Наша Ніва
26.3K subscribers
62.5K photos
9.54K videos
2 files
48.4K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Зяленскі ўнёс у Раду законапраект аб наданні палякам асаблівага статусу ва Украіне

Паводле законапраекта, грамадзяне Польшчы і іх дзеці змогуць легальна жыць і працаваць ва Украіне на працягу 18 месяцаў, а таксама атрымліваюць шэраг іншых пераваг і палёгкаў. Гэты закон мае быць прыняты ў якасці падзякі польскаму народу і дзяржаве за падтрымку ўкраінцаў падчас вайны.

https://nashaniva.com/295238

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Салігорску дзве маленькія дзяўчынкі наелі ў краме прысмакаў амаль на 200 рублёў

Дзяўчынкі пяці і шасці гадоў гулялі недалёка ад крамы. Час ад часу яны заходзілі ўсярэдзіну і не пытаючыся ды нічога не плацячы бралі напоі, марозіва, батончыкі, шакаладныя яйкі і іншыя прысмакі. У выніку яны так спажылі тавару амаль на 200 рублёў. Калі гэта выявілася, не ведалі, што з імі рабіць — караць ці не.

https://nashaniva.com/295234

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларусаў у Літву ездзіць больш, чым літоўцаў у Беларусь. Нягледзячы на адсутнасць бязвізу

Такія лічбы прыводзіць Служба аховы дзяржмяжы Літвы.

https://nashaniva.com/295242

Без VPN — па гэтай спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Украіна нанесла чарговы трапны ўдар — гэтым разам па расійскіх складах з боезапасам у Новай Кахоўцы.
Невядомы Барадулін. Выйшлі запісы паэта, якія хаваліся нават ад самых блізкіх і родных

Завяршылася выданне дзённікаў і запісаў Рыгора Барадуліна. Апошні, адзінаццаты том выйшаў пару тыдняў таму.

Усё ўбачанае і адчутае ён занатоўваў. Часта ў спешцы, на выпадковай паперы. Як дбайны гаспадар, нічога не выкідаў. Горы, тоны нарасло тых запісаў за 60 гадоў. І іх магло б быць у разы больш, гэтых тамоў, калі б складальніца і выдаўцы не рабілі выцінанак з Барадулінскіх тэкстаў.

https://nashaniva.com/295243

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Наша Ніва
Украіна нанесла чарговы трапны ўдар — гэтым разам па расійскіх складах з боезапасам у Новай Кахоўцы.
Што кажуць пра ўдар па складзе боепрыпасаў у Новай Кахоўцы бакі?

Аператыўнае камандаванне «Поўдзень» УСУ пацвердзіла знішчэнне складу. У паведамленні сцвярджаецца, што ў выніку ўдару былі забітыя 52 чалавекі, знішчаныя гаўбіца «Мста-Б», мінамёт, сем адзінак браніраванай і аўтамабільнай тэхнікі, а таксама непасрэдна склад з боепрыпасамі.

Кіраўнік акупацыйнай улады Кахоўскага раёна заявіў, што сама меней 40 чалавек параненыя ў выніку абстрэлу Новай Кахоўкі, і лічба пацярпелых будзе расці, бо сотні людзей знаходзяцца пад заваламі і заблакаваныя ў дамах. Заяўляецца, што пашкоджаныя сотні дамоў і дзясяткі аб'ектаў інфраструктуры: школы і дзіцячыя сады, бальніца і храмы.

Дапоўнена. Дэтанацыя боепрыпасаў працягваецца дагэтуль.
Белы дом заявіў пра планы Ірана перадаць Расіі беспілотнікі

«Наша інфармацыя паказвае, што іранскі ўрад рыхтуецца прадаставіць Расіі да некалькіх соцень беспілотных лятальных апаратаў, уключаючы беспілотнікі, здольныя несці зброю, у паскораныя тэрміны», — сказаў памочник амерыканскага прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван.

