Наша Ніва
26.9K subscribers
61.1K photos
9.37K videos
2 files
46.8K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нічога незвычайнага — проста ў баранавіцкай электрычцы вязуць казу ў памперсе

Відэа: @zamkadomby.
Наша Ніва
«Четкая, дерзкая, как пуля резкая» У тыктоку зрабіў фурор ролік беларуса, які незвычайна прадае машыну. На відэа малады чалавек у дзелавым касцюме пры гальштуку іранічна расказвае пра ўсе плюсы сваёй «Аўдзі». Мяркуючы па нумарах, крэатыўшчык жыве дзесьці…
Касцюм і машыну ўзяў у бацькі. Што за хлопец «прадае» аўтамабіль у тыктоку

Маладога чалавека, які зняў вірусны ролік пра «як куля рэзкае» аўто з «перадавымі сістэмамі бяспекі» ў выглядзе абразоў, завуць Яраслаў. Яму 15 гадоў, ён з Гомельшчыны, расказвае праект «1906».

https://nashaniva.com/297382

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Адмовіла начальніку ў зносінах і была звольненая. Кароткая гісторыя карʼернага поспеху

Алена цяпер шукае працу ў продажах. На папярэднім месцы працоўныя адносіны спыніліся раптоўна. Дзяўчына тлумачыць прычыну так: ёй зрабілі недарэчную прапанову, яна яе не прыняла, таму засталася без працы.

А што наконт гэтага кажа закон? У гісторыі разбіраліся журналісты @onlinerby.

https://nashaniva.com/297374

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Нагадваем вам, што ў нас ёсць адмысловы тэлеграм-канал «Бальзам» з пазітыўным кантэнтам

Там вы можаце чытаць матэрыялы «НН» пра здароўе, кулінарыю, новыя фільмы і знойдзеце шмат іншых цікавостак.

Спасылка на канал: @balzam1906.
Азараў расказаў пра сустрэчу з Сахашчыкам

Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па пытаннях аднаўлення правапарадку расказаў аб працоўнай сустрэчы з падпалкоўнікам Валерам Сахашчыкам і падрыхтоўцы кадраў для беларускіх добраахвотніцкіх фарміраванняў.

https://nashaniva.com/297391

Без VPN — па гэтай спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнку паказалі «беларускі» матацыкл, у якім усё аказалася кітайскім, акрамя зборкі

Той сказаў: «Мы павінны рабіць сваё», і Качанава з Рыжанковым адразу запісалі гэтую мудрасць.
Карбалевіч: Ідэя сілавога зрынання Лукашэнкі і ўтапічная, і страшыць народ

Адным з адметных вынікаў канферэнцыі ў Вільні стала перамога радыкальнай плыні ў палітызаванай частцы апазіцыйнага электарату. Але ў відавочным акцэнце на сілавыя спосабы барацьбы ёсць і негатыўны бок.

https://nashaniva.com/297402

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Ён іх моцна любіў». Лётчык, што разбіўся пад Слонімам, апекаваўся над сотнямі дарослых з інваліднасцю 

13 жніўня ў Слоніме разбіўся лёгкаматорны самалёт, які здзяйсняў прагулачныя палёты, абодва пілоты загінулі. Адным з іх быў Сяргей Доўгаль, лётчык з 38-гадовым стажам і дырэктар лётнай школы VRP Avia, а таксама кіраўнік дабрачыннага фонда «Спірас».

Супрацоўніца фонда распавяла праекту «1906» пра гэты бок жыцця лётчыка.

https://nashaniva.com/297394

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У сюжэце па БТ паказалі палітзняволенага Дзяніса Івашына

Івашын патрапіў на кадры прапагандысцкай хронікі літаральна на некалькі секундаў у той час, як яго пад канвоем вялі ў залу суда.

Асноўная ж частка сюжэту прысвечаная таму, як прапагандыстка Ксенія Лебедзева па звыклай бэтэшнай завядзёнцы чапляецца з правакацыйнымі пытаннямі да часовага паверанага ў справах Аўстрыі ў Беларусі Рональда Штурма.

Разгляд справы журналіста Дзяніса Івашына пачаўся сёння ў Гродзенскім абласным судзе. Справа слухаецца ў закрытым рэжыме.
Наша Ніва
У сюжэце па БТ паказалі палітзняволенага Дзяніса Івашына Івашын патрапіў на кадры прапагандысцкай хронікі літаральна на некалькі секундаў у той час, як яго пад канвоем вялі ў залу суда. Асноўная ж частка сюжэту прысвечаная таму, як прапагандыстка Ксенія…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Працяг тэмы: прапагандысты па-хамску чапляліся да ўсіх, хто прыходзіў да будынка суда ў Гродне, дзе пачалі судзіць Дзяніса Івашына.

