Наша Ніва
26.1K subscribers
62.8K photos
9.57K videos
2 files
48.7K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Мінская клініка прапануе паслугу па падразанні сабакам галасавых звязак — людзі абураны. Ветэрынары: Гэта ад неразумення

У сацсетках звярнулі ўвагу, што адна з мінскіх ветэрынарных клінік прапануе падразаць галасавыя звязкі сабакам — каб вырашаць праблему гучнага брэху. «Там калечаць сабак, ніколі не вядзіце туды жывёл!» — напісала блогерка Саша Зверава. Пост выклікаў бурнае абмеркаванне. Але ветэрынары тлумачаць сітуацыю інакш.

https://nashaniva.com/298583

Калі няма VPN, чытайце па спасылцы.
Былы архіепіскап Гродзенскі Арцемій: Як хочацца памерці так, каб не было сорамна, што я святар!

Арцыбіскуп Арцемій (Кішчанка), звольнены на спачынак у 2021 г. на патрабаванне ўладаў, даў інтэрвʼю выданню «Вера+». У ім ён распавёў, як яго звольнілі, як ён цяпер жыве, як адносіцца да вайны ва Украіне.

«Архіерэі, яны людзі адзінокія, пазбаўленыя ўвагі, чыста чалавечай часам. Таму ліслівасць падбадзёрвала, нейкі жыццёвы тонус давала. А зараз убачыць, што чалавек, які і да беларускай культуры ставіцца выдатна, і быў у выдатных адносінах, і якому неяк дапамагалі, вылучалі, — зараз баіцца прывітацца… як бы чаго не выйшла… Не мне судзіць, вядома, але гэтае расчараванне», — адна з цытатаў.

https://nashaniva.com/298597

Калі няма VPN, чытайце па спасылцы.
Беларускія добраахвотнікі палка Каліноўскага ажаніліся ва Украіне

Маладых у твітары павіншавала Святлана Ціханоўская.

https://nashaniva.com/298594

Калі няма VPN, чытайце па спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Расейцы з РСЗА страляюць з тэрыторыі каля Запарожскай АЭС

Відэа было знята ў ноч з 2 на 3 верасня. На кадрах відаць, што РСЗА знаходзяцца непасрэдна каля энергаблока.
Рэцэпт на выхадныя. Яблычна-грушавы крамбл — сакавіты восеньскі дэсерт

Крамбл (crumble) — дэсерт, які прыгатуе нават дзіця, але вынік усё роўна вам спадабаецца. У рэцэпце, які вам прапануем, вараныя яблыкі ператвараюцца ў пюрэ, якое цікава кантрастуе з кавалачкамі грушы, а над усім гэтым — лёгкая крошка з пясочнага цеста.

https://nashaniva.com/298238

Калі ў вас няма VPN,
чытайце па спасылцы.
Беларускія 90-я. Рок адусюль, беларуская мова, бчб на БТ — якім быў шоўбіз і тагачасныя медыя?

Немагчыма ахапіць у адным тэксце цэлае дзесяцігоддзе, але разам са сведкамі эпохі мы згадаем найбольш яркія падзеі і персон, якія задавалі часу рытм і пісалі гісторыю.

Ззянне рок-зорак, шалёныя фестывалі, беларускамоўнае тэлебачанне, «Музычная газета» і прарыўное радыё «101.2» — пра гэта і не толькі ў нашым аглядзе.

https://nashaniva.com/lr/298473

Калі ў вас няма VPN,
чытайце па спасылцы.
Украінцы пашырылі плацдарм пад Херсонам, атакуюць пад Запарожжам

Удары ўкраінскай арміі па пантонных пераправах цераз Дняпро сталі штодзённымі. Расійскія рэсурсы прызнаюць, што ўкраінцы пашыраюць стратэгічна важны плацдарм на левым беразе Інгульца каля Андрэеўкі і Лазавога.

https://nashaniva.com/298604

Калі ў вас няма VPN,
чытайце па спасылцы.
Што паглядзець. «Пацыент» — захапляльны і страшны трылер пра псіхатэрапію

У ложку прачынаецца мужчына, ён цягнецца па акуляры і надзявае іх. Цалкам апрануты, ён устае, але калі робіць крок, чуе ляск. Ён глядзіць уніз і бачыць, што прыкуты за нагу да падлогі.

https://nashaniva.com/298406

Калі ў вас няма VPN,
чытайце па спасылцы.
Дырэктару і галоўнаму рэдактару БелаПАН Ірыне Леўшынай падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай да 28 верасня

Леўшыну, а таксама былога дырэктара кампаніі Дзмітрыя Наважылава затрымалі 18 жніўня 2021 года.