Па звестках Вашынгтона, Масква звяртаецца да Тэгерана з просьбай даць ёй беспілотнікі, здольныя несці зброю, для выкарыстання ва Украіне.

Іран рыхтуецца не толькі прадаставіць, але і навучыць расійскія войскі выкарыстанню сваіх беспілотнікаў ужо ў ліпені, зазначыў Саліван.
«Гэта альбо камп’ютарная графіка, альбо робат». Польская танцорка капіруе рухі персанажаў гульняў і стала зоркай

У тыктоку завірусіўся ролік, на якім дзяўчына рэалістычна паўтарае рухі персанажаў з відэагульняў. Некаторыя нават засумняваліся, што яна сапраўдная.

Але дзяўчына сапраўдная. Яе завуць Нікі, яна жыве ў Польшчы і разам са сваім хлопцам Лочакам вядзе тыкток-акаўнт, у якім паўтарае рухі персанажаў з GTA, Sims і іншых відэагульняў.

Нікі і Лочак — прафесійныя танцоры, таму яны могуць рухацца так плаўна і ідэальна кантраляваць сваё цела.
«А чым Украіну замяніць?» Эканаміст: Экспарт зніжаецца, а не расце, як заяўляюць улады

Беларускі экспарт у Расію ў даляравым вымярэнні дасягнуў гістарычнага максімуму і цяпер складае больш за палову ад агульнага экспарту Беларусі. Але фізічныя паказчыкі экспарту пры гэтым упалі, нават у Расію, і замены ўкраінскаму і еўрапейскаму рынкам пакуль не знайшлося, сказаў «Нашай Ніве» эканаміст Зміцер Крук.

https://nashaniva.com/295172

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Паварот лёсу каліноўца Сяргея Дзёгцева: зберагаў памяць пра ваеннапалонных, а цяпер сам такім стаў

Палонны каліновец, 34-гадовы Сяргей Дзёгцеў, дапамагаў праекту «Зберажом Масюкоўшчыну». Гэта праект па захаванні памяці пра вялікі лагер ваеннапалонных Шталаг 352 часоў Другой сусветнай вайны, які знаходзіўся на месцы мікрараёна.

https://nashaniva.com/295194

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Я моцна пасталеў». Як 16-гадовы сын украінскага чыноўніка перажыў 90 дзён у расійскім палоне

7 ліпеня вызвалілі з палону Уладзіслава Бурака — 16-гадовага сына кіраўніка Запарожскай раённай вайсковай адміністрацыі Алега Бурака. Падлетак правёў у палоне тры месяцы. Па яго словах, амаль увесь час яго трымалі ў адзіночнай камеры, а з суседніх памяшканняў часта даносіліся гукі катаванняў.

https://nashaniva.com/295249

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Як 21-гадовы тэхнік тралейбуснага парка працуе мадэллю

На працы ён перспектыўны тэхнік-электроншчык, за яе межамі — маладая зорка подыумаў.

https://nashaniva.com/295251

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У жніўні адновіцца чэмпіянат Украіны па футболе

Пра гэта паведаміў міністр моладзі і спорту Украіны Вадзім Гутцайт. Турнір пачнецца 23 жніўня, у дзень дзяржаўнага сцяга.

Па ягоных словах, сумесна з федэрацыяй футбола, абласнымі ваеннымі адміністрацыямі і іншымі структурамі быў распрацаваны парадак арганізацыі матчаў ва ўмовах ваеннага часу.

Пакуль правілы будуць наступныя: гульні будуць праводзіць на тэрыторыі Украіны з дазволу ваенных арганізацый і без гледачоў.

Падчас паветраных трывог матчы будуць прыпыняцца, і ўсе ўдзельнікі будуць хавацца ва ўкрыццях.
Расійскія тэлеграм-каналы публікуюць фота таго, што засталося ад склада боепрыпасаў у акупаванай Новай Кахоўцы, які ўчора ўвечары быў атакаваны УСУ.