Маці палітвязня адказала, хто хацела б паслаць Лебедзеву ўслед за рускім караблём. Нягледзячы на рэтрансляванне і абслугоўванне расійскай прапаганды, гэты кірунак супрацоўніцы БТ відавочна добра знаёмы.
Наша Ніва
Лукашэнку паказалі «беларускі» матацыкл, у якім усё аказалася кітайскім, акрамя зборкі Той сказаў: «Мы павінны рабіць сваё», і Качанава з Рыжанковым адразу запісалі гэтую мудрасць.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Новы арт-хаус з «Мотавела»

Лукашэнку на рэйсавым аўтобусе возяць па развалінах «гарадскога тэхнапарку» на тэрыторыі велазавода, а следам едзе таніраваны бусік.
Заблакаваны доступ да сайта газеты «Народная воля»

У рэдакцыі няма доступу нават да адмінкі сайта.

https://nashaniva.com/297410

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пуцін упэўнены, што расійскае ўзбраенне апярэджвае заходняе на гады і дзесяцігоддзі

Але гэта супярэчыць таму, што ўсе назіраюць амаль паўгода ва Украіне.

https://nashaniva.com/297413

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Наша Ніва
Карбалевіч: Ідэя сілавога зрынання Лукашэнкі і ўтапічная, і страшыць народ Адным з адметных вынікаў канферэнцыі ў Вільні стала перамога радыкальнай плыні ў палітызаванай частцы апазіцыйнага электарату. Але ў відавочным акцэнце на сілавыя спосабы барацьбы…
Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды

Палітычны аналітык з Радыё Свабода Валер Карбалевіч назваў чатыры небяспекі стаўкі беларускай апазіцыі на сілавы сцэнар. Ягоны калега Дзмітрый Гурневіч адразу ж сфармуляваў свае чатыры контраргументы.

https://nashaniva.com/297417

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Forwarded from Бальзам
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Інжынер стварыў экзашкілет для змяі, каб у яе былі лапкі

На ютубе з’явіўся ролік з працэсам стварэння прылады. Эксперымент пачынаўся як жарт, аднак калі змяю запусцілі ў «скафандр», яна хутка разабралася з новай абстаноўкай і нават стала хадзіць на ўбудаваных «лапах», піша TJ.

Прылада ўяўляе сабой доўгі пластыкавы тубус, на ніжняй частцы якога замацаваныя сэнсары. Па баках ўсталяваныя механічныя маніпулятары, яны прымаюць даныя з сэнсараў.

Змяя, дарэчы, ніяк не прымацоўваецца да «скафандра» і можа вылезці адтуль калі захоча. Але, падобна, з лапкамі ёй больш падабаецца. Адзіны мінус — хадзіць пакуль можна толькі наперад.
Полк Каліноўскага: Пакуль ніводная палітычная сіла не прапанавала канкрэтнага плана дзеянняў па вызваленні Беларусі

Полк Каліноўскага пакуль што дыстанцыяваўся ад падтрымкі палітычных сілаў у дэмакратычным руху. Пра гэта гаварылася ў сённяшнім відэа афіцыйнай прадстаўніцы палка Крысціны «Чабор».

https://nashaniva.com/297423

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Адкласці нейкую суму не атрымліваецца. Наогул ні капейкі!»

Жыхарка горада Баранавічы, якая працуе кухарам у адным з дзіцячых садоў, расказала, колькі зарабляе і як жыве на гэтыя грошы.

https://nashaniva.com/297392

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта

Апошнія адносіны ў Мікалая былі два з паловай года таму. З тых часоў у хлопца ніяк не атрымліваецца знайсці каханую. «Большасць вядзецца толькі на грошы», — кажа. Ён павесіў аб'яву на машыну: шукаю дзяўчыну для сур'ёзных адносін. Праект «1906» даведаўся, якія патрабаванні ў хлопца і чаму тындар яму ў гэтым не памочнік. Мы перадрукоўваем гэты тэкст.

https://nashaniva.com/297412

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Лукашэнка звольніў генералаў і прызначыў палкоўнікаў

Пра кадравыя змены на камандных пасадах у войску паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

https://nashaniva.com/297424

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Галоўнае за 15 жніўня

Знайшлі новыя тэксты Кастуся Каліноўскага

«Я хачу паслаць усіх за рускім караблём». Так адказала маці Дзяніса Івашына на пытанне прапагандысткі, чаму яна прыйшла на суд над сынам. Суд пачаўся сёння, ён закрыты, Дзяніса паказалі толькі ведучы на суд

Полк Каліноўскага: Пакуль ніводная палітычная сіла не прапанавала канкрэтнага плана дзеянняў па вызваленні Беларусі

Азараў расказаў, у якім горадзе беларусаў рыхтуюць для спецаперацый

Камандзір даў загад: «У расход іх». Журналісты знайшлі расійскіх салдат, якія маюць дачыненне да забойстваў у Кіеўскай вобласці. Адзін прызнаўся

Лукашэнку паказалі «беларускі» матацыкл, у якім усё аказалася кітайскім, акрамя зборкі

Заблакаваны доступ да сайта газеты «Народная воля»

«Ён іх моцна любіў». Пілот, што разбіўся пад Слонімам, апекаваўся сотнямі дарослых з інваліднасцю

«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта