яго слоў, падчас размініравання загінуў адзін сапёр і яшчэ чацвёра атрымалі раненні.
Пажылая мінчанка аддала аферысткам грошы, падушку і прасціны

Жанчына трапіла на класічны развод — ёй пазванілі невядомыя «з МУС» і сказалі, што яе нявестка здзейсніла ДТЗ. Каб не трапіць пад крыміналку, патрэбная вялікая сума грошай.

У выніку пажылая мінчанка перадала кур’еру больш за 8 тысяч даляраў, а таксама падушку з прасцінамі, якія нібыта трэба былі яе сваячцы ў лякарні.

Міліцыя завяла крымінальную справу.
Ашаламляльныя сцэны лікавання і расплаты. Фота з Херсона пасля вызвалення

У першы ж дзень пасля адступлення расійскіх войскаў з правага берага Дняпра трыумфуючыя жыхары гарадоў і вёсак выйшлі на вуліцы. Калабарантаў жа чакаў той лёс, што і калабарантаў пасля адступлення гітлераўцаў падчас Другой сусветнай вайны.

https://nashaniva.com/303009

Без VPN — па гэтай спасылцы.