Расійскія тэлеграм-каналы публікуюць фота таго, што засталося ад склада боепрыпасаў у акупаванай Новай Кахоўцы, які ўчора ўвечары быў атакаваны УСУ.
Курс еўра апускаўся ніжэй за даляр і складаў 0,9999
Потым еўрапейская валюта крыху вярнула пазіцыі — 1,0017.
Апошні раз парытэт даляра і еўра назіраўся ўвосень 2002 года. Да гэтага еўра каштаваў танней за даляр (да 0,83), аднак, у 2003-м еўрапейская валюта пачала расці і з тых часоў была даражэйшая за даляр, дасягаючы часам 1,6 даляра.
Зніжэнне еўра звязваецца з некалькімі фактарамі, у тым ліку павышэннем ставак Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША, а таксама рэцэсіяй у Еўропе і праблемай з пастаўкамі энергарэсурсаў.

Ад мадэлі з вокладкі Playboy да пікапера. ТОП-10 папулярных інстаграм-акаўнтаў Беларусі
Паглядзелі, колькі падпісчыкаў у самых папулярных блогераў з Беларусі, што яны посцяць і хто складае іх аўдыторыю.
https://nashaniva.com/294777
Без VPN — па гэтай спасылцы.

Самы багаты чалавек Украіны выйшаў з медыябізнэсу. Праз гэта перасталі абнаўляцца некаторыя сайты і тэлеграм-каналы
Рынат Ахметаў з-за закона аб алігархах вырашыў перадаць дзяржаве ўсе ліцэнзіі сваіх тэлеканалаў і друкаваных медыя ва Украіне.
«Як найбуйнейшы прыватны інвестар у эканоміку Украіны я неаднаразова казаў, што не быў, не ёсць і не буду алігархам», — заявіў бізнэсовец.
Сёння тэлеканалы, у тым ліку забаўляльныя, якія належалі Ахметаву, пачалі трансляваць агульнанацыянальны марафон, а сайты «Сегодня» і «Украіна 24», а таксама іх тэлеграм-каналы з сотнямі тысяч падпісчыкаў перасталі абнаўляцца.

Украінскія ўлады сцвярджаюць, што ў Новай Кахоўцы былі забітыя расійскі генерал і афіцэры
Прадстаўнік Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Братчук заявіў аб гібелі 150 расійскіх вайскоўцаў, у тым ліку генерала і пяці афіцэраў, у выніку ўдару Узброеных сіл Украіны па іх базе ў акупаванай частцы Херсонскай вобласці ў нядзелю.
«Пасля пападання ракет HIMARS па штабе ў Херсонскай вобласці загінуў начальнік штаба 22-га вайсковага корпуса УС РФ генерал-маёр Насбулін. Палкоўнік Кенс, аб гібелі якога мы паведамлялі ўчора, загінуў там жа. А акрамя яго — камандзір 20 мотастралковай дывізіі палкоўнік Андрэй Гарабец, начальнік аператыўнага аддзялення штаба 20 МСД палкоўнік Коваль, начальнік артылерыі 20 МСД палкоўнік Гардзееў. Усяго загінулых больш за 150», — напісаў Братчук.
Раней Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны паведамляла аб 12 загінулых расійскіх вайскоўцах высокага рангу ў выніку ўдару па складзе боепрыпасаў у Новай Кахоўцы побач з Херсонам.
Расійскі бок гэту інфармацыю не каментаваў.

Сем падкастаў па-беларуску для тых, хто хоча слухаць сваё
Калі вы засумавалі па беларускамоўным аўдыякантэнце, прапануем вам на выбар сем падкастаў. Мы стараліся выбіраць незакінутыя праекты, якія яшчэ могуць парадаваць новымі выпускамі.
https://nashaniva.com/295179
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Калі вы засумавалі па беларускамоўным аўдыякантэнце, прапануем вам на выбар сем падкастаў. Мы стараліся выбіраць незакінутыя праекты, якія яшчэ могуць парадаваць новымі выпускамі.
https://nashaniva.com/295179
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Украінскі генерал Крыванос: Варта наносіць удары па аэрадромах на тэрыторыі Беларусі
«Я б знішчыў тэхніку на беларускіх аэрадромах, таму што яны не беларускія — гэтыя аэрадромы цалкам аддадзеныя расейцам, персанал там расейскі, ахоўваюць гэтыя аэрадромы расейцы і перыметр 5 кіламетраў вакол аэрадрома ўжо расейскі — ніводнага беларуса, ні вайскоўца, ні цывільнага».
https://nashaniva.com/295262