Яны праходзяць па т.зв. «справе БелаПАН» з былым намеснікам дырэктара кампаніі медыяменеджэрам Андрэем Аляксандравым і Ірынай Злобінай (з 1 верасня 2022 года — жонка Аляксандрава), якіх затрымалі 12 студзеня 2021 года.
Адзін з пацярпелых пры выкананні работ на «Гродна Азот» памёр

Стачкам прадпрыемства паведамляе, што адзін з прамысловых альпіністаў падраднай арганізацыі «Будмантажхімаабарона» Андрэй Марцінчык, які 2 верасня пры выкананні работ у цэху аміяк-3 атруціўся газам і быў шпіталізаваны, памёр.

Акрамя таго, паведамляецца, што сёння ноччу, у цэху карбамід-3 на калоне сінтэзу, сарваўся і разбіўся насмерць іншы работнік.
ГУБАЗіК затрымаў галоўнага агранома з вёскі — яго вінавацяць у рэгістрацыі ў плане «Перамога»

Мужчына працуе ў гаспадарцы Маларыцкага раёна.

Ён вучыўся ў Гродзенскім аграрным універсітэце. Апошнім часам ён жыў у Маларыце і працаваў галоўным аграномам на адной з гаспадарак раёна. Паралельна ён займаецца невялікім уласным бізнэсам.

Сілавікі абвінавачваюць агранома ў тым, што ён зарэгістраваўся ў «Перамога» і пакідаў каментары ў тэлеграм. Ці інкрымінуецца яму нейкі крымінальны артыкул — невядома.
На дзіцячым пюрэ з'явіліся партрэты Янкі Купалы і Якуба Коласа

З нагоды 140-годдзя са дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку пюрэ ў спецыяльнай упакоўцы.

https://nashaniva.com/298612

Калі ў вас няма VPN, чытайце па спасылцы.
Украіна папярэдзіла жыхароў акупаваных Расіяй тэрыторый пра крымінальную адказнасць за ўдзел у «рэферэндумах»

«Калі будзе даказана калабаранцтва, або, да прыкладу, удзел у рэферэндуме, або падахвочванне да ўдзелу ў рэферэндуме, то людзі могуць атрымаць да 12 гадоў з канфіскацыяй», — заявіла віцэ-прэм'ерка Ірына Верашчук.

https://nashaniva.com/298614

Калі ў вас няма VPN, чытайце па спасылцы.
Украінская армія вызваліла пасёлак гарадскога тыпу Высакаполле ў Берыслаўскім раёне Херсонскай вобласці. Баі за гэты стратэгічна важны пункт з 4-тысячным насельніцтвам ішлі з 29 жніўня, а пад акупацыяй ён быў з 16 сакавіка. Фота ўзняцця сцяга Украіны над больніцай у Высакаполлі з’явіліся ва ўкраінскіх СМІ

Адступленне расійскіх дэсантнікаў з Высакаполля пацвердзілі і расійскія крыніцы. Яны тлумачаць адступленне "пагрозай атачэння».

УНІАН піша, што ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі ад акупантаў Азёрнае ў Данецкай вобласці, фарсіраваўшы раку Северскі Данец. Гэта невялікая вёска непадалёк ад Северска.