Лукашэнка раскрытыкаваў саюзнікаў па АДКБ і СНД
Ëн сёння зладзіў прыём для выпускнікоў вайсковых ВНУ і найвышэйшага афіцэрскага складу. Таксама зрабіў некалькі заяў.
https://nashaniva.com/295259
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ëн сёння зладзіў прыём для выпускнікоў вайсковых ВНУ і найвышэйшага афіцэрскага складу. Таксама зрабіў некалькі заяў.
https://nashaniva.com/295259
Без VPN — па гэтай спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Індыі затрымалі махляроў, якія стварылі фэйкавую лігу па крыкеце, каб падманваць расійскіх гульцоў на стаўках
Махляры арганізавалі неіснуючую Індыйскую лігу па крыкеце — ролі гульцоў розных каманд выконвалі пераапранутыя фермеры. Кожнаму такому «гульцу» плацілі па 400 рупій (прыкладна 5 даляраў) за гульню.
Фэйкавыя гульні трансляваліся на ютуб-канале арганізатараў. На гэтых матчаў была нават графіка, дзе адлюстроўваўся лік і склады каманд.
Для стварэння атмасферы выкарыстоўваліся аўдыязапісы заўзятараў з рэальных гульняў па крыкеце, а таксама запісы голасу рэальнага індыйскага каментатара. Аднак стадыён (якога насамрэч не было) ніколі не паказвалі, здымаючы толькі гульнявую пляцоўку і гульцоў буйным планам.
Расейскія гульцы паспелі перавесці злачынцам каля 300 тысяч рупій ($3800). Паведамляецца, што ўся гэтая «ліга», хутчэй за ўсё, кіравалася з Расіі.

Немаўля таксама будзе ў калоніі? Што чакае чатырох непаўналетніх дзяцей Дашкевічаў, калі пару адправяць за краты?
Для Змітра і Насты Дашкевічаў пракурор запрасіў па 1,5 года калоніі кожнаму. Але ў пары — чацвёра непаўнагадовых дзяцей, малодшы сын Данііл увогуле нарадзіўся месяц таму.
Праваабаронцы ўжо загаварылі пра магчымасць з’яўлення ў Беларусі першага палітвязня-немаўляці. Ці могуць Насту, якая толькі нарадзіла, адправіць за краты, і што тады будзе з дзецьмі?
https://nashaniva.com/295263

Назад да класікі: Nokia прадставіла кнопачныя тэлефоны, у тым ліку і «раскладушку»
Галоўным анонсам стаў фічарфон (тэлефон з меншым наборам функцый, чым у смартфоне) Nokia 5710 XpressAudio, які падтрымлівае сувязь 4G, а ў камплект уваходзяць бесправадныя слухаўкі. Іх можна зараджаць з дапамогай убудаванага кейса, які схаваны за задняй часткай корпуса, піша TJ.
Nokia 5710 не падтрымлівае сучасныя стрымінгавыя сэрвісы кшталту Spotify і Apple Music. Замест гэтага вытворца прапануе загружаць аўдыё ўручную ці слухаць радыё.
Матчына кампанія HMD таксама прадставіла фічарфон Nokia 8210 4G, які заснаваны на класічнай Nokia 8210, якая выйшла ў 1999 годзе. Кампанія таксама выпусціць тэлефон-раскладушку Nokia 2660 Flip.
Таксама быў прэзентаваны планшэт на Android пад назвай Nokia T10.