У сваю чаргу былы міністр абароны «ДНР» Ігар Гіркін (Стралкоў) прызнаў, што ўкраінскія сілы занялі сёлы Благадатаўка на Херсоншчыне і Любаміраўка ў Мікалаеўскай вобласці, а таксама змаглі пашырыць плацдарм на паўднёвым беразе ракі Інгулец.
У Мінску адкрылі авіясімулятар «Боінга»

Авіясімулятар «Боінга 737» «Летс Флай» з'явіўся па адрасе праспект Незалежнасці, 84а у будынку, дзе раней быў пустуючы магазін матацыклаў.

https://nashaniva.com/298616

Калі ў вас няма VPN, чытайце па спасылцы.
Дзяржаўныя прапагандысты: Мы можам беспакарана гаварыць тое, за што іншых самі ж згнаілі б у турме

«Пабачыў навіну пра тое, што лукашэнкаўскія прапагандысты прамым тэкстам апраўдваюць напад Гітлера на Польшчу, а канцлагеры называюць «новымі працоўнымі месцамі». Дзікая ахінея, вядома, але карані яе з'яўлення на рэгулярнай аснове трэба, на маю думку, шукаць не ў невуцтве, а ў псіхалогіі», — піша ў фэйсбуку гісторык Аляксандр Пашкевіч.

https://nashaniva.com/298618

Калі ў вас няма VPN, чытайце па спасылцы.
На стадыёне ў Плешчаніцах падлетка прыдушыў незамацаваны самалёт

Інфармацыя пра тое, што на плешчаніцкім стадыёне «Юнацтва» адбылася надзвычайная сітуацыя, пры якой пацярпеў вучань 10 класа, спачатку з'явілася ў мясцовым тэлеграм-канале. Мясцовыя чыноўнікі кажуць, што нічога страшнага, але Следчы камітэт думае, ці не ўзбудзіць крымінальную справу.

https://nashaniva.com/298620

Калі ў вас няма VPN, чытайце па спасылцы.
Гомельскі рыбалоў на Сожы злавіў вялізнага шчупака

Трафей заважыў больш за 10 кг.

https://nashaniva.com/298621

Калі ў вас няма VPN, чытайце па спасылцы.
«Хвароба — душ, які змывае з цябе ўсё лішняе». Каця Пытлева і яе шчыры аповед пра рак

Два месяцы таму Каця Пытлева, вядомая журналістка і праграмная дырэктарка «Маланка Медыя», прызналася ў сацсетках, што ў яе рак грудзей. За гэты час беларуска прайшла праз аперацыю і падрыхтоўку да хіміятэрапіі, сутыкнулася з падтрымкай нават ад незнаёмых, незразумелым хэйтам і неабходнасцю тлумачыць хваробу сваім пяцігадовым дзецям.

Пагутарылі з Кацяй пра тое, якім быў гэты час.

https://nashaniva.com/298534

Калі ў вас няма VPN, чытайце па спасылцы.
У Ляхавіцкім раёне працавала «мясная мафія», якая хацела падмяць пад сябе раён

Пра падрабязнасці злачыннай схемы расказалі ў эфіры тэлеканала «АНТ». Паводле гэтай інфармацыі, яе выканаўцы шмат гадоў працавалі па-чорнаму: сыходзілі ад падаткаў і нелегальна гандлявалі.

https://nashaniva.com/298625

Калі ў вас няма VPN, чытайце па спасылцы.
Галоўнае за 4 верасня

«Хвароба — душ, які змывае з цябе ўсё лішняе». Каця Пытлева і яе шчыры аповед пра рак

Украінцы пашырылі плацдарм пад Херсонам, атакуюць пад Запарожжам. Расійскія войскі адступілі з Высакаполля

Мінская клініка прапануе паслугу па падразанні сабакам галасавых звязак — людзі абураны. Ветэрынары: Гэта ад неразумення

Беларускія 90-я. Рок адусюль, беларуская мова, бчб на БТ — якім быў шоўбіз і тагачасныя медыя?

Былы архіепіскап Гродзенскі Арцемій: Як хочацца памерці так, каб не было сорамна, што я святар!

Аднаўляецца выхад часопіса «Наша гісторыя»

ГУБАЗіК затрымаў галоўнага агранома гаспадаркі — яго вінавацяць у сувязі з падполлем

На стадыёне ў Плешчаніцах падлетка прыдушыў незамацаваны самалёт

У Ляхавіцкім раёне працавала «мясная мафія», якая хацела падмяць пад сябе раён

NASA зноў адклала запуск ракеты ў рамках першай за 50 гадоў місіі на Месяц