«Казачна пуста, як у кніжках Кінга». Які цяпер адпачынак у Крыме
Самае галоўнае ў Крыме-2022 — гэта тое, што ён стаў бязлюдным. Прычын некалькі — забарона авіяспалучэння і страх расіян перад абвастрэннем «спецаперацыі».
https://nashaniva.com/295264
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Самае галоўнае ў Крыме-2022 — гэта тое, што ён стаў бязлюдным. Прычын некалькі — забарона авіяспалучэння і страх расіян перад абвастрэннем «спецаперацыі».
https://nashaniva.com/295264
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Аляксандр Фядута: «Магчыма, будзе крыху весялей…»
11 ліпеня споўнілася роўна 15 месяцаў, як у Маскве быў схоплены вядомы журналіст, паліттэхнолаг, пісьменнік, літаратуразнаўца Аляксандр Фядута. «Народная Воля» атрымала ад яго чарговы ліст.
https://nashaniva.com/295269
Без VPN — па гэтай спасылцы.
11 ліпеня споўнілася роўна 15 месяцаў, як у Маскве быў схоплены вядомы журналіст, паліттэхнолаг, пісьменнік, літаратуразнаўца Аляксандр Фядута. «Народная Воля» атрымала ад яго чарговы ліст.
https://nashaniva.com/295269
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Астравецкай бібліятэцы прысвоілі імя Адама Мальдзіса
Адпаведнае рашэнне прыняў райвыканкам 24 чэрвеня
«Звычайную шыльду ўжо зрабілі. Мемарыяльную не атрымаецца: ёсць пастанова Савета Міністраў № 1372, па якой падобныя дошкі размяшчаюцца на будынках, дзе вядомы чалавек працаваў, або жыў. Мы ў фае будзем рабіць роспіс: адкрытая кніга, на адной старонцы выява Адама Мальдзіса, на другой поўная назва бібліятэкі. Шыльду яшчэ не прымацавалі. Плануем гэта зрабіць да 7 жніўня, 90-годдзя Адама Іосіфавіча», — працытаваў словы дырэктаркі бібліятэкі Наталлі Ачарэтавай сын даследчыка Яраслаў Мальдзіс.
Доктар філалагічных навук, патрыярх беларускай гуманітарыстыкі Адам Мальдзіс памёр 3 студзеня.

Пракуроры праверылі дно
Пракуратура Савецкага раёна Мінска даследавала акваторыю Цнянскага вадасховішча і высветліла, што дно няякасна прыбралі, таму людзі падчас купання атрымліваюць парэзы ступняў.
Акрамя таго, на тэрыторыі зоны адпачынку знайшлі парушэнні ў добраўпарадкаванні: несвоечасовы пакос расліннасці, неналежны стан пляжнага абсталявання і размяшчэнне кантэйнераў для смецця на зялёнай зоне.
Парушэнні даручана выправіць, а дно — даследаваць наноў.

Пра працу ў клінінгу і перамовы з Лукашэнкам. Што цяпер з Краўцовым — каардынатарам штаба Бабарыкі, якога вывозілі ў адной машыне з Калеснікавай
У верасні 2020 года Іван Краўцоў апынуўся ў адной машыне з калегамі Антонам Раднянковым і Марыяй Калеснікавай, якая павінна была прымусова вывезці іх ва Украіну. Іван і Антон Беларусь пакінулі, а Марыя парвала свой пашпарт і, асуджаная на 11 год зняволення, сёння адбывае гэта палітычна матываванае пакаранне ў калоніі.
Даведаліся, чым сёння жыве партыя і штаб Віктара Бабарыкі, а таксама распыталі пра «Чысты кіт» — клінінг-кампанію, развіццём якой і Іван, і Антон у тым ліку займаюцца.
https://nashaniva.com/295226

Кавід вяртаецца. Усяму віной новыя штамы, і вось іх сімптомы
Пандэмія не дае пра сябе забыць — колькасць выпадкаў ў свеце зноў пайшла ўверх. За гэта адказныя новыя штамы хваробы пад назвай BA.4 і BA.5. Якія сімптомы могуць на іх указваць?
https://nashaniva.com/